Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
Выраз софа эхат можна перакласці і як «мова адна», і як «поўная згода», «поўнае ўзаемнае разуменне», а выраз дварім ахадзім — не толькі як «словы адны», «словы агуль-
1 Этыялогія (ад грэч. aetia — «прычына» і logos — «вучэнне») — вучэнне аб прычынах з’яўлення тых ці іншых устаяоваў цывілізацыі, звычаяў, геаграфічных назваў і г. д. Этыялагічныя паданні — самыя распаўсюджаныя ў міфалогіях розных народаў; шмат іх і ў Бібліі.
ныя», але і як «справы агульныя», і як «словы нешматлікія». 3 гэтага вынікае, што пакаленне Вавілонскай вежы, або пакаленне рассеяння (так яно завецца ў класічных яўрэйскіх каментарах), было ўсё яшчэ адоранае вялікім дарам Божым — магчымасцю разумець адзін аднаго, як мы зараз кажам, з паўслова, нават амаль без словаў. Але потым, пасля пакарання Божага, гэта стала немагчыма.
Прыпавесць утрымала ў сабе шэраг цалкам канкрэтных гістарычных асацыяцыяў. Так, вельмі важна, што месца, дзе адбываецца дзеянне, вызначанае як эрэц Шын’ар — «зямля [краіна] Шын’ар» (традыцыйна ў славянскім перакладзе — «зямля Сенаар»). Безумоўна, маецца на ўвазе старажытны Шумер, гарады-дзяржавы, што ўтварыліся яшчэ ў 4-м тыс. да н. э. ва ўрадлівай даліне Тыгра і Еўфрата, у Месапатаміі, ці Міжрэччы (Двурэччы). Такім чынам, Біблія нясе ў сабе (і вельмі часта) дакладныя звесткі пра гісторыю культуры на яе найстаражытнейшым этапе. Вавілон — таксама горад-дзяржава ў Месапатаміі, але горад акадскі, семіцкі. Між іншым, вядома, што менавіта вавілоняне найбольш увабралі ў сябе як этнічны, так і культурны шумерскі элемент (ужо ў 3-м тыс. да н. э. у гэтым рэгіёне ішла паступовая асіміляцыя шумераў, якія зліваліся з семітамі-акадцамі). I менавіта тут, у Месапатаміі, пры шумерскіх, а потым і акадскіх валадарах, будаваліся велізарныя культавыя збудаванні ў выглядзе ўступістых вежаў — зікуратаў, на верхняй пляцоўцы якіх размяшчалася свяцілішча, прысвечанае таму ці іншаму язычніцкаму богу (багіні). Безумоўна, такія зікураты былі збудаваныя ў розных гарадах па берагах Тыгра і Еўфрата. Былі яны і ў Вавілоне — зікураты ў гонар Мардука, богазаступніка Вавілона, і Іштар, культ якой быў такім важным для акадскай культуры (ён таксама быў працягам шумерскага культу багіні Інаны). Цікава, што падчас археалагічных раскопак у 20—30-я гады XX ст. на тым месцы, дзе знаходзіўся Вавілон (цяпер гэта тэрыторыя Ірака), былі знойдзеныя рэшткі такога зікурату і — вялікая ўдача для навукоўцаў! — яго даволі падрабязнае апісанне на адной з клінапісных таблічак. Французскі археолаг Андрэ Паро, які праводзіў раскопкі, напісаў пра гэта асобную кнігу пад назвай «Вавілонская вежа», дзе вельмі пераканаўча
даказаў, што менавіта гэты рэальны зікурат і лёг у «падмурак» сімвала, дадзенага ў біблейнай прыпавесці пра Вавілонскую вежу. Выявілася, што Вавілонскі зікурат быў сапраўды велічным збудаваннем: ён меў 90 метраў у вышыню і складаўся з сямі ярусаў, якія сімвалізавалі сем нябёсаў, што фігуруюць у акадскай міфалогіі (на самым верхнім, сёмым, небе знаходзіўся, паводле ўяўленняў вавілонянаў, лазурытавы храм Мардука, а толькі ніжняе неба, зробленае з сіняй яшмы, маглі бачыць людзі). Пры даследаванні развалінаў зікурата высветлілася, што цалкам супадае і будаўнічы матэрыял, апісаны ў Бібліі: абпаленая цэгла і бітум, ці натуральны (прыродны) асфальт, які можна знайсці ў тых мясцінах у расколінах гор ці ў рэчышчах горных рэчак (у Бібліі — «зямельная смала», ці «горная смала»), Дарэчы, навукаю даказана, што менавіта шумеры вынайшлі цэглу як будаўнічы матэрыял, бо той рэгіён бедны на камень (у шумерскай міфалогіі нават быў бог, адказны за цагельную форму, — бог Кабта).
