Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
Сабраліся ўсе злосныя буры ды ураганы, Патоп праімчаўся над усімі сталіцамі. Сем дзён і сем начэй гэта было,
Калі патоп над краінай насіўся, А злы вецер у вадзе высокай гойдаў вялізны карабель...
(297)
Толькі на восьмы дзень сціхае патоп, і бог Уту — бог сонца — з’яўляецца на гарызонце. Тады Зіусудра прабівае адтуліну ў караблі і прыносіць ахвяры богу сонца:
I сонца ўзышло, асвяціла неба й зямлю.
Зіусудра ў сваім караблі вялізным зрабіў адтуліну, I сонечны прамень прабіўся ў яго карабель. Цар Зіусудра перад сонцам Уту прасцёрся, Цар быкоў яму закалоў, шмат авец яму закалоў.
(297)
Уражаныя стойкасцю, цярпеннем і пакорлівасцю Зіусудры, багі дораць яму несмяроцце і пасяляюць у «краіне, дзе ўзыходзіць сонца», — шчаслівай краіне Дзільмун, створанай, паводле шумерскай міфалогіі, толькі для багоў. Такім чынам, Зіусудра быў адзіны смяротны, які атрымаў права на жыццё вечнае:
Да жыцця вечнага, як бога, яго абралі, Тады яны Зіусудру, цара, Усіх стварэнняў, семені чалавецтва ратаўніка, У краіну пераходу, у краіну Дзільмун, Там, дзе Уту ўстае, Там яго пасялілі.
(297)
Шумерскае паданне паслужыла вытокам дзвюх вавілонскіх версіяў — самастойнай паэмы пра Атрахасіса і аповеду пра патоп, уключанага ў эпас пра Гільгамеша. «Паэма пра Атрахасіса» (імя героя перакладаецца з акадскага як «дасведчаны», «надзелены ведамі», «той, хто пераўзыходзіць мудрасцю») упершыню была надрукаваная оксфардскімі навукоўцамі У. Г. Лэмбертам і A. Р. Мілардам у 1969 г. У пачатку паэмы, прысвечаным стварэнню чалавека, шмат агульнага з шумерскім варыянтам гэтага міфа: багі прымушаныя працаваць, капаць равы, цягаць цяжкія кошыкі (як ужо адзначалася ў раздзеле пра стварэнне чалавека, гэта ідыёма ў шумерскай мове, якая азначае цяжкую, чорную працу). Каб зрабіць палёгку багам, Энкі і багіня-маці Мамі-Нінту з гліны і крыві забітага бо-
жышча ствараюць чалавека1. Потым прайшло дванаццаць стагоддзяў, і «краіна разраслася, распладзіліся людзі» (гэты рэфрэн суправаджае ўвесь аповед). Чалавечы шум раздражняе Энліля, і на паседжанні рады багоў ён прапануе знішчыць чалавецтва, наслаўшы на яго смяротныя хваробы. Па парадзе Энкі галоўны герой, Атрахасіс, звяртаецца да старшыняў народа з просьбай уласкавіць Намтара, бога лёсу. Намтару прыносяць ахвяры, і ён спыняе пагібель людзей. I зноў — «не прайшло і дванаццаці сотняў гадоў, як краіна разраслася, распладзіліся людзі». Тады Энліль насылае страшэнную засуху, наступствам якой становіцца голад. Дапамагае парада мудрага Энкі: людзі прыносяць ахвяры богу навальніцы і дажджу Ададу, і пасланы ім вялікі дождж збаўляе краіну ад засухі. Тады раззлаваны Энліль вырашае ўтварыць сусветны патоп і бярэ з багоў клятву не паведамляць пра гэтае рашэнне нікому з людзей. Але ўсё-такі Энкі, як і ў шумерскай версіі, парушае клятву і паведамляе пра тое, што рыхтуецца патоп, «сцяне і трысняговай хаціне», у якой апынаецца ў патрэбны час Атрахасіс. Па ўказанні Энкі герой будуе вялізны карабель — «Судна, якое захоўвае жыццё» — і бярэ на яго сваю сям’ю, а таксама прадстаўнікоў усяго жывёльнага і расліннага свету. Нарэшце пачынаецца патоп, які сатрасае зямлю сем дзён і сем начэй:
Взревел Адад в черной туче, Взвылн ветры, его прнветствуя выход. Оборвал канат, сорвал судно.
I ]
Вздымается ветер, несет бурю, Адад на ветрах, свонх мулах, мчнтся — Восточном, Западном, Северном, Южном. I I
Колесннцей богов ураган несется, Мчнтся вперед, убнвает, молотнт.
Ндет Нннурта, открывает плотнны, Эррагаль якоря п столбы вырывает. Анзуд разрывает когтямн небо. Разум страны, как горшок расколот. Поднялнсь воды, н потоп вышел.
1 Параўн. з версіяй, што паўстае ў акадскай жа “Паэме пра стварэнне свету”, або “Калі ўверсе...” Гл. падрабязней у раздзелах “Таямніца стварэння” і “Чым ёсць чалавек?..”
