Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
1 ІЦедровяцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Монсеево. С. 121.
2 Агада... С. 22.
забіваю!» — горда ўсклікнуў Німрод. Тады Аўраам сказаў яму: «Гасподзь уздымае сонца з усходу, а ты ўздымі яго з захаду...» I ўжо няма чаго было пярэчыць Німроду, і тады ў лютай злосці ён загадаў кінуць Аўраама ў вогненную печ, адкуль праведніка ўратаваў Анёл Божы. Гэтае паданне трапіла з Агады ў мусульманскую традыцыю і было апрацаванае Аляксандрам Пушкіным у яго «Наследаваннях Карану (IV)» наступным чынам:
С Тобою древле, о Всеснльный, Могучнй состязаться мнял, Безумной гордостью обнльный; Но Ты, Господь, его смнрнл. Ты рек: Я мнру жнзнь дарую, Я смертыо землю наказую, На все подьята длань Моя. Я так же, рек он, жнзнь дарую 14 так же смертью наказую: С Тобою, Боже, равен я.
Но смолкла похвальба порока
От слова гнева Твоего: Подьемлю солнце Я с востока, С заката подымн его!
Для таго, каб было пабудаванае такое велічнае збудаванне, як зікурат, патрэбна было шмат людзей, працоўных рук, але таксама і шмат тэхнікі, механізмаў, якія б уздымалі цагліны і раствор на вялікую вышыню. Гэта значыць, што цывілізацыя будаўнікоў Вавілонскай вежы была вельмі моцнай тэхнакратычнай цывілізацыяй. Пра гэта ўпершыню таксама задумаліся яўрэйскія мудрацы-каментатары, папрароцку папярэджваючы аб небяспечнасці такой улады тэхнікі для чалавека і чалавечнасці. Агада і Мідраш распавядаюць пра асаблівы фанатызм будаўнікоў вежы: яны так упарта ішлі да мэты — хутчэйшага заканчэння вялікай будоўлі, што чалавечае жыццё страціла ў іх вачах хоць якую-небудзь каштоўнасць; затое тэхніка і матэрыялы значылі ўсё: «3 кожным днём вежа расла ўсё вышэй і вышэй і нарэшце дасягнула такой вышыні, што, каб дабрацца наверх для дастаўкі будаўнічага матэрыялу, патрабавалася не меней за год часу. ...Калі падаў чалавек і забіваўся насмерць, ніхто на гэта не звяртаў увагі, а страта адной цагліны выклікала лямант адчаю: ‘Тора нам! Колькі прыйдзецца чакаць, пакуль зробяць новую цагліну, калі кожная хві-
ліна каштоўная!”»1. Якое страшнае, яскравае прадугадванне практыкі таталітарных рэжымаў XX стагоддзя, для якіх чалавечае жыццё — нішто («у нас незамяняльных няма»), а тэхніка — усё («тэхніка вырашае ўсё»), калі чалавек становіцца толькі «прыдаткам» матэрыяльна-тэхнічнай базы грамадства і прымушаны пакласці сваё жыццё ў яе падмурак! Як кажа Мідраш, пакаленне рассеяння было пакаранае перш за ўсё за сваю антычалавечнасць.
Для збудавання вялізнай вежы патрэбна было яшчэ, каб людзі разумелі адзін аднаго, каб падначаленыя маглі выконваць загады кіраўнікоў будаўніцтва. Вось чаму, сапраўды, патрэбная была адзіная мова. Сімптаматычна, што сярод надпісаў, пакінутых ваяўнічымі асірыйскімі і вавілонскімі валадарамі, з найбольшай частотнасцю паўтараецца адна і тая ж: «Я зрабіў іх людзьмі адной мовы». Так той ці іншы цар ганарліва паведамляў пра сваю перамогу, пра скарэнне яшчэ аднаго народа, пра ўключэнне яго ў вялізную імперыю. Сапраўды, каб лягчэй кіраваць такой звышдзяржавай, патрэбныя адзінае мысленне, адзіная ідэалогія, адзіная мова. У гэтым святле «змяшэнне» моваў, якое ажыццяўляе Гасподзь, выглядае як акт, жыватворны для чалавецтва: Сам Бог процістаіць гвалту над чалавечай свядомасцю, яе нівеліроўцы, прывядзенню да аднаго назоўніка, да адной роўніцы. Біблія гаворыць нам пра тое, што існуюць розныя шляхі аб’яднання, інтэграцыі: ёсць яднанне праз Бога, яднанне ў Духу, а ёсць — знешняе, гвалтоўнае, у межах вежы-імперыі.
Такім чынам, Вавілонская вежа паўстае ў біблейным тэксце як шматмерны і адначасова вычарпальны ў сваёй паўнаце сімвал імперыі, таталітарызму, гвалту над чалавечай асобай, бесчалавечнай і бязбожнай тэхнакратычнай цывілізацыі, наогул — як сімвал тупіковага шляху чалавецтва. «Ад Саргона, вавілонянаў, фараонаў і асірыйцаў, — пісаў Аляксандр Мень, — ад персаў, македонцаў і рымлянаў ажно да нашага стагоддзя ўзвышаюцца на дарозе гісторыі абломкі гэтых недабудаваных імперскіх вежаў... Ужо не першабытны чалавек, а гадаванец цывілізацыі шукае аўтаноміі і ідзе па шляху самаабагаўлення. Але сутнасць трагедыі застаецца ўсё той жа, што і ў Эдэме. Башня-
1 Агада... С. 22.
імперыя ёсць сімвал спробы “ўладкавацца без Бога на зямлі”. Зноў і зноў увіхаюцца будаўнікі, зноў і зноў заклапочаныя рашэннем задачы “ўладкавання” грамадства (“каб нам не рассеяцца па твары зямлі”), але зноў і зноў сыходзіць Гасподзь “паглядзець на горад і вежу”, і нязменна плён дэманічнай гордасці абвальваецца, як зроблены з пяску...»1
Як паведамляе Агада, «змяшэнне» моваў адбылося імгненна: людзі нават не зразумелі, што яны ўжо гавораць на розных мовах. I пачалася поўная блытаніна, якая скончылася забойствам: адзін просіць вады, а другі дае яму гліну; нехта просіць пілу, а атрымлівае вяроўку. Нарэшце той, хто прасіў смалы, а атрымаў цагліну, у раздражненні ўдарыў гэтай цаглінай свайго таварыша па галаве і забіў яго. У Мідрашы Бэрэшыт Раба (Вялікім Мідрашы да Кнігі Быцця) прадстаўленая крышачку іншая версія, але тая ж па асноўнаму сэнсу: «Змяшаў Гасподзь мовы іх так, што адзін не разумеў гаворкі другога. Адзін кажа другому: “прынясі вады”, а той нясе пяску; “падай тапор”— падае лапату. Раз’юшыцца той і раскроіць яму чэрап»2. Так ці інакш, але пачаўся агульны гвалт, усе сталі забіваць адзін аднаго, і палавіна чалавецтва загінула. Ці не ёсць гэта горкая парадыгма таго, што бясконца адбываецца ў чалавечай гісторыі? Уся яна — новыя і новыя спробы пабудаваць велізарныя вежы-імперыі, заваяваць, скарыць шмат народаў, стварыць нібыта ўсеагульную агрэсіўную і антычалавечную ідэалогію, якая ўсё можа растлумачыць, паставіць усе кропкі над «і», адкрыць ісціну ў апошняй інстанцыі. Але раптам узнікаюць непаразуменні і сутыкненні паміж народамі, людзі страчваюць узаемаразуменне, і абвальваецца чарговая Вавілонская вежа...
Чаму Бог гаворыць у множным ліку — «...сыдзем жа і змяшаем там мову іх...»? Паводле агадычнага падання, Бог сышоў са Сваім воінствам — анёламі, якія з гэтай пары павінныя былі стаць анёламі-апекунамі, заступнікамі і духоўнымі кіраўнікамі асобных народаў. Напрыклад, згодна з пазнейшымі біблейнымі кнігамі, заступнікам і кі-
1 Мень А. Мсторня релмшн: В 7 т. Т. 2. Магнзм н Едннобожне. М., 1991. С. 302-303.
2 Агада... С. 22.
раўніком — насі, князем — яўрэйскага народа з’яўляецца архангел Міхаэль, або Міхаіл; гл. Кнігу прарока Данііла (Дан 10:20— 21). 3 гэтага часу разыходзяцца шляхі народаў, знікае агульная мова і з’яўляюцца розныя мовы; таму гэтыя народы (нагадаем, што, згодна з «табліцай народаў», іх першапачаткова семдзесят) і атрымліваюць у славянскіх мовах назву 2язычніцкія» (ад агульнаслав. язык — адначасова «мова» і «народ»). Паводле падання, толькі частка нашчадкаў Шэма не ўдзельнічала ў будаўніцтве Вавілонскай вежы, як і сам Шэм: гэта былі Арпахшад (Арфаксад) і яго дзеці, унукі, праўнукі. Як тлумачыць каментар, імя аднаго з праўнукаў Арпахшада — Пэлега (Фалека), старэйшага сына Эвера, — нават паходзіць ад дзеяслова палаг («раздзяляць»), бо раздзяленне моваў адбылося пры яго нараджэнні. Пры гэтым каментатары абапіраюцца на словы Торы: «У Эвера нарадзіліся два сыны: імя аднаго — Пэлег, таму што ў дні яго раздзялілася зямля...» (Быц 10:25). Нашчадкам гэтага Пэлега, як і Арпахшада, як і Шэма, і будзе той, з каго пачнецца прынцыпова новая старонка ў гісторыі Адзінабожжа, — Аўраам. Менавіта гэтыя нашчадкі Шэма, лічыць яўрэйская традыцыя, захавалі святую мову, якая адрознівалася ад язычніцкіх і на якой было запісанае Святое Пісанне, — іўрыт. Сама ж Біблія ў больш позніх кнігах гаворыць пра магчымасць людзей вярнуцца да ўзаемаразумення, да адзінай мовы. Гэта адбудзецца, згодна з біблейным светапоглядам, напрыканцы часоў, калі надыдзе Месіянская эра, і ўсім будзе адкрыты высокі прароцкі дар (гл., напрыклад, Кнігу прарока Ёэля, або Іаіля (Іаіяь 3:1—2)), і ўсе будуць услаўляць Госпада адзінадушна, на адной мове (гл. Кнігу прарока Цэфанні, або Сафоніі (Саф 3:8—9)).
3 пункту гледжання хрысціянскай традыцыі, адна асаблівая падзея новазапаветнай гісторыі ўжо адзначыла набліжэнне канца рознагалосся, разнамоўя, варожасці, непаразуменняў паміж народамі і людзьмі, — падзея Пяцідзесятніцы, або сашэсця Духа Святога на апосталаў, вучняў і пасланцоў Ісуса Хрыста. Гэтая падзея апісаная ў новазапаветнай кнізе Дзеянні Апосталаў. У гэты дзень, распавядае Біблія, у Святым горадзе Іерусаліме сабралася вялікая
колькасць людзей — і іудзеяў, якія былі яўрэямі па сваім паходжанні, і іудзеяў-празелітаў, г. зн. тых, хто паходзіў з іншых (язычніцкіх) народаў, але прыняў іудаізм1. Яны сабраліся на вялікае свята іудзейскай традыцыі — Шавудт (літаральна з іўрыту — «сядміцы», «тыдні»), свята Даравання Торы: паводле самога тэксту Торы і вуснай традыцыі, Дзесяць Запаведзяў, як і ўся Тора, а таксама спосабы яе тлумачэння былі адкрытыя прароку Майсею на гары Сінай на пяцідзесяты дзень (праз сем сядміцаў, сем сакральных тэрмінаў) пасля Зыходу з Егіпта; адсюль яшчэ адна назва свята Шавуот — Пяцідзесятніца, і гэтае свята атрымала новае асэнсаванне ў хрысціянскай традыцыі. Калі апосталы — усе семдзесят, згодна з лікам народаў паводле «табліцы народаў» у Кнізе Быцця, — сабраліся разам у свята Пяцідзесятніцы2, на іх сышоў Дух Святы ў выглядзе агнявых языкоў (безумоўна, своеасаблівая варыяцыя на тэмы «агнявых» тэафаній Старога Запавету). I тады апосталы «напоўніліся ўсе Духам Святым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім абвяшчаць» (Дзеян 2:4\ тут і далей пераклад тэкстаў Новага Запавету — паводле рускага Сінадальнага перакладу). Гэтая з’ява атрымала грэчаскую назву гласалалія (ад glossa — «мова» і Іаіео — «лепятаць») — несвядомае маўленне на мовах, якія былі раней зусім незнаёмыя чалавеку. I калі людзі пачулі, як апосталы гавораць на розных мовах, яны здзівіліся і сталі пытацца: «Як жа чуем кожны ўласнае маўленне, у якім нарадзіліся?» (Дзеян 2:8). I тады апостал Пётр нагадаў прамоўленае некалі прарокам Іаілем як знак надыходу «апошніх дзён»: «...Гэта ёсць прадказанае прарокам Іаілем: // I будзе ў апошнія дні, гаворыць Бог, пралію ад Духу Майго на ўсялякую плоць, і будуць прарочыць сыны вашы і дачкі вашы; і юнакі вашы будуць бачыць відзежы, і старыя вашы снавідзежамі настаўляцца на розум будуць. //