Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
1 Аверянцев С. С. йуданстнческая мнфологня // Мнфы народов мнра: Энцнклопедня: В 2 т. М., 1991. Т. 1. С. 588.
2 Тамсама.
тацтваў: Йаваль (Іавал) — «бацька тых, хто жыве ў шатрах са статкамі» (Быц 4:20), г. зн. пастухоў; Йуваль (Іувал) — «бацька ўсіх, хто грае на гуслях і жалейках» (Быц 4:21), г. зн. музыкантаў, а музычны талент таксама першасна звязваецца з заняткамі пастуха, што збірае статак з дапамогай таго ці іншага музычнага інструмента; нарэшце, Туваль-Каін (Тувал-Каін) — «каваль усіх прыладаў з медзі і жалеза» (Быц 4:22). У апошнім выпадку імя вельмі добра адпавядае прафесіі героя; болыіі таго, яно азначае «памагаты [супольнік] Каіна». Каб растлумачыць хоць неяк гэтае разыходжанне ў выпадку з першым Каінам, ізноў патрабуецца нейкае дапушчэнне: можа, гэта адбылося таму, што «негатыўнасць» кавалёў наогул (так бы мовіць, негатыўнасць на ўзроўні, згодна з Юнгам, «калектыўнага несвядомага») і канкрэтная негатыўнасць ханаанейскіх кавалёў, якія, як паведамляе нам Біблія, напрыклад у Кнізе Ісуса Навіна і Кнізе Суддзяў, валодалі сакрэтам жалеза, a яўрэі, што прыйшлі ў Ханаан — не, звязалася ў старажытнаяўрэйскай свядомасці з негатыўнасцю пераважна земляробчай язычніцкай культуры Ханаана. Але дакладнага адказу на складанае пытанне пра разыходжанне семантыкі імя Каіна і яго прафесіі няма.
Дарэчы, вельмі прыблізнай з’яўляецца і навуковая этымалогія імя Авеля. Дакладней, яе няма зусім, і застаецца давяраць этымалогіі народнай, што выводзіць імя Гэвель (так яно гучыць у арыгінале) з таго ж кораня, што і слова гавэль — «подых» (дакладней, пара, што выходзіць з рота падчас дыхання), пазней — «марнасць», «тленнасць» (у гэтым сэнсе яно ўжываецца Эклесіястам). Магчыма, імя Гэвеля-Авеля азначае кароткасць яго жыцця, яго знікненне з зямлі без усялякага следу (гэта значыць — нашчадкаў) пасля сябе. Дарэчы, менавіта гэта ставіцца, згодна з думкай старажытнаяўрэйскіх мудрацоў, у найстрашэннейшую віну Каіну: забіўшы брата, ён забіў усіх ненароджаных яго дзяцей і нашчадкаў наогул, знішчыў цэлы свет, бо, як вядома, яшчэ абмяркоўваючы пытанне пра Адама Першапачатковага, пра тое, што ён створаны быў адзін, талмудычныя мудрацы вынеслі вердыкт: «Чалавек — гэта цэлы свет, і той, хто знішчае хоць адну душу (у сэнсе — чалавека. — Г. С.) — знішчае цэлы свет, а той, хто ратуе
хаця б адну душу, ратуе цэлы свет». Ёсць у самім тэксце Кнігі Быцця і народная этымалогія імя Каіна: «набыты [з Богам, ад Бога]», бо па словах Евы, што ўжо ўзгадваліся вышэй, яна «набыла чалавека [разам] з Госпадам» (так чытае іудзейская традыцыя; магчымае і такое разуменне: «...стварыла я чалавека [разам] з Госпадам»; параўн. рускі Сінадальны пераклад: «...прнобрела я человека от Господа», а таксама пераклад Марціна Лютэра: «Ich habe einen Mann gewonnen mit Hilfe des Herrn» — «Я здабыла [атрымала] чалавека ад Госпада»), У арыгінале, у тэксце на іўрыце, стаіць дзеяслоў каніці (слоўнікавая форма — кана), які мае семантыку «набываць [багацце, маёмасць, нешта карыснае]», «купляць». 3 аднаго боку, гэта можна патлумачыць, як указанне, што дзеці — галоўнае багацце чалавека, якое набываецца толькі разам з Богам, і нават як указанне на асаблівыя спадзяванні Бога на Каіна (бо гэта сказана менавіта пра яго) — спадзяванні, якія той не спраўдзіў. 3 другога боку, гэта можна разумець як указанне, што асноўнай сутнасцю Каіна і яго роду стане набыццё маёмасці, цяга да ўсяго матэрыяльнага. Апошняя думка з’яўляецца агульнапрынятай у класічным яўрэйскім каментары і падзяляецца хрысціянскай экзэгезай. Вельмі слушна піша выдатны знаўца старазапаветных тэкстаў Дз. У. Шчадравіцкі: «Імя Кайін, “Каін”, паходзіць ад старажытнаяўрэйскага дзеяслова кана, які азначае “набываць уласнасць”; імя Гэвель, “Авель”, — ад дзеяслова гаваль, які азначае “дзьмуць”, “дыхаць”. У гэтых імёнах — уся сутнасць абодвух братоў. Каін — чалавек, моцна звязаны з зямлёй, які пасылае ўдзячнасць не столькі Богу, колькі зямлі, які ўпэўнены, што законы прыроды, прыродныя з’явы — гэта аснова яго дабрабыту. Авель жа — чалавек духу, “паветранай лёгкасці”, які не прывязаны да зямлі. Першы брат імкнецца набываць, жыве матэрыяльнымі клопатамі. Акрамя таго, слова “кайін” азначае меднае ці жалезнае кап’ё: гэта чалавек, што нібыта са зброяй у руках ахоўвае сваю ўласнасць і імкнецца да яе павелічэння. Зразумела, Каіна павінен быў з самага пачатку раздражняць яго брат, які жыў духоўнымі імкненнямі. Таму канфлікт паміж імі і першае братазабойства караняцца ўжо ў самой іх прыродзе: чалавек цялесны ненавідзіць чала-
века духоўнага, зайздросціць яму і імкнецца яго знішчыць»1.
