• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 451с.
    Мінск 2003
    124.72 МБ
    1 У арыгінале выраз «праклінаюць» можна перакласці і як «зласловяць», «абгаворваюць».
    кай Германіі»1. Узгадаем, апрача таго, што нездарма ўсе тры універсальныя монатэістычныя рэлігіі атрымалі ў сучасных рэлігіязнаўстве і культуралогіі назву аўраамітычных, назаўжды звязаліся з імем Аўраама.
    У словах Божых, якія ўпершыню пачуў Аўраам, ёсць яшчэ адно вельмі важнае прароцтва, і менавіта ў фінале: «...благаславяцца табою [у табе] ўсе плямёны зямныя». Гэта разглядаецца рэлігійнай традыцыяй, як іудзейскай, так і хрысціянскай, у якасці ўказання на тое, што з роду (народа) Аўраама выйдзе той, хто збавіць людзей ад грахоў, хто прынясе святло і гармонію ўсяму чалавецтву, — Памазанік Божы — Машыах, або Месія (у перакладзе на грэчаскую мову — Хрыстос; хрысціянская традыцыя ўпэўненая, што благаславенне прыйшло на зямлю праз Ісуса Хрыста).
    Важна таксама, што ў тэксце Кнігі Быцця не даецца ніякая суб’ектыўная матывацыя ўчынку Аўраама: «I пайшоў Аўрам, як сказаў яму Гасподзь...» (Быц 12:4). У далейшай агадычнай традыцыі з’явіцца момант роздуму Аўраама над тым, хто наймацнейшы (класічны фальклорны архетып — выяўленне наймацнейшага ў прыродзе), але хутчэй дзеля таго, каб навучыць тых, хто не верыць у Адзінага Бога. Апрача таго, у адрозненне ад фальклорнага архетыпу Аўраам выявіць, назіраючы жыццё прыроды, моц агню, вады, ветру, сонца, што наймацнейшы ў свеце — Той, Хто па-за прыродай, трансцэндэнтны Адзіны Бог, які тым не менш з’яўляецца ў прыроднай прасторы і ў канкрэтным гістарычным часе і адкрываецца чалавеку як Асоба. Агада распавядае пра тое, што Німрод, калі да яго прывялі Аўраама, які «бунтаваў» людзей, сцвярджаючы, што наймацнейшы не Німрод, а Адзіны Бог, загадаў яму пакланіцца якой-небудзь прыроднай стыхіі, але Аўраам адмовіўся, адначасова даказаўшы жорсткаму валадару і магутнасць Адзінага Бога, і сваю ўласную духоўную сілу:
    «— Пакланіся агню як божышчу, і я пашкадую цябе.
    — Агню? — адказаў Аўраам. — Ці не будзе больш правільна пакланіцца вадзе, якая залівае агонь?
    — Добра, пакланіся вадзе.
    1 ЕЦедровйцкйй Д. В. Введенйе в Ветхйй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкнйжйе Монсеево. М.: Теревйнф, 2001. С. 127.
    — Дык ці не пакланіцца лепш воблаку, насычанаму вадой?
    — Я і на гэта згодны, — пакланіся воблаку.
    — А ці не мацнейшы вецер, які разганяе воблака?
    — Пакланіся ж, нарэшце, ветру!
    — Але ці не пераадольвае чалавек і сілу ветру?
    — Досыць! — усклікнуў Німрод. — Я пакланяюся агню і цябе прымушу яму пакланіцца.
    — Кінуць яго ў агонь! — загадаў ён слугам. — I ўбачым, ці ўратуе яго Бог, Якому ён пакланяецца.
    Павялі Аўраама да калільнай печы, звязалі яго, распрасцёрлі на каменнай падлозе, абклалі дровамі з чатырох бакоў, з кожнага боку на пяць локцяў у шырыню і на пяць локцяў у вышыню, і падпалілі. Убачыўшы гэта, суседзі Тэраха і іншыя суграмадзяне яго сталі наступаць на яго з пагрозамі, кажучы:
    — Сорам і ганьба табе! Ці не сам ты казаў, што сыну твайму наканавана ўспадкаваць і зямны свет, і жыццё пасля смерці, і ты ж аддаў яго Німроду на пакаранне смерцю!
