• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 451с.
    Мінск 2003
    124.72 МБ
    — Ад Ісаака.
    — Дык вось, Госпадзі, я мог бы сказаць Табе: “Учора Ты абяцаў мне нашчадкаў ад Ісаака, а цяпер загадваеш мне павесці яго на закланне”. Але я пераадолеў наракан-
    1 Калясніца Нябесная (Меркава) — Трон Славы Божай — асаблівая тэафанія ў тэкстах Танаха; яе ўпершыню ўбачыў і апісаў у першым раздзеле сваёй кнігі прарок Іезэкііль. Містыка Меркавы — асобны напрамак у яўрэйскай сярэднявечнай містыцы.
    не сэрца майго і не стаў заклінаць Цябе; так зрабі і Ты, Госпадзі: калі саграшаць нашчадкі Ісаака і наклічуць на сябе няшчасце, узгадай тады ахвярапрынашэнне Ісаака, і няхай залічыцца гэта перад Табою, як быццам бы ад яго засталася толькі жменька попелу на ахвярніку; узгадай пра гэта і даруй нашчадкам яго і вызвалі іх з бяды.
    Адказаў Гасподзь:
    — Я выслухаў словы твае; цяпер слухай, што Я скажу: наканавана нашчадкам Ісаака грашыць перада Мною; і адзін раз у год, у дзень Рош-га-Шана, чыніцца будзе суд Мой над імі. А каб Я змякчыў віну іх, успомніўшы пра ахвяру Ісаака, няхай трубяць яны ў рог гэты...
    — Пра які рог гаворыш Ты, Госпадзі?
    — Павярніся назад.
    I зірнуў Аўраам, і бачыць: баран заблытаўся ў гушчары рагамі сваімі»1.
    Гэтая гутарка паміж Аўраамам і Богам, якая нясе ў сабе водгукі іх спрэчкі перад пакараннем Садома, выяўляе глыбінную сутнасць ахвярапрынашэння Аўраама як фенаменалізацыі бязмежнай любові да Бога і адначасова да свайго народа, у пакутах якога так часта будзе паўтарацца сітуацыя Аўраама і Ісаака. Паказальнае жаданне міласэрнага Аўраама заступіцца за свой яшчэ ненароджаны народ, нават калі ён будзе грашыць (а кожны чалавек не можа не грашыць), а таксама ўпэўненасць патрыярха, што Бог узгадае яго гатоўнасць прынесці найвялікшую ахвяру ў імя вернасці Богу і ў імя Яго міласэрнасці да выбранага народа.
    Розныя інтэрпрэтацыі Акеда склаліся ў яўрэйскай рэлігійнай філасофіі. Філон Александрыйскі (на мяжы I ст. да н. э. — 1 ст. н. э.) бачыў у Акеда дзеянне, выкліканае толькі бязмежнай любоўю да Бога. Паводле Рамбама (акронім ад рабі Майіэ бэн Маймон), або Майманіда (XII ст.), Бог, загадаўшы Аўрааму прынесці ў ахвяру Ісаака, жадаў не выпрабаваць Аўраама, бо Ён быў абсалютна ўпэўнены ў Сваім выбранніку, але стварыць для астатніх эталон чалавечай любові да Бога і адданасці Божай волі. На думку Рамбана (акронім ад рабі Машэ бэн Нахман), або Нахманіда (XIII ст.), Бог ведаў, што будзе рабіць Аўраам, аднак
    1 Агада... С. 35—36.
    для самога Аўраама выпрабаванне было сапраўдным, таму што ён не ведаў, што будзе рабіць Бог. Паводле галоўнага трактата Кабалы — Зогар («Ззянне»), Аўраам сваім учынкам прывёў у рух складаны духоўны працэс, у выніку якога пачаткі, прадстаўленыя самім Аўраамам (Боская Міласць, Любоў — Хэсэд) і Ісаакам (Боская Сіла і Суд Божы — Гвура). прыходзяць да абсалютнай гармоніі ў Іакаве, які і ўвасабляе прынцып гарманізацыі дзвюх сфірот (эманацый трансцэндэнтнай Боскай сутнасці ў свет), a таксама сфіру Рахамім (Міласэрнасць Бога). У містычнай філасофіі хасідызму Акеда тлумачыцца як фенаменалізацыя любові чалавека да Бога і гатоўнасці выконваць Яго волю. Тэма «Звязванне Ісаака» шматмерна распрацоўваецца ў сярэднявечнай яўрэйскай літургічнай паэзіі (у піютах) як абагуленая парадыгма бязмежнай любові і адданасці Богу ўсяго яўрэйскага народа ў галуце (выгнанні), у пакутах, у гібелі за веру.