Вобраз Вавілонскай вежы мае ў аснове і канкрэтныя абставіны гісторыі яўрэйскага народа, і найстаражытнейшай, і болып позняй: па-першае, адтуль, з Месапатаміі, з Ура, які знаходзіўся на беразе Еўфрата і ў якім быў, безумоўна, свой зікурат (ці зікураты), выйшаў некалі бацька яўрэйскага народа Аўраам; па-другое, іудзеі былі ў Вавілонскім палоне і сваімі вачыма бачылі вавілонскія зікураты. Археолагі знайшлі на сцяне вавілонскага зікурата надпіс цара Набанасара, які кіраваў у VII ст. да н. э. і займаўся яго рэканструкцыяй: «Людзей многіх народаў я прымусіў працаваць над аднаўленнем гэтай вежы». Можна меркаваць, што не толькі Набанасар, але і іншыя вавілонскія валадары перыядычна займаліся рамонтам зікурата і што, магчыма, іудзейскія палоннікі ў Вавілоне былі прыцягнутыя да гэтай працы.
Такім чынам, у вобразе вежы зліліся ўспаміны пра розныя часіны гісторыі, ператварыўшы яе, безумоўна, у сімвал самога язычніцтва, непрымальнага для Бога шляху развіцця цывілізацыі, у сімвал небяспечнага багаборніцтва. Нездарма ж будаўнікі заклапочаныя толькі адным: «...пабудуем сабе горад і вежу, галавою да неба; і зробім сабе імя, каб мы не рассеяліся па твары ўсёй зямлі» (Быц
9:4). У гэтай фразе вельмі значны сэнс — і, на жаль, нядобры — мае кожны выраз. Па-першае, пасляпатопнае чалавецтва (пакуль што адзінае) не хоча выконваць волю Бога і рассяляцца па ўсёй зямлі, каб апрацоўваць яе. Наадварот, людзі хочуць застацца ў адным месцы і пабудаваць — насуперак Богу і без Яго дапамогі — нешта вельмі велічнае, «галавою да неба». Такім чынам, тут ёсць намёк на тое, што будаўнікі вежы мараць узнесці сябе да нябёсаў, даказаць сваю магутнасць, у якасці краевугольнага каменя свету пакласці сваю гордасць і сілу, матэрыяльныя здабыткі («матэрыяльную базу»), а не ідэю Бога. Як лічыць Дз. У. Шчадравіцкі, выраз «і вежу вышынёю [галавою] да нябёсаў» «тычыцца ўжо “збудавання” нейкай асаблівай ідэалогіі, якая прэтэндуе на тлумачэнне ўсіх таямніцаў зямлі і неба» і якая «сумяшчае ў сабе імкненне да дэспатычнай улады чалавека над прыродай, што ажыццяўляецца шляхам развіцця тэхнакратычнай цывілізацыі, і свядомае супраціўленне волі Бога»1. Выраз «зрабіць сабе імя» таксама мае асаблівы сэнс у кантэксце старажытных месапатамскіх культураў, як, між іншым, і ў нашай сённяшняй: ён значыць «праславіцца», «сцвердзіць сваё “я”». Так, напрыклад, шумерскі і акадскі Гільгамеш, выпраўляючыся на подзвігі, кажа: «Зраблю сабе імя». У самім жаданні славы, напэўна, няма нічога нядобрага, але Біблія нагадвае, што вельмі небяспечна, калі гэта займае ўсе думкі чалавека, застуе ўсё астатняе, становіцца сэнсам і мэтаю жыцця. У будаўнікоў Вавілонскай вежы гэта было менавіта так. Вось чаму яна становіцца шматбаковым сімвалам язычніцтва, чалавечай ганарлівасці, бязбожнай, тэхнакратычнай, арыентаванай толькі на матэрыяльнае цывілізацыі. I вось чаму яна непазбежна павінна абрынуцца.
Цікава, што ўжо вельмі старажытныя каментатары добра ўсведамлялі гэты сэнс прыпавесці. Так, Агада і Мідраш кажуць, што кіраваў будаўніцтвам «горада і вежы галавою да нябёсаў» цар Німрод, сын Куша (Хуша) і ўнук сумна вядомага Хама. У Бібліі пра Німрода сказана: «А Куш нарадзіў Німрода; ён быў на зямлі волатам. // Ён быў моцны звералоў перад Госпадам. // I было, яго царства
1 ІЦедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжме Монсеево. С. 119—120.