Его мошь прошла no людям, как бнтва,
Однн не может увндеть другого,
Узнать друг друга в уннчтоженье.
Как днкнй бык, потоп бушует,
Как ревушнй осел, завывает ветер.1
Пераклад В. Афанасьевай
3 фіналу паэмы, нягледзячы на яго дрэнную захаванасць, можна зразумець, што самі багі напалохаліся таго, што зрабілі, і вырашылі спыніць патоп. Пры гэтым яны прымушаныя ізноў звярнуцца да Энкі і Мамі-Нінту з просьбай стварыць род людскі, а Атрахасісу даюць вечнае жыццё.
У эпасе пра Гілыамеша апісанне патопу даецца на XI таблічцы паэмы, і ўкладзенае яно ў вусны непасрэднага ўдзельніка падзеяў, які перажыў патоп, — Ут-Напішці (літаральна — «знайшоў дыханне [душу]»; гэтае імя — акадскі эквівалент шумерскага імя Зіусудра). Можа, менавіта таму, што гэта аповед відавочцы, ён вылучаецца асаблівай экспрэсіўнасцю і драматычнасцю:
Едва занялось
С основанья небес
Адду гремнт
Шуллат н Ханнш йдут гонцы
Эрагаль вырывает йдет Нннурта, йз-за Адду
Что было светлым, — Вся земля
Пераклад I. М. Дзяканава
снянне утра,
встала черная туча, в ее середнне, ндут перед нею, горой н равннной.
жердн плотнны, гать прорывает... цепенеет небо, во тьму обратнлось, раскололась, как чаша.2
1 Когда Ану сотворнл небо: Лнтература древней Месопотамнн / Пер. с аккад., сост. В. К. Афанасьевой н й. М. Дьяконова. М., 2000. С. 81—82.
2 «О все вндавшем» co слов Снн-леке-унннннн, заклннателя // Поэзня н проза Древнего Востока. М.: Художественная лнтература, 1973. С. 166—219. Далей тэкст эпасу пра Гільгамеша цытуецца паводле дадзенага выдання, у дужках — старонка. Пры цытаванні захоўваюцца, як і ў пазначаным вышэй выданні, лакуны паміж паўвершамі ў клінапісных таблічках, на якіх запісаны эпас пра Гільгамеша. Гэтыя лакуны дапамагаюць перадаць рытмічную аснову чатырохнаціскнога танічнага акадскага верша: два націскі (два музычныя такты), цэзура, а потым ізноў два націскі (сама наяўнасць гэтых лакунаў, асаблівае графічнае афармленне вершаванага тэксту сведчаць аб новым узроўні паэтычнай свядомасці ў параўнанні з шумерскімі тэкстамі).
Самі багі мярцвеюць ад жаху, бачачы такую вялізную бядоту. Першая не вытрымлівае Іштар, якая пачынае плач па чалавецтву, што гіне на яе вачах, чалавецтву, за памнажэнне і росквіт якога яна адказвае. Багіня горка дакарае сябе за ўдзел у прыняцці такога неразумнага рашэння:
йштар крнчнт, Госпожа богов, «Пусть бы тот день Раз в совете богов Как в совете богов На гнбель людей монх Для того лн рожаю Чтоб, как рыбнй народ.
как в муках родов, чей прекрасен голос: обратнлся в глнну, я реншла злое.
я решнла злое, войну обьявнла?
я сама человеков, наполнялн море!»
(214)
Услед за Іштар пачынаюць галасіць і іншыя багі. 3 вялікай эмацыянальнай сілай у паэме выяўленыя пачуцці аднаго-адзінага чалавека, які ўратаваўся са сваёй сям’ёй падчас жудаснай катастрофы, яго страшэннае ўзрушэнне пры поглядзе на свет, што сышоў без звароту, бязмежнае гора ад усведамлення, што «ўсё чалавецтва зрабілася глінай», ад адчування ўласнай самоты:
Ходнт ветер Потопом буря Прн наступленнн Буря с потопом Я открыл отдушнну — Я взглянул на море — 11 все человечество Плоской, как крыша, Я пал на коленп, По лнцу моему
шесть дней, семь ночей, покрывает землю.
дня седьмого войну прекратнля... свет упал на лмцо мне, тншь настала, стало глнной!
сделалась равннна.
сел н плачу, побежалн слезы.
