• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 451с.
    Мінск 2003
    124.72 МБ
    Так, 120 гадоў ён будаваў каўчэг, і шматлікія людзі пыталіся, што гэта будуе Hoax. Але, пачуўшы праўду, людзі толькі кпілі над Ноахам ці пракліналі яго. Вось як распавядае пра гэта Мідраш Танхума: «Рав1 Гуна са слоў рабі Ёсэ вучыў: “На працягу ста дваццаці гадоў да патопу Гасподзь перасцерагаў род чалавечы і, не бачачы ні ў кім раскаяння, загадаў Ною пачаць збудаванне каўчэга. Стаў Ной саджаць кедравыя дрэвы. “Для чаго табе гэтыя дрэвы?” — пыталіся ў яго людзі. Ной адказваў: ‘Тасподзь вырашыў паслаць патоп на зямлю і загадаў мне пабудаваць каўчэг, каб выратавацца ад патопу мне і сям’і маёй”. Смяяліся з Ноя людзі, здзекаваліся над ім, гледзячы, як рупліва ён палівае свае кедры, клапоцячыся аб паспяховым росце іх; не пераставалі смяяцца і тады, калі ён, ссекшы дрэвы, пачаў распілоўваць іх на дошкі. Усе папярэджанні былі марныя — і настаў патоп. Бачачы непазбежную пагібель сваю, узлаваныя, звар’яцелыя людзі спрабавалі разбурыць каўчэг, але ён, па ўзмаху рукі Усявышняга, быў акружаны львамі”»2. Збудаванне каўчэга было адначасова выпрабаваннем для Ноаха: выконваючы, нягледзячы на кпіны і здзекі, запаведзь Бога, ён станавіўся духоўна чысцейшы.
    Агада і Мідраш асабліва падкрэсліваюць пяшчотны клопат Ноаха аб усіх жывых істотах, якія апынуліся ў каўчэгу. Ён і яго сыны працавалі дзень і ноч, каб своечасова пакарміць звяроў і птушак, бо ўсе яны патрабавалі ежы ў розны час. Hoax не ведаў адпачынку, і шмат якіх звяроў карміў са сваіх рук. Аднойчы, паведамляе адно з паданняў, ён з жахам усвядоміў, што зусім забыўся на птушку Хул (так у яўрэйскіх паданнях завецца Фенікс), што сядзела ў клетцы, схаванай унутры каўчэга. Калі ён прыбег да яе, то знайшоў яе жывою і, уражаны, усклікнуў: «Табе што, не трэба ежы?» Птушка адказала: «У мяне не хапала сумлення патурбаваць цябе. Я бачыла, што
    1	Рав (літаральна з іўрыту — «вялікі», а таксама «настаўнік») — ветлівы і паважлівы зварот да законавучыцеля, знаўцы Торы і Талмуда; адсюль — рабі («настаўнік мой»), равін (бел. рабін), а таксама — у хасідскай традыцыі — рэбэ.
    1 Агада: Сказання, прнтчн, нзречення Талмуда н Мндрашей / Пер. С. Г. Фруга. М., 1993. С. 19-20.
    ты заняты, і вырашыла не прыбаўляць табе работы». «Маё табе благаславенне! — усклікнуў Hoax. — Я зычу табе, каб ты жыла вечна!» (трактат Сангедрын). Узнікаюць фальклорна-казачныя паданні пра фантастычна вялікага звера Рэгэма, які быў такі вялізны, што не мог увайсці ў каўчэг, і тады Hoax прывязаў яго вельмі моцна звонку і своечасова карміў, як і іншых жыхароў каўчэга; пра волата Ога, таксама прывязанага звонку і выратаванага. Пра сам жа патоп Мідраш паведамляе, што на зямлю падаў не проста дождж, але вада з агнём; кожная кропля даводзілася да кіпення ў Гегіноме (адсюль — Геена), і дождж быў такі гарачы, што з людзей злазіла скура. 3 усіх крыніцаў і калодзежаў на зямлі білі струмені гарачай вады, і людзі пакалення патопу, якія не ведалі літасці, бралі сваіх малых дзяцей і іх целамі затыкалі адтуліны. Усе людзі загінулі, ад іх целаў не засталося нічога, нават маленькай пазванковай косткі луз, з якой Бог можа ўваскрэсінь чалавека, бо яны былі нявартыя ўваскрэсення. Катастрофа, якая абрынулася на зямлю, была самай жудаснай у гісторыі чалавецтва. I калі Hoax выйшаў з каўчэга і ўпершыню за год стаў на цвёрдую глебу, ён не вытрымаў і заплакаў: «Валадар Сусвету! Тваё імя — Міласэрны. Чаму ж не пашкадаваў Ты Сваіх стварэнняў?» На гэтае Бог адказаў Ноаху, што маліць за сваіх грэшных сабратоў патрэбна было тады, калі Ён абвясціў пра патоп. I тады Hoax апрануў асаблівую нябесную вопратку, зробленую некалі Госпадам для Адама і ўзятую ў каўчэг. У гэтым святочным адзенні — правобразе рызы першасвятара Агарона (Аарона) — Hoax прынёс чатыры ахвяры Богу на месцы будучага Храма ў Іерусаліме. Пры гэтым ён маліў Госпада ніколі больш не пасылаць на зямлю патоп, і Гасподзь прыняў з прыхільнасцю яго малітву, бо Hoax даў добры прыклад усім наступным пакаленням — служыць і маліцца толькі Адзінаму Богу. Менавіта тады, паведамляе Мідраш, Бог і пакляўся ніколі больш не праклінаць зямлю і не знішчаць усё жывое патопам. У цэлым яўрэйская традыцыя разглядае Ноаха як найвялікшага праведніка, як новага Адама, прабацькі ўсяго пасляпатопнага чалавецтва, да якога належым і мы. Ён, які заключыў урачысты Запавет з Богам як прадстаўнік усяго чалавецтва, займае
    асаблівае пасярэдняе — дзесятае — месца паміж Адамам, з аднаго боку, і Аўраамам — з другога.
