Белая жанчына  Дзмітрый Пятровіч

Белая жанчына

Дзмітрый Пятровіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 176с.
Мінск 2012
44.32 МБ
Святаслаў падумаў з хвіліну і пачаў:
— Уся гісторыя чалавецтва звязана з пячорамі. Адзін знакаміты археолаг па прозвішчы Петрын калісьці пісаў, што нездарма паўсюль на зямлі, ва ўсе часы змрочны падземны свет лічыцца царствам мёртвых. За ўваходам у яго вандроўніка чакалі адны жахі: трохгаловы Цэрбер, адская рака Ахеронт з перавозчыкам Харонам... Прычым, заўважце, — Святаслаў абвёў позіркам сяброў, — ён, гэты Харон, вязе заўсёды толькі туды і ніколі назад...
— А Арфей з Эўрыдыкай не выключэнне? — заўважыў Сямён. Ён трымаў у руках бульбіну і, разламіўшы чорны асмалак, з задавальненнем рыхтаваўся зняць пробу з гэтай смакаты.
— Гэтая гісторыя скончылася дрэнна, памятаеце? — Сямён зрабіў некалькі глыткоў гарбаты. — Смачна... Арфей страціў сваю Эўрыдыку назаўсёды, калі не вытрымаў — павярнуўся, каб праверыць, ці ідзе за ім цень яго жонкі. He выканаў загаду Аіда і страціў яе...
— ...Там жа, у гэтым падземным царстве жыў бог смерці Танатас з багіняю Гекатай і ўсялякімі змеямі, драконамі, ведзьмакамі і іншымі жахлівымі істотамі...
— Ну ты і сказаў, Славік, — «жыў бог смерці»! — засмяяўся Раман.
А Святаслаў, не зважаючы на словы сябра, працягваў:
— He забывайце, пад зямлёю знаходзіцца і хрысціянскае пекла. Са знакамітым надпісам ля ўвахода: «Пакінь нддзею кожны, хто ўваходзіць!». 1 далей, па Дантэ, там «небосвод, зловетнй н беззвёздный, был воплямн н крнком оглашён...». Большасць пячор, як вы ведаеце, утварылася ў вапняках і гіпсах пад уздзеяннем вады на працягу мільёнаў гадоў. 1 пры гэтым пячоры назапасілі ўнікальную інфармацыю не толькі аб гісторыі свайго развіцця, але і аб навакольным свеце. У чым жа ўнікальнасць той інфармацыі? — спытаеце вы. Яна не патрывожана нічым, не сапсавана часам — яна застыла ў стагоддзях...
Святаслаў на нейкі час сцішыўся, усдухаўся ў цішыню і, здалося, на імгненне адчуў тонкі, няўлоўны рух часу. Ён, час, прайшоў праз яго цела, не спыняючыся, без аніякага гуку, і рух гэты можна адчуць толькі сэрцам і памяццю сваёю і чалавецтва.
— Старажытны чалавек жыў заўсёды каля пячор, якія лічыў яшчэ і святымі месцамі, капішчамі, у якіх спраўляў свае абрады. А пасля ледніковага перыаду ён аддаляецца ад іх, і знікае падземны жывапіс — петрогліфы, але ўзнікаюць новыя культы і абрады, суадносна з якімі людзі пачынаюць прыносіць ахвяры самім пячорам. Такіх пячор шмат на паўночным Урале. Дарэчы, у адной з іх знайшлі калісьці больш за трыццаць мадзведжых чарапоў. Бось адна з прыкмет. Любы паляўнічы, праязджаючы каля пячоры, абавязкова пускаў у яе цемру стралу з прывязанай да яе манетаю, каб паляванне або проста доўгае
вандраванне было паспяховым. А яшчэ шмат людзей — ужо значна пазней — шукала ў іх скарбы. Таму такія месцы авеяны і шматлікімі легендамі. Напрыклад, у Башкірыі каля сяла Айліна знаходзіцца Айлінская пячора, якую мясцовыя жыхары называюць «Аверкава яма». Яна мае выгляд глыбокага калодзежа — прыкладна дваццаць пяць метраў, але, па чутках, мае адгалінаванні — гроты і нават падземныя азёры.
