• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 451с.
    Мінск 2003
    124.72 МБ
    Агар пакідае шатры Аўраама, кідаючы апошні позірк на тое, што перажыта і пройдзена, — гэты момант так любілі адлюстроўваць на сваіх карцінах еўрапейскія мастакі. Сама ж Агар становіцца сімвалам гордасці і адзіноты, самотнага шляху і лёсу. Невыпадкова ўзгадвае яе Марына Цвятаева, разважаючы пра свой эмігранцкі лёс: «Просто-
    волосая Агарь — снжу, // В шнрокоокую печаль — гляжу...» Агар і Ісмаіл бяруць з сабою мех вады і мех хлеба, якія даў Аўраам, і ідуць у пустыню. Хутка заблукала там Агар (безумоўна, сімвал яе духоўнага блукання), і хутка скончылася вада... У роспачы кінула Агар пад кустом Йішмаэля, пайшла ад яго і села ў адчаі на адлегласці выстралу з лука, каб не бачыць смерці сына. «I села яна ўдалечыні, і ўзняла голас свой, і заплакала» (Быц 21:16). Заплакаў і пакінуты ёю Йішмаэль. I тады, як кажа Тора, «пачуў Бог голас хлопчыка» (Быц 21:17), a Arap пачула выратавальны голас Анёла Божага: «Устань, падымі хлопчыка і вазьмі яго за руку, бо Я вялікім народам зраблю яго» (Быц 21:18). Адкрыліся вочы ў Агар, і яна ўбачыла калодзеж з вадою. На сімвалічнай мове Танаха калодзеж, ды яшчэ дадзены Богам у пустыні, — сімвал прасвятлення, адкрыцця ўнутранага зроку, сімвал ісціны. Уся сцэна ўражвае глыбокай чалавечнасцю і цеплынёй, спачуваннем да чалавека, нават і такога, які заблукаў і адхіліўся ад Бога. Пра Ісмаіла сказана: «I Бог быў з хлопчыкам; і ён вырас і пасяліўся ў пустыні; і стаў стралком з луку» (Быц 21:20). I хаця ў прароцтве, дадзеным першапачаткова Агар, гучыць думка пра тое, што нашчадкі яе будуць вельмі ваяўнічыя, ваяваць будуць і паміж сабою, і з іншымі народамі (гэта спаўняецца ў гісторыі арабскага свету), галоўнай для To­phi застаецца надзея, што нашчадкі Агар і Ісмаіла (ісмаільцяне — паўднёвыя арабы, у больш шырокім сэнсе — арабы наогул) звернуцца калі-небудзь да Адзінага Бога. Гэта прароцтва старажытнага тэксту пра нараджэнне яшчэ адной монатэістычнай рэлігіі — ісламу, або мусульманства. Постаці Агар (Гаджар) і Йішмаэля (Ісмаіла) — адны з найбольш шаноўных у мусульманскай традыцыі.
    Вернемся да таго моманту, калі Arap нарадзіла Аўрааму першынца. I хоць радаваўся праайцец усіх вернікаў, але ж чакаў спаўнення Абяцання Божага пра нараджэнне сына ад Сары. Толькі праз трынаццаць гадоў, калі Аўрааму споўнілася дзевяноста дзевяць (лік невыпадковы, кратны адразу двум сакральным лікам — «тры» і «дзевяць»), у новым акце Адкрыцця, аднаўляючы Запавет з Аўраамам, Усявышні паабяцаў яму сына ад Сары. Гэтае з’яўленне Госпада Аўрааму адрозніваецца ад усіх папярэдніх тым,
    што Ён уладна прад’яўляе патрабаванне да ўсяго жыцця Свайго выбранніка, чакаючы ад яго асаблівай душэўнай і духоўнай чысціні, абсалютнай беззаганнасці і дасканаласці: «Я Бог Моцны [Усёмагутны; у арыгінале — Эль Шадаі\, хадзі перада Мною і будзь беззаганны; // I пастаўлю Запавет Мой паміж Мною і табою, і вельмі, вельмі памножу цябе» (Быц 17:1). Заўважым, што ўпершыню на ўсім даляглядзе старажытных культураў у служэнні Божышчу акцэнтуецца менавіта этычны пачатак. Быць беззаганным, цэльным, маральна дасканалым — вось галоўная ўмова Саюзу-Запавету з Адзіным Богам (у арыгінале стаіць амаль не падлеглае перакладу слова там, да таго ж у множным ліку — тамім, і перакласці яго можна толькі апісальна: «просты» — у сэнсе «суцэльны», «цэласны», «той, хто не ведае ніякага раздваення», «той, хто не мае ніякіх хібаў», «беззаганны», «дасканалы», «шчыры»), Такім чынам, заклік «быць беззаганным» уключае ў сябе чысціню сэрца, рук, думак, словаў, якія неаддзельныя ад добрых учынкаў, а таксама шчырую любоў да Бога. Момант быў такі святы, што Аўраам у трапятанні сэрца паў ніц, а Бог працягваў гаварыць: «Я — вось Саюз Мой з табою: ты будзеш бацькам мноства народаў» (Быц 17:4). Вельмі важнай у гэтых словах з’яўляецца некалькі дзіўная для слыху формула: «Я — вось Саюз [Запавет] Мой з табою». Магчыма, яна сведчыць, што менавіта Аўрааму адкрываецца ўся паўната Боскага Я, вялікай Асобы, якая пачынае дыялог з чалавекам, запрашаючы яго ў саўдзельнікі Сваіх задумаў і бясконца ўздымаючы яго да Сваёй дасканаласці, і што мэта і сэнс жыцця Аўраама — у спасціжэнні гэтага Найвышэйшага Я, якое становіцца для яго Адвечным Ты, калі скарыстаць тэрміналогію іудзейскага экзістэнцыяліста Марціна Бубера.
