• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 451с.
    Мінск 2003
    124.72 МБ
    1 ІДедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Монсеево. С. 74.
    Аднойчы Ламех расказаў дзвюм сваім жонкам пра двайное забойства, якое ён здзейсніў. Дакладней, нават не расказаў, — ён спеў пра гэтае, бо з вуснаў Ламеха мы чуем першую песню (у арыгінале — моцна рытмізаваны тэкст): «Ада і Цыля! Паслухайце голас мой! Жонкі Лэмехавы, пачуйце словы мае. Мужа забіў я ў язву мне і хлапчаня ў рану мне. // Калі Лэмеху адпомсціцца ўсямёра, то Лэмеху — у семдзесят сем разоў» (Быц 4:23—24). Пра што гаворыць гэты зусім незразумелы на першы погляд, сапраўды вельмі цьмяны тэкст? Гэта тлумачыць Мідраш. Пад старасць Лэмех аслеп, але працягваў хадзіць на паляванне. Яго вадзіў уласны сын — Туваль-Каін, які скіроўваў лук і стралу бацькі ў цэль. А яшчэ быў жывы іх продак Каін, які чым далей, тым болей адчуваў сваю непрыкаянасць і часта блукаў па лясах, хаваўся ў чароце. I вось аднойчы, калі Лэмех і Туваль-Каін палявалі, нешта мільганула ў чароце, падобнае на звера. Туды скіраваў Туваль-Каін стралу свайго бацькі. Калі Лэмех зразумеў, што забіў Каіна, ён у страшэннай злосці так ударыў сына, што той зваліўся мёртвы. Таму для Лэмеха гэта падвойнае забойства — язва і рана. Ён не хацеў забіваць свайго продка і свайго сына, але «ўключылася» нешта ад Каіна ў ім, і зноў пралілася кроў. Паданне кажа, што пачуўшы гэтую жудасную песню, жонкі Ламеха адмовіліся жыць з ім, але ён угаварыў іх. Ён сказаў ім, што калі пакаранне Каіна, які свядома забіў Авеля, было адкладзенае Богам да сёмага пакалення, то яго пакаранне будзе адцягнутае ажно да семдзесят сёмага. Гэтыя словы маюць сімвалічны падтэкст, бо сам Ламех і яго нашчадкі — нашчадкі Каіна — загінуць намнога раней, падчас сусветнага патопу. На думку Дз. У. Шчадравіцкага, гаворка ідзе пра тое, што як у сёмым пакаленні адпомсцілася той жа мерай Каіну, так у семдзесят сёмым пакаленні будзе выкупленая несвядомая віна Ламеха: «Калі ж, кім і як будзе выкупленая віна Ламеха, яго міжвольны грэх? У Евангеллі ад Лукі знаходзіцца радавод Ісуса Хрыста, што ўзыходзіць да Адама, і ў ім налічваецца роўна 77 імёнаў (Лук 3:23—38). Значыць, згодна з дзівосным прасвятленнем Ламеха, у 77-м пакаленні ад Адама будзе выкуплены грэх міжвольнага забойцы. Менавіта Ісус Хрыстос прынёс на Галгофе ахвя-
    ру, што выкупіла грахі ўсялякага чалавека, які каецца ў іх перад Богам»1.
    А як жа Адам і Ева? Як перажылі яны гэтае падвойнае страшэннае гора — смерць аднаго свайго сына і тое, што забойцам стаў другі? Пра гэта маўчыць тэкст, ізноў пакідаючы вялікі прастор для нашай фантазіі. Безумоўна, яны пахавалі Авеля. Мідраш распавядае, што спачатку бацькі, агорнутыя роспаччу, зусім не ведалі, што рабіць з мёртвым целам сына: яны ж ніколі яшчэ нікога не хавалі. Тады Гасподзь Бог даў ім знак. Ён паслаў у поле двух воранаў і зрабіў так, што адзін з іх памёр. Другі ж сказаў: «Я пакажу Адаму, што рабіць далей». Ён выкапаў у зямлі яму і пахаваў у ёй таварыша. Ва ўзнагароду за гэта Бог не даў загінуць птушанятам забітага ворана, і, можа, пра гэта нагадвае адна з Псальмаў: «Ён дае ежу звярам і варанятам, якія гучна скардзяцца» (Пс 147:9). Па іншай версіі зямля ўвесь час выштурхвала цела Авеля, бо не хацела прымаць яго раней за Адама, які першы быў створаны з зямлі, і пахавалі Авеля толькі разам з Адамам, а дагэтуль цела яго не падлягала распаду. Відаць, тое, што адбылося ў яго сям’і, вельмі ўразіла Адама, прымусіла яго яшчэ вастрэй адчуць сваю віну (паводле аднаго падання, Авель быў забіты суком, адламаным ад Дрэва Пазнання). Мідраш кажа, што пасля грэхападзення Адам не дакранаўся да Евы, a цяпер ён стаў яшчэ болей пасціцца. I толькі праз 130 гадоў ізноў вярнуўся Адам да Евы, і яна нарадзіла сына, знешне вельмі падобнага да Адама. Так пачнецца новая старонка ў гісторыі чалавецтва. Але пра гэтае — пазней.