Шмат паданняў звязана з гэтай пячорай. Гаварылі, што ў ёй жылі фальшываманетчыкі, звязаныя з Емяльянам Пугачовым; былі таксама звесткі, што тут хаваўся раскольнік Аверкій. А літаральна некалькі год таму здарылася вось што. Двое чарговых шукальнікаў скарбаў паднялі вялікую каменную пліту ля пячоры і ўбачылі пад ёй нешта такое, чаго вытрымаць не змаглі. Адзін з іх звар'яцеў і пачаў заікацца, а другі паспеў уцячы. А вось загадкі засталіся. Напрыклад, чачу, як кажуць людзі, у двух гротах потым знайшлі шмат касцей і каму было выкладваць каменную лесвіцу на дваццаціметровай глыбіні? I тым больш у поўнай цемры.
Пячора тая знаходзіцца за тры кіламетры ад вёскі на беразе ракі Аі, на лясістым узгорку. У ёй на дваццаціметровай глыбіні знаходзяцца два вялікія гроты, да якіх вядзе вертыкальны правал шырынёй два на тры метры. Падлога гротаў няроўная, засыпаная даламітам і вапняком, перамешанымі з глінаю. У першым гроце—невялікае азярцо з крынічнай вадою, якая захоўваецца тут круглы год. А ў другім гроце вада з'яўляецца толькі вясною. Вышыня грота — шэсць метраў, а глыбіня возера — каля двух. Ад грота ішлі два тупіковыя хады даўжынёю каля пятнаццаці метраў. Паміж гротамі — скурнік больш за дванаццаць метраў. Чаму я ўсё гэта пералічваю? Справа ў тым, што калі аб'яднаць усе ходы, скурнікі, гроты, то ў сукупнасці атрымаецца сто трыццаць метраў. Пячора сырая, са шматлікімі капяжамі са столі. Але галоўнае не гэта. Гавораць, што ў 1965 годзе этнаграфічнай
1 Скурнік — тут: вузкі падземны праход.
экспедыцый на глыбіні трыццаці пяці метраў на дне правалу быпо знойдзена азярцо з крынічнай вадой, побач — каменны ложак, а на ім — шкілет чалавека. /Іегенда была звязана з каханнем беднай верхняайскай дзяўчыны Кацярыны да Аверкі. Але калі той даведаўся, што Каця чакае ад яго дзіця, то ажаніцца з ёю не пажадаў, гаворачы, што нясе -божаскі сан», які, маўляў, забараняе яму рабіць гэта. Засумавала Кацярына, а потым выпадкова даведалася, што яе каханы сустракаецца з блуднымі манашкамі з суседняга манастыра. Нянавісць запаланіла яе душу, і Кацярына кінулася ў глыбокі вір. Пасля гэтага, гавораць, у пячорах, і не толькі ў Башкірыі, бачылі постаць дзяўчыны, апранутай ва ўсё белае. Яе празвалі Белай Жанчынай. I кажуць, гора таму, хто ў поўнай цемры ў бліскучабелым арэоле ўбачыць яе — яна прыходзіць толькі перад смерцю, каб забраць душу...
Святаслаў крыху памаўчаў.
— А вось якая сувязь паміж знаходкай у 1965 годзе і гэтай гісторыяй — дакладна не ведаю. Гаварылі толькі, што жыў у пячоры больш за пяцьдзясят гадоў схімнік, якога звалі таксама Аверкій. Карміўся ён тым, што рабіў нацельныя крыжыкі з «паточнага» каменю. А потым, пасля яго смерці, у Аверкіну яму вадзілі цэлыя экскурсіі, і знайшлі яны шмат чаго цікавага...
Святаслаў замаўчаў, зноў узяў кубак з гарбатай, потым нейкі час задумліва гладзеў на полымя, якое ціха згасала ў начной цемры, і песня агню таксама гучала прыглушана, не замінаючы сябрам услухоўвацца ў словы іх камандзіра.
А ў Святаслава нібы нейкая намітка раптам спала з вачэй — ён схамянуўся.
— Ну што, напужаў я вас? Бачу. Давайце па палатках. У сем пад'ём. Я прасачу, — Святаслаў абвёў позіркам сяброў. — Усім дабранач!
Заліўшы кастрышча вадою, хлопцы нарэшце разышліся па палатках.
Частка III
Ба ўяўленні чалавека, які больш-менш знаёмы з паняццем «спелеалогія», спелеолаг — гэта звычайны турыст, з рукзаком, ну, можа, яшчэ ў касцы, зрэдку з вяроўкай, які спускаецца пад зямлю, дзе шлях у пячору прыкладна такі ж, як у шматпавярховым доме ў падвал — пяць-дзесяць метраў. 1 ўсё. He рызыкоўнае падарожжа, а лёгкі шпацыр.
