• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 451с.
    Мінск 2003
    124.72 МБ
    1 ІЦедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т Т. 1—3. Пятнкннжне Монсеево. С. 70.
    жытнаяўрэйскі дзеяслоў равац («ляжаць»), які ўжываецца толькі ў дачыненні да жывёлы, а не чалавека. Тым самым падкрэсліваецца, што сам грэх звязаны з найніжэйшым, жывёльным, пачварным пачаткам у чалавеку, што ён «ляжыць» нібыта ля ўвахода ў свядомасць чалавека, знаходзіцца ў яго падсвядомасці і імкнецца завалодаць і яго розумам, і яго пачуццямі. Розныя спакусы падсцерагаюць нас «ля дзвярэй», але на тое мы і людзі, каб пераадольваць іх. Здаецца, яшчэ ніколі раней не быў выказаны так магутна, з такой сілай пачуцця заклік да чалавека — быць чалавекам, перамагаць цёмнае ў сабе; ніколі і нідзе яшчэ не сцвярджалася так і здольнасць чалавека ўзвышацца над злом і грахом, і яго адказнасць перад Богам і самім сабою: «...ён (грэх. — Г. С.) вабіць цябе, але ты пануй над ім». Тут тлумачэнне і папярэджанне: Бог судзіць нас толькі за нашы ўчынкі; пакуль ты яшчэ нічога не зрабіў, але цьмяныя і дрэнныя думкі пачынаюць адольваць цябе; ты яшчэ можаш выбраць шлях дабра, ухіліцца ад зла... Але, як мы сказалі, Каін, агорнуты толькі сваёй крыўдай і зайздрасцю, нават не пачуў гэтай перасцярогі, і здарылася тое, што здарылася.
    Тора дае нам зразумець, што братазабойства не адбылося адразу. Тым самым выключаны момант дзеянняў Каіна ў стане так званага афекту: не, гэта быў прадуманы, свядомы крок. Напісана так: «I сказаў Каін Авелю, брату свайму. I было: калі яны знаходзіліся ў полі, узняўся Каін на Авеля, брата свайго, і забіў яго» (Быц 4:8). Таямнічы момант у тэксце: што мог сказаць Каін Авелю? Здаецца, амаль што свядома ўжыты прыём рэтыцэнцыі — змоўчвання, за якім адкрываецца прастор для роздуму і творчай фантазіі. Згодна з адным з тлумачэнняў, Каін пераказаў брату тое, што пачуў ад Бога, але звярнуўшы гэта павучэнне да Авеля; замест таго, каб пайсці па шляху, указанаму Богам, ён абвінаваціў Авеля. Яшчэ адно тлумачэнне (агульнапрынятае ў іудзейскай традыцыі): паміж братамі адбылася спрэчка наконт маральных асноваў светабудовы, і Каін сцвярджаў, што Бог несправядлівы, што гэтай справядлівасці наогул нідзе няма... (Ці не гаворым мы часта тое самае, калі жыццё «пакрыўдзіла» ці, як нам здаецца, «абышло» нас сваімі шчодрасцямі? Нам так улас-
    ціва скардзіцца на жыццё і на Бога...) Як распавядае Мідраш (іудзейскі каментар, які адшуквае сэнс, што не вельмі выразна, імпліцытна прысутнічае ў Святым Пісанні), Каін сказаў Авелю: «Няма ні справядлівасці, ні суддзі, ні будучага свету!» Авель адказаў: «Ты не маеш рацыі! Справядлівасць існуе. Твая ахвяра засталася непрынятай з-за таго, што ты прынёс яе з няшчырымі памкненнямі»1. Але Каін працягваў блюзнерыць, зневажаць Бога. Такім чынам, ужо ў старажытным каментары Каін паўстае як правобраз не проста братазабойства, але бпюзнерства, небяспечнага багаборніцтва. Відавочна, што апошняе становіцца лёсавызначальным крокам, які вядзе чалавека па шляху злачынства, знявагі ды жыцця, створанага Богам, абсалютнай самадазволенасці.