    У знак важнасці гэтага моманту ў гісторыі Адкрыцця і Запавету Гасподзь змяняе імя Свайго выбранніка: «I не будзеш ты болей звацца Аўрамам, але будзе табе імя Аўраам, бо Я зраблю цябе бацькам мноства народаў» (Быц 17:5). На першы погляд здаецца, што ў імені патрыярха проста з’яўляецца яшчэ адна літара (і, адпаведна, гук) а. Але гэта не так, бо іўрыцкае пісьмо, як у старажытнасці, так і цяпер, з’яўляецца кансанантным, г. зн. на
    пісьме запісваюцца толькі зычныя літары. Таму ў імя патрыярха ўводзіцца не літара а, як мы адчуваем на слых, асабліва ў грэчаскім і славянскім вымаўленні гэтага імя, a літара гэй (так яна завецца ў найстаражытнейшым алфавіце — алефбэцё), якая вымаўляецца — у залежнасці ад пазіцыі ў слове — ці як лацінскае [й], ці як беларускае фрыкатыўнае г. Такім чынам, імя патрыярха пачынае гучаць як Аўрагам, дакладней — Аврагам (у лацінскай Бібліі, Вульгаце, яно перадаецца як Abraham, і такое гучанне захоўваецца ў шматлікіх заходнееўрапейскіх мовах). Безумоўна, Усявышні ўводзіць літару гэй у імя Аўрама невыпадкова, бо гэта прыўносіць у імя, і без таго высокае і вельмі вартае заснавальніка народа Божага («бацька вышыні», «высокі айцец»), новыя канатацыі, шматлікія сімвалічныя падтэксты. Па-першае, гэта цэнтральная, карнявая літара святога невымаўляльнага Імя Божага (Тэтраграматона), і яна паўтараецца ў ім два разы (йод, гэй, вав, гэй; пры абазначэнні лацініцай — YHWH). Тым самым Гасподзь, напэўна, падкрэслівае асабліва шчыльную, непарыўную сувязь Сваю са Сваім выбраннікам. Па-другое, гэтая літара мае ў старажытным алфавіце, літары якога выкарыстоўваюцца і ў якасці лічбаў, лічбавае значэнне «пяць» і паказвае на пяць кніг Торы, якая будзе дараваная нашчадкам Аўраама. Апрача таго, у новым гучанні, як і тлумачыць сам тэкст Торы (Сам Гасподзь), імя патрыярха набывае новыя адценні сэнсу: «бацька вялікага народа», г. зн. выбранага народа Божага, яўрэйскага народа, і «бацька мноства народаў». Апошняе можа разумецца ў двух сэнсах: у непасрэдным, бо фізічна, паводле Торы, Аўраам становіцца родапачынальнікам розных плямёнаў праз сваіх сыноў ад Сары, Агар і Кетуры (Хетуры), з якой ён возьме шлюб пасля смерці Сары; і ў сэнсе пераносным, духоўным, бо ён стане бацькам мноства народаў, якія, дзякуючы яго досведу, знойдуць шлях да Адзінага Бога. Новае імя мае на ўвазе не толькі дзве вялікія монатэістычныя традыцыі — хрысціянства і іслам, але і тых людзей, якія з язычніцтва ці з іншых канфесіяў прыйшлі ў іудаізм. Паводле іудзейскай традыцыі, яны становяцца такімі ж нашчадкамі Аўраама, як і тыя, хто фізічна паходзіць ад яго, і ў малітвах правамочна вымаўляюць: Аўраам Авіну — Аўраам, Бацька наш...