    Імя Ноя і падзеі патопу былі добра вядомыя і аўтарам Новага Запавету. Вышэй ужо адзначалася, што Евангеллі ўтрымалі ў сабе выказванні Ісуса аб тым, што прышэсце Месіі — Сына Чалавечага — для многіх людзей будзе такім жа раптоўным, як патоп у дні Ноя (Мац 24:37—39; Лук 17:26—27). У Другім Пасланні апостала Пятра пра патоп гаворыцца як пра грозную перасцярогу чалавецтву, у кантэксце думкі пра найвышэйшы Страшны Суд у канцы часінаў: «...У пачатку Словам Божым неба і зямля складзеныя з вады і вадою: // Таму тагачасны свет загінуў, патоплены вадою. // А цяперашнія неба і зямля, якія трымаюцца тым жа Словам, захоўваюцца для агню на дзень Суда і пагібелі грэшных чалавекаў...» (2 Пятр 3:5—7). На думку Дз. У. Шчадравіцкага, «гэтыя словы апостала можна зразумець як прароцкае прадбачанне ядзернай пагрозы, якая стала рэальнасцю ў нашы дні»1. Цікава, што ўжо ў тыя старажытныя часы было пастаўлена пытанне: а ці будуць хоць калі-небудзь уратаваныя душы грэшнікаў, што загінулі падчас патопу? Ці зазнаюць яны пакаянне і збаўленне? Відаць, на гэтае пытанне існавалі дыяметральна процілеглыя адказы, і адзін з іх зафіксаваны ў равіністычных каментарах, другі — у Новым Запавеце. Так, у Першым Пасланні апостала Пятра сказана, што Хрыстос, «адданы смерці па плоці, але ажыўшы духам», сышоў у «цямніцу духаў» («Сашэсце ў пекла» — кананічны сюжэт у хрысціянскай іканаграфіі) і там прапаведаваў «непакорным Божаму доўгацярпенню, што іх чакала, у дні Ноя, падчас будаўніцтва каўчэга...» (/ Пятр 3:18—20). Гэта значыць, што тыя душы, якія не пакаяліся за 120 гадоў, дадзеных чалавецтву для пакаяння перад патопам, знайшлі пакаянне і выкупленне дзякуючы Хрысту.
    Для хрысціянскай традыцыі Ной (разам з Даніілам, які кінуты быў у львіны роў, разам з трыма юнакамі, што ўратаваныя былі ў вогненнай печы) уяўляе сабою, паводле словаў С. С. Аверынцава, «ідэальны ўзор бадзёрага даверу да Бога ў самай сярэдзіне непераадольнай катастро-
    1 ІДедровшдкпй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8. Т. 1—3. Пятнкннжне Момсеево. С. 102.