    Але Сам Усявышні сышоў з неба і выратаваў Аўраама ад смерці» (Бэрэшыт Раба 38ў.
    Падхопліваючы агадычныя паданні, Каран адкрыта падкрэслівае момант рацыянальнага выяўлення Аўраамам (Ібрагімам) наймацнейшага: «1 так Мы паказваем Ібрагіму ўладу над нябёсамі і зямлёю, каб ён быў з тых, хто мае ўпэўненасць. // I калі пакрыла яго ноч, ён убачыў зорку і сказаў: ‘Тэта — Гасподзь мой!” Калі ж яна закацілася, ён сказаў: “He люблю я тых, якія закатваюнца”. // Калі ён убачыў месяц, які ўзыходзіць, ён сказаў: “Гэта — Гасподзь мой!” Калі ж той зайшоў, ён сказаў: “Калі Гасподзь мой не выведзе мяне на прамы шлях, я буду з людзей, якія заблукалі”. // Калі ж ён убачыў сонца, якое ўзыходзіць, то сказаў: ‘Тэта — Гасподзь мой, Ён — большы!” Калі ж яно зайшло, ён сказаў: “О народ мой! Я не маю дачынення да таго, што вы даяце Яму ў таварышы. // Я звярнуў твар свой да Таго, Хто стварыў нябёсы і зямлю, пакланяючыся Яму чыста, і я — не з мнагабожнікаў”» (Каран 6:75—79; паводле перакладу I. Ю. Крачкоўскага).
    1	Агада: Сказання, прнтчн, нзречення Талмуда н Мндрашей. М., 1993. С. 25—26. Тут і далей паводле перакладу С. Фруга.
    Але ў самім тэксце Торы, паўторым ізноў, вельмі важна, што дзеянне Аўраама ў адказ на заклік Божы ніяк не матывуецца, пры тым што Бог пасылае яго па сутнасці ў невядомасць — у зямлю, якая нават і не называецца адразу, і невядома, колькі ісці да яе. Тым самым падкрэсліваецца, што Аўраам рушыў у шлях, бязмежна давяраючы Усявышняму, і гэтым вялікім актам веры ён праклаў дарогу астатнім вернікам, якія ідуць шляхамі Адзінага Бога. Нездарма ў Пасланні да Рымлянаў апостал Павел называе Аўраама «бацькам усіх вернікаў». Як піша пра Зыход Аўраама з Харана С. С. Аверынцаў, «у гэтым канкрэтным акце канцэнтруецца ўвесь драматызм разрыву з ранейшым жыццём, з інерцыяй радавых сувязяў, дзеля даверу і адданасці Богу»1. Абсалютная адданасць Аўраама Богу, тонкасць унутранага слыху, якая дазваляе яму пачуць тое, чаго не чуюць іншыя, а таксама найвялікшыя міласэрнасць і міралюбства з’яўляюцца галоўнымі якасцямі гэтага патрыярха, што вылучаюць яго з шэрагу шматлікіх герояў-ваяроў эпічных паданняў пра легендарных родапачынальнікаў тых ці іншых плямёнаў ці народаў. 3 трох патрыярхаў яўрэйскага народа Аўраам паўстае ўвасабленнем веры і міласэрнасці, імкнення данесці да людзей веданне Адзінага Бога, якое адкрылася яму. Мідраш распавядае, як яшчэ ў Харане Аўраам імкнуўся адкрыць людзям вочы, даказаць ім, і перадусім свайму бацьку, які займаўся тым, што вырабляў ідалаў і гандляваў імі на кірмашы, што нельга пакланяцца гэтым мёртвым істуканам, але так і не здолеў пераканаць яго. Прыйшлося, як гэта ні было горка яму, пакінуць бацькоўскую хату. «Аўраам, застаючыся ў Харане, падобны быў да флакона, запоўненага духмяным алеем, але шчыльна закрытага, які ляжыць без руху, таму паху і не чуваць. Адкрыйце флакон, дайце яму рух, — і тады толькі выявіцца моц яго прыемнага паху. I Гасподзь сказаў: “Аўраам, шмат добрых справаў, шмат подзвігаў веры і дабрадзейнасці ты можаш здзейсніць. Устань жа, пайдзі з зямлі тваёй, ад радні тваёй, з дому бацькі твайго, — і імя тваё ўзвялічыцца ў свеце Маім”» (Бэрэшыт Раба 39)2. У таям-
    1 Аверннцев С. С. Авраам // Мнфы народов мнра: В 2 т. М., 1991. Т. 1. С. 25.