    Адначасова з імем Аўраама лёсавызначальна змяняецца па волі Божай і імя Сары: калі першапачаткова яно гучала як Сарай, што можна перакласці як «тая, што змагаецца» (і яна сапраўды змагалася з самім лёсам за сваё шчасце, за сваё прызначэнне, за сваю годнасць жонкі і маці), то цяпер яе імя — Сара — атрымлівае сэнс «гаспадыня», «княгіня», «валадарыня». Пры гэтым з яе ранейшага імя была ўзятая літара йод, або йуд («і» кароткае; адсюль — грэчаская йота), якая мае лічбавае значэнне «дзесяць», і замененая на літару гэй. Такім чынам, лік «дзесяць» Бог падзяліў папалам паміж Аўраамам і Сараю, але агульнае лічбавае значэнне (гематрыя) іх імёнаў засталося нязменным. У кабалістычным тлумачэнні, як ужо ўзгадвалася, Сара сімвалізуе душу чалавека, а Аўраам — яго дух. Перанясенне ліку «пяць» з імя Сары ў імя Аўраама значыць, што пяць сілаў душы, своеасаблівых духоўных эквівалентаў пяці пачуццяў (унутраны слых, унутраны зрок і г. д.) былі ўзвышаныя да ўзроўню духу. Тым самым Аўраам атрымаў магчымасйь абсалютнага валодання ўсімі органамі свайго «цела» — фізічнага і духоўнага (паводле дадзеных усходняй медыцыны, гэтых органаў у чалавека 248; да змянення імя Аўрааму былі падуладныя толькі 245, што і складае лічбавае значэнне яго ранейшага імя — Аўрам). Трэба адзначыць, што ў цэлым імя, a таксама ўсялякая яго перамена ў Танаху заўсёды з’яўляюцца вельмі сэнсаноснымі і паказваюць на асаблівае прызначэнне таго ці іншага выбранніка.
    Апрача таго, у знак аднаўлення Запавету (ці заключэння яго на новым, больш высокім, узроўні), яшчэ да змянення імя Сары, Гасподзь загадвае Аўрааму і яго нашчадкам выконваць запаведзь абразання (дакладней, Запавет абразання — Брыт-міла). Гаворка ідзе пра абразанне крайняй плоці ў мужчынаў на восьмы дзень — праз сакральны срок (сем дзён, сядміцу) — пасля нараджэння немаўляці мужчынскага полу: «Вось Запавет Мой, які вы павінныя выконваць паміж Мною і вамі, і паміж нашчадкамі тваімі пасля цябе: абрэзаны няхай будзе ў вас усялякі мужчына. // Абразаййе крайнюю плоць вашу, і гэта будзе знакам Саюзу паміж Мною і вамі. // Праз восем дзён ад нараджэння няхай будзе абрэзаны ў вас у пакаленнях Ba-
    шых кожны мужчынскага полу...» (Быц 17:10—12). Абразанне, якое практыкавалася ў Старажытным свеце не толькі яўрэямі, але і некаторымі іншымі народамі, паглыбляецца каранямі ў так званыя ініцыяцыйныя абрады, звязаныя з той ці іншай формай пасвячэння ў члены калектыву — ваярскага, мужчынскага і г. д., або з пераходам у той ці іншы ўзрост (пасвячэнне ў члены дарослага калектыву), з набыццём таго ці іншага сацыяльнага статусу. Ужо ў межах Старажытнасці абразанне магло практыкавацца і ў медыцынскіх мэтах (як, напрыклад, у Егіпце ў пару высокаразвітой цывілізацыі, адкуль, як мяркуюць гісторыкі, яўрэі маглі вынесці абрад абразання). Але не будзе перабольшваннем сказаць, што менавіта ў старажытнаяўрэйскай культуры абразанне было асэнсаванае як знак рэлігійнай прыналежнасці і адначасова прыналежнасці да народа, як сакральны знак Адвечнага Запавету з Богам: «...і будзе Запавет Мой на целе вашым Запаветам вечным» (Быц 17:13). Запаведзь абразання няўхільна выконваецца ў сучаснай іудзейскай традыцыі ў знак вечнай, непарушнай сувязі з Богам усяго народа і кожнага з мужчынаў, якія перадусім нясуць адказнасць за гісторыю, бо сказана было Аўрааму: «Неабрэзаны ж мужчына, які не абрэжа крайняй плоці сваёй, знішчыцца душа тая з народа свайго: Запавет Мой ён парушыў» (Быц 17:14). Абразанне сімвалізуе ачышчэнне чалавека ад усялякай духоўнай нечыстаты і яго падпарадкаванне волі Божай, уменне скіраваць сваю волю на служэнне Усявышняму. Вельмі хутка ў тэкстах Танаха слова «неабрэзаны» атрымае дадатковы сэнс: той, хто не ведае Адзінага Бога і не імкнецца ведаць, язычнік. У старажытных жа тэкстах Торы шмат разоў тлумачыцца, што абразанне — хоць і важны, але знешні знак, за якім стаіць духоўная сутнасць. Вось чаму ў Торы паўтараецца як наказ Божы: «Абрэжце крайнюю плоць сэрца свайго», г. зн. ачысціце сваё сэрца, скіруйце яго на служэнне Богу і на любоў да Яго. Але і знешне абразанне заўсёды было і ёсць важным знакам, які вылучаў іудзеяў. Як сведчаць Евангеллі і ў цэлым тэксты Новага Запавету, яно няўхільна выконвалася ў іудаізме ў канцы старой і на пачатку Новай эры. Так, на восьмы дзень, як патрабуе Закон Майсееў, было зробленае абразанне Ісусу Хрысту: