• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 451с.
    Мінск 2003
    124.72 МБ
    1 Нагадаем, што з самага пачатку іудаізм маніфсстуе сябе як універсальная рэлігія, да якой могуць належаць людзі рознага паходжання; згодна з вызначэннем яўрэйскага рэлігійнага закону — Галахі, яўрэем, або іудзеем, з’яўляецца чалавек, народжаны маці-яўрэйкай, a таксама кожны чалавек, які прыняў запаведзі Торы, Закон Майсееў.
    2 Акрамя гэтай першапачатковай назвы свята Пяцідзесятніцы завецца ў хрысціянскай традыцыі святам Святой Тройцы.
    I на рабоў Маіх і на рабынь Маіх у тыя дні пралію ад Духу Майго, і будуць прарочыць» (Дзеян 2:16—18-, пар. Іаіль 3:1—2). Каментуючы гэтае месца, Дз. У. Шчадравіцкі піша: «З’яднанне людзей і народаў у агульнай веры — гэта вялікае дзеянне сілы і любові Божай, Духу Божага. Калі гордасць і нянавісць падзяляюць людзей, і Вавілонская вежа застаецца заўсёды недабудаванай, то Гасподняя моц, якая сыходзіць на людзей з неба, яднае народы ў адно цэлае, і таму Царква, заснаваная Духам Святым, несакрушальная. Пра яе сказана: “...вароты пекла не адолеюць яе...” (Мац 16:18). З’яднанне, заснаванае на плоцевым, нізкім пачатку, распадаецца; адзінства ж, створанае любоўю і духоўным імкненнем, вечнае і непарушнае. Але ёсць у Бібліі і абяцанне таго, што не толькі ўся Царква аб’яднаецца ў агульнай хвале Госпаду, будзе мовіць “адзінымі вуснамі”, “адзінаю моваю”, але і ўсё чалавецтва. Гэтае абяцанне тычыцца апошніх часоў. Чым жа скончыцца гісторыя супраціўлення чалавецтва Богу? Пра гэта сказана так: “Дык вось, чакайце Мяне, гаворыць Гасподзь, да таго дня, калі Я паўстану для спусташэння, бо Мною вызначана сабраць народы, склікаць валадарствы, каб выліць на іх абурэнне Маё, усю лютасць гневу Майго; бо агнём рэўнасці Маёй паглынутая будзе ўся зямля. // Тады зноў Я дам народам вусны чыстыя, каб усе разам заклікалі Імя Госпада і служылі Яму адзінадушна” (Саф 3:8—9). “Чыстыя вусны” будуць вернутыя народам; адзіная мова, якая гучала да раздзялення моваў, вернецца да чалавецтва. Як усялякае абяцанне, запісанае ў Бібліі, сказанае тут неадменна споўніцца, таму што Бог заключыў вечны запавет з душою кожнай жывой істоты; і душа несмяротная, і абяцанне Божае вечнае»1.
    Вавілонская вежа — грандыёзны сімвал, створаны біблейнай свядомасцю, — па-ранейшаму застаецца грозным напамінам і перасцярогай чалавецтву аб тупіковым шляху цывілізацыі. Над сімволікай Вавілонскай вежы і самога Вавілона разважала і працягвае разважаць сусветная культура. У самой Бібліі з Вавілонам (і перадусім з-за Вавілонскай вежы) будзе звязаны далей сімвалічны вобраз «гора-
    1 ІЦедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Монсеево. С. 124—125.
