• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 451с.
    Мінск 2003
    124.72 МБ
    Здаецца, ва ўчынку Хама няма аніякага цяжкага злачынства: ён увайшоў і проста ўбачыў сорам свайго бацькі. Патрэбна памятаць, што, паводле старажытных законаў Торы, назіранне галізны блізкіх па крыві людзей .вельмі непажаданае, бо можа прывесці да цяжкага граху — інцэсту. Ужо ў самых архаічных культурах, як сведчаць іх тэксты (напрыклад, шумерскія), агаленне, распрананне сімвалічна суадносілася са смерцю, прыпадабнялася ёй. Тора дае гэтаму старажытнаму архетыпу новае, маральнае напаўненне. Але ж, паўторым, у Хама не было, здаецца, аніякага злога намеру. Можа, і так, ды тэкст далей паведамляе, што ён нешта распавёў братам сваім, а тыя былі больш тонкія і паважлівыя да бацькі, таму ўвайшлі задам і беражліва прыкрылі яго. Што такое паведаміў Хам бра-
    1 ЕЦедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Монсеево. С. 108.
    там? Калі ўзяць на ўвагу тое, што Ной знаходзіўся ў стане прароцкага экстазу, то можна меркаваць, што менавіта ў гэты момант пачатак плоцевы, жывёльны пераважыў у Хаму, і ён убачыў у паводзінах бацькі толькі нешта непрыстойнае. Больш таго, ён дазволіў сабе пасмяяцца з бацькі, пакпіць з яго. Але ўсё роўна, разважалі яўрэйскія мудрацы, ці не залішне суровае пакаранне чакала яго? Таму і нарадзілася наступнае тлумачэнне: прагматычны Хам, які вельмі цаніў зямную раскошу, свядома сачыў за бацькам і зайшоў у яго шацёр невыпадкова. Ён шукаў зручны момант, а ўбачыўшы сорам бацькі, кастрыраваў яго, бо вельмі баяўся, што ў таго, яшчэ здаровага і дужага, народзіцца новы сын і што астатнім менш застанецца спадчыны. Пра гэта нібыта ён і паведаміў братам. Безумоўна, матыў з кастрацыяй тыпалагічна суадносіцца з падобным яму ў хурыцкай міфалогіі, адкуль, як мяркуюць сёння навукоўцы, ён трапіў у грэчаскія міфы (лягчанне Урана Кронам, а Крона Зеўсам у мэтах захопу ўлады над светам). Паказальна, што Мідраш шукае матывацыю і, як у выпадку з Каінам і Авелем, знаходзіць прычыну злачынства перадусім у карыслівасці і зайздрасці. Як тлумачылі яўрэйскія мудрацы, грэх Хама такі страшэнны, што Тора нават не лічыць за магчымае пра гэта гаварыць, a прымушае толькі здагадвацца, чытаць між радкоў.
    Але як жа зразумець, што пракляты не сам Хам, a Ханаан, хаця агульнараспаўсюджаным адмоўным імем стала не імя Ханаан, а Хам? Як звесці тут канцы з канцамі? Па-першае, Мідраш кажа, што Хам быў благаславёны разам са сваімі братамі, таму Ной не мог яго праклясці, хаця зразумела, што пракляцце Ханаану — найцяжэйшае пакаранне Хаму. Сапраўды, што можа быць горш, чым усведамленне, што ты вінаваты ў пакутах дзяцей? Але, ізноў паўторым, ці можа Бог караць невінаватых? Вядома, не. Старажытная ідэя радавой адказнасці, такая, напрыклад, важная для грэчаскай рэлігійнай свядомасці, інакш асэнсоўваецца ў Бібліі: так, чалавек павінен адчуваць адказнасць перад Богам і гісторыяй, калі ён сумленны чалавек, і не толькі за свае ўчынкі, але і за ўчынкі сваіх блізкіх, сваіх дзяцей, нават свайго пакалення; пры гэтым неабвержнай ісцінай з’яўляецца тое, што кожнага Бог судзіць толькі за яго ўласныя ўчынкі. I калі Бог пака-
    раў Ханаана, то справа, верагодна, у тым, што ён сам зрабіў нешта непатрэбнае. Сапраўды, якога сына мог выхаваць Хам? I хаця ўсё залежыць у рэшце рэштаў ад самога чалавека, шмат што ў яго выхаванні вызначаецца бацькамі, атмасфераю ў сям’і. Відаць, тэкст Торы даводзіць да нас слушную і таму вельмі сумную думку: Хам часцей за ўсё выхоўвае хама. Мідраш жа паведамляе, што менавіта Ханаан першы зайшоў у шацёр свайго дзеда і пабег паведаміць пра ўбачанае свайму бацьку. Вось чаму духоўнымі нашчадкамі Хама і Ханаана — незалежна ад паходжання — з’яўляюцца тыя людзі, якія не шануюць сваіх бацькоў, старэйшых, наогул ставяцца зняважліва да чалавечай асобы. Хам — ужо ў агульным сэнсе гэтага слова — чалавек, для якога не існуе нічога святога, які здольны толькі здзекавацца, які разумее толькі сваю карысць і дасягае яе ўсялякімі сродкамі; гэта нахабнік, гранічна разбэшчаны чалавек, які не лічыцца з іншымі людзьмі. Хамства, у рэшце рэштаў, — гэта тое, што процістаіць canpayflHaft культуры і годнасці чалавека як вобраза і падабенства Божага.