    Далей тэкст Пісання дае зразумець, што паміж укараненнем багаборніцтва ў душы Каіна і самім злачынствам таксама прайшоў пэўны час, бо слыннае «I было...» у Бібліі служыць дзеля ўвядзення новага аповеду, распавядання пра тое, што адбылося праз нейкі час. Паводле падання, забойству папярэднічаў даволі доўгі перыяд, калі ахоплены рэўнасцю, прыкрасцю, зайздрасцю, злосцю Каін углядаўся ў наступствы благаславення Божага, якое атрымаў Авель, і адрынутасці яго ўласнай ахвяры. Авель атрымаў вялізны прыплод ад сваіх авечак, а Каін зусім не сабраў ураджаю, што прымусіла яго яшчэ больш умацавацца ў сваёй крыўдзе на ўвесь свет і на Бога, у сваёй рэўнасці да Бога, Які клапоціцца толькі пра Авеля, у сваёй злосці да апошняга. Настаў час, калі яны з братам былі адны ў полі. Каін толькі і шукаў нагоды, каб абрынуць сваю злосць і крыўду на брата, каб устараніць яго. Ён прапанаваў Авелю: «Калі мы спадчыннікі Адама, давай падзелім свет! Ты бяры сабе ўсё, што рухаецца, я вазьму сабе сваю зямлю». Авель не хацеў ніякіх сварак і спрэчак і таму згадзіўся. Тады Каін усклікнуў: «Прэч! Ты стаіш на маёй зямлі!» Авель пабег, але Каін бег за ім з крыкам: «Прэч! Зямля належыць мне!» На высокім узгорку ён дагнаў брата і ўжо гатовы быў забіць яго. Паміж братамі пачалася барацьба, але мацнейшы Авель прыціснуў Каіна да зямлі. Той стаў прасіць літасці: «Нас толькі два сыны ў
    1 Гл.: Вейсман М. Мндраш рассказывает: В 6 т. Т. 1. Берешнт. С. 90.
    бацькі, што скажаш ты яму, калі заб’еш мяне?» I тады Авель, які вельмі любіў бацьку і нават свайго панурага брата, адразу адпусціў яго. Каін падняўся на ногі, узяў з зямлі камень і ўдарыў ім Авеля ў шыю. Брат упаў мёртвы. Так бачыць падзеі, што адбыліся ў полі, Мідраш. Іншыя каментары кажуць, што Каін не ведаў, як забіць брата, а таму шпурляў у яго палкі і камяні, пакуль не трапіў яму ў шыю.
    Асэнсоўваючы гісторыю Каіна і Авеля, прычыну сваркі паміж імі, яўрэйскія мудрацы так ці інакш спрабавалі даць абагульненую мадэль (парадыгму) усіх спрэчак, сварак, войнаў паміж людзьмі. Так, яны ўказвалі на тое, што расколіна ў стасунках Каіна і Авеля ўзнікла яшчэ тады, калі яны ажаніліся са сваімі сёстрамі-блізнятамі (гэта было неабходна для працягу роду чалавечага; потым такія шлюбы былі строга забароненыя). Справа ў тым, што Каін абвясціў пра сваю прывілею на адну з дзвюх сясцёр Авеля: «Яна павінна быць маёй, бо я — першынец!» Авель не пагадзіўся, сказаўшы, што сястра належыць яму, бо нарадзілася разам з ім. Такім чынам, адна з самых распаўсюджаных прычын сварак і нават забойстваў і войнаў у свеце — жанчына (прыгадаем хаця б Траянскую вайну, якая, паводле элінскага міфа, адбылася з-за Алены Прыгожай). Другой такой жа распаўсюджанай прычынай з’яўляюцца маёмасныя спрэчкі, эканамічныя інтарэсы (вядома, што вялікая колькасць злачынстваў і войнаў звязаная з імі). Калі браты былі ў полі, Каін сказаў Авелю: «Узлятай з маёй зямлі!» Авель адгукнуўся: «А ты здымай вопратку, бо яна зробленая з воўны і скуры маіх авечак!» Так стаялі адзін супроць аднаго і крычалі: «Узлятай!» — «Здымай!», а потым Каін забіў Авеля. I ўрэшце — прычына рэлігійная, рэўнасць да Бога, высвятленне, каго болын любіць Бог, чыя вера найлепшая. Вядома таксама, колькі гора і крыві гэта прынесла чалавецтву, і, напэўна, няма нічога іншага, што магло б так засмуціць Бога, як «высвятленне стасункаў» паміж Яго дзецьмі, якое прыводзіць да забойстваў.
    Адкуль Каін ведаў, як забіваць брата, куды ўдарыць яго? Гэта ж было першае забойства. Якое ні кволае чалавечае жыццё, але ж адняць яго не так проста, тут таксама, калі можна так мовіць, патрэбна пэўнае «майстэрст-
    ва». Мідраш распавядае, што аднойчы Каін бачыў, як Адам пераразаў вену быку, прызначанаму для ахвяры Богу, таму і ўдарыў брата вострым камянём у шыю. Пакінуўшы цела Авеля ў полі (згодна з адной з версій, схаваўшы яго ў полі), Каін вырашыў сам схавацца ад бацькоў і ад Бога. Але немагчыма схараніцна ад вока Усявышняга, Які бачыць свет і кожнага чалавека наскрозь. Бог ізноў распачынае дыялог з Каінам, і на гэты раз у надзеі на пакаянне. Біблія падкрэслівае, што нават калі чалавек саступіў са шляху Божага, здзейсніў страшэнны ўчынак, ён можа пачаць цяжкую працу самавыпраўлення, вызвалення ад граху, можа заслужыць літасць Бога. Hi адзін чалавек не згублены перад Тварам Божым, калі ён здольны пакаяцца (думку пра выратавальную сілу пакаяння будуць асабліва развіваць біблейныя прарокі). Той, хто сапраўды пакаяўся, пацвердзіў гэтае пакаянне сваімі справамі, не загіне. I пачаць патрэбна з сумленнага і поўнага прызнання ўласнай віны. Вось чаму Бог пытаецца ў Каіна: «Дзе Авель, брат твой?» (Быц 4:9). Справа не ў тым, што Бог не ведае, дзе Авель (што добра ведае, зразумела з Яго наступных словаў). Гэтае пытанне, безумоўна, мае сэнс, падобны да пытання Адаму: «Дзе ты, Адам?» Гэта пытанне да чалавечай душы, якое настойліва заклікае задумацца над тым, што ў ёй адбываецца. Гэта пытанне, якое заве да адказнасці перад Богам, людзьмі (нашчадкамі, гісторыяй), самім сабою. Выраз «Дзе Авель, брат твой?» нездарма стаў крылатым: гэта формула адказнасці аднаго чалавека за другога, бо ўсе людзі — браты, гэта формула адказнасці за ўсё, што адбываецца навокал. Праз яе выказаны сам дух біблейнай цывілізацыі, яна трымаецца на адказнасці чалавека. А Каін... Каін не хоча несці адказнасці: «Не ведаю! Хіба я вартаўнік брату майму?» (Быц 4:10). Гэты выраз таксама стаў крылатым, але з рэзка адмоўным напаўненнем — як цынічнае ўхіленне ад адказнасці наогул і ад адказнасці за ўласнае злачынства ў прыватнасці. Да таго ж у гэтых словах, як і зазначыла ўжо найстаражытнейшая яўрэйская экзэгеза, нельга не пачуць здзеклівае ўпіканне Самому Богу: Ты — галоўны Гаспадар і Вартаўнік свету, чаму ж Ты не выратаваў Авеля, чаму дазволіў мне забіць яго? Зазначым, што гэта таксама тыпо-
    вая мадэль паводзінаў многіх людзей: ухіліцца ад адказнасці, схавацца за тое, што свет такі недасканалы, што ў рэшце рэштаў ва ўсім вінаваты Сам Бог...
    Пачуўшы адказ Каіна, Бог вымаўляе страшныя і жорсткія словы: «Што нарабіў ты?! Голас крыві брата твайго даносіцца да мяне ад зямлі. I цяпер пракляты ты ад зямлі, якая раскрыла вусны свае, каб прыняць кроў брата твайго з рукі тваёй» (Быц 4:11). Цікава, што ў арыгінале слова «кроў» стаіць у множным ліку. Як тлумачыць традыцыя, маецца на ўвазе не толькі кроў Авеля, але і ўсіх яго ненароджаных нашчадкаў. Забіваючы аднаго чалавека, злачынца забівае цэлы свет — вялікую колькасць людзей. «Кроў брата твайго...» Колькі будзе праліта яе, нявіннай крыві! I кожны раз кроў будзе крычаць да Бога, патрабуючы адплаты. Бог праклінае Каіна: «I цяпер пракляты ты ад зямлі [зямлёй]... // К.алі будзеш апрацоўваць зямлю, больш не стане яна даваць табе сваёй сілы, выгнаннікам і вандроўнікам будзеш ты на зямлі» (Быц 4:11, 12). Заўважым, што Каін — першы чалавек, пракляты Богам. Адам і Ева не былі праклятыя, бо яны зрабілі памылку, а не злачынства. Пракляты быў змей, праз якога грэх увайшоў у душу чалавека. Каін таксама пракляты як чалавеказабойца, як душагуб. Яму наканавана застацца ў памяці людзей правобразам найстрашэннага злачынства, найвялікшага граху перад Богам.