    У хрысціянскай традыцыі эпізод з ахвярапрынашэннем Аўраама разглядаецца як правобраз пакутаў Ісуса Хрыста і Яго збавіцельнай Ахвяры ў імя выратавання чалавецтва. Тэма Акеда прысутнічае і ў Каране (Каран 37:100—106), аднак імя сына Ібрагіма ў гэтым эпізодзе не называецца. Паводле мусульманскага тлумачэння, гэта быў Ісмаіл.
    Надзвычайна важнае значэнне эпізод “Ахвярапрынашэнне Аўраама” мае для рэлігійнага экзістэнцыялізму, і перадусім для канцэпцыі яго заснавальніка — датскага мысляра Сёрэна К’еркегора. Ён прысвяціў гэтаму біблейнаму эпізоду працу «Страх і трапятанне» і з яго дапамогаю абгрунтаваў катэгорыю абсурду, абсурднасць нашай экзістэнцыі (існавання) і магчымасць выйсці са стану абсурду толькі праз глыбокую веру, якую ўвасабляе Аўраам.
    3 гонарам вытрымаўшы цяжкае выпрабаванне, Аўраам, як ужо адзначалася, атрымаў яшчэ адно благаславенне Госпада, якое пацвердзіла высокае Абяцанне яму, а праз яго — усім народам свету: «...і благаславяцца ў семені тваім [нашчадках тваіх] усе народы зямлі за тое, што ты паслухаўся голасу Майго» (Быц 22:18). Аднак гэтае ж выпрабаванне стала, відаць, прычынай заўчаснай смерці жонкі Аўраама Сары. Тора таямніча змоўчвае гэтую прычыну, але паказальна, што пра смерць Сары паведамляецца адразу
    пасля эпізоду ахвярапрынашэння. Агада і Мідраш імкнуцца запоўніць гэтую лакуну і паведамляюць, што ні Сам Гасподзь, ні Аўраам не адкрылі Сары, куды ідуць яе муж і сын, бо гэта было б непераносна для сэрца маці. Аднак сатана, які імкнуўся нашкодзіць выбранніку Божаму, расказаў пра ўсё Сары і нават з дапамогаю варажбы паказаў, што адбываецца на гары Морыя, і сэрца маці не вытрымала. «I было жыцця Сары сто гадоў, і дваццаць гадоў, і сем гадоў — гады жыцця Сары. // I памерла Сара ў Кір’ят-Арбе, ён жа — Хеўрон, у зямлі Кенаанскай» (Быц 23:1—2). Аўраам горка смуткуе па Сары, аплаквае яе і хароніць у пячоры Махпела, набытай ім як радавы магільны склеп у хета Эфрона за 400 шэкеляў (сікляў) срэбра каля старажытнага Хеўрона, які раней называўся Кір’ятАрба. Там будуць пазней пахаваныя Ісаак з Рыўкай (Рэвекай), Іакаў з Леяй (Ліяй). Склеп патрыярхаў — святое месца для вернікаў усіх трох монатэістычных канфесіяў — рэальна існуе і знаходзіцца цяпер у цэнтры сучаснага Хеўрона пад апекаю мусульманаў. Мідраш паведамляе, што Аўраам знайшоў гэтую незвычайную пячору яшчэ тады, калі тры анёлы прыйшлі да яго з радаснай весткай пра нараджэнне сына. Калі патрыярх пайшоў выбраць са статку «цяля пяшчотнае і добрае», то цяля гэтае пабегла ад шатра і схавалася ў пячоры Махпела. «Зайшоўшы ў гэтую пячору, Аўраам міжволі спыніўся, уражаны дзіўным відовішчам: асветленыя полымем свяцільнікаў, у труне ляжалі ў спакоі Адам і Ева, і прыемны пах ішоў ад астанкаў першароднай пары. Гэтую пячору Аўраам і выбраў месцам адвечнага спакою для сябе і для Сары» (Пірке дэ-рабі Эліэзэр)1. Так мудра звязвае Мідраш прабацькоў роду чалавечага, праведнікаў Адама і Еву, якія тым не менш зрабілі неасцярожны крок, дзякуючы якому ў свет увайшлі грэх і смерць, і прабацькоў выбранага народа, Аўраама і Сару, дзякуючы якім з’явілася надзея выправіць свет, вярнуць страчаны Эдэм. Здаецца, менавіта гэты яўрэйскі матыў апрацаваны ў вершы (санеце) рускага паэта Івана Буніна «Добрая вестка пра нараджэнне Ісаака», напісаным ад імя Аўраама:
    1 Агада... С. 27.
    Онн прншлн тропннкою лесною, Когда текла полдневная жара й в смнем небосклоне предо мною Кудрявнлась зеленая гора.
    Я был как дуб у черного шатра, Я был богат стадамн н казною, Я сладко жнл утехою земною, Но вот, прншлн: «Встань, Авраам, пора!»
