• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 451с.
    Мінск 2003
    124.72 МБ
    Паказальна, што адначасова з Малькі-Цэдэкам насустрач Аўрааму выйшаў страшэнны ліхадзей — цар Садома Бэра (гэтае імя можна перакласці як «[той, хто знаходзіцца] у зле»), таксама з асаблівымі «падарункамі» для Аўраама. Ён прапануе Аўрааму вярнуць у Садом захопленых у палон і вернутых выбраннікам Божым людзей, а іх маёмасць пакінуць — у якасці ўзнагароды — сабе. Аўраам горда адмаўляецца ад гэтай маёмасці, не жадаючы мець аніякіх справаў з няправедным царом грэшнага горада: «...уздымаю руку маю да Госпада Бога Усявышняга, Валадара неба і зямлі, што нават ніткі і рэмня ад абутку не вазьму з усяго твайго, каб ты не сказаў: “я ўзбагаціў Аўраама”...» (Быц 14:22—23). Гэта сцэна мае вельмі глыбокі сімвалічны падтэкст: выбраннік Божы, які стаіць перад благаславеннем святара Бога Усявышняга і адначасова перад спакусаю карыслівасцю, што зыходзіць ад цараліхадзея, які сімвалізуе сабою злы дух. Гэта выпрабаванне Аўрааму і адначасова адвечная парадыгма нашага выбару паміж дабром і злом. I Аўраам робіць свой выбар: увесь эпізод падкрэслівае адданасць выбранніка Божага праведнасці і дабру, яго процістаянне злу, карыслівасці, граху.
    Невыпадкова менавіта пасля гэтага выпрабавання, у якім Аўраам яшчэ раз прадэманстраваў найлепшыя якасці сваёй душы, Бог дае яму асаблівае Адкрыццё (уся гісторыя Аўраама з моманту заключэння Запавету — гісторыя Адкрыцця, гісторыя яго сустрэчаў з Богам як з Айцом і Сябрам, «тварам да твару»), Гэтае Адкрыццё звязанае з новым асэнсаваннем Запавету і з асабліва таямнічым сімвалічным рытуалам яго аднаўлення. У тэксце сказана загадкава: «Пасля гэтых здарэнняў было слова Госпада да Аўраама ў відзежы...» (Быц 15:1). «Было да мяне слова Госпада» — гэтая формула стане пазней устойлівай у кнігах прарокаў, напісаных ад іх імя і адначасова ад Імя Бога. Напэўна, з’яўленне гэтай формулы ў аповедзе пра Аўраама азначае, што зараз яму будзе адкрыта нешта вельмі важнае, што ён стане прарокам, і ўбачыць будучыню. Гасподзь адкрываецца Свайму выбранніку і ў відзежы, і «зрокава», непасрэдна, і гэта азначае, што Аўраам узышоў на новую ступень духоўнасці, на новую ступень Богапазнання.
    Усявышні аднаўляе свой дыялог з Аўраамам з вельмі важных словаў, якія павінны падтрымаць і ўсцешыць Яго выбранніка: «...не бойся, Аўраам, Я шчыт табе; узнагарода твая вельмі вялікая» (Быц 15:1). Аднак душа Аўраама, нягледзячы на ўсю яго глыбокую веру, збянтэжаная і засмучаная тым, што ён застаецца бяздзетным. Усё больш растуць ў ім неўразуменне і разгубленасць: як здзейсніцца Абяцанне Божае? Сам з сабою ён ужо вырашыў, што, калі Гасподзь не дае яму сына, дык спадчыннікам яго стане яго аканом — Эліэзэр з Дамаска, які прыбіўся некалі да шатроў Аўраама і не хацеў больш пакідаць гэтага праведніка. Вось чаму на гэты раз Аўраам асмельваецца выказаць сваё неўразуменне Богу: «Госпадзі Госпадзі!1 што Ты дасі мне? Вось адыходжу я бяздзетны, а аканом мой — гэта Эліэзэр з Дамаска. // ...Ты не даў мне нашчадка, і вось, дамачадзец мой успадкуе мне» (Быц 15:2—3). У адказ Усявышні цвёрда абяцае: «...не будзе ён табе спадкаваць; але той, хто выйдзе з чрэслаў тваіх, будзе табе спадкаваць» (Быц 15:4). Гэта значыла, што сапраўдным спадчыннікам і пераемнікам Аўраама стане яго родны сын, народжаны да таго ж ад каханай жанчыны — ад Сары. Каб умацаваць веру Аўраама, Бог, паводле тэксту Торы, «вывеў... яго вон» (Быц 15:5) і прапанаваў яму падлічыць, калі ён зможа, зоркі на небе. Такой жа незлічонай будзе колькасць яго нашчадкаў, вядомая толькі Богу. Класічны яўрэйскі каментар тлумачыць гэтае месца наступным чынам: Бог вывеў Аўраама за межы Зямлі, за межы нашага Сусвету і даў яму зірнуць на апошні Сваім зрокам, нічым не абмежаваным. I тады Аўраам убачыў, што размяшчэнне зорак і планетаў сведчыць пра немагчымасць нараджэння ў яго сына, і адначасова яскрава ўсвядоміў, што Усявышні вышэй за ўсе зоркі, планеты, халодны космас (яны ж — Яго стварэнне) і што Ён можа зрабіць немагчымае і даць яму сына. Дарэчы, менавіта гэтае месца ў Торы служыла заўсёды абгрунтаваннем таго, чаму яўрэю — і, шырэй, усялякаму, хто верыць у Адзінага Бога, — не трэба верыць у астралагічныя прагнозы і гараскопы як у ісціну ў
    1 У арыгінале першым стаіць слова Адонаі, якое звычайна ўжываецца як замена Святога Тэтраграматона, а потым — непасрэдна Тэтраграматон; таму выраз можа быць перакладзены і як «Валадар Госпадзі!»
