Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
1 Гэта, аднак не лёс і наканаванне (рок) у язычніцкім (напрыклад, грэчаскім) сэнсе; Бог, ведаючы ўсе патэнцыі чалавека, заўсёды дае яму свабоду выбару, свабоду канструявання свайго шляху, а тым самым — і ўплыву на ўласны лёс, дакладней — на стаўленне да сябе Бога, якое, па сутнасці, залежыць ад стаўлення чалавека да Бога, ад учынкаў чалавека. Так, абмяркоўваючы гэтую складаную праблему — суадносінаў наканавання і свабоды волі, яўрэйскія каментатары падкрэслівалі, што ў самы апошні момант, калі, здавалася б, вялікаму грэшніку вынесены смяротны прысуд, яго добры і міласэрны ўчынак можа схіліць Бога да адмены гэтага прысуду. У гэтым жа і сэнс словаў прарока Іезэкііля: «Калі адварочваецца грэшнік ад граху свайго, які ўчыняў, і дзейнічае паводле закону і справядлівасці, — ён душу сваю захавае жывою. // I ён убачыў і адхіснуўся ад злачынстваў сваіх, якія ўчыніў; ён будзе жыць, не памрэ» (Іез 18:27—28; пар. Іез 18:21—22).
скія народы шырока расселяцца па зямлі і будуць дамінаваць на працягу вялікіх этапаў гісторыі чалавецтва, вызначаць развіццё цывілізацыі, навукі і філасофіі.
Нельга не ўбачыць тут і першую класіфікацыю чалавечых тыпаў, тэмпераментаў, указанне на нашчадкаў Шэма, Хама і Йефэта не ў этнічным, а ў духоўным плане, на іх рысы ўнутры кожнага з нас: Шэм — чалавек глыбока духоўны, звернуты да Бога, да пошукаў рэлігійна-маральнага ідэалу, калісыді атрыманага ад Усявышняга; Хам — чалавек, які жыве моцнымі пачуццямі і страсцямі, палкі і тэмпераментны, чалавек плоцевы, які звернуты да сённяшняга моманту і ўмее цаніць кожнае імгненне жыцця, атрымліваць пачуццёвую асалоду; але існуе небяспека, што плоцевае, пачуццёвае можа ўзяць у ім верх; Йефэт — чалавек эстэтычна вытанчаны, які больш за ўсё шануе прыгажосць і імкнецца да будучага, усталяванага на разумным і прыгожым ладзе жыцця; але ёсць небяспека, што эстэтычнае ў ім выцісне на задні план этычнае. Здаецца, на думку Бібліі, усе тры тыпы, як і ўсе тры галіны дрэва чалавечага, павінныя дапаўняць адзін аднаго і дапамагаць адзін аднаму. I не выпадкова Тора падкрэслівае асаблівую духоўную ролю Шэма, бо без Бога немагчымыя ні паўната жыцця, ні пошукі прыгажосці і разумнага ладу жыцця: «Благаславёны Гасподзь, Бог Шэма» (Быц 9:26). Йефэту ж выказана пажаданне: «Няхай дасць Бог прастор Йефэту, і няхай жыве ён у шатрах Шэма» (Быц 9:27). Гэта значыць, што нашчадкам Йефэта наканавана прыняць у пэўны момант сваёй гісторыі Адзінабожжа, якое адкрыюць сыны Шэма, прыняць духоўныя дары апошніх, толькі тады пошукі прыгажосці сынамі Йефэта і іх распаўсюджванне на зямлі напоўняцца высокім духоўным сэнсам. Гіпертрафаваныя ж эстэтызм і тэхнакратызм, пазбаўленыя прысутнасці Бога, могуць прывесці да страшэннай катастрофы (часткова гэта і прадэманстравала гісторыя Еўропы). А вось Хаму, дакладней, яго сыну Кенаану (Ханаану), Бог вуснамі Ноаха дасць страшнае прароцтва: «...пракляты Кенаан; раб рабоў будзе ён у братоў сваіх» (Быц 9:25). 1 за гэтым стаіць не проста ўказанне на гістарычны лёс ханаанеяў і афрыканскіх народаў, не проста абгрунтаванне неабходнасці за-
ваявання Ханаана ізраільцянамі і барацьбы з іх аргіястычнымі культамі, але і нешта большае, што палягае ў духоўным плане: як вядома, імя Хама стала з уласнага агульным, хадзячым, і з рэзка негатыўным сэнсам. Чаму? I што мае на ўвазе Біблія, распавядаючы пра асаблівае здарэнне з Хамам? I што такое хамства ў біблейным сэнсе гэтага слова?
Прыпавесць пра Хама (умоўная назва ў іудзейскай традыцыі, а ўслед за ёю і ў хрысціянскай — «Пракляцце Хама», або «Пракляцце Кенаана») цудоўна дэманструе гранічны лаканізм біблейнага тэксту і бязмежныя сэнсы, якія з яго вынікаюць, гранічную прэгнантнасць, што ўключае ў сябе, здаецца, свядома прыём рэтыцэнцыі (змоўчвання), нейкія лагічныя «правалы», эліпсісы, не заўсёды дае такую пажаданую для чытача (каб усё было стройна і лагічна) матывіроўку ўчынкаў, але тым самым адкрывае шырокі прастор для дадумвання, да пошукаў сэнсаў, якія прысутнічаюць у тэксце няяўна, імпліцытна. Гэтым, дарэчы, і займаецца такі своеасаблівы жанр яўрэйскай экзэгетычнай і герменеўтычнай літаратуры, як мідраш (само гэта слова паходзіць ад кораня драш са значэннем «настойліва шукаць схаваны сэнс», «дашуквацца»).
Прыпавесць пра Хама пачынаецца, уласна, з таго, што адбылося з Ноем. А што адбылося? Пасля патопу, і гэта цалкам лагічна, нанова прыйшлося ўсё пачынаць на зямлі: апрацоўваць яе, падымаць з запусцення, сеяць збожжа, саджаць сады. Але перадусім Ной, як паведамляе тэкст, пасадзіў вінаграднік: «I пачаў Hoax апрацоўваць зямлю, і насадзіў вінаграднік» (Быц 9:20). Частка яўрэйскіх мудрацоў, каментатараў Пісання, будзе пазней упікаць гэтага праведніка за такі ўчынак: мог жа першым пасадзіць нешта іншае, больш важнае для выжывання чалавецтва, — напрыклад, пасеяць пшаніцу ці яшчэ якую-небудзь збожжавую расліну. Але, здаецца, вінаграднік фігуруе ў тэксце Торы зусім невыпадкова. Па-першае, вінаградная лаза — адна з найстаражытнейшых цывілізацыйных раслінаў, сімвал самой чалавечай цывілізацыі, бо патрабуе руплівай чалавечай працы, пастаяннага клопату. Вінаграднік не адразу пачынае даваць плады, але потым жыве вельмі доўга, стагоддзямі. Ён патрабуе вялікіх намаганняў ад чала-
века, але і так адорвае яго, што невыпадкова ў Бібліі і сам выбраны народ, над стварэннем і маральным удасканаленнем якога так доўга працаваў Сам Бог, прыпадабняецца вінаградніку (гл., напрыклад, Іс 5). Гронка вінаграду, віно — плод вінаграднай лазы — у разуменні Старажытнага свету ёсць цуд, нешта сакральнае, дзівосная кроў самой зямлі, што цячэ па вінаградных лозах. У Бібліі вінаград і віно сімвалізуюць ісціну Адкрыцця, перадусім у кнігах прарокаў, у Песні Песняў. Невыпадкова і Ісус Хрыстос прыпадабняецца метафарычна Вінаграднай Лазе, а сімволіка асаблівага экстазу, звязанага з сакральнай бяседай, працінае ўскрозь тэкст чацвёртага Евангелля — Евангелля ад Іаана (Яна). Віно — неабходны атрыбут сустрэчы яўрэйскай Суботы, яно асабліва благаслаўляецца; благаславеннем над віном пачынаецца і сакральная цырымонія шлюбу ў яўрэйскай традыцыі. Адначасова і ў самім біблейным тэксце, і ў старажытных каментарах добра ўсведамляецца небяспечнасць для чалавека залішняга захаплення дарамі вінаграднай лазы, віном. Папярэджанне пра гэта мы чытаем у Кнізе Прыпавесцяў Саламонавых, дзе віно выступае як сімвал Мудрасці і Ісціны. «Ідзіце, ешце хлеб мой, і піце віно, мною растворанае» (Прып 9:5), — заклікае сама Мудрасць («растворанае» — маецца на ўвазе, што ва ўсім Старажытным свеце чыстае вінаграднае віно піць лічылася нядобрым, бо яно вельмі моцна ўздзейнічае на чалавека; таму яго разбаўлялі вадой). I тут жа — перасцярога: «Віно — здзеклівае, шэхар1 — шалёны, і ўсякі, хто імі захапляецца, неразумны» (Прып 20:1). Нагадаем таксама, што вінаградная лаза — адзін з «прэтэндэнтаў» у Агадзе і Мідрашах на «ролю» Дрэва Пазнання.
Такім чынам, вінаграднік і вінаград маюць у Бібліі амбівалентную сімволіку: гэта і асаблівы дар Божы, гэта і выпрабаванне чалавеку. Вось чаму, напэўна, Ной і не мог пасадзіць нічога іншага, апрача вінаградніку. А потым, як зразумела з тэксту, хоць і не гаворыцца ў ім прама, ён атрымаў першы ўраджай і зрабіў маладое віно: «I выпіў віна, і ап’янеў, і адкрыў галізну сваю пасярод шатра свай-
1 Шэхар — разнастайнасць хмельнага напою, які здабываўся са збожжавых (нейкі эквівалент сённяшняга самагону); у славянскай Бібліі традыцыйна перадаецца як сікера.