    Я отделнл для Вестннков телнцу, Ловя ее, увмдел я гробнмцу, Пеіцеру, где олмвковая жердь,
    Пылая, озаряла Двух Почнвшнх, — Гроб праотцев, Эдема нас лншмвшнх, Н так сказал: «Рожденье чад есть смерть».1
    У апошнім радку, магчыма, гучыць намёк на цяжкія перажыванні першароднай пары з-за сваіх сыноў — забітага Авеля і праклятага Богам Каіна, а таксама на самае цяжкае выпрабаванне ў жыцці Аўраама, які амаль цалкам перажыў смерць сына і яго цудоўнае выратаванне.
    У далейшым галоўным клопатам Аўраама становіцца клопат пра нашчадка свайго і свайго сына, пра пераемніка Запавету і Абяцання Божага. Вось чаму ён выпраўляе на радзіму продкаў, у Месапатамію (у горад яго брата Нахора), свайго аканома і вернага сябра Эліэзера, каб той знайшоў жонку для Ісаака (эпічнай гісторыі сватаўства, што з’яўляецца варыяцыяй на тэму вядомага архетыпу «паход у далёкую краіну за нявестай», прысвечаны 24-ты раздзел Кнігі Быцця). Эліэзер прывозіць у стан Аўраама яго далёкую радню Рыўку (Рэвеку, або Рэбеку), якую прывёў Ісаак у апусцелы шацёр сваёй маці Сары. Ужо зусім састарэлы Аўраам ажаніўся з Кетурай (Хетурай), якая нарадзіла яму шэсць сыноў — у далейшым родапачынальнікаў розных аравійскіх плямёнаў (іудзейская традыцыя лічыць, што пад імем Кетуры да Аўраама вярнулася Агар, да якой ён быў моцна прывязаны). Перад смерцю Аўраам вылучыў невялікія долі спадчыны ўсім сваім сынам ад Кетуры і адаслаў іх ад Ісаака «на ўсход, у зямлю Кедэм»
    1 Менора: Еврейскне мотнвы в русской поэзнн. М.; йерусалнм, 1993. С. 304-305.
    (Быц 25:6). Галоўным жа спадчыннікам і пераемнікам Запавету і Абяцання Божага стаў Ісаак, сын ад каханай Сары. Аўраам памірае ва ўзросце 175 гадоў: «I сканаў Аўраам, і памёр у старасці добрай, састарэлы і задаволены [жыццём], і далучыўся да народа свайго» (Быц 25:8). Патрыярха пахавалі ў пячоры Махпела, побач з Сарай, сыны Йіцхак і Йішмаэль, якіх прымірыла смерць бацькі, і шматлікія дамачадцы аплакалі яго. Як дзіўна сказана: «I далучыўся да народа свайго...» Здаецца, народа яшчэ і не было, але ў вечнасці, у Госпада, былі ўжо ўсе душы выбранага народа, з якімі і злучыўся пасля смерці праайцец Аўраам. A яшчэ гэта азначае далучэнне духу вялікага праведніка да духу яго праведных продкаў, праайцоў усяго чалавецтва. I далей такая фраза будзе гучаць у дачыненні да Ісаака, Іакава, Аарона, Майсея, і гэта можна лічыць адным з першых у біблейным тэксце указанняў на несмяротнасць душы.
    У постбіблейнай іудзейскай традыцыі (Талмудзе і Мідрашах) Аўраам разглядаецца не проста як родапачынальнік яўрэйскага народа, але і як заснавальнік монатэізму. Паводле Мідраша, ён першым адкрывае існаванне AnaiHara Бога, Творцы ўсяго сусвету. Яшчэ трохгадовым дзіцем, убачыўшы заход сонца і знікненне месяца і зорак, ён у адрозненне ад вавілонскіх жрацоў усведамляе наступнае: «...ёсць Нехта, Які і над сонцам уладарны, і над месяцам. Да Яго я і буду ўзносіць маленні мае»1. Аўраам імкнецца адвучыць свайго бацьку ад ідалапаклонства, нават аднойчы разбівае ўсіх гліняных ідалаў, якімі гандляваў бацька; толькі самага вялікага пакінуў цэлым і ўклаў палку ў яго руку. «Прыходзіць бацька і пытаецца: “Як гэта выйшла? Хто гэта зрабіў?” — “Раскажу, — адказвае Аўраам, — нічога ад цябе не тоячы. Справа была такая: прынесла жанчына міску з мукою і просіць прынесці ахвяру ідалам. Стаў я рабіць, як трэба, ахвярапрынашэнне, a ідалы і пачалі спрэчку паміж сабою, — адзін крычыць: я хачу паесці раней, а другі: не, я раней! Але тут падняўся самы буйны ідал і — бачыш — разбіў усё”. — “Але ты здзекуешся з мяне, — закрычаў бацька, — няўжо могуць гэтыя...” — “Так? Дык задумайся ж сам, бацька, над сло-