Такім чынам, канфлікт паміж Каінам і Авелем можна разглядаць як канфлікт паміж чалавекам, які цалкам замкнёны на зямных, матэрыяльных, цялесных турботах, і чалавекам, які жыве перадусім турботамі духоўнымі, ці нават яшчэ шырэй — як канфлікт паміж бездухоўнасцю і духоўнасцю, паміж злом і дабром. Старажытнаяўрэйскі каментар сцвярджае, што ў братоў сапраўды былі вельмі розныя характары, і Каін быў зусім не падобны на свайго праведнага брата Гэвеля. Каін нарадзіўся раней, чым яго бацька Адам пакаяўся ў сваім граху, і таму ў Каіна была душа, да якой паспеў прыляпіцца змей — той змей, што спакушаў Адама і Еву і, паводле тлумачэння мудрацоў, увасабляў «злосны намер» у самім чалавеку — намер, якому ў рэшце рэштаў даў волю Каін. Браты і заняткі свае выбралі свядома: Гэвель, чалавек набожны, не захацеў апрацоўваць зямлю, бо яна была праклятая Усявышнім пасля грэхападзення прабацькоў; Каін жа, чалавек упарты, лічыў, што пакаранне Божае — «са смуткам будзеш карміцца ад яе [зямлі]» (Быц 3:17) — тычыцца толькі яго бацькі, Ддама, а сам ён ні за што не хацеў несці адказнасці. I Каін стаў земляробам, прычым праца настолькі захапіла яго, што ён ужо нічога не заўважаў і ні пра што іншае, нават пра служэнне Богу, не думаў.
Нарэшце настаў час, калі браты павінныя былі прынесці ахвяру Богу ад плёну свайго (старажытная традыцыя кажа, што Бог даў знак зрабіць гэта 14 Нісана, каб ушанаваць той дзень ці, дакладней, ноч, калі далёкія нашчадкі Адама — сыны Ізраіля — будуць выходзіць з рабства Егіпецкага, калі адбудуцца дзівосныя падзеі Пэсаха — іудзейскага Вялікадня). Пры гэтым Каін, згодна з каментарам, прынёс самы горшы плод — ільняное семя, каб паказаць Богу, што зямля амаль нічога не нараджае, а таму ён і не абавязаны Яму служыць; Авель жа выбраў найлепшых ягнятаў для сваёй ахвяры — самых укормленых першародных первагодкаў. У тэксце Бібліі не сказана дакладна, што Каін прынёс дрэнныя плады; гаворыцца
1 Шедровнцкяй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Монсеево. М.: Теревннф, 2001. С. 69.