(215)
Каб вызначыць, наколькі сышла вада патопу, УтНапішці выпускае трох птушак: голуба, ластаўку і крумкача (таксама тры разы будзе выпускаць птушак Ной, але крыху іншых і ў іншай паслядоўнасці). Крумкач не хоча вяртацца на карабель: ён, як сказана ў тэксце, «каркае, есць і паскудзіць» (215). Гэта і становіцца для Ут-Напішці знакам таго, што можна выйсці на сушу. Ён прыносіць ахвяры багам, і яны злятаюцца на дым курэнняў. Багі вы-
рашаюць не падпускаць да ахвяры галоўнага віноўніка патопу — Энліля. Ён жа страшэнна раз’юшыўся, даведаўшыся, што адзін чалавек выратаваўся: «Увйдсв корабль, разьярйлся Энлйль, // йсполнйлся гневом на богов Нгйгов1: // “Какая это душа спаслася? // Нй одйн человек не должен был выжйть!”» (216). Але мудры Энкі спыняе яго пытаннем, у якім нельга не адчуць кпіны: «Ты — герой, мудрец меж богамй! // Как же, как, не размыслйв, Потоп ты устройл?» (216). Энліль, якому зрабілася сорамна, вырашае даць Ут-Напішці вечнае жыццё і пасяліць яго ў Краіне жывых (г. зн. несмяротных).
Так выглядаюць у агульных рысах тыя версіі падання пра патоп, якія, безумоўна, былі знаёмыя старажытнаяўрэйскай культуры і, магчыма, пэўным чынам уплывалі на яе. Але, захоўваючы памяць пра агульны першавыток сюжэта і нават некаторыя дэталі, Біблія дае кардынальна іншае асэнсаванне яго генеральнага зместу. Так, у шумерскай і вавілонскіх версіях ніяк не матывуюцца паводзіны багоў: рашэнне наслаць на зямлю патоп з’яўляецца вынікам іх непрадказальнай і невытлумачальнай бязлітаснасці, якая наогул уласцівая язычніцкаму ўяўленню пра багоў (яны не павінныя тлумачыць чалавеку свае ўчынкі і часта дзейнічаюць, як, напрыклад, і ў «Іліадзе» Гамера, падпарадкоўваючыся толькі свайму капрызу). У Бібліі вельмі выразна тлумачыцца, што патоп — пакаранне за чалавечыя грахі, і нават падкрэсліваецца, што Бог пакутуе, бачачы зло, якое запаланіла створаны Ім свет. Гэты матыў — цалкам новы і дзёрзкі на фоне старажытных культураў: божышча, якое пакутуе з-за людзей, — нонсэнс для язычніцкіх уяўленняў; Біблія ж робіць пакуты за чалавека адметнай прыкметай Бога Жывога. Бог перажывае страшэнны боль ад усведамлення таго, што найлепшае Яго стварэнне, якому Ён падараваў свабоду волі, аказваецца нявартым гэтага высокага дару. Тэкст дэманструе, што Гасподзь таксама ведае моманты горкіх сумненняў і нават роспач і раскаянне (нагадаем яшчэ раз у крыху іншым перакладзе): «I ўбачыў Гасподзь, што вялікае зло чалавека на зямлі і што ўся схільнасць думак і памкненняў сэрца
1 Ігігі — згодна з акадскай міфалогіяй, нябесныя багі (у адрозненне ад Анунакаў, якія жывуць на зямлі).
яго — толькі зло ва ўсялякі час. // I раскаяўся Гасподзь, што стварыў чалавека на зямлі, і засмуціўся ў сэрцы Сваім» (Быц 6:6—7). Гэты вялікі смутак і прыводзіць Бога да думкі пакараць грэшнае чалавецтва, знішчыць яго з твару зямлі разам з усім жывым, бо гэтае жывое было дадзенае пад ахову чалавека і створаная на карысць яму, ён жа ператварыў гарманічны свет у суцэльнае ліха. Тым самым Біблія ізноў нагадвае пра вялізную адказнасць чалавека за навакольны свет, за ўсю прыроду. Болын таго, Біблія папярэджвае, што з-за чалавека могуць сказіцца ўсе законы прыроды і ўся зямля можа стаць разбэшчанай: «I разбэсцілася зямля перад Богам, і напоўнілася зямля злачынствам. // 1 ўбачыў Бог зямлю: і вось, яна разбэшчаная, бо сказіла ўсялякая плоць шлях свой на зямлі» (Быц 6:11—12). Такім чынам, упершыню ў паданні пра патоп дзеянні Божышча атрымліваюць псіхалагічную і этычную матывацыю. Каментуючы прыведзеныя вышэй біблейныя радкі пра раскаянне Самога Бога, Дз. У. Шчадравіцкі піша: «Што ж азначае тут слова “раскаяўся” ў дачыненні да Самога Бога? Згодна з біблейным светапоглядам, Бог, ствараючы свет, заснаваў яго на двух пачатках: “міласэрнасці і судзе”1, г. зн. любові і строгасці. Тут слова “раскаяўся” ўжываецца ў сэнсе: “змяніў стаўленне”, “змяніў кіраванне”. Ад кіравання, заснаванага толькі на міласці, любові, Бог перайшоў да кіравання з дапамогаю суда і пакарання»2. Як паведамляе Мідраш, пасля ста дваццаці гадоў, дадзеных людзям на выпраўленне, і бачачы, што ніхто не пакаяўся, акрамя Мафусаіла і Ноя, Бог даў чалавецтву яшчэ сем дзён (адначасова гэта час жалобы па Мафусаілу, які памёр перад самым патопам3). Але і гэта не мела