Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
Вобраз Ноаха ўвайшоў таксама — пад безумоўным уплывам Бібліі і яўрэйскай агадычнай традыцыі — у К.аран. У мусульманскай традыцыі Нух (так трансфармавана імя Ноаха ў арабскай мове) з’яўляецца адным з прарокаў
і пасланнікаў Алаха, як і Ібрагім (Аўраам), Муса (Майсей), Іса (Ісус) і «пячаць прарокаў» — Мухамад. Нух вызначаецца ў Каране як «удзячны раб» (Каран 17:3), «верны пасланнік» Алаха (Каран 26:107), «угаворшчык ясны» грэшных супляменнікаў (Каран 11:27; 71:2). Пра Нуха і патоп ідзе гаворка ў 11-й суры (раздзеле) Карана «Худ», а адна з сураў, 71-я, так і завецца — «Нух». Згодна з ёю, Алах паслаў Нуха да грэшных людзей, каб папярэдзіць іх аб будучым пакаранні, калі яны не адумаюцца: «Сапраўды, Мы паслалі Нуха да яго народа: “Угаворвай твой народ, пакуль не прыйшло да іх пакаранне пакутлівае!”» (Каран 71:1; тут і далей — паводле перакладу I. Ю. Крачкоўскага). Нух пачаў гаварыць да народа: «О народ мой! Я для вас угаворшчык ясны: пакланяйцеся Алаху, бойцеся Яго і слухайцеся мяне! Тады даруе Ён вам вашы грахі і адцягне вам да названай мяжы. Сапраўды, мяжа Алаха, калі прыйдзе, — не адтэрміноўваецца. Калі б вы ведалі!» (Каран 71:2—4). Але людзі не хацелі слухаць Нуха, і тады Алах загадаў яму будаваць каўчэг (параметры яго не ўдакладняюцца) і абвясціў пра патоп: «I зрабі каўчэг перад Нашымі вачыма і па Нашай намове і не гавары са Мною пра тых, хто несправядлівыя: сапраўды, яны будуць патопленыя!» (Каран 11:39). Людзі здзекуюцца з Нуха, назіраючы, як ён будуе каўчэг (несумненны ўплыў агадычнага матэрыялу). А пасля па загаду Алаха «закіпела печ» (Каран 11:42; ізноў водгулле агадычнага падання) і абрынуўся на зямлю патоп, які паглынуў нават жонку Нуха і яго сына Канана (Каран 66:10; трансфармаваны матыў з пракляццем Хама і Кенаана, або Ханаана, — паводле Бібліі, не сына, а ўнука Ноаха; гл. наступны раздзел). Пасля сканчэння патопу Ноеў каўчэг спыняецца на гары алДжудзі (Каран 11:46). У Каране пастаянна праводзяцца паралелі паміж гісторыяй Нуха і Мухамада, у іх вусны ўкладаюцца адны і тыя ж словы (ёсць пэўныя паралелі і з гісторыямі Ібрагіма і Мусы). У посткаранічнай мусульманскай традыцыі складаецца шмат паданняў, заснаваных у асноўным на яўрэйскіх матывах.
Прыпавесць пра патоп атрымала шырокае і рознабаковае асэнсаванне ў еўрапейскім мастацтве і літаратуры. У жывапісе гэта не толькі славутыя фрэскі плафона Сікстынскай
капэлы, створаныя Мікеланджэла, але і серыя графічных работ Леанарда да Вінчы, карціна Нікала Пусэна «Зіма, або Патоп». Сцэны патопу былі асабліва папулярныя ў мастацтве рамантызму (Тэадор Жэрыко, Уільям Цёрнер, Дж. Марцін, Іван Айвазоўскі). У фальклоры розных народаў узніклі песні і паданні пра патоп, напрыклад у рускай народнай творчасці — духоўныя вершы пра патоп і пра Ноя, якія часта ўяўляюць сабою парафразу біблейнага тэксту:
В страхе смертном находнлся, Когда ветр с водой сразнлся, Ной с семьей.
Черным враном нзвешался — Вран к ковчегу возврашался: Все землн нет...
У літаратуры гэтаму сюжэту прысвечаныя шматлікія творы: трагедыя галандскага драматурга XVII ст. Ёста ван дэн Вондэла «Ной» (1667), якая завяршае яго трылогію пра «гібель першага свету» (другая назва трагедыі «Ной») і з’яўляецца лагічным і ідэйным працягам трагедыяў «Люцыпар» і «Адам у выгнанні» (Вондэл вызначае Ноя як «пасланніка раскаяння», праводзячы паралелі з Янам Хрысціцелем, якому ён прысвяціў аднайменную паэму); эпічная паэма швейцарска-нямецкага асветніка Ёгана Якаба Бодмера «Ной» («Noah», 1750); раман нямецкага пісьменніка шцюрмерскага пакалення Фрыдрыха Максіміліяна Клінгера «Падарожжа перад патопам» («Reisen vor der SUndflutt», 1776), y якім пастух Махаль, муж адной з дачок Ноя, пасля простага і ціхага жыцця ў гарах трапляе ў так званы цывілізаваны мір і назірае яго разбэшчанасць і бесчалавечнасць (біблейны сюжэт становіцца пад пяром Клінгера інструментам сатыры). У гэтым шэрагу павінны быць названыя і драма А. Обэ «Ной», і раман англійскага пісьменніка-постмадэрніста Джуліана Барнса «Гісторыя свету ў дзесяці з паловай раздзелах», дзе прыпавесць пра патоп (і ў цэлым «пралог» біблейнага тэксту, што распавядае пра стварэнне свету і гісторыю чалавецтва да Запавету з Аўраамам) служыць для іранічнага пераасэнсавання ўсёй, і перадусім сучаснай, культуры.
Для многіх аўтараў (асабліва канца XIX — пачатку XX ст.) сюжэт пра патоп стаў сродкам асэнсавання катастрафічнасці свету, непрытульнасці і самотнасці чала-
века ў ім. Так, праз прызму біблейнага сюжэта і звязаных з ім фальклорных матываў, дапаўняючы яго арыгінальнай уласнай міфалогіяй, выказвае сваё «я» і разуменне свайго шляху ў свеце беларускі паэт Максім Багдановіч у вершаваным сказе (невялікай паэме) «Страцім-лебедзь» (1916). Паэт абапіраецца не толькі на тэкст Бібліі, але і на народны сказ пра «Страціма-птушку», змешчаны ў «Беларускім зборніку» Е. Р. Раманава. Змітрок Бядуля ўспамінаў, як Максім Багдановіч паведаміў яму пра задуму «Страцімалебедзя»: «Я задумаў твор на тэму біблейскага міфа. Гэую тэму навеяла мне вайна, гібель мільёнаў і мой уласны лёс. Да чаго абрыдла мне такое жыццё! Дзень за днём у земстве. Справаздачы. Калонкі лічбаў...» Такім чынам, сам паэт паведаміў, што яго «Страцім-лебедзь» быў народжаны абвостраным адчуваннем бездані, да якой імкліва рушыць свет, усведамленнем хуткасці ўласнага канца і канца свету, а таксама прагай яго ачышчэння. Адсюль — гэты водгук трубы Страшнага Суда, што адкрывае тэкст:
He анёл у трубу уструбіў —
3 хмары Бог старому Ною гаварыў: «Поўна з краем чаша гневу майго На людскія грахі ды бясчыннасці. Вось надойдзе часіна суворая, Лінуць з неба залівы бязмерныя 1 абмыюць ад бруду смуроднага Ўсю зямлю яны, белы-вольны свет».
Пачынаў тут Ной будаваць каўчэг 3 таго дзерава ліванскага.
Ўшыркі гэтаму каўчэгу — сто лакцёў, А ўдаўжкі — болей тысячы.
Ды ўзяў туды Ной і птах і звяроў, Каб не звёўся іх род з зямлі. Ды не плыў к яму з мора сіняга Страцім-лебедзь — горды, моцны птах.1
Пад пяром Багдановіча Страцім-лебедзь становіцца ўвасабленнем гордай і незалежнай асобы, душы паэта2,
1 Багдановіч М. Збор твораў: У 2 т. Мн.: Навука і тэхніка, 1988. Т. 1. С. 274. Далей спасылкі даюцца па гэтым выданні, у дужках — старонка.
2 Безумоўна, гэта і асаблівая распрацоўка тэмы лебедзя (і менавіта яго гібелі) як увасаблення фізічнай смерці і адначасова несмяротнасці паэта — тэма, што ідзе ў еўрапейскай паэзіі ад Гарацыя (у гэтым шэрагу — вершы Цютчава, Бадлера, Рыльке і інш.).
што не падуладная бруднаму і агіднаму свету і больш за ўсё цэніць неабсяжны прастор і свабоду:
Яго звычаі — арліныя,
Яго ўцехі — сакаліныя;
Пер’і-пер’ечкі бялеюцца
Ды на золаку агнявеюцца.
У яго ў крыле — трыста тры пяры:
Узмахне крылом — быццам бор шуміць, Узмахне другім — што мяцель гудзіць.
(274)
Можа, дужаму і смеламу Страціму-лебедзю і ўдалося б перажыць патоп, ды «населі тут на лебедзя // Птахі дробныя ўсёй стаяю» (275). Гэта выразны вобраз паэта, які гіне пад дробязнымі ўдарамі гэтага свету, прыносіць сябе ў ахвяру, але не скараецца:
Крыллі ўрэшце падламаліся,
Галава ў ваду апусцілася.
I пайшоў на дно мора сіняга
Страцім-лебедзь — моцны, горды птах.
Ад усіх цяпер патомкі ёсць, Ды няма адных — Страцімавых.
