Белая жанчына  Дзмітрый Пятровіч

Белая жанчына

Дзмітрый Пятровіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 176с.
Мінск 2012
44.32 МБ
Белая Жанчына
МІНСК ВЫДАВЕЦТВА «ЧЕТЫРЕ ЧЕТВЕРТЙ» 2012
УДК 882.6-1
ББК 84(Бен)6
П99
Серыя заснавана ў 2011 годзе
Рэдакцыйны савет:
Міхась Пазнякоў, Ліліяна Анцух, Уладзімір Гніламёдаў, Казімір Камейша, Уладзімір Карызна, Наталія Касцючэнка, Георгій Марчук, Генадзь Пашкоў, Павел Саковіч, Мікалай Чаргінец, Васіль НІырко
Галоўны рэдактар серыі
М. П. Пазнякоў
Пятровіч, Д. Л.
П99 Белая Жанчына : аповесці, апавяданні, эсэ / Дзмітрый Пятровіч. — Мінск: Вьвдавецтва "Четыре четвертн", 2012. — 176 с. — Сер. «Бібліятака Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі».
ISBN 978-985-7026-18-0.
У новы зборнік Дзмітрыя Пятровіча ўваходзяць аповесці, апавяданні, эсэ, якія раней былі апублікаваны ў часопісах і газетах і атрымалі станоўчую ацэнку крытыкі і чытачоў.
Містычна-прыгодніцкая аповесць «Белая Жанчына» напісана на выключна новым для беларускай прозы матэрыяле — пра спелеолагаў. Як вядома, гэта людзі, апантаныя даследаваннем пячор. У аснову дэтэктыўнай аповесці «Джэк» і апавядання «Анёлы» пакладзены рэальныя падзеі. Апавяданне «Цана крыві» прысвечана памяці ахвяр трагедыі ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.
Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.
УДК 882.6-1
ББК 84(Бен)6
ISBN 978-985-7026-18-0
© Пятровіч Д. Л., 2012
© Афармленне. ТДА "Выдавецтва 'Четыре четвертн"», 2012
Новае імя
3 творамі Зміцера Пятровіча я ўпершыню пазнаёміўся ў 2008 годзе,жалі працаваў рэдактарам аддзела прозы ў часопісе «Маладосць», і адразу быў прыемна ўражаны іх вельмі прыстойным узроўнем. Меліся, канечне, як у любога пачаткоўца, у апавяданнях і хібы. Дднак пры асабістым знаёмстве высветлілася, што ў Зміцера ёсць вельмі сімпатычная рыса, не менш важная за масгацкі талент, — гэта ўменне слухаць, адпаведна, «матаць на вус» і рабіць высновы.
Пасля дэбюта (апавяданні «Анёлы» і «Ружа») супрацоўніцтва аўтара з "Маладосцю» працягвалася. Менавіта ў гэтым часопісе былі надрукаваны дзве вялікія рэчы 3. Пятровіча — аповесці «Белая Жанчына» і »Джэк», напісаныя на дэтэктыўна-прыгодніцкім матэрыяле, так бы мовіць, «кінематаграфічныя»; ведаю з прыватнай гутаркі, што ў планах аўтара — напісаць паводле іх сцэнарыі ддя «Беларусьфільма».
Асабліва прыемна, што аповесці былі заўважаны і станоўча ацэнены крытыкай. Вось словы з рэцэнзіі аўтарытэтнай, таленавітай Ж. Капусты: «Тых, хто сочыць за публікацыямі Дзмітрыя Пятровіча, усцешыць відавочны творчы poor гэтага аўгара. Яго новая аповесць «Белая Жанчына» стане прыемнай і захапляльнай чытанкай... Нягледзячы на прадказальнасць сюжэта, аповесць чытаецца перш за ўсё дзякуючы напружанасці, дынамічнасці апісанага дзеяння».
У Зміцера Пятровіча ёсць усе неабходныя для празаіка ўмовы: спрыяльны ўзрост, талент, працавітасць, упартасць, цярпенне, першыя кнігі, прыхільнасць крытыкі і чытачоў... Карацей, той багаж, з якім ён будзе і далей рухацца па нялёгкай пісьменніцкай дарозе. Таму па традыцыі хочацца пажадаць яму на гэтым шляху пабольш саломкі і паменш калдыбанаў, інакш кажучы хай яму пашэнціць!
Ацррэй Федарэнка, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя I. Мележа
cAno&e'C'U/i
Велая Жанчына
Частка I
Год 2006
Начны праспект, па якім імчаўся «мерседэс», зіхацеў, як навагодняя ёлка, расквечаны рознакаляровымі агнямі вялікага горада. «Якая прыгажосцьЬ — падумаў Сяргей, міжволі любуючыся начным Мінскам. Як мінчанін, ён змалку палюбіў свой горад і ў душы лічыў сябе сапраўдным патрыётам, хаця на людзях, напэўна, ніколі не гаварыў пра гэта. За свае амапь сорак год Ярковіч шмат чаго ўжо пабачыў на свеце, хаця галоўным у жыцці лічыў вернасць — як у сяброўстве, так і ў каханні. Лічыў, што сяброў павінна быць няшмат (мо нават адзін), але сапраўдных. Нехта з вялікіх казаў калісьці, што сапраўдны сябар не той, хто паспачувае табе ў горы, а той, хто шчыра парадуецца тваім поспехам. Адсюль, пэўна, і пайшоў знакаміты выраз «і ў горы, і ў радасці разам» — і ў сяброўстве, і ў каханні...
