Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
У постбіблейных яўрэйскіх паданнях (Агадзе і Мідрашах) распрацоўваюцца матывы, звязаныя са спробамі сатаны выклікаць абурэнне і бунт супраць бацькі і Бога ў
1 Агада... С. 34.
душы Ісаака, якога, як ахвярную жывёліну, вядуць на закланне. Аднак Ісаак не паддаецца спакусе, у яго душы не ўзнікае аніякага нават ценю сумнення ў справядлівасці Усявышняга. Агада распавядае, як паўстаў сатана перад Ісаакам у абліччы старога: «— Куды ідзеш ты, хлопча? — Павучыцца слову Божаму, — адказваў Ісаак. — Калі дакладна, — працягваў сатана, — пры жыцці ці пасля смерці?.. О, няшчаснае дзіця няшчаснай маці! Колькі дзён пасцілася і смуткавала маці твая, вымольваючы сабе сына, а гэты звар’яцелы стары адняў цябе ў яе і вядзе на закланне! — Калі б гэта і было так, як ты кажаш, то і тады я не пайду супраць вялікага майго Творцы і волі бацькі майго»1. Калі бацька з сынам дасягнулі вяршыні святой гары, Ісаак сам пачаў прыспешваць бацьку, каб ён хутка, але як мага найлепш, выканаў волю Бога; адзінае, аб чым ён горка шкадаваў, — маці, яе боль: «I абодва яны, гэты бацька, гатовы аддаць на смерць уласнага сына, і гэты юнак, які без нараканняў ішоў на закланне, узяліся за працу: рабілі памост з камення, складалі вогнішча, высякалі агонь. Аўраам нагадваў бацьку, які вядзе сына да вянца, Ісаак — жаніха, які рыхтуе сабе вянчальны балдахін2. “Хутчэй, бацька! — падганяў Ісаак Аўраама. — Паспяшайся выканаць волю Госпада ды, глядзі, добра спалі мяне, а попел мой сабяры і аднясі маці, — яна захавае яго як памяць пра мяне, адданага на смерць табою. Ах, бацька, бацька! Што вы будзеце рабіць на старасці, асірацелыя і самотныя?” “Сын мой, — адказваў Аўраам, — нам жыць засталося нядоўга, і Той, Хто дагэтуль быў суцяшэннем нашым, нас і надалей не пакіне”»3. У гэтых словах — палкая вера Аўраама ў справядлівасць Бога і ў вечнае жыццё, якое даецца тым, хто выконвае волю Яго. Застаючыся, аднак, звычайным жывым чалавекам і баючыся ўласнай маладушнасці перад тварам смерці, Ісаак просіць бацьку звязаць сябе моцна па руках і нагах: «— Баць-
1 Агада... С. 33.
2 Паводле іудзейскага звычаю, рабін вымаўляе благаславенне жаніху і нявесце і злучае іх рукі пад спецыяльным балдахінам, які завецца хупа і сімвалізуе сумесны дом, што мусяць пабудаваць і захоўваць маладыя.
3 Агада... С. 34—35.
ка, — казаў Ісаак, — ты ведаеш, душа ўпартая; цяжка ёй развітацца з целам. Баюся, каб, убачыўшы нож, занесены нада мною, я як-небудзь не варухнуўся, і тады ахвяра зробіцца недасканалай і непрымальнай. Дык глядзі, бацька, добра, па руках і нагах звяжы мяне. I маці, — працягваў ён, — не кажы, калі застанеш яе каля калодзежа ці на даху, — яна, ратуй Божа, зваліцца і заб’ецца насмерць» (Бэрэшыт Раба 56)1. Паводле Мідраша, Усявышні, адвёўшы руку Аўраама з нажом ад Ісаака, тлумачыць Свайму выбранніку, што быў упэўнены ў яго адданасці, але хацеў паказаць усяму свету, чаму выбраў менавіта яго. Аўраам жа ў сваю чаргу папрасіў Усявышняга даць яму клятву ніколі больш не пасылаць яму такіх выпрабаванняў, а ў асаблівасці — яго сыну Ісааку. Мідраш кажа, што Аўраам не толькі цалкам ачысціў сябе ад грахоў у тых выпрабаваннях, якія пасылаў яму Бог, але і перадаў усю сваю святасць сыну, якому больш не патрэбныя былі ніякія выпрабаванні. Згодна з тлумачэннем, падчас вялікага выпрабавання Ісааку было трыццаць сем гадоў.