толькі, што ён прынёс нешта «ад плёну зямлі» («ад пладоў зямлі»), Як заўважае Дз. У. Шчадравіцкі, ён прынёс «хутчэй за ўсё... тое, што найменш патрэбна было яму самому»1. Пра ахвяру Авеля сказана больш падрабязна: «I Гэвель таксама прынёс ад першародных авечак сваіх і ад тлустых [ад тлушчу іх]» (Быц 4:4). Тут даволі адчувальны акцэнт на асаблівым клопаце менавіта Авеля — прынесці Богу самае лепшае, што ў яго ёсць (потым і ў Іерусалімскі Храм, згодна з указаннем Усявышняга, будуць прыносіцца толькі беззаганныя, чыстыя першародныя жывёліны). Вось чаму старажытная іудзейская экзэгеза мае рацыю. Справа ў тым (і гэта, бадай, галоўнае), што Бог чытае ў душах сыноў Адама, бачыць іх наскрозь. Ён бачыць чысціню намераў Авеля і тое нядобрае, што нараджаецца ў душы Каіна, яго няшчырасць, яго патэнцыяльную схільнасць да зла. Яна праяўляецца хаця б у тым, што Каін перажыў вельмі прыкрае пачуццё, калі ўбачыў, як Бог прыняў ахвяру Авеля (магчыма, праз агонь, які паў з неба на ахвярнік; менавіта так Усявышні адкажа на палымяную малітву прарока Эліягу, або Іллі, калі той будзе адстойваць годнасць Адзінага Бога ў спрэчцы з прыслужнікамі Баала). Гэтае пачуццё, якое спакваля пачынае разбураць асобу, мала-памалу атручвае душу чалавека, — зайздрасць. Так, біблейны тэкст сцвярджае, што асновай, па сутнасці, усіх наўмысных злачынстваў — ад малога да вялікага — з’яўляецца зайздрасць. Можа, гэта і ёсць першая праява йецэр га-ра — «злога намеру», які ўвасабляў змей у Эдэме. «Спачатку йецэр га-ра — гэта проста тонкая сетка павука ў сэрцы чалавека, прычым чалавек можа з лёгкасцю знішчыць зло ў сабе і вызваліцца ад граху. Аднак, калі супраць гэтага зла нічога не рабіць, то яно набірае моц і становіцца як тоўсты канат, што трымае карабель. А пачалося ж усё з тоненькай павуцінкі. Спачатку йецэр га-ра прыходзіць да чалавека ў госці. Калі яго зараз жа не выгнаць, ён стане гаспадаром у доме»2, — так распавядае старажытны іудзейскі каментар.
1 ІЦедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Монсеево. С. 69.
2 Вейсман М. Мядраш рассказывает: В 6 т. Т. 1. Берешнт. Нерусалнм, 1990. С. 89.
Напэўна, так і адбылося з Каінам: йецэр га-ра ўзняў галаву ў яго душы тады, калі схіліўся долу яго твар. I менавіта пра гэта спытае яго Бог: «Чаму прыкра табе? I чаму схіліўся долу твар твой?» (Быц 4:6). Дз. У. Шчадравіцкі лічыць, што «схілены твар», акрамя сведчання пра цяжкі душэўны стан чалавека, сімвалізуе «зварот да найніжэйшых сілаў, бо ў міфалогіі ўсіх народаў існуе ўяўленне пра тое, што найвышэйшыя, добрыя сілы духоўнага свету знаходзяцца наверсе, на небе, а найніжэйшыя, што перашкаджаюць усяму добраму, — унізе, у апраметнай; таму, звярнуўшы твар уніз, Каін нібыта звяртаецца да сілаў апраметнай і дазваляе ім завалодаць сабою»1. Магчыма, што і так. Безумоўна, зло ўмацоўваецца ў душы чалавека менавіта тады, калі ён пачынае сумнявацца ў сіле Адзінага Bora, страчвае сапраўдную веру, звяртаецца да іншых багоў, да ўсялякай варажбы. Зло набірае моц, калі чалавек пачынае сумнявацца ў справядлівасці Бога. Так адбылося і з Каінам, які палічыў, што Бог ставіцца да яго несправядліва. Але пакуль што Каін можа змяніць сітуацыю. Сведчанне гэтага — словы Бога, звернутыя да яго. Дарэчы, тое, што Бог пачынае дыялог з чалавекам, — згодна са старажытнай традыцыяй, знак спадзявання Бога на гэтага чалавека. Але Каін не спраўдзіў гэтага спадзявання, не зразумеў той клопат аб яго душы, які гучаў у словах Божых, не адчуў папярэджання сабе. «Чаму засмуціўся ты?» — пытаецца Бог і раіць Каіну (як і кожнаму чалавеку) даследаваць сваю душу: «Калі робіш добрае, ці не ўзнімаеш твар?» Гэта значыць: калі робіш дабро ад чыстага сэрца, то патрэбна верыць у сябе і не засмучацца, што знешне нешта не так (можа, гэта выпрабаванне, пасланае табе). Гэта значыць таксама, што ўсё добрае ў чалавеку звязанае з імкненнем уверх, са зваротам да неба, да Бога, з самаўдасканаленнем (нагадаем, што працытаваны выраз можна перакласці і як «Калі будзеш рабіць дабро — даруецца табе...», і як «Калі станеш лепш, памілаваны будзеш...»). Бог гаворыць чалавеку, што для яго заўсёды адкрыты шлях пакаяння, вяртання да Яго. «А калі не робіш добрае, то ля дзвярэй грэх ляжыць...» Тут выкарыстаны стара-