Ярковічу раптам успомнілася, як яны з жонкаю Ганнаю, вяртаючыся з працы, заўважылі на аўтобусным прыпынку
чалавека, які ляжаў на асфальце. 3-пад яго галавы выцякала барвова-чорная лужына. I... да гэтага няшчаснага ніхто не падыходзіў. Ніхто. А прыпынак быў забіты народам. Людзі, сяродякіх былі і пажылыя —той, «савецкай», загартоўкі, — стаялі побач, моўчкі, абыякава пазіраючы здалёк. Але не падыходзілі. А Сяргей не чакаў — адразу ж выняў з кішэні мабільнік, набраў «03» (зараз ужо «103»). Праз некалькі хвілін да прыпынку падляцела «хуткая». Мужчыну паклалі на насілкі, доктар сказаў толькі, што невядома, ці выжыве ён, — даволі пазнавата іх выкпікалі... На ўсё воля Боская...
Мурашкі пабеглі тады па спіне Ярковіча — а калі б яны не апынуліся тут наогул? I калі іх з'яўленне ўвогуле яшчэ было своечасовым?..
...Ад гэтых думак Сяргея адарваў мабільнік.
— Прывітанне, Сярго! — пачуў ён голас сябра Сямёна Шаца. — Як жыў-здароў, дружа?
— Прывітанне, Сёма! Дзякуй, усё, здаецца, няблага, хаця, як заўсёды, хацелася б яшчэ лепш. Сёння важная сустрэча была з кліентам. Затрымаўся на працы. Пакуль абмеркавалі ўсё, пакуль «сінусы» сышліся з «косінусамі»... А «тангенс» вязу з сабой у партфелі. Спадзяюся, хутка буду дома.
Ярковіч зірнуў у бакавое акно: справа праплывала чыгунная рашотка парку Чалюскінцаў. I чамусьці міжволі — у люстэрка — на яго глядзеў стомлены саракагадовы чалавек з худаватым скуластым тварам і арліным, з гарбінкай носам (з-за яго, напэўна, сябры і звалі яго Сярго — як Арджанікідзэ). Адны толькі вочы блішчэлі на гэтым твары — жывым маладым бляскам. «Нездарма мудрыя продкі казалі, што вочы — люстэрка душы», — мільганула думка.
— А як ты? Што плануеш на выхадныя, Сёма? — спытаў Сяргей.
— Як гавораць, да выхадных яшчэ дажыць трэба. Пакуль не ведаю. Пэўна, з Софаю махнем на дачу да бацькоў. Ты выбачай, што позна тэлефаную. Проста Славік толькі зараз мяне набраў — заўтра зранку ад'язджае ў Еыгу на нейкі кангрэс.
а праз некалькі тыдняў бярэ водпуск і запрашае нас у пячоры пад Піцер, як летась, памятаеш? Ён жа самы вопытны з нас, і тым больш географ. Сёння хацеў да цябе датэлефанавацца, потым кінуў — ты мабільнік не браў!
— У мяне ж важная сустрэча была, таму я тэлефон адключыў, — растлумачыў Сяргей. — А паехаць хочацца. Мабыць, яшчэ раз Белую ўбачым, як тады, у мінулы раз...
— Ціпун табе на язык. He дай Божа! — парыраваў Сямён. — Ледзьве жывымі засталіся! Я вельмі добра падумаю, перш чым яшчэ раз пад зямлю палезці.
— А што Ромка, наш скалалаз, мяркуе? — пацікавіўся Ярковіч. — Яму таксама вы патэлефанавалі?
— Пакуль не. Табе першаму. Дык што адкажам Славіку? Ён жа вернецца са свайго кангрэса — і адразу ў водпуск.
— Сёма, ты ж ведаеш: я ніколі не спяшаюся, спачатку ўсё планую, прадумваю. Сем разоў трэба адмераць, разумееш? Давай, я спачатку ўладкую свае справы, а потым вырашым. Заўтра патэлефаную табе, а потым — Слаўку ў Рыгу. Згода?
— Згода, сябра. Тэлефануй. Буду чакаць. Перадавай прывітанне Ганулі і дзецям! Бывай здаровым!
— I ты, дружа, Софе і Давіду перадавай прывітанне ад усіх Ярковічаў! Да сустрэчы!