    да зямнога» — увасаблення марнага жыцця, заснаванага цалкам на зямным, матэрыяльным апірышчы; яму будзе проціпастаўлены «горад нябесны» Іерусалім — як сімвал жыцця вечнага, заснаванага на апірышчы духоўным, як сімвал самой духоўнасці. Пра «горад нябесны» як прынцып, проціпастаўлены Вавілону, будуць з натхненнем пісаць Аўгустын Блажэнны і іншыя айцы Хрысціянскай Царквы. I нездарма слынны аўтар пікарэскнага (шахрайскага) рамана «Кульгавы бес» (1640—1642), іспанскі пісьменнік XVII ст. Луіс Велес дэ Гевара, раздзел сваёй кнігі, прысвечаны панараме сучаснага яму Мадрыда — відовішчу ўсеагульнай мітусні, хлусні і падману, варожасці людзей адзін да аднаго, бездухоўнасці і амаральнасці, — назаве менавіта «Вавілон». А яшчэ раней, у эпоху ранняга Адраджэння, вялікі Дантэ Аліг’еры ў сваёй «Камедыі», якую ўражаныя прыхільнікі празвалі «дзівоснай» (la divina, па-руску «божественная», што па-беларуску не вельмі правільна перакладаецца як «боская»), апісаў пакуты ў восьмым коле пекла волатаў, якія стаяць у нейкім велізарным калодзежы, і сярод іх — адзін, хто вымаўляе незразумелыя словы на «змяшаных мовах», але сам нічога не можа зразумець. Гаворка ідзе менавіта пра пакараных Богам будаўнікоў Вавілонскай вежы і асобна — пра Німрода (Пекла, XXXI, 58—81):
    Лііцом он так шнрок н длннен был, Как шншка в Рнме блнз Петрова храма; 14 весь костяк размером подходнл;
    ...От места, где обычно человек
    Скрепляет плаш, до бедср — трндцать клалось Большнх пядей. «Rafel mai amech
    Izabi almi», — яростно раздалось Нз днкнх уст, которым нсконн Нежнее петь псалмы не полагалось.
    Н вождь ему: «Ты лучше в рог звенн, Безумный дух! В него — нзбыток злобы 14 всякой страстп нз себя гонн!
    ...Н мне: «Он сам явнл свой нстый лак; To царь Немврод, чей замысел ужасный Внной, что в мнре не однн язык.
    Довольно с нас; беседы с ннм напрасны: Как он ннчьнх не понял бы речей, Так ннкому слова его не ясны».1
    Пераклад М. Лазінскага
    Вергілій у інтэрпрэтацыі Дантэ нездарма гаворыць пра рог — маецца на ўвазе паляўнічы рог Німрода, магутнага звералова. Для Дантэ лёс Німрода — яскравы прыклад Ta­ro, як Бог карае злосных і грэшных, хоць на нейкі пэўны час і магутных, зямных валадароў.
    Пра пакаленне Вавілонскай вежы (яно ж — пакаленне рассеяння) распавядае і Джон Мілтан у апошняй, 12-й, кнізе свайго «Страчанага Раю», таксама асаблівую ўвагу аддаючы вобразу Німрода, што паўстае як закончаны тып тырана, парушальніка натуральных (прыродных) правоў чалавека, дадзеных яму Богам:
    ... верховод Восстанет некнй, с гордою душой Честолюбнвой; братскнй лад презрев Н равенство прекрасное, он власть Над братьямн преступно обретет, Согласье н законность нстребнт Прнродные, я, как ловец людей, Но не зверей, оружьем н обманом, Он всех, кто воспротнвнтся ему, Как днчь, затравмт, н ему дадут Прозванне Велнкого ловца Пред Господом, чтоб Небу досаднть... ... С толпой клевретов, честолюбьем с ннм Обьеднненных яль к нему в ярмо Поддавшнхся, чтоб вместе с главарем Тнранствовать, на Запад он уйдет Нз мест Эдемскнх н в конце концов Равнмну сышет, где нз-под землн, Как будто нз бездонных адскнх недр, Клокочушая, черная смола Наружу вырывается, кмпя. Задумают онн нз кнрпмчей, Скрепленных этой вязкою смолой, Постронть город, башню возвсстн До неба вышнною, нмена Свон прославнв, чтоб в чужнх краях, В рассеянье, о ннх не стерлась память,
    1 Данте Алнгьерн. Божественная Комедня / Перевод с нтал. М. Лозннского. Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. С. 146.
    Хорошая, дурная — все равно, Но Бог, не раз прнстанніца людей Незрнмо посешаюіцнй, следя За нх деламн, вскоре угляднт Стронтелей н в город ннзойдет;
    14 прежде, чем достнгнет башня врат Небесных башен, посмеется Бог Над зодчнмн, пошлет нх языкам Разлнчье, не оставнт н следа Родной, прнродной речн, заменнв Разноголосьем непонятных слов. Подымется немедля длкнй шум Многоязычный; все начнут воплть, Но одному другого не понять, 14 каждый думать будет, что сосед Его дурачлт. Наконец, взьярясь От крнка л охрнпнув, драчуны Поболіце затеют меж собой.