    фы», а каўчэг, «што прымае ў сябе ўратаваных сярод свету, які гіне, — ...выразны сімвал прызначэння Царквы»1. Раннімі айцамі Царквы патоп прыпадабняўся хрышчэнню — апусканню цалкам у ваду для сімвалічнага ачышчэння ад грахоў (тое, што традыцыйна перакладаецца на славянскія мовы як «хрышчэнне», у грэчаскім тэксце Новага Запавету гучыць як бапцісмос — «апусканне [у Bafly]»). На выявах у рымскіх катакомбах Ноеў каўчэг, што плыве сярод бурлівых хваляў патопу, увасабляе хрысціянскую канцэпцыю ўваскрэсення; пры гэтым раннехрысціянская традыцыя абапіраецца на шырока распаўсюджаны ў язычніцкіх культурах архетып падарожжа мёртвых на лодцы ці караблі ў іншы свет (напрыклад, пахавальны рытуал у егіпцянаў, уяўленні пра ладдзю Харона ў грэкаў і г. д.) і адначасова кардынальна яго пераасэнсоўвае. На самых старажытных выявах каўчэг выглядае як прамавугольная скрыня ці труна, далей паступова пераўтвараецца ў карабель. У іканаграфіі Ной паўстае як сівабароды стары; у руках ён часта трымае ў якасці атрыбута каўчэг, які выглядае як лодка ці карабель (напрыклад, фрэска Феафана Грэка, 1378). У эпоху Сярэднявечча каўчэг ператвараецца ў свайго кшталту плывучы дом, з вокнаў якога выглядаюць розныя жывёлы. У мастацтве эпохі Рэнесансу каўчэг становіцца сапраўдным караблём, і сыны Ноя будуюць яго пад назіраннем бацькі; каўчэг-карабель паўстае сярод бурлівых хваляў патопу, жывёлы стаяць на палубе ці выглядваюць з ілюмінатараў. Вельмі распаўсюджаныя ў хрысціянскім мастацтве сюжэты з Ноем, які выпускае голуба з каўчэга (мазаіка касцёла Сан-Марка ў Венецыі, канец XII — пачатак XIII ст.); з Ноем, да якога ляціць голуб с лістом алівы; з каўчэгам, які спыніўся на Арараце; з ахвярапрынашэннем Ноя (сярод найбольш славутых інтэрпрэтацыяў — фрэска Мікеланджэла на плафоне Сікстынскай капэлы ў Рыме, 1508— 1512). У хрысціянскай традыцыі Ной як збавіцель роду чалавечага, які дзейнічае ў адпаведнасці з воляй Божай, разглядаецца і ў якасці аднаго са старазапаветных «прататыпаў» Самога Хрыста. «Прапаведнікам праўды» названы ён у Другім Пасланні апостала Пятра (2 Пятр 2:5).
    1	Аверннцев С. С. Ной // Мнфы народов мнра: Энцнклопедня: В 2 т. М., 1991-1992. Т. 2. С. 226.
    Цэлы шэраг паданняў пра Ноя і патоп склаўся ў армянскай культуры. Несумненна, гэта абумоўленае тым, што сам армянскі народ глыбокімі каранямі звязаны з жыхарамі біблейнай краіны Арарацкай, або дзяржавы Урарту (той жа корань, што Арарат, але ў акадскай рэдакцыі), якая ўзгадваецца ў Кнігах прарокаў Ісаі і Іераміі (Іс 37:38; Іер 51:27). Як ужо адзначалася, армянскі народ быў першым народам, які цалкам прыняў хрысціянства (Армянская Царква з’яўляецца аўтакефальнай, г. зн. самастойнай хрысціянскай Царквой, якую ўзначальвае Каталікос усіх армянаў). Ён вельмі рана пазнаёміўся з Бібліяй, і таму нядзіўна, што тут склалася шмат розных паданняў пра патоп. Але многія даследчыкі лічаць, што частка гэтых паданняў мае яшчэ дабіблейныя карані і звязаная з агульнамесапатамскай «памяццю» пра патоп. Так, захавалася вельмі старажытная армянская песня пра гару Сіпан, якая знаходзіцца недалёка ад Арарата (уласна армянская назва апошняга — Масіс). У песні гаворыцца, што спачатку Ноеў каўчэг прыстаў менавіта да гары Сіпан і што Ной сказаў: «Сіпан, прымі мяне! Сіпан, прымі мяне!» А Сіпан адказаў: «Ідзі на Масіс, ідзі на Масіс, што вышэй за мяне!» Калі ж Ной выйшаў з каўчэга, то першае паселішча, згодна з паданнем, ён заснаваў у тым месцы, дзе знаходзіцца горад Нахічэван (або Нахічэвань), назва якога этымалагізуецца як «прытулак Ноаха (Ноя)». Паводле аднаго з паданняў, назва горада Ерэван, якая паходзіць ад армянскага слова ерэвал, або ерэвангал («паказвацца», «з’яўляцца»), звязаная з тым момантам, калі Ной упершыню ўбачыў сушу і ўсклікнуў: «Яна паказалася!» Дайшлі таксама армянскія песні пра гару Сім, якая знаходзіцца на тэрыторыі турэцкай Арменіі. Яе імя захоўвае памяць пра сына Ноя Шэма (Сіма), нашчадкі якога, паводле біблейнай гісторыі, адыграюць асаблівую ролю ў гісторыі чалавецтва. Армянскае царкоўнае паданне распавядае пра тое, як нізібінскі біскуп Іакаў узышоў на Арарат і прынёс адтуль абломак Ноевага каўчэга, што і сёння захоўваецца як святая рэліквія ў Эчміадзінскім манастыры.