    2 Агада... С. 26.
    нічы момант, калі Аўраам пачуў голас нязведанага і нябачнага Бога і бязмежна даверыўся Яму, будуць углядацца паэты і мысляры, у тым ліку і рускі рэлігійны філосаф і паэт Уладзімір Салаўёў у сваёй парафразе слыннага біблейнага эпізоду («У Зямлю Абяцаную»):
    «Покянь скорей роднмые пределы й весь твой род, н дом отцов твонх, й как стрелку его покорны стрелы, Покорен будь глаголам уст Монх. йдн вперед, о прежнем не тоскуя, йдн вперед, все прошлое забыв, й все ндн, — доколь не укажу я, Куда ведет любвн Моей прмзыв». Он с ложа встал н в трепетном смушенье He мог решнть, то нстнна нль сон... Вдруг над главой промчалось дуновенье Нездешнее — н снова слышнт он: «От родных многоводных Халдейскнх равннн, От нагорных лугов Арамейской землн, От Харрана, где дожнл до поздннх седнн, й от Ура, где юные годы теклн, — He на год лншь однн, He на много годнн, А на вечные вскн уйдіі».
    й он собрал дружнну кочевую, й по путн воскреснувшнх лучей Пустнлся в даль туманно-голубую На мошный зов таннственных речей: «...Я навекн с тобой;
    Мой Завет сохранн: Чнстым сердцем н крепкой душой Будь мне верен в ненастье н в ясные днн. Ты ходн предо Мной й назад не глядя, А что ждет впередн — To откроется верой одной.
    Се, Я клялся Собой, Обешал Я, любя, Что воздвнгну всемнрный Мой дом нз тебя, Что прославят тебя все земные края, Что нз рода потомков твонх Выйдет мнр н спасенье народов земных».1
    У апошніх. радках верша гучыць думка пра будучую Месіянскую эру, пра Збавіцеля, прыход якога залежыць
    1 Соловьев В. С. Стнхотворення. Эстетнка. Лнтературная крятнка. М., 1990. С. 31-33.
    ад мужнага кроку Аўраама насустрач нябачнаму Богу, на яго ўладны голас, што патрабуе вернасці без астачы, да канца.
    Паводле тэксту Торы, Аўраам пачуў голас Усявышняга, заключыў з Ім Запавет і рушыў у Зямлю Абяцаную ва ўзросце сямідзесяці пяці гадоў (Быц 12:4). Безумоўна, гэтая лічба дадзеная невыпадкова: семдзесят гадоў у свядомасці блізкаўсходніх народаў — сярэдні тэрмін жыцця чалавека і сярэдні гістарычны цыкл. Тым самым даецца зразумець, што Аўраам ужо мог лічыць сваё жыццё пражытым, але толькі цяпер ён пачаў усведамляць сваё прызначэнне на зямлі. Тэкст падкрэслівае таксама, як цяжка ў такім узросце пераадолець сябе, пачаць усё спачатку. Але Аўраам вытрымаў як гэты, так і наступныя іспыты, выпрабаванні веры, якія будзе прапаноўваць яму Гасподзь. Разам з ім выйшлі з Харана яго жонка Сарай, яго пляменнік Лот са сваёй сям’ёй, а таксама іх слугі і, як можна зразумець, сябры, аднадумцы. У тэксце даслоўна сказана, што Аўраам узяў з сабою «ўсялякую душу, якую яны стварылі ў Харане» (Быц 12:5). Гэта, вядома, можна зразумець як «усіх людзей, якіх яны мелі у Харане» (так і ў рускім Сінадальным перакладзе). Але ў арыгінале гучыць больш складаная думка: гаворка ідзе пра душы, якія яны (Аўраам і яго аднадумцы) «стварылі», «зрабілі» (асў), г. зн. вывелі на шлях ісціны, звярнулі да Адзінага Бога. 3 гэтага ўжо найстаражытнейшыя каментатары зрабілі выснову пра тое, што Аўраам яшчэ ў Харане прапаведаваў Адзінабожжа. Мідраш распавядае: «Хата Аўраама служыла гасцінным прытулкам для ўсялякага, і людзі знаходзілі там не толькі сардэчны прыём, але таксама і настаўленне ў сапраўднай веры. А прывядзенне хаця б адной душы “пад цень крылаў Шэхіны” (Духа Божага) раўназначнае стварэнню яе і ўмацаванню ў жыцці вечным» (Шыр га-Шырым Раба; паводле перакладу С. Фруга)1.