Перажытае Ісаакам на гары Морыя, безумоўна, пакінула глыбокі след у яго душы, хаця пра гэта нічога не паведамляе Тора. Але неўзабаве пасля гэтага Ісааку давялося перажыць яшчэ адно вялікае ўзрушэнне — смерць маці (як ужо адзначалася, яўрэйскія каментатары ставяць у прамую сувязь выпрабаванне на гары Морыя і раптоўную смерць Сары).
Ангел смертн руку простер: 14 не стало женшнны старой, Опустел матерннскнй шатер: Умерла премудрая Сарра.
14 грустмт Мсаак, хотя
14 умом, й могучнм телом Он давно уже не длтя, — Страшно в мнре оснротелым! Знала мать — лншь она одна, — В этом мнрс скорбн п страха, Как глубоко уязвлена С юных лет душа Мсаака...
Ю. Нэйман. Ісаак
1 Агада... С. 35.
Праз тры гады пасля смерці Сары Аўраам выпраўляе свайго аканома Эліэзэра ў Месапатамію, у Падан-Арам, каб той знайшоў сярод блізкага кола людзей добрую дзяўчыну, якая стала б жонкай Ісааку і нарадзіла яму сына, пераемніка Запавету. 24-ты раздзел Кнігі Быцця і займае эпічная (архетыпічная для эпасу) гісторыя вандравання Эліэзэра за нявестай для сына свайго гаспадара. Дасягнуўшы горада Нахора (брата Аўраама), Эліэзэр вельмі мудра нікога не шукае, а спыняе сваіх вярблюдаў ля калодзежа і цярпліва чакае: у вызначаны час дзяўчаты самі прыйдуць сюды па ваду. Пры гэтым ён загадвае жаданне, звяртаючыся да Бога Аўраама: «Госпадзі, Божа гаспадара майго Аўраама! Дай мне выпадак сёння і зрабі міласць з гаспадаром маім, Аўраамам. // Вось, стаю я ля крыніцы вады, і дачкі жыхароў горада выходзяць чарпаць ваду. // Няхай жа дзяўчыну, якой я скажу: “нахілі збан свой, і я нап’юся”, і яна скажа: “пі, я і вярблюдаў тваіх напаю”, яе вызначыў Ты рабу Твайму Йіцхаку; і па гэтым даведаюся я, што Ты зрабіў міласць гаспадару майму» (Быц 24:12—14). У гэтай сцэне ёсць пэўны высокі гумар: Эліэзэр сам загадвае жаданне і прыпісвае яго Богу, не сумняваючыся, што Ён выканае яго. А чаму менавіта такое жаданне, цалкам зразумела: дзяўчына, ад якой залежыць працяг выбранага роду Божага, павінная быць перадусім чалавекам з добрым сэрцам. Так і здарылася, як загадаў Эліэзэр. Да калодзежа прыйшла з высокагорлым збанам на плячы прыгожая, добрая, чыстая душою Рыўка (на іўрыце — Рівка), або Рэвёка (Рэбека), дачка Бэтуэля (Вафуіла), пляменніка Аўраама. «А дзяўчына вельмі прыгожая выглядам, дзева, якой не пазнаў мужчына» (Быц 24:16). Рыўка не толькі дала напіцца Эліэзэру, але і прапанавала яму напаіць вярблюдаў, больш таго — сама кінулася рабіць гэта: «I яна паспяшалася, і выліла ваду са збану свайго ў пойла, і пабегла зноў да калодзежа зачэрпаць, і начэрпала для ўсіх вярблюдаў яго» (Быц 24:20). Са здзіўленнем глядзіць на гэта Эліэзэр, не верачы сваім вачам, бо дзяўчына — бачна па ўсім — высакароднага паходжання, з багатай сям’і, a ўсё робіць сама для простага слугі, якога ніколі раней не бачыла: «А чалавек той, здзіўляючыся ёй, маўчыць, жадаючы зразумець, ці ашчаслівіў Гасподзь шлях яго ці не»
(Быц 24:21). Эліэзэр адорвае Рыўку падарункамі, а яна запрашае яго ў хату сваіх бацькоў пераначаваць і накарміць вярблюдаў. Яшчэ два разы (паводле прынцыпу трайнога эпічнага паўтору) амаль даслоўна паўтараюцца словы Эліэзэра, загаданыя пра нявесту для Ісаака: калі ажыццяўляецца яго жаданне і калі ён, усхваляваны і ўзрадаваны, распавядае пра гэта бацькам Рыўкі. Бацькі рады благаславіць сваю дачку на шлюб з сынам свайго далёкага родзіча, вельмі знакамітага чалавека, які заключыў Запавет з Адзіным Богам, але ім шкада адпускаць яе так хутка з хаты, яны просяць пачакаць хаця б год. I тады вырашылі спытаць Рыўку: «I паклікалі Рыўку, і сказалі ёй: ці пойдзеш з чалавекам гэтым? I яна сказала: пайду» (Быц 24:58).