Але гэта не так. Вядома, што ў зямной кары ёсць пустэчы, якія ў большасці сваёй могуць быць звязаны адна з адной, утвараючы шматкіламетровыя падземныя хады, па якіх без спецыяльнай падрыхтоўкі звычайна прайсці нельга. Мала таго, што спуск пад зямлю можа быць амаль вертыкальным, і тады ў пячору можна трапіць толькі тым, хто сур'ёзна займаецца альпінізмам; але лаз можа быць такім вузкім, што, як гавораць спелеолагі, па ім не пралезеш, пакуль амаль усю скуру не здзярэш — таму нездарма гэты вузкі ход яны называюць «скурнікам». А яшчэ больш цікава, калі такі ход напалову ці поўнасцю запоўнены вадою. I тады альпіністы пераўтвараюцца ў аквалангістаў — «дайвераў», як цяпер кажуць. ТЭкі вузкі падводны праход спелеолагі называюць «сіфонам». Увогуле шмат перашкод чакае гэтых мужных людзей. Таму сапраўдны спуск пад зямлю — гэта не адпачынак, як уяўляецца многім з нас, а цяжкая праца, што патрабуе выдатнай спартыўнай формы і пастаянных трэніровак. Спелеолаг — гэта адначасова і рамантык у душы, захоплены цікаўнасцю да ўсяго новага, і альпініст, аквалангіст, і добры псіхолаг. Але галоўнае — гэта добры, верны таварыш, які ніколі не кіне ў бядзе сваіх. Спелеалогія — гэта пераадоленне сябе, пастаянны экстрым, праверка на '-вашывасць». Звычайна яна адбываецца на вайне. А ў мірны час любы экстрым — перш за ўсё вайна з самім сабою, са сваёй чалавечай прыродай, сваім «эга». Таму ніхто і ніколі не зможа зразумець сучасных экстрэмалаў, да якіх, безумоўна, адносяцца і спелеолагі. I няма людзей, болып шчаслівых за іх, калі яны дасягаюць сваёй мэты. Хаця потым будуць дзясяткі новых планаў, і ўсё пачнецца нанова...
Асобна неабходна сказаць пра экіпіроўку спелеолага, ад якой залежыць не топькі здароўе чалавека, але і яго жыццё. Спачатку на голае цепа спепеолаг апранае ізатэрмік. Гэта цеплаізалюючы камбінезон з поліартэка або воўны. Наступны слой — кандэнсатнік — «хабэшны» касцюм, што ўбірае ў сябе вільгаць і пакідае сухім ізатэрмік. Потым апранаецца гідракасцюм сухога тыпу. I, нарэшце, — добры, трывалы камбінезон — «камбез», як называюць яго спелеолагі. На галаве ў іх, як у шахцёраў, заўсёды каска з налобным ліхтаром, які павінен быць надзейным і ніколі не падводзіць. Асобнае месца ў экіпіроўцы спелеолага належыць вяроўцы, пра якую, як і альпіністы, яны павінны ведаць усё — кожны поўнасцю давярае ёй сваё жыццё. Таму перад спускам любая вяроўка праходзіць цэлае выпрабаванне. I перш за ўсё — на трываласць.
л * *
Сонца толькі паспела падняцца над вершалінамі старых елак і правесці сваімі гарачымі далонямі па роснай, соннай яшчэ зямлі. Горы, як паважныя аксакалы, чые косці не могуць сагрэцца нават пад спякотнымі сонечнымі промнямі, ляніва пазіралі зверху ўніз на лугі, даліны, людзей, што ў параўнанні з гэтымі волатамі былі не большымі за мурашоў, здавалася, снавалі тут, унізе, без аніякай мэты. Мітусіліся на вялікай, неабсяжнай зямлі.
Пачалася праца і ля ўвахода ў пячоры. Пасля вертыкальнай штольні на шаснаццацімятровай глыбіні пачынаўся першы ярус падземных хадоў, які меў некалькі галоўных накірункаў. Усяго такіх умоўных ярусаў было чатыры. У першыя два вопытным спелеолагам можна было дабрацца без асаблівых перашкод, а вось трэці і чацвёрты ярусы былі прызначаны для людзей са спецпадрыхтоўкай. Дарэчы, у чацвёрты не забіраўся амаль ніхто: два гады таму група спелеолагаў увогуле ледзьве выбралася назад. I ніхто з гэтай групы пасля пад зямлю больш
не спускаўся. Акрамя Святаслава. Ён быў тады ў той групе, але што здарылася там, што ён і яго таварышы бачылі, — ніколі не гаварылі...