    Імёны Каіна і Авеля назаўжды ўвайшлі ў свядомасць людзей той цывілізацыі (ці нават некалькіх), што пабудаваная на Бібліі. Першы забойца і першая ахвяра... Каін стаў не проста архетыпам забойцы, але перадусім прататыпам чалавека, што жыве пераважна матэрыяльным, чалавека плоцевага, прывязанага залішне да гэтага свету. Авель — прататып чалавека духоўнага, які не ставіць мэтаю жыцця набыццё багацця, які імкнецца лепшае аддаць Богу і людзям, для якога апрача зямнога, матэрыяльнага існуе свет будучы, Царства Божае. 3 трох сыноў Адама
    1 ЕЦедровтікнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Монсеево. С. 76—77.
    менавіта Авель стаў прататыпам Месіі — таго, хто ўвядзе чалавецтва ў Месіянскую эру, эру гармоніі, дабрыні і міласэрнасці. Ужо ў старазапаветных апокрыфах Авель паўстае як першы святы, як першамучанік. Так успрымалі яго і ў эпоху ранняга хрысціянства. У Евангеллі ад Мацвея сказана, што Ісус, выкрываючы грэшнікаў, казаў ім: «Няхай прыйдзе на вас уся кроў праведная, пралітая на зямлі, ад крыві Авеля праведнага да крыві Захарыі...» (Мац 23:35). Апостал Павел у Пасланні да Яўрэяў параўноўваў кроў Авеля з Кроўю Хрыста, пралітай за людзей, — Кроўю, «якая гаворыць лепш за Авелеву» (Яўр 12:24). Такім чынам, для хрысціянскай свядомасці Авель, першы пастыр, які прынёс ахвяру, пажаданую Богам, які сам стаў першай бязвіннай ахвярай, ахвярным ягнём, выступае як сімвалічны правобраз Хрыста, Ягняці Божага, чыя Кроў павінна збавіць людзей ад іх грахоў. прывесці іх да вялікага Уратавання. Сама ахвяра Авеля становіцца сімвалам еўхарыстыі, яго смерць — прадвесцем смерці Укрыжаванага. Пра Каіна ж у апостала Яна гаворыцца, што ён «быў ад лукавага» (7 Іаан 3:12). На гэтай падставе некаторыя хрысціянскія гностыкі сцвярджалі, што Каін быў на самой справе не сынам Адама, а сынам Евы ад змея (сатаны). Але гэта супярэчыць тэксту самой Бібліі, тым больш што словы апостала маюць сімвалічны сэнс: у духоўным сэнсе Каін стаў «сынам змея», «сынам д’ябла» (як памятаем, і найстаражытнейшы каментар кажа, што да яго душы прыляпілася змяя).
    Вельмі рана сюжэты, звязаныя з Каінам і Авелем, уваходзяць у хрысціянскае мастацтва, прысутнічаюць як павучанне і заклік да роздуму, як сімвалічныя сцэны ва ўбранстве шмат якіх еўрапейскіх касцёлаў. Так, «Ахвярапрынашэнне Авеля» паўстае на мазаіцы базілікі СантаАпалінарэ ін Класэ ў Равэне (Італія, VII ст.), і размешчанае яно насупраць «Ахвярапрынашэння Аўраама», тады як на мазаіцы касцёла Сан-Вітале (Італія, VI ст.) — паралельна «Ахвярапрынашэнню Малькі-Цэдэка (Мельхісэдэка)». Сцэна, у якой Бог пасылае нябесны агонь на ахвяру Авеля, выяўленая на барэльефе залы капітула касцёла ў Солсберы (Англія, XIII ст.), на вітражы касцёла ў Шалонсюр-Марн (Францыя). На бронзавых дзвярах касцёла СанктМіхаэль у Хільдсгейме (Германія) рука Бога паказвае на
    ахвяру Авеля. Сцэна забойства Каіна Ламехам адлюстраваная ў Каталанскай Бібліі з Радэза (XI ст.), на капітэлі касцёла ў Атоне (XII ст.), на барэльефе касцёла ў Ліоне (XIII ст.) і г. д. Гэтыя матывы арганічна пераходзяць і ў еўрапейскі жывапіс, прычым мастакоў хвалюе менавіта сцэна забойства Каінам Авеля, якая дае магчымасць перадаць трагізм быцця чалавека, дае прастор для выяўлення мастацкай экспрэсіі і дынамікі (карціны Антоніо Алегры да Карэджа, Тыцыяна, Якопа Тынтарэта, Альбрэхта Дзюрэра, Пітэра Пауэла Рубенса, Рэмбрандта і інш.).