    Дарэчы, рэальнаму Ханаану, сыну Хама, Бог дае шанц змяніць свой лёс. Гэта вынікае з верша, укладзенага ў вусны Ноя: «...благаславёны Гасподзь, Бог Шэма; Кенаан жа будзе рабом яму” (Быц 9:26). Узнікае пытанне: рабом каму — Госпаду ці Шэму? (Магчымы таксама пераклад “рабом ім».) Тут схаваны падвойны сэнс: калі Ханаан зможа вярнуцца на шлях Божы, то ён будзе рабом Божым (у арыгінале замест слова «раб» — эвэд, што можна перакласці і як «служыцель» у высокім сэнсе слова), а калі не — то будзе рабом Шэма. Ізноў Тора нагадвае пра дадзеную чалавеку свабоду волі і пра адказнасць за кожны зроблены крок.
    Ной жыве пасля патопу яшчэ 350 гадоў і памірае ва ўзросце 950 гадоў. Здаецца, крышачку — усяго 50 — не хапае яму да 1000 гадоў, якія па праву мог бы пражыць гэты праведнік. Агадычнае паданне кажа, што гэтыя 50 гадоў Ной вырашыў падараваць Майсею (інакш той пражыў бы толькі абавязковы сярэдні тэрмін жыцця ў 70 гадоў і не змог бы ажыццявіць вялікую справу вызвалення народа Божага з рабства), як раней Адам падараваў свае 70 гадоў Давіду, каб змог з’явіцца і зацвердзіцца на зямлі месіянскі род.
    Эпізоды з ап’яненнем Ноя і пракляццем Хама і Ханаана — даволі папулярныя сюжэты еўрапейскага мастацтва; у ліку найбольш славутых ілюстрацыяў — фрэска Мікеланджэла «Ап’яненне Ноя» (1508—1512), якая ўпрыгожвае плафон Сікстынскай капэлы ў Ватыкане. Асобную гравюру эпізоду пракляцця Хама і Ханаана прысвяціў Гюстаў Дарэ. Канфлікт паміж Ноем і Хамам стаў асноўным у п’есе А. Обэ «Ной», дзе Хам паўстае як чалавек цалкам рацыяналістычны і цынічны. Матыў пракляцця Хама апрацаваны ў вершах рускіх паэтаў XIX ст. Н. Грыгаровіча («Однажды Ной, разведшн вмноградннк...») і А. Красніцкага («Отныне проклят я средм времен грядуіцнх!»). Верш апошняга прадыктаваны роздумам над цяжкім лёсам нашчадкаў Хама ў этнічным сэнсе — афрыканцаў, якія на працягу шматлікіх стагоддзяў былі нявольнікамі белых плантатараў, уласнасцю сапраўдных — у духоўным сэнсе — нашчадкаў Хама. Паэт марыць пра сапраўднае братэрства людзей, якое абвешчанае, як вялікі ідэал Бібліяй:
    «Рабамн у рабов страстей ннчтожных будут Монх сынов сыны отныне н вовек, Под рабскнм нгом все надолго позабудут, Что каждому йз ннх все ж нмя: человек!..» Прошлн века веков — сбылося предсказанье — Над Хамом тяготнт проклятня туман, Везде, как жалкнй раб, ннчтожное созданье, Презренен для людей в потомках Ханаан, Но кто-же может знать — рассеятся проклятья: Постнгнут, наконец, п малые умы, Что людн на земле — роднмые все братья, Н даже Ханаан такой же, как н мы!1
    Усё было зробленае Богам, каб людзі спакон вякоў адчувалі сябе братамі, але складаная гэта істота — чалавек, заўсёды ён так ці інакш ухіляецца ад шляхоў Божых. Так і ўчынак Хама і Ханаана стаў першым трывожным знакам парушэння гармоніі ў новым, пасляпатопным свеце. Другім жа, можа, яшчэ больш грозным знакам, які сведчыў пра тое, што чалавецтва можа зайсці ў тупік, стала будаўніцтва Вавілонскай вежы.
    1 Бнблейскне мотнвы: Ветхнй Завет. Вып. I—II. М., 1991. Вып. I: От сотворення мнра до царствовання Давнда. С. 18. (Рэпрынт выдання 1897 г.)