Так Рыўка, арамеянка па паходжанні, якой наканавана было стаць другой прамаці яўрэйскага народа, сама выбрала свой шлях, так пачаўся яе ўласны зыход, пераадоленне самой сябе, шлях у невядомасць — шлях да Бога. «Вспомннает Ревекка. А может быть, все это сншся? II Может, только мереіцнтся в зыбком полдневном бреду? // — В Ханаанскую землю невестой пойдешь лн, девмца? — // Н, себе удмвляясь, она отвечала: — Пойду» (Юлія Нэйман. «Рэвека»). Тора падкрэслівае, што Рыўка, як і Сара, была надзеленая найвышэйшай інтуіцыяй і прароцкім дарам. Само яе старажытнае імя, навуковая этымалогія якога невядомая, тлумачыцца ў равіністычных каментарах як звязанае з дзеясловам равак — «прывязваць», «набліжаць». Паводле містычнай традыцыі, Рыўка сімвалізуе найвышэйшую душу, якая знаходзіцца ў пастаяннай сувязі з Богам і даецца чалавеку на высокім узроўні яго духоўнага развіцця. I цяпер гэтая душа накіроўваецца да Ісаака... «Н верблюды, качаясь, мдут н вчера, н сегодня, // Н холмы Ханаана уже показалмсь вдалн... II Загорелась звезда. Совершается воля Господня: // Раб везет Нсааку невесту нз отчей землн» (Юлія Нэйман. «Рэвека»).
Тым часам, прадчуваючы хуткае з’яўленне той, якая стане яго лёсам, Ісаак выйшаў у поле пагуляць і паразважаць, гэта значыць — памаліцца Богу (нездарма іудзейская традыцыя лічыць, што гэта Ісаак усталяваў маарыў — перадвячэрнюю малітву): «Пры надыходзе вечара Йіцхак
выйшаў у поле паразважаць; і ўзняў ropy вочы свае, і ўбачыў: вось ідуць вярблюды. // I Рыўка зірнула і ўбачыла Йіцхака, і спусцілася з вярблюда» (Быц 24:63—64). Рыўка збянтэжылася, даведаўшыся, што гэты чалавек і ёсць яе суджаны, і захінулася пакрывалам (Быц 24:65). Ісаак жа адчуў у сэрцы пяшчоту і спакой, і толькі цяпер яго пакінула вялікая туга, у якую ён быў паглыблены пасля смерці маці: «I ўвёў яе [Рыўку] Йіцхак у шацёр Сары, маці сваёй; і ўзяў Рыўку, і яна стала яму жонкаю, і ён пакахаў яе; і ўсцешыўся Йіцхак пасля маці сваёй» (Быц 24:67). Паказальна, што тут сказана менавіта ў наступным парадку: «і яна стала яму жонкаю, і ён пакахаў яе». Каханне займае вельмі важнае месца ў духоўным свеце патрыярхаў, але Тора паведамляе пра розныя шляхі ўмацавання гэтага самага загадкавага і моцнага пачуцця ў душы чалавека: сын Ісаака Іакаў з першага позірку пакахае Рахіль, а вось да Ісаака вялікае каханне прыйшло ўжо пасля вяселля, у выніку сумеснага жыцця з Рэвекай.
Тора падкрэслівае велізарную здольнасць Ісаака да адданага кахання, да разумення жаночай душы, яго найвялікшую цярплівасць і спачувальнасць. Рыўка, з якой Ісаак ажаніўся ў сорак гадоў, дваццаць гадоў застаецца няплоднай, аднак Ісаак працягвае кахаць яе, не бярэ ніякіх наложніц і горача моліць Усявышняга аб тым, каб Ён даў Рыўцы і яму дзяцей, і гэтая вера спраўджваецца: «I маліўся Йіцхак Госпаду аб жонцы сваёй, таму што яна была няплодная; і Гасподзь пачуў яго, і зачала Рыўка, жонка яго» (Быц 25:21). У шасцідзесяцігадовага Ісаака нараджаюцца сыны-блізняты — Эсаў (дакладней — Эсав; у рускім Сінадальным перакладзе — Нсав) і Йаакоў (Йаакдв), або Іакаў. Яны былі такія дыяметральна розныя, што пачалі варагаваць яшчэ ва ўлонні маці. I хаця нараджэнне сыноў прынесла Ісааку і Рыўцы вялікую радасць, з сынамі ж будуць звязаныя і іх найвялікшыя трывогі і засмучэнні.