Белая жанчына  Дзмітрый Пятровіч

Белая жанчына

Дзмітрый Пятровіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 176с.
Мінск 2012
44.32 МБ
дровак, нягледзячы на яго маладосць. Або ён быў чорнарабочым дзе-небудзь у качагарцы. Чалавек нават прысвіснуў, убачыўшы галаву Рамана над тванню. He сказаўшы ні слова, ён выцягнуў з рукзака доўгі трос. Абматаўшы адзін канец вакол выламанага ім хісткага танкаватага дрэўца і зацягнуўшы моцны надзейны вузел, другі канец вяроўкі ён прывязаў да вершаліны каржакаватага дубка, што рос ля балота, прыгнуў яе вельмі нізка і ўтварыўшы нешта накшталт спружыны. Потым кінуўся на зямлю і папоўз бліжэй да Рамана, трымаючы перад сабою ствол дрэва.
— Так, хлопец, спакойна, толькі спакойна, — гаварыў ён, падпоўзшы ўжо зусім блізка (ён, пэўна, баяўся, што Раман зробіць зараз адзін рэзкі рух, убачыўшы, што прыйшла дапамога, — і ўсё прапала...). А той зразумеў, што для выратавання ёсць адна або, калі пашанцуе, дзве спробы. Кожная памылка, наадварот, можа каштаваць яму жыцця. I толькі зараз, у тую хвіліну, Раман адчуў, як усё сур'ёзна. Кожная клетачка цела, здавалася, прагна жадапа жыць! А ўсё, што здарылася, было такой дурной выпадковасцю! Ён жа яшчэ такі малады!
I, убачыўшы перад сабою незнаёмца, Раман Біцюк чамусьці падумаў, за нейкую долю секунды, што абавязкова выжыве... 3 усяе сілы ён ірвануў руку наверх, схапіў ёю ствол, а друтою ўчапіўся ў штармоўку незнаёмца. 1 тут здарылася нечаканае: трос нацягнуўся раптам, як струна, і Раман адчуў, як зачвякала балота, з вялікай неахвотай выпускаючы з учэпістых лап сваю ахвяру: гэта Мікола, «дагнаўшы» нарэшце сябра, кінуўся на дапамогу. Схапіўшы трос, ён так моцна пацягнуў за яго, што амаль адразу «вышчыкнуў» Рамана з дрыгвы... Колькі ўжо год прайшло з таго часу, а Мікола нават дагэтуль так і не змог растлумачыць, як у адзіночку справіўся з гэтым. Маўляў, з вялікага перапуду. А імя таго незнаёмца было Святаслаў. Святаслаў Цімковіч, той самы. I потым Раман, дзякуючы свайму новаму сябру, сур'ёзна захапіўся спелеалогіяй...
...Ад пустэчы з надмагілпем скурнік вёў усё дадей пад зямпю — пад вугпом градусаў 45, а затым (Святаспаў усіх пра гэта загадзя папярэдзіў) спуск працягваўся амапь вертыкапьна. Апе, акрамя звычайных каменных выступаў, пачапі трапляцца і нацёкі вапняку, у якія ўжо і не кожны крук увойдзе. Паступова Святаспаў адчуваў, як дыхаць станавіпася цяжэй, чым звычайна. Камбез давіў, не даваў свабодна рухацца. Як самы вопытны з хпопцаў, ён думаў пра сваіх таварышаў, ведаў, што магпі адчуваць яны, спускаючыся ўсё ніжэй, да невядомага, нязведанага...
Біцюк, ідучы за ім, думаў, як марудна цягнецца час. Яму хацепася пагаварыць, пажартаваць з камандзірам, хаця адчуваў, што яшчэ ранавата даваць волю тэмпераменту, тым больш баяўся чымсьці пашкодзіць сябрам і асабпіва Святаславу.
Сямён, завязваючы «прусік»1, зноўку праверыў карабін2. Яму кожны раз здавалася: штосьці можа быць не ў парадку.
Ярковіч, дзясяткі разоў праверыўшы яшчэ наверсе ўсе свае вяроўкі і карабіны, наадварот, упэўнена ішоў наперад. Ён добра ведаў тэхніку «адной вяроўкі»3, якую капісьці распрацавалі балгары; ведаў, што спелеолаг ці альпініст з добрай аснасткай можа вытрымаць рывок троса ажно да 1200 кг. Таму ў сваім начынні Сяргей не сумняваўся ні на хвіліну. Ён давяраў сваім сябрам і, калі б спатрэбілася, адразу прыйшоў бы на дапамогу кожнаму з іх без аніякіх разважанняў.