    Прыпавесць пра Вавілонскую вежу, ці, як ужо стала звыклым у царкоўнаславянскім варыянце, пра Вавілонскае стоўпастварэнне — Вавйлонское столпотворенйе (літаральна — творенйе столпа, г. зн. вежы), — адна з самых славутых у Торы і наогул у Бібліі. Цікава, што ў масавай свядомасці крылаты выраз Вавйлонское столпотворенйе часцей за ўсё ўжываецца ў сітуацыі агульнай мітусні і штурханіны вялікай колькасці людзей, натоўпу. Народная этымалогія «рэагуе» на словы толпа — «натоўп», столпйться — «стоўпіцца»; натоўп, уласна кажучы, ні пры чым, хаця, застаецца пагадзіцца, у збудаванні гэтай вежы была занятая велізарная колькасць людзей.
    Як гэта не раз дэманструе Біблія, перад намі тэкст гранічна кароткі, лапідарны і ў той жа час насычаны глыбокім і шматбаковым сэнсам, шматлікімі падтэкстамі: «I была на ўсёй зямлі мова адна і словы адны [агульныя словы, нешматлікія словы]. // I было: рушыўшы з усходу, яны знайшлі даліну ў зямлі Шын’ар і пасяліліся там. // I сказалі адзін аднаму: давайце наробім цаглінаў і абпалім агнём. I сталі ў іх цагліны замест камянёў, а горная смала — замест гліны. // 1 сказалі яны: пабудуем сабе горад і вежу, галавою да неба; і зробім сабе імя, каб мы не рассеяліся па твары ўсёй зямлі. // I сышоў Гасподзь паглядзець на горад і башню, якія будавалі сыны чалавечыя. // I сказаў Гасподзь: вось, народ адзін і мова ва ўсіх адна; і вось што пачалі яны рабіць, і не адступяць яны ад таго, што пачалі рабіць. // Сыдзем жа і змяшаем там мову іх так, каб яны не разумелі гаворкі адзін аднаго. // I рассеяў іх Гасподзь адтуль па ўсёй зямлі; і яны пакінулі будаваць горад. // Таму названае яму імя Бавэль, бо там змяшаў Гасподзь мову ўсёй зямлі, і адтуль рассеяў іх Гасподзь па твары ўсёй зямлі» (Быц 11:1—9).
    На першы погляд у гэтай прыпавесці шмат чаго няяснага, і перадусім наступнае: што дрэннага ў адзінай мове, калі ўсе разумеюць адзін аднаго? навошта было «змешваць» мову? і за што Бог карае будаўнікоў «горада і вежы»? што дрэннага ў гэтым дзеянні? ці не валодае ў нашай свядомасці будаўніцтва цалкам пазітыўнымі канатацыямі («бурыць — не будаваць»)? ці не з’яўляецца горад і велічныя помнікі ў ім сімваламі цывілізацыі, магутнасці чала-
    вечага генію і духу? што небяспечнага ў Вавілонскай вежы? што ў рэшце рэштаў яна сімвалізуе? чаму вежа менавіта Вавілонская, а не якая-небудзь іншая?
    Як відавочна, прыпавесць мае, апроч іншых сэнсаў, этыялагічны1 характар: па-першае, тлумачыць з’яўленне розных моваў, па-другое — паходжанне імя горада Бавэля (Вавілона): паводле прынцыпу народнай этымалогіі яно выводзіцца ад іўрыцкага дзеяслова балаль — «змешваць», «перамешваць», бо гэта месца, дзе Гасподзь «змяшаў мову», г. зн. усталяваў розныя мовы замест адзінай агульнай мовы (на самой справе па-акадску Бабілу літаральна значыць «вароты бога»). Дарэчы, уяўленне пра некалі адзіную мову чалавечага роду ўпершыню зафіксаванае на пісьме ў 3-м тыс. да н. э. у шумерскай гераічнай паэме «Энмеркар і жрэц Араты». У гэтым тэксце існаванне адзінай мовы, калі «ўсе славілі Энліля на адной мове», звязваецца са шчаслівым «залатым векам», падчас якога людзі не ведалі войнаў і бяды. Але потым Энкі, шумерскі бог мудрасці, павёў сябе не вельмі мудра і з-за зайздрасці да Энліля «разнамоўе ўсталяваў». У біблейным сюжэце, які, безумоўна, з’яўляецца тыпалагічна роднасным шумерскаму, прычына «разнамоўя» дыяметральна іншая: гэта не амбіцыі і крыўды Бога, але небяспечныя паводзіны чалавека, разбуральныя для яго самога. Цікава, што ў XX ст. узнікла гіпотэза пра так званую настратычную (ад лац. noster — «наш») мову, г. зн. адзіную прамову, якая, магчыма, была вытокам фарміравання буйных моўных сем’яў (перадусім семіта-хаміцкай, індаеўрапейскай, алтайскай, уральскай, картвельскай, дравідзійскай), і гэтая гіпотэза па-ранейшаму знаходзіць прыхільнікаў сярод лінгвістаў. Ёсць меркаванне, што карані настратычнай мовы захоўваюцца глыбока ў падсвядомасці чалавека.