(275)
У сімвалічнай форме паэт перадаў не толькі задушлівую пераднавальнічную атмасферу «заходу Еўропы», крызіснага часу, але і ўласную трагедыю гранічнай самоты, трагедыю неажыццяўляльнасці сваёй надзеі на шчасце, каханне, сям’ю, працяг роду, працяг жыцця. Нездарма, як успамінае Змітрок Бядуля, Максім Багдановіч, чытаючы яму свой верш, паўтарыў у асаблівай рэдакцыі два апошнія радкі: «Ад усіх цяпер патомкі ёсць, // Ды няма адных — Максімавых...»
Прыклад Багдановіча яшчэ раз пацвярджае, якія сапраўды неабмежаваныя і шматмерныя сэнсы тояцца ў кожным невялічкім фрагменце біблейнага тэксту. Сучасныя паэты працягваюць разважаць над старонкамі прыпавесці пра патоп, над нашай катастрафічнай гісторыяй, над сённяшняй трывожнай сітуацыяй, у якой ізноў апынулася ўсё жывое і сам чалавек па віне чалавека, пра грозны гнеў і горкую справядлівасць Бога, Які чакае на-
шай адказнасці за свае ўчынкі, за ўвесь свет. Напрыклад, верш рускай паэткі Святланы Аксёнавай-Штэйнгруд, створаны ў Мінску ў 2001 г.:
Слово “потоп” было, конечно, допотопным.
В нем медленно топалн дннозавры н мамонты Первого мнра.
Но даже еслн прнбавнть слово — Всемнрный, все равно невозможно представнть моіць стнхнн, сметавшей сушу, как пылянку co стола застывшей Вселенной. Мошь воды, поглотнвшей грешных людей н безгрешных тварей, которых расточнтельный Бог уннчтожнл просто так, нз любвн к нскусству создавать н рушнть н смертельной скукн прнговоренного к бессмертню.
Но Бог дал слово, что второго Потопа не будет!
Он пунктуален, н слово Свое не нарушнт.
й потому мнллноны другнх нзбранннков Божьнх уннчтожнл огонь н сладкяй дым печей н камер.
14 снова тоска неподвнжна, как серый камень. Тоска ненасытной любвн.
Мой праведный Боже столько раз упомянут всуе, что, наверно, іікает. 14 теперь такпс нгрушкн Его забавляют, которые не оставляют сомненнй в успехе Его самой главной, последней Его потехн. На зеленом платье своем Земля не латает прорехн.
Для чего? Еслн снова огонь. 14 вода.
14 медные трубы.
14 ожогом предчувствнй обуглены нашн губы...1
Ці спраўдзіў наш, Другі, свет надзею Бога? Ці не пахіснуў яе яшчэ болып? Ці навучыўся ён чаму-небудзь на прыкладзе таго, Першага, што назаўсёды згінуў пад хвалямі патопу? Невядома. Але цяпер на старонках Бібліі гэты малады пасляпатопны свет толькі робіць першыя крокі, і Ной чакае голасу Божага...
1 Мншпоха: Нсторнко-публнцнстнческнй журнал. 2001. № 9. С. 17.
НОВЫ ПАЧАТАК ЧАЛАВЕЦТВА I ПЕРШЫЯ ЗНАКІ БЯДЫ
(Запавет з Ноем, прыпавесці пра Хама і Вавілонскую вежу)
Вось, Я ўсталёўваю Саюз Мой з вамі і з нашчадкамі вашымі пасля вас...
(Быц 9:9)
I сказаў: «Пракляты Кенаан, раб рабоў будзе ён у братоў сваіх».
(Быц 9:25)
I сышоў Гасподзь паглядзець на горад і вежу, што будавалі сыны чалавечыя...
(Быц 11:5)
Патоп стаў вельмі жорсткай, але неабходнай мерай Божай дзеля таго, каб чалавецтва пачало новы, больш свядомы шлях да сваёй дасканаласці. Hoax выступіў як новы Адам, ад якога мусіць пайсці адноўлены род чалавечы. Вось чаму Усявышні пачынае дыялог з Ноем і яго сынамі, літаральна паўтараючы тое, што ўжо гаварылася Адаму: «I благаславіў Бог Ноаха і сыноў яго, і сказаў ім: пладзіцеся і памнажайцеся, і напаўняйце зямлю» (Быц 9:1; пар. Быц 1:28). Але адначасова Бог дае людзям зразумець, што цяпер паміж імі і навакольным светам будуць іншыя стасункі, чым гэта было раней, што жыццё чалавека ў чымсьці кардынальна зменіцца, і перш за ўсё таму, каб ён вастрэй адчуваў сваю адказнасць за ўсё жывое на зямлі. I калі першыя людзі, як і было задумана Творцам, знаходзіліся ў абсалютнай гармоніі з прыродай і жывёлы не палохаліся Адама і яго сыноў, то цяпер усё зменіцца: «I боязь і страх перад вамі будуць на ўсякім звяры зямным і на ўсякай птушцы нябеснай, на ўсім, што рухаецца на зямлі, і на ўсіх рыбах марскіх; у вашы рукі аддадзеныя яны» (Быц 9:2). Гэтыя боязь і страх усяго жывога перад чалавекам часткова прадыктаваныя тым, што цяпер жы-