    Складанасць лаканічнага біблейнага тэксту, пэўная таямніца (ці нават шэраг таямніцаў) у ім прымушалі шмат якіх мысляроў і паэтаў асэнсоўваць і пераасэнсоўваць прыпавесць пра Каіна і Авеля. Адна з найцікавейшых і найглыбейшых апрацовак гэтага сюжэта ў еўрапейскай літаратуры — філасофска-сімвалічная драма выбітнага англійскага рамантыка Джорджа Гордана Байрана «Каін» (1821), вызначаная самім аўтарам як містэрыя. У ёй Каін паўстае як герой-мысляр, які ўсумніўся ў справядлівасці Бога і створанага Ім свету (як памятаем, Тэты матыў прысутнічае ўжо ў вельмі старажытных пластах каментару да Святога Пісання), як бунтар, што выступае супраць «рабскай пакорлівасці» «людскога статку», наогул — супраць усіх установаў, якія абмяжоўваюць асобу, прыгнятаюць яе. Пад пяром Байрана Каін становіцца ўвасабленнем гіпертрафаванай гордасці, анархічнага бунту дзеля бунту, які прыводзіць героя на край бездані, да гранічнай спустошанасці. I вельмі прыкметна, што свайго кшталту «духоўным настаўнікам», каталізатарам гэтага бунту ў імя нічым не абмежаванай волі, якая становіцца пасткай для чалавека, абарочваецца пакутамі і пагібеллю душы, з’яўляецца, на думку Байрана, Люцыпар (у містэрыі адчувальны ўплыў «Страчанага Раю» Дж. Мілтана). У паэзіі ранняга сімвалізму прыкметная нетрадыцыйная інтэрпрэтацыя біблейных вобразаў у вершы французскага паэта Шарля Бадлера «Авель і Каін» са слыннага зборніка «Кветкі зла»: Авель асэнсоўваецца як родапачынальнік усіх добранадзейных, добранамерных, законапаслухмяных мяшчанаў, якія ўтульна ўладкаваліся ў жыцці, Каін жа — як бацька ўсіх, каго гоніць жыццё, хто збіваецца са шляху, праклятых і адры-
    нутых: «А ты, род Каінаў, паўзеш, // I ў брудзе смерць — твая дарога!» (пераклад паводле перакладу Эліса. — Г С.). Пераасэнсоўваючы бадлераўскую тэму і цераз біблейны тэкст выяўляючы метафізічны сэнс чалавечага лёсу, малады беларускі паэт Канстанцін Міхееў у вершы «Шлях Каіна» піша:
    Влача за собою мотыгу в бурых кровоподтеках, co дня рождення мнра упрям, угрюм, непрнкаян, в обннмку с собственной тенью. ползушей следом в потемках, по всем пустырям вселенной бредет однноко Канн.
    ...Пока на тшедушных выях ярмо, как велнт обычай, таіцат Адамовы чада на нявах будней тосклнвых, несет он нное бремя, подобно упряжке бычьей, скорбь человечьего рода взвалнв на крутой загрнвок.
    Пока следы не поглотнт дорогн жадная слякоть, пока не засохнут язвы, алеюшне, как вншнн, он помннт: дарованы очн смертным не чтобы плакать, а чтобы увндеть небо, где ангелы н Всевышннй.
    ...Глядя в заплывшне гноем собачья глаза окраян, скорбя, плутая, петляя, открытый безбрежной тайне, по всем пустырям вселенной проходнт упрямый Канн, я блеіцут звезды Господня, благословляя скнтанье!1
    Пакуль працягваецца дыялог чалавека з Бібліяй, са Словам Божым, што гучыць у ёй, працягваецца і роздум над прыпавесцю пра Каіна і Авеля. На зямлі не засталося ў прамым, фізічным сэнсе ні нашчадкаў Авеля (яны не нарадзіліся), ні нашчадкаў Каіна (яны загінулі падчас патопу). Але ў сэнсе духоўным у душы кожнага чалавека ёсць нешта ад Каіна і нешта ад Авеля. На жаль, многія ў пэўным сэнсе сталі «добрымі» вучнямі Каіна. Як выкараніць гэта з людзей? Бог спадзяецца на працу душы кожнага з нас.