    апошняй інстанцыі, бо апошняя інстанцыя ў свеце монатэізму — Сам Бог, Які стварыў законы Сусвету і нашага жыцця і Які можа іх парушаць, ствараючы цуд. А ці датыкнецца цуд да нас — залежыць ад нас, ад нашай веры. Аўраам, галоўную сутнасць якога складаў безгранічны давер Богу, паверыў Яму, і, як сказана ў Торы, «Ён паставіў яму гэта ў праведнасць» (Быц 15:6). Гэта значыць, што ў найвялікшай веры і была найвялікшая праведнасць Аўраама. Сапраўды, ён верыў і тады, калі не здаралася ніякіх цудаў; ён верыў звыш усялякай веры, нават тады, калі рэальнасць, здавалася б, абвяргала веру. Містычны каментар кажа, што ў гэты момант, калі Бог вывеў свайго выбранніка «вон», дух Аўраама ў стане экстазу выйшаў з цела і ў Нябеснай Кнізе ўбачыў будучыню сваіх нашчадкаў.
    Бог настойліва паўтарае Свайму выбранніку абяцанне вялікай колькасці нашчадкаў, іх вялікай будучыні і абяцанне Зямлі Абяцанай — зямлі Ханаан: «Я Гасподзь, Які вывеў цябе з Ура Халдзейскага, каб даць табе зямлю гэтую ў спадчыну» (Быц 15:7). Аўраам не сумняваецца ў гэтым, але просіць Бога даць яму які-небудзь суцяшальны знак, хоць крыху прыадкрыць таямніцу: калі ж ён і яго нашчадкі будуць валодаць гэтай Святою Зямлёю?
    У наступным таямнічым эпізодзе, насычаным вельмі старажытнай сімволікай і напоўненым сакральным зместам, Бог дае гэты асаблівы знак Свайму выбранніку і прыўздымае для яго заслону над будучым — найбліжэйшым, далёкім і вельмі далёкім. Па загаду Усявышняга Аўраам прыносіць Яму ў ахвяру на спецыяльна збудаваным ахвярніку трох цялушак, трох козаў, трох бараноў (у Сінадальным перакладзе — трехлетнйе жйвотные — «трохгадовыя жывёлы», у арыгінале — па тры жывёліны розных відаў; паказальна настойлівае абыгрыванне сакральнага ліку «тры»), а таксама галубку і маладога голуба. Усіх жывёлаў, апрача птушак, Аўраам рассякае папалам і кладзе гэтыя палавіны адну насупраць другой. У старажытным рытуале, праходзячы міма рассечаных ахвярных жывёлаў, заключалі Саюз з Богам: дзве часткі, якія складалі адзінае цэлае, сімвалізавалі еднасць двух бакоў, што ўступаюць у Саюз-Запавет, адзінства Запавету, якое патрабуе выканання ўзаемных абяцанняў, цэласнасць веры і наро-
    да Божага, як бы ні «рассякаў», ні раз’ядноўваў яго лёс. Голуб і галубка, якія не былі рассечаныя, якраз і сімвалізуюць адзінства Духа Святога (Руах га-Кодэш) і выбранага народа, нашчадкаў Аўраама (пар. у Кнізе Псальмаў: «Не аддай звярам душу галубкі Тваёй» (Пс 74/73:19); у тым жа значэнні вобраз галубкі ўжываецца ў сярэднявечнай яўрэйскай літургічнай паэзіі; голуб жа — адзін з найстаражытнейшых сімвалаў душы і Духу Божага, таму і ў хрысціянскай іканаграфіі Дух Божы паўстае ў вобразе голуба). У самым шырокім сэнсе голуб і галубка сімвалізуюць Дух Божы і душы ўсіх вернікаў Адзінага Бога. А потым на жывёлаў і птушак, раскладзеных на ахвярніку, налятаюць драпежныя птушкі (у арыгінале айіт — «каршун»), але Аўраам адганяе іх. Верагодна, гэтыя драпежныя птушкі сімвалізуюць злыя сілы, што імкнуцца перашкодзіць заключэнню Запавету і будуць далей перашкаджаць і выбранніку Божаму, і выбранаму народу, але Аўраам пераадольвае гэтыя сілы сілаю свайго духу і сілаю малітвы. I далей у тэксце сказана: «I сонца заходзіла, калі моцны сон напаў на Аўраама; і вось, жах і змрок вялікі нападаюць на яго» (Быц 15:3). 