* * *
Паклаўшы мабільны на месца, Сяргей раптам зразумеў, як вельмі стаміўся за дзень, галава ацяжэла... («Пэўна, ад думак!» — усміхнуўся сам сабе Ярковіч). Шыя са спінаю быццам адмаўляліся ўжо трымаць тую галаву на плячах. «Трэба яшчэ дажыць да выхадных!» — чамусьці ўспомніліся словы Сямёна Шаца. Прамармытаў ціха пра сябе нешта накшталт: «Даруй мне, Божа, за такую дрэнь у галаве!».
Але ўсё ж штосьці важнае, здаецца, цяжкім каменем ляжала на сэрцы. А што — Сяргей не мог уцяміць. Мабыць, ён пра што-небудзь забыўся сёння? Ці гэта адбылося пасля таго, як
патэлефанаваў Сямён?.. I раптам Ярковіч зразумеў: яго Ганна, як, напэўна, усе жонкі, давопі насцярожана ставілася да яго хобі. Яна звычайна гаварыпа, што няхай бы яны, як усе нармальныя мужыкі, час ад часу ездзілі б на рыбалку, лавілі рыбу і нават, як вядома, прымалі бы на грудзі грамаў па сто. А яны? Разам з сябрамі Сяргей па некапькі разоў у год выязджаў «у пячоры». Ярковіч і яго таварышы займаліся спелеалогіяй1. Ганна не разумела мужа і не падзяляла з ім яго захаплення. Пюдзі кожны дзень рызыкуюць сваім жыццём. А вось калі яны спецыяльна лезуць пад зямлю ці ў ваду, каб набыць, па словах Ганны, сабе прыгод на сваю скуру (на самой справе жонка выражалася больш жорстка) — Ганна зразумець не магла... А сябры? Ці можна назваць іх легкадумнымі людзьмі? Вадома ж, не. Сямён Шац — кандыдат навук, добры сем'янін (хаця, наколькі ведаў Ярковіч, з жонкай Софай свары ўзнікалі толькі з той жа самай прычыны, што і ў яго самога). Пазнаёміліся яны, яшчэ калі разам вучыліся ва ўніверсітэце, а іхнія жонкі — разам з імі, хаця ў іншым патоку. Са Святаславам Цімковічам лёс звёў яго ў арміі, пад Свярдлоўскам. Адтуль, з Уральскіх гор, і пачалося іх захапленне альпінізмам, а потым і спелеалогіяй. I менавіта Святаслаў угаварыў Сяргея, тады яшчэ нежанатага, паехаць з ім на Краснаярскія слупы — у запаведнік з такой жа назвай. I там, штурмуючы чарговую вяршыню, сустрэлі яны Рамана Біцюка (хлопцы адразу ж далі яму мянушку Біцюг за адпаведную знешнасць: нізкарослы, мускулісты, вечна хмуры, аматар добрай бойкі). Нарадзіўся Раман ва Украіне, а вырас у Мінску. Ён, прынамсі, ужо быў знаёмы з Цімковічам.
Пасля былі галодныя дзевяносгыя, калі Сяргей некалькі гадоў запар выязджаў на вахты на Поўнач і зарабіў дастаткова, каб распачаць сваю справу (зараз гэта называюць
‘Спелеалогія — (от греч. spelaion — пячора і налогія), навука, якая займаецца вывучэннем пячор — іх паходжаннем, марфалогіяй, мікракліматам, водамі, раслінамі, сучаснай і старажытнай пячорнай фаўнай, рэшткамі матэрыяльнай культуры людзей каменнага веку.
бізнесам), стварыць кааператыў, купіць машыну — не новую, але надзейную. I галоўнае — старое сяброўства захавалася, не страцілася, як савецкае мінулае. Аднойчы, на нейкім прывале Святаслаў дзеля жарту напісаў прутком на пяску першыя літары імёнаў усіх сяброў — Святаслава, Сяргея, Сямёна і Рамана. Атрымалася нечаканае: СССР. А Сяргей адрэагаваў на гэта таксама жартам — старым савецкім лозунгам пра пятнаццаць -рэспублік<ясцёр»: «Пока мы еднны — мы непобеднмыі». 3 таго часу ў дружнай кампаніі былі свае сімвал і лозунг... Вядома, гэта быў жарт, у якім, як заўсёды, ёсць доля ісціны. Але нездарма гавораць, што ў любым узросце мужчыны застаюцца дзецьмі ў душы — толькі цацкі ў іх мяняюцца... Наколькі яны маглі лічыць сябе сябрамі? Сяброўства звычайна правяраецца ў экстрэмальнай сітуацыі. А ў спелеолагаў ці альпіністаў чалавечае жыццё, напэўна, вымяраецца даўжынёй і трываласцю вяроўкі, якой якраз і давяраюць яго гэтыя смелыя людзі. А «натхняльнікам» на ўсё новыя падарожжы і прыгоды ў гэтым сяброўскім квартэце быў Святаслаў Цімковіч з яго вечнай няўрымслівасцю і цікаўнасцю, з яго неўміручай прагаю да жыцця...