— Еэй, Сямён! Як ты? — спытаў ён сябра.
1 Прусік — вяровачны вузел альпіністаў і спелеолагаў. Можа завязвацца шнуром дыяметрам 6-7 мм вакол 9-14 мм асноўнай вяроўкі, забяспечваючы тым самым страхоўку альпініста.
2Карабін — прыстасаванне ў альпіністаў і спелеоглагаў для фіксацыі вяроўкі.
3Тэхніка «адной вяроўкі» — тэхніка, якая ўжываецца ў спелеалогіі для пераадолення вертыкальных участкаў пячор — уступаў, калодзежаў, шахтаў.
— Хутчэй бы ўжо зайшлі, — адазваўся той. — Дзякуй Богу, гнездаванні кажаноў скончыліся. Я, прызнацца, іх, як і пацукоў, не цярплю.
— Паслухай, Сёма, нават дзіўна: пужалі нас тут рознымі страшылкамі, а спуск самы звычайны, як заўсёды. Так, памойму, і павінна быць, без сюрпрызаў. Хаця тдды навошта ішлі сюды, калі ўсё як звычайна?
Сяргей намацаў рукою чарговы выступ, на імгненне прытуліўся да сцяны, пераводзячы дух.
— Наадварот, трэба заўсёды нечага чакаць, калі ўсё так гладзенька складваецца. Прыкмета нават ёсць такая!
— Глядзі, Сямён, накаркаеш! — Сяргей нарэшце аддзяліўся ад сцяны.
— Пра што вы там гаворыце? — падаў голас Раман, якому не цярпелася з кімсьці пагаварыць.
— Сачы за дарогаю, Біцюг, і не лічы варон, а мо кажаноў, — жартаўліва адказаў Сяргей.
...Праход звужаўся. Спуск доўжыўся ўжо каля гадзіны, а мабыць, і болей: у пячорах час зусім не заўважаецца — ён жыве сам па сабе, не падуласны нікому на гэтай грэшнай зямлі, аднаму толькі Богу. 1 нават цемра тут не такая — як малочны кісель, калі застыне: халодная, ліпкая, яе тут фізічна адчуваеш. 1 не дай Божа, напалохацца, напужацца гэтай цемры — яна абавязкова адпомсціць, прымусіць кожны раз пакрывацца халодным потам і баяцца яе...
...Усё. Далей трэба было паўзці: гарызантальны скурнік шырынёй каля двух метраў і даўжынёй (як на схеме) метраў пятнаццаць. А далей... Самі потым убачаць.
Адшпіліўшы карабін, Святаслаў зняў каску, выцер пот з ілба. Мэта іх падарожжа здавалася настолькі блізкай, што ўжо нават хацелася адпачыць. Але ён, географ, які шмат год прысвяціў геалогіі (Цімковіч збіраў калекцыю камянёў, прывезеных ім з розных экспедыцый), добра ведаў, што гор-
ная парода ў гэтым месцы даволі крохкая, і таму ісці трэба вельмі асцярожна, не шумець: можа быць абвал. А быць жывым пахаваным — не самая зайздросная перспектыва для любога спелеолага. Чалавек не вельмі рэлігійны, Святаслаў тым не менш верыў у розныя прыкметы і таму хуценька, напаўголасу прамармытаў нешта накшталт «прабач, Божа, за дурныя думкі» і насунуў каску на гапаву. Акумупятараў без замены хапіла б яшчэ надоўга, і таму ліхтарык весела ззяў у цемры, выхопліваючы час ад часу чорныя выступы з бялёсымі наплывамі вапняку.
Спусціўся Раман. Шумна выдзьмуў паветра. Быцер далонню пот. Адшпіліў карабін.
— Ну што, камандзір, прывал? Ці нават абед? — бліснуў у цемры белазубай усмешкай.
— Чакаем астатніх, — коратка адказаў Цімковіч і зірнуў на гадзіннік: і сапраўды абедзены час. «Неабходна ўсё ж дайсці да месца, а там і паямо,» — падумалася яму.
— Ромка, ты вельмі стаміўся? — спытаў Святаслаў сябра.
— Пакуль што не зусім, — адказаў, салодка пацягнуўшыся, Біцюг.
Праз некалькі хвілін падаспелі Сямён і Сяргей.
— Ну што, хлопцы, у мяне