напачатку складалі Бавэль, і Эрэх, і Акад, і Кальнэ ў зямлі Шын’ар» (Быц 10:8—10). Такім чынам, Бавэль (Вавілон) узгаданы першым сярод валадаранняў Німрода, што і паслужыла лагічным абгрунтаваннем для меркавання яўрэйскай каментатарскай традыцыі, што Вавілонскую вежу задумаў будаваць менавіта Німрод. Агада распавядае пра тое, што выдатныя паляўнічыя здольнасці Німрода былі звязаныя з каштоўнай нябеснай вопраткай Адама, зробленай некалі Усявышнім для свайго ўлюбёнца. Гэтая вопратка, як ужо ўзгадвалася, была ўзятая на каўчэг Ноахам, і той прыносіў Богу ахвяры менавіта ў ёй. Але пасля Хам выкраў дзівосную вопратку, перадаў яе свайму ўлюбёнцу Кушу, а той — свайму першынцу Німроду. Вопратка Адама надзяляла чалавека, які яе насіў, неверагоднай здольнасцю падпарадкоўваць сабе жывёлаў, таму Німрод, як толькі нацягваў свой лук, трапляў у звера, бо той і так застываў перад ім як укопаны. Але сучаснікі Німрода не ведалі гэтага і верылі, што ўсімі поспехамі Німрод абавязаны толькі самому сабе. У рэшце рэштаў яны абагавілі Німрода (ці не папярэджанне гэта наконт сотняў і сотняў выпадкаў стварэння куміраў з людзей, сотняў і сотняў культаў асобаў у чалавечай гісторыі?). Сам Німрод абвясціў сваю ўладу боскай і загадаў служыць яму як богу (ізноў жа нельга не ўбачыць тут дакладнае ўказанне на рысу язычніцкай свядомасці: цар, валадар ва ўсіх язычніцкіх культурах успрымаўся як паўбог, а пасля смерці прылічваўся да сонму багоў). «Звералоў» Німрод стаў «лаўцом» flymay чалавечых: ён «лавіў» іх, каб людзі страцілі веру ў сапраўднага Бога і верылі толькі ў непераможную моц Німрода. Такім чынам, мудрацы, уважліва, слова за словам чытаючы тэкст Торы, бачаць сапраўдную прычыну злачынстваў пакалення Вавілонскай вежы і прычыну яго няшчасцяў у страце веры ў Ддзінага Бога. «Яны павінны былі таксама страціць веру ў бессмяроцце душы, — піша Дз. У. Шчадравіцкі пра людзей, якія ўзводзілі Вавілонскую вежу. — Што чакала іх, паводле іх уласнага меркавання, калі яны “рассеюцца па твары зямлі”? Небыццё, нішто. Апантаныя страхам, баючыся цемры, бездані, небыцця, людзі аб’ядналіся, каб пабудаваць вялізную вежу — “зрабіць сабе імя”, заваяваць славу ў будучых пакаленнях.
Такім чынам, вялікае Імя Божае, якое адно павінна праслаўляцца вышэй за ўсё, няславілася будаўнікамі. Услаўляючы Німрода, яны меркавалі, што тым самым “робяць імя” і сабе»1. Мідраш тлумачыць, што пакаленне рассеяння не верыла слову Божаму пра тое, што патоп не паўторыцца, і разважала так: «Праз кожныя тысячу шэсцьсот пяцьдзесят шэсць гадоў апоры нябесныя хістаюцца. Зробім небу падпоры з усіх чатырох бакоў свету. I яшчэ пра Бога казалі: “Паводле якога права Ён выбраў для сябе нябесныя вышыні, а для нас юдоль зямную пакінуў? Пойдзем, пабудуем вежу і на вяршыне яе паставім ідал, які будзе гразіць мячом, паднятым да неба, нібыта выклікаючы Бога на бой”»2. Так старажытны каментар яскрава дае зразумець менавіта дэманічную, багаборніцкую сутнасць Вавілонскай вежы.
Калі сачыць за ўнутранай біблейнай храналогіяй, то становіцца зразумела, што ў гэты час ужо жыве асаблівы выбраннік Божы — Аўраам. На той момант, калі пачала будавацца Вавілонская вежа, яму было 48 гадоў. Ён быў чалавек вельмі мудры, і таму яго таксама хацелі прыцягнуць да будаўніцтва вежы. Але Аўраам адмовіўся і пры гэтым сказаў: «Вы выракліся ад Госпада, Які і ёсць Вежа, і вырашылі замяніць Яго вежай, складзенай з цэглы!» Сфармулявана вельмі дакладна: сумная сутнасць гэтага і іншых (шматлікіх) «будаванняў вежы» ў чалавечай гісторыі — у вырачэнні ад Бога, у падмене Яго чымсьці мёртвым, бяздушным, бездухоўным. Апрача Аўраама, гаворыць Мідраш, адцураліся ад удзелу ў збудаванні вежы Hoax, яго сын Шэм і праўнук апошняга Эвер, продак Аўраама. Талмуд распавядае таксама пра тое, як Аўраам, свядомы абаронца Адзінабожжа, быў схоплены людзьмі Німрода, і той сказаў праайцу яўрэйскага народа і ўсіх праведнікаў свету: «Няўжо ты не прызнаеш, што я — бог?» «Не, — бясстрашна адказаў Аўраа'м. — Гасподзь ёсць Творца ўсяго». «Я — творца ўсяго», — сказаў Німрод. Аўраам запярэчыў: «Толькі Гасподзь дае і жыццё, і смерць». «I я, каго захачу, пакідаю жывога, а каго хачу —