го» (Быц 9:21). Зразумець гэта можна у прамым сэнсе як тое, што Ной, радасны ад таго, што нарэшце атрымаў першы ўраджай і першае віно, залішне захапіўся яго «дэгустацыяй», а вынікі, звязаныя з Хамам і яго сынам Ханаанам, былі вельмі сумныя. Многія каментатары тлумачылі гэта як «памылку праведніка», а агадычная традыцыя нават схільная была бачыць тут злыя падкопы сатана, або сатаны. Так, Мідраш Танхума паведамляе: «Пасадзіў Hoax першую вінаградную лазу. А сатан прыйшоў і пытаецца: “Што будзе з гэтай пасадкі?” — “Вінаграднік”, — адказаў Hoax. — “А ці не хочаш узяць мяне ў кампаньёны?” — Ной пагадзіўся. Што ж зрабіў сатан? Прывёў да вінаградніку авечку, льва, малпу і свінню і, закалоўшы іх, па чарзе паліў вінаграднік іх крывёю. Чалавек, які п’е віно, таксама выяўляе па чарзе прыродныя якасці ўсіх названых стварэнняў: спачатку ён ціхі, як авечка, потым становіцца адважным, як леў, паступова пачынае крыўляцца, як малпа, і, нарэшце, валяецца ў брудзе, як свіння. Усё гэта адбылося і з праведным Ноахам» (тут і далей — паводле перакладу С. Фруга)2. Як бачым, каментатарская традыцыя выкарыстоўвае сітуацыю з Ноем, каб даць урок чалавеку, падкрэсліць небяспеку злоўжывання віном, хаця адразу ж удакладняе, што выпадак з гэтым праведнікам нельга разглядаць як прыклад бытавога п’янства, што выціснутае ім віно сімвалізавала пачатак адраджэння зямлі, якая ляжала ў страшэнным запусценні, таму не трэба судзіць Ноя так сурова. Але, безумоўна, у ап’яненні Ноя можна ўбачыць і нешта іншае, сімвалічнае, звязанае з містыкай вінаграду і віна: асаблівы экстаз духу, узнёслы яго стан, духоўную радасць, містычнае яднанне душы чалавечай з Богам. Менавіта так рэлігійная традыцыя інтэрпрэтуе славутыя радкі Песні Песняў: «...лепш за віно Твае ласкі!» (Песн П 1:3)\ «Ён прывёў мяне ў дом бяседы, нада мною сцяг Яго — любоў!» (Песн П 2:4). Дз. У. Шчадравіцкі піша: «...мы павінны памятаць, што Ной — праведнік, адзіны, хто са сваёй сям’ёй быў варты выратавання ад патопу, святы, прарок, якому былі адкрытыя будучыя падзеі. Таму цяжка ўявіць сабе, што ён у літаральным сэнсе “на-
2 Агада: Сказання, прнтчн, нзречення Тапмуда н Мндрашей. М., 1993. С. 21.
піўся п’яны”. Больш верагодна... меркаваць, што ён перажыў моцны і глыбокі малітоўны экстаз пры зносінах з Богам і знаходзіўся ў той момант у стане прароцтва»1.
Можа, гэта і так. Тэкст жа Торы далей паведамляе наступнае: «1 ўбачыў Хам, бацька Кенаана, галізну бацькі свайго, і распавёў двум братам сваім на двары. // I ўзялі Шэм і Йефэт вопратку, і, паклаўшы яе на плечы свае, пайшлі задам, і накрылі галізну бацькі свайго; а твары іх былі звернутыя назад, і галізны бацькі свайго яны не бачылі. // I праспаўся Hoax ад віна свайго, і даведаўся, што зрабіў над ім меншы сын яго; // I сказаў: пракляты Кенаан: раб рабоў будзе ён у братоў сваіх» (Быц 9:22—25). Як бачым, учынку Хама прысвечаныя ўсяго некалькі радкоў, і тут шмат што вельмі незразумелае. Што, уласна кажучы, зрабіў такога страшнага Хам, што пракляты яго род праз сына яго Кенаана? I ў чым тады вінаваты гэты Кенаан? Ці можа Бог караць невінаватых за грахі іншых, дзяцей — за віну бацькоў? Біблія, асабліва прарокі, вучыць нас, што так думаць пра Бога немагчыма. Як жа тады зразумець гэты эпізод? Пры першым чытанні ў ім зразумелае толькі адно: Хам пакараны за непаважлівасць да бацькі, і эпізод, безумоўна, рыхтуе нас да адной з Дзесяці Запаведзяў: «Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб прадоўжыліся дні твае на зямлі...» (Зых 20:12).