3 аднаго боку, жах і трапятанне душы праайцец яўрэйскага народа перажывае таму, што такім блізкім як ніколі і адначасова як ніколі таямнічым, неспасцігальным адкрывае для сябе Бога (як скажа ў сваю чаргу вялікі нямецкі паэт Фрыдрых Гёльдерлін, «nah ist // und schwer zu fassen der Gott» — «блізкі Бог, але цяжка спасцігнуць Яго»), 3 другога боку, Аўраам перажывае «жах і змрок вялікі» таму, што нешта страшнае адкрываецца яго ўнутранаму зроку ў прароцкім сне (матыў вешчага сну, у якім герою адкрываецца ісціна, з’яўляецца вельмі старажытным; у месапатамскім кантэксце ён прадстаўлены ў шумерскай культуры ўжо ў 4-м тыс. да н. э.). Аўраам даведваецца пра цяжкі і жахлівы лёс сваіх нашчадкаў, і толькі вялікая душа можа вытрымаць цяжар такога ведання: «...ведай, што нашчадкі твае будуць прышэльцамі ў зямлі не сваёй, і звернуць іх у рабства, і будуць прыгнятаць іх чатырыста гадоў. // Але Я ўтвару суд над народам, у якога яны будуць служыць, пасля чаго яны выйдуць з вялікім набыткам» (Быц 15:13—14). Гаворка ідзе пра Егіпецкае рабства і Зыход з яго, пра страшэнныя пакуты на-
    10a Зак. 2799
    297
    рода і пра яго вызваленне. Суровая ісціна ў словах Божых суседнічае з надзеяй, з суцяшэннем — як для Аўраама, так і для яго народа: «А ты адыдзеш да бацькоў сваіх у спакоі [у міры, мірна], пахаваны будзеш у старасці добрай. II Чацвёртае ж пакаленне вернецца сюды, бо дасюль яшчэ не поўная віна эмарэйцаў» (Быц 15:15—16). Апошнія словы (пар. рускі Сінадальны пераклад: «...нбо мерах беззаконнй Аморреев доселе еше не наполнмлась») значаць тое, што калі народ Божы вернецца пасля шматлікіх вандровак і пакутаў у Зямлю Абяцаную, Бог пакарае мясцовых жыхароў — ханаанеяў і эмарэйцаў, якіх пакуль што шкадуе, бо сярод іх ёсць людзі, якія дружаць з Яго выбраннікам і дапамагаюць Яму, але ўжо цяпер — значна больш злых і бязбожных.
    Такім чынам, Аўраам даведваецца пра лёс свайго роду на бліжэйшыя чатырыста гадоў. Але прароцтва гаворыць, без сумневу, і пра часы яшчэ больш далёкія, бо ў тэксце таямніча сказана: «1 калі зайшло сонца і надышла цемра, і вось, дым з печы і полымя агню прайшлі паміж тых палавінаў [частак рассечаных жывёлаў]» (Быц 15:7). Што значаць гэтыя цемра, дым з печы, агонь, а перад тым — жах і змрок вялікі? Дз. У. Шчадравіцкі піша наконт гэтага: «“Жах і змрок вялікі”, якія напалі на Аўраама падчас заключэння Запавету, звязаныя былі не толькі з Егіпецкім рабствам, што чакала яго нашчадкаў. Аўраам убачыў усю наступную гісторыю сваіх дзяцей, ажно да “дыму з печы і полымя агню”. Ён убачыў і тых сваіх нашчадкаў, якія гарэлі за сваю веру на кастрах інквізіцыі ў Сярэднія вякі, і тых, чые целы дымам падняліся з печаў Асвенцыма...»2 I далей: «...непасрэдна перад адраджэннем Ізраільскай дзяржавы дзяцей Аўраамавых спасцігла нацысцкае знішчэнне, яны прайшлі скрозь печы і газавыя камеры. Але народ гэты не быў і ніколі не можа быць знішчаны, бо Запавет Бога з Аўраамам і яго нашчадкамі вечны...»3