    Немало посмеются наверху Над нлмл Духл Неба, глядя внлз 14 слыша свалкл нестерпнмый гам. Так зданле нелепое навек В намешку сохранлтся, а труды Стролтелей «смешеньем» назовут.1 Пераклад А. Штэйнберга
    Прамову архангела Міхаіла, які, паводле задумы Мілтана, адкрывае Адаму пасля грэхападзення ўсю наступную гісторыю, перарывае абураны прабацька ўсіх людзей, які асуджае Німрода менавіта як узурпатара правоў чалавека:
    С отцовсклм гневом пролзнес Адам: «О, гнусный сын, что на свободу братьев Преступно посягнул, над нлмл власть Прлсволв незаконно!..»2
    Пераклад А. Штэйнберга
    Між іншым, тэкст Мілтана сведчыць аб тым, што англійскі паэт, палымяны абаронца свабоды і правоў чалавека, натхняўся не толькі самім біблейным тэкстам, але і старажытным яўрэйскім каментарам да яго, з якім у асноўным пагаджаецца хрысціянская традыцыя.
    1 Млльтон Дж. Потерянный Рай / Перевод с англ. А. Штейнберга. СПб., 1999. С. 362-363.
    2 Тамсама. С. 363.
    «Так зданне нелепое навек // В насмешку сохраннтся...» Дарэчы, як даводзяць Агада і Мідраш, ніжнюю частку Вавілонскай вежы паглынула зямля, верхняя была спаленая агнём, а сярэдняя засталася стаяць на зямлі як грозны напамін. Шматлікія еўрапейскія мастакі на працягу многіх стагоддзяў спрабавалі ўявіць сабе, як выглядала недабудаваная Вавілонская вежа. Адной з самых знакамітых ілюстрацыяў да біблейнай прыпавесці стала карціна Пітэра Брэйгеля Старэйшага «Вавілонская вежа». Сюжэт пра Вавілонскую вежу апрацавалі па-рознаму рускія паэты Якаў Палонскі («Вавілонскае стоўпастварэнне»), Канстанцін Фафанаў («Вавілонская вежа»), Сямён Надсан («Вавілон») і інш. Але не будзе перабольшаннем сказаць, што складаная сімволіка, якая вынікае з прыпавесці пра Вавілонскую вежу, была нанова адкрытая літаратурай трагічнага XX стагоддзя: менавіта яно, стагоддзе сусветных войнаў і таталітарных рэжымаў, як ніводнае дагэтуль, усвядоміла небяспечнасць, пра якую папярэджвае старажытная прыпавесць. Сімволіка Вавілонскай вежы як выявы бяздушнай, антыгуманнай цывілізацыі працінае творы вядомых пісьменнікаў XX ст. У гэтым шэрагу — прыпавесць Франца Кафкі «Вавілонская вежа» і яго ж раман «Замак», «Вавілонская бібліятэка» Хорхэ Луіса Борхеса, раман Андрэя Платонава «Катлаван» і інш.
    Прыпавесць пра стварэнне Вавілонскай вежы завяршае сабою своеасаблівы Пралог унутры біблейнага тэксту, унутры Торы, — велічны, невычарпальны па сэнсу, але ўсё ж такі з боку ўнутранай логікі ўсяго толькі Пралог — гісторыю стварэння свету і пачатковых этапаў яго існавання, выкладзеную надзіва сцісла ў дзесяці з паловай раздзелах Кнігі Быцця; завяршае, каб разгарнулася гісторыя сапраўднага Запавету з Адзіным Богам, гісторыя ўмацавання вобраза і слова Божага ў душы чалавека. Таму ўжо ў тым жа 11-м раздзеле з’яўляюцца на авансцэне біблейнай гісторыі новыя героі, ужо пачынаецца нейкі непрыкметны пакуль, можа, нават несвядомы рух, які прывядзе да велічных зменаў у духоўнай гісторыі чалавецтва: «I ўзяў Тэрах Аўрама, сына свайго, і Лота, сына Арана, унука свайго, і Сарай, нявестку сваю, жонку Аўрама, сына свайго, і выйшлі разам з Ур-Касдзіма, каб ісці ў зямлю
    Кенаанскую, і дайшлі яны да Харана, і пасяліліся там» (Быц 11:31). Тут, у Харане, і пачнецца сапраўдная гісторыя Запавету — гісторыя выбранага роду Госпада, і галоўным яе героем стане сын Тэраха (Фары) Аўрам, імя якога, двойчы паўторанае напрыканцы 11-га раздзела Кнігі Быцця, у пэўны час лёсавызначальна зменіцца паводле волі Божай на Аўраам.
    ЭПАС ПРА ПАТРЫЯРХАЎ У КНІЗЕ БЫЦЦЯ ГІСТОРЫЯ ВЫБРАНАГА РОДУ ГОСПАДА