    Такім чынам, Аўраам рушыў у Ханаан. «I прайшоў Аўрам па зямлі гэтай да месца Шэхём, да дубровы Марэ» (Быц 12:6). Біблія сведчыць пра тое, што Аўраам вядзе жыццё старэйшыны патрыярхальнага роду жывёлаводаў-
    1 Агада... С. 27.
    паўкачэўнікаў, якія са сваімі статкамі пераходзяць з адной добрай пашы на другую. Дасягнуўшы Ханаана, ён са сваімі людзьмі пасяляецца ў цэнтральнай частцы Святой Зямлі, у дуброве Марэ каля горада Шэхем, або Шхем (Сіхем), які цяпер завецца арабамі Наблус (скажэнне грэчаскай назвы горада — Неапаліс). Тут Аўрааму ізноў з’явіўся Усявышні і паабяцаў аддаць менавіта гэтую зямлю яму і яго спадчыннікам. У гэтым месцы Аўраам пабудаваў ахвярнік у гонар Адзінага Бога, як будзе і далей ён рабіць у тых месцах, дзе яму адкрываецца Бог. Як лічыць старажытная каментатарская традыцыя, гэта былі не проста месцы, дзе на каменных ахвярніках прыносіліся Богу чыстыя жывёлы, але месцы пропаведзі Аўраама, звернутай да язычнікаў. Цікава, што Аўраам увесь час рухаецца паводле волі Божай на поўдзень, па так званым урадлівым паўмесяцы — вузкай палосцы аазісаў і паўпустыні, якая абгінае пустыню і з’яўляецца прыдатнай для жыцця і пасьбы скаціны. Невыпадкова поўдзень у старажытнаяўрэйскай свядомасці асацыюецца з праўдай, ісцінай. Ад Шэхема Аўраам рушыў да гары (славутай гары Гарызім — «гары благаславенняў»), якая знаходзілася на ўсходзе ад БэтЭля (Вефіля), і паставіў свой шацёр так, каб Бэт-Эль (на іўрыце — «Дом Божы») быў на захадзе, а Ай (Гай) — «разваліны», «куча камення», «месца разбурэння» — на ўсходзе (Быц 12:8). НадумкуДз. У. Шчадравіцкага, гэта таксама мае асаблівы сімвалічны сэнс: «...Аўраам паставіў свой шацёр паміж “домам Божым” і тым “месцам спусташэння”, у якім, у духоўным сэнсе, знаходзілася большасць насельніцтва гэтай краіны. He ведаючы Адзінага Бога і пакланяючыся ідалам, народы Ханаана апынуліся ў стане духоўнай спустошанасці, іх унутранае жыццё было “кучай развалінаў”. Аўраам заклікаў іх выйсці з такога стану і ўвайсці ў “дом Божы”. I як сонца рухаецца з усходу на захад, так і шлях Аўраамаў вёў людзей з усходу, “месца спусташэння”, на захад, дзе знаходзіўся “дом Божы”»1.