• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 451с.
    Мінск 2003
    124.72 МБ
    1 На іўрыце — Хэсэд (Міласэрнасць, Любоў) і Дзін (Суд), найважнейшыя атрыбуты Бога, праз якія Ён ажыццяўляе кіраванне светам, і перш-наперш — праз Міласэрнасць; у Кабале — яўрэйскай містычнай традыцыі, якая сфарміравалася ў Сярэднявеччы, — дзве з дванаццаці сфірот. эманацыяў трансцэндэнтнага Бога ў свет, праяваў Яго трансцэндэнтнай сутнасці, непадлеглай спасціжэнню і адчуванню чалавека.
    2 ІЦедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Монсеево. М.: Теревмнф, 2001. С. 87.
    3 Як у старажытнай, так і ў сучаснай іудзейскай традыцыі тэрмін жалобы складае сем дзён.
    ніякага выніку. «Што тычыцца Ашэма1, то Ён правёў гэтыя сем дзён у смутку, аплакваючы чалавецтва, якое адмовілася скарыстаць усё тое хараство, якім Ён хацеў яго абдарыць»2. Пасля сямі дзён жалобы Бог канчаткова вырашае пакараць чалавецтва»! сказаў Гасподзь: знішчу чалавека, якога Я стварыў, з твару зямлі, ад чалавека да скаціны, да гадаў і да птушак нябесных, бо я раскаяўся, што стварыў іх» (Быц 6:7). У незвычайным выразе «...знішчу чалавека... ад чалавека да скаціны, да гадаў і да птушак...», як лічыць Дз. У. Шчадравіцкі, «маюцца на ўвазе і тыя людзі, якія прайшлі нібыта “адваротную” духоўную эвалюцыю: дэградавалі да ўзроўню “скаціны і гадаў”, сталі нявартыя звання чалавека, бо без літасці забівалі і знішчалі сабе падобных; і тыя, хто з-за нядбаласці і няздольнасці весці маральна адказнае жыццё, супраціўляцца ўсеагульнаму злу сталі падобныя на “птушак нябесных”...»3
    Прыняўшы вельмі жорсткае рашэнне, Бог — яшчэ адно выразнае адрозненне біблейнай версіі ад язычніцкіх — не робіць Сваёю мэтаю знішчэнне роду чалавечага: наадварот, Ён свядома ратуе праведніка, спадзеючыся на адраджэнне і духоўнае абнаўленне чалавецтва, аднаўленне — на новым узроўні — Запавету з ім: «Ноах знайшоў ласку ў вачах Госпада. // Вось жыццё Ноаха: Hoax быў чалавек праведны, бездакорны ў пакаленні сваім: Hoax хадзіў перад Богам» (Быц 6:8—9). Такім чынам, чалавек ратуецца Богам не выпадкова, як у язычніцкіх версіях, а менавіта за яго праведнасць. Імя Hoax азначае на іўрыце «той, хто суцяшае», — магчыма, маецца на ўвазе, што ў разбэшчаным «пакаленні патопу» толькі Hoax разам са сваім дзедам Метушэлахам (Мафусалам) маглі суцешыць Бога. Цікава, што «ласка», або «міласць» (у рускім Сінадальным перакладзе — «благодать»), гучыць на іўрыце як хен і складаецца на пісьме з тых жа зычных, што і імя Hoax. У гэ-
    1 Ашэм, дакладней, га-Шэм, — замена ў іудзейскай традыцыі невымаўляльнага Тэтраграматона — Святога Імя Бога. Гл. падрабязней ва «Уводзінах» (раздзел «Кніга, роўная сусвету»), а таксама ў раздзеле «Таямніца стварэння».
    2 Вейсман М., раббн. Мндраш рассказывает: В 6 т. Т. 1. Берешнт. Нерусалнм, 1990. С. 122.
    3 Шедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Монсеево. С. 87.
    тым можна ўбачыць сімвалічнае ўказанне на тое, што Ной, які пры нараджэнні атрымаў асаблівае імя, пацвердзіў яго сваёй праведнасцю і ёю заслужыў ласку Божую. Усё тая ж вычарпальна кароткая формула праведнасці — «хадзіў перад Богам» — характарызуе жыццё Ноя, а сам ён вызначаны як праведнік — цадзік, і гэтае слова паходзіць ад дзеяслова цадак. — «быць справядлівым», «апраўдваць». А гэта значыць, што праведнік сваёй праўдаю і духоўнай чысцінёй перад Богам апраўдвае нават грэшнікаў, хадайнічае за іх у малітве перад Богам. Такіх праведнікаў у разбэшчаным «пакаленні патопу» было ўсяго два — Ной і Мафусал. Апошні памёр, калі Ною было шэсцьсот гадоў: Гасподзь чакаў, пакуль не скончыцца доўгі век праведніка Мафусала; Ён цвёрда ведаў, што род Мафусала працягнецца, але не хацеў спрычыніць боль праведніку веданнем найвялікшай катастрофы ў гісторыі чалавецтва. Больш таго, як ужо гаварылася, Бог адцягнуў кару, каб не парушаць жалобу па Мафусалу і яшчэ раз даць шанц людзям апамятацца. Так, загадваючы Ною ўвайсці ў пабудаваны ім каўчэг, Бог кажа: «...увайдзі ты і ўся сям’я твая ў каўчэг, бо цябе ўбачыў Я праведным перада Мною ў гэтым пакаленні. // ...яшчэ праз сем дзён Я буду ліць дождж на зямлю сорак дзён і сорак начэй, і сатру ўсё існае, якое Я стварыў, з твару зямлі» (Быц 7:1, 4).
    Ужо першыя пакаленні яўрэйскіх мудрацоў, тлумачальнікаў Пісання, чые разважанні былі зафіксаваныя на пісьме ў Талмудзе і Мідрашах, задумаліся над пытаннем: чаму некалькі разоў Бог падкрэслівае, што Hoax быў не проста праведнікам, а «праведнікам у пакаленні сваім»? I на гэтае пытанне былі дадзеныя два амаль дыяметральна розныя адказы (такі плюралізм думак і меркаванняў вельмі характэрны для іудзейскай традыцыі, у якой, па сутнасці, няма дагматыкі ў агульнапрынятым сэнсе слова1).
    1 Выключэнне складаюць толькі так званыя іккарім — «карані», «асновы», альбо прынцыпы, веры; але нават яны вядомыя у розных камбінацыях, у розных рэдакцыях найбольш знакамітых законавучыцеляўрабінаў. Самы агульнапрыняты варыянт догматаў веры вядомы ў рэдакцыі вялікага рэлігійнага мысляра, філосафа, рабіна — рабэну («настаўнік наш») Машэ бэн Маймона (акронім — РаМбаМ), альбо Майманіда (1135 ці 1138, Кордава, Іспанія, — 1204, Фастат (Стары Каір)). «Трынаццаць
    Першы пункт гледжання (і ён стаў агульнапрынятым у класічнай іудзейскай традыцыі) сцвярджае, што Hoax быў праведнікам толькі ў сваім пакаленні, бязбожным і разбэшчаным, а калі б ён жыў у часы прарока Машэ (Майсея) альбо прарока Шэмуэля (Самуіла), то ён не лічыўся б вялікім праведнікам. Ужо традыцыйна яўрэйскія каментатары супастаўляюць і проціпастаўляюць двух праведнікаў, якія ва ўсім слухаліся голасу Бога, — Ноаха і Аўраама. I калі першага вызначаюць як «праведніка ў футры», то другога — як «праведніка без футра». Тлумачыцца гэта наступнай прыпавесцю. Аднойчы два мудрацы-праведнікі апынуліся ў вельмі халодным памяшканні, дзе мусілі жыць і вывучаць Тору. Першы нацягнуў на сябе футра і схіліўся над старонкамі Святога Пісання. Другі ж з вялізнымі намаганнямі знайшоў дровы, затапіў печ, абагрэў і сябе, і «праведніка ў футры» і толькі потым сеў за вывучэнне Торы. Ён — «праведнік без футра», г. зн. адкрыты свету, іншым людзям, той праведнік, які клапоціцца перш за ўсё за іншых, спачувае ўсяму жывому, заступаецца перад Богам нават за грэшнікаў. Такім і быў Аўраам. Гаворка, такім чынам, ідзе пра дзве разнастайнасці праведнасці: пра-
    прынцыпаў веры» Майманіда ўключаюць веру ў наступнае: 1) існаванне Бога, Які дасканалы, самадастатковы і з’яўляецца прычынай быцця ўсяго астатняга; 2) адзінства Бога, якое адрозніваецца ад усіх астатніх відаў адзінства; 3) Бога нельга мысліць у тэрмінах цялеснага быцця, і антрапамарфізмы ў Бібліі патрэбна разумець у метафарычным сэнсе; 4) Бог вечны; 5) толькі аднаму Богу трэба пакланяцца і падпарадкоўвацца, бо не існуе аніякіх пасрэдніцкіх сілаў, якія маглі б па ўласным меркаванні задавальняць людскія маленні, таму ніколі не трэба гэтыя сілы заклікаць; 6) усё, што гаварылі прарокі, — ісціна; 7) Майсей стаіць вышэй за ўсіх прарокаў; 8) уся Тора была дадзеная Майсею; 9) Закон Майсееў (Тора) ніколі не будзе адменены ці заменены іншым законам, да Торы нічога не будзе прыбаўлена і з яе нічога не будзе выключана; 10) Богу вядомыя ўсе ўчынкі людзей; 11) Бог узнагароджвае тых, хто выконвае запаведзі Торы, і карае тых, хто іх парушае; 12) у канцы Bacoy абавязкова прыйдзе Машыах (Месія); 13) пасля прыходу Месіі адбудзецца ўваскрэсенне з мёртвых. На аснове «Трынаццаці прынцыпаў веры» Майманіда склаўся асаблівы піют (рэлігійны гімн), які ўвайшоў у малітоўнік яўрэяў, — «Ані маамін» («Я веру»). Ён названы так таму, што кожны прынцып, выкладзены ў паэтычнай вершаванай форме, пачынаецца са словаў «Я веру...» Ва ўсім астатнім іудзейская традыцыя застаецца плюралістычнай, у падыходзе да тлумачэння Святога Пісання не толькі дазваляе, але і заклікае ставіць самыя дзёрзкія пытанні, выказваць розныя думкі і сумненні.
    веднасць сама ў сабе, самадастатковая, і праведнасць, звязаная з клопатам за людзей і імкненнем на справе дапамагчы ім. Безумоўна, праведнасць менавіта ў апошнім разуменні з’яўляецца сапраўднай, несумненнай праведнасцю. Згодна з тэкстам Торы, Hoax у адрозненне ад Аўраама нават не спрабуе падаць голас за грэшнае і асуджанае на смерць чалавецтва. Гэта і ставілася яму ў віну, як і некаторыя іншыя яго памылкі (пра гэта — ніжэй). Таксама традыцыйна паводзіны Ноаха, які не маліў Бога аб літасці да грэшнікаў, супастаўляюцца з паводзінамі прарока Майсея, які адмовіўся жыць, калі будзе знішчаны яго народ і тым самым амаль прымусіў Бога памілаваць яго (Зых 32:31—32). Але ў тых жа талмудычных трактатах зафіксаваны і процілеглы пункт гледжання: Hoax — найвялікшы праведнік менавіта таму, што нават у страшэнна разбэшчаным пакаленні патопу ён змог застацца сапраўдным чалавекам, ва ўсім верным Богу. Гэта значыць, што каб ён жыў у пакаленнях Майсея ці Самуіла, то быў бы яшчэ большым праведнікам.
    Так ці інакш, але імя Ноя ў нашай свядомасці застаецца як імя праведніка, нібыта новага Адама, з якім Бог звязаў надзею на існаванне болын праведнага чалавецтва, на адраджэнне ўсёй зямлі. Такім ён паўстае і ў іудзейскай, і ў хрысціянскай традыцыі. Менавіта Ною Бог адкрывае ўсю паўнату злачынства, усю бездань ліха, якое стала панаваць на зямлі: «I сказаў Бог Ноаху: канец усялякай плоці прыйшоў перада Мною, бо зямля напоўнілася злачынствам з-за іх. I вось, Я знішчу іх з зямлёю» (Быц 6:13). Бог загадвае Ною пабудаваць вялізны каўчэг, на якім уратуюцца праведнік і яго сям’я, а таксама прадстаўнікі ўсяго жывога. Тэкст ізноў падкрэслівае, што Бог не хоча цалкам знішчыць зямны свет і чалавецтва і адразу дае Ною надзею на новы Саюз-Запавет з родам людскім, які пачнецца ад Ноя: «I вось, Я навяду патоп, ваду на зямлю, каб знішчыць усялякую плоць, у якой ёсць дух жыцця, пад нябёсамі; усё, што на зямлі, сканае. // Але з табою Я ўсталюю Мой Саюз, і ўвойдзеш у каўчэг ты і сыны твае, і жонка твая, і жонкі сыноў тваіх з табою» (Быц 6:17—18). Звяртае на сябе ўвагу, што традыцыйна словам «каўчэг» перадаецца іўрыцкае тэва, якім у аповедзе пра Майсея ў
    Кнізе Зыходу абазначаны сплецены з трыснягу кош, у які маці паклала немаўля — будучага прарока (Зых 2:3,5; пра сэнс гэтага супадзення гаворка пойдзе пазней); у выразе ж «Каўчэг Запавету» ў арыгінале ўжываецца слова арон — «скрыня», «куфар». Аднак у паданні пра патоп тэва — гэта нейкі вялікі карабель з мноствам палубаў, ярусаў і аддзяленняў. Ён быў зроблены з асаблівага дрэва гофэр і прасмолены знутры і звонку смалою. У тэксце дакладна ўказаныя яго параметры: «трыста локцяў даўжыня каўчэгу, пяцьдзесят локцяў шырыня яго і трыццаць локцяў вышыня яго» (Быц 6:15). Старажытнаўсходні «локаць» — гэта мера даўжыні, якая складала прыкладна 45 см; такім чынам, Ноеў каўчэг меў 135 м у даўжыню, 22,5 м у шырыню і 13,5 м у вышыню. Гэта было гіганцкае збудаванне, бо ў ім адпаведна задуме Божай мусілі ўратавацца не толькі Ной і яго сям’я, але і прадстаўнікі ўсяго жывёльнага свету, наогул — усяго жывога. Вось чаму ў каўчэгу зробленыя тры ярусы: «...з ніжнім, другім і трэцім [жыллём] зрабі яго» (Быц 6:16). Згодна з больш познім тлумачэннем, ніжні ярус займалі земнаводныя і паўзуны, сярэдні — найвышэйшыя жывёлы (млекакормячыя), а верхні — людзі (птушкі знаходзіліся на самым версе каўчэга, як на верхняй палубе; паказальна, што гэтая трох’ярусная структура з’яўляецца адбіткам траістага парадка светабудовы ці сусветнага дрэва ў міфалагічных сістэмах амаль усіх народаў). Вельмі важна, што Hoax дэталёва дакладна выконвае ўсё, што загадвае яму Бог, у чым і праяўляецца перш за ўсё яго праведнасць. Нездарма ж у Кнізе Дварым, або Кнізе Другазаконня, будзе сказана: «Не прыбаўляйце да таго, што Я запаведваю вам, і не адбаўляйце ад таго...» (Друг 4:2). Гэта значыць, што сапраўдны праведнік дзейнічае ў адпаведнасці з воляй Божай, не скажаючы Яго запаведзь, нічога не прыбаўляючы і не адбаўляючы па ўласнаму жаданню, таму што ў выніку ўсё можа скончыцца катастрофай. Так, калі б Ной не вытрымаў усе параметры каўчэга, апошні не вытрымаў бы націску вады; калі б ён не зрабіў асобныя аддзяленні на розных ярусах, то драпежныя жывёлы маглі б напасці на іншых і знішчыць іх. Ной таксама павінен быў назапасіць дастатковую колькасць ежы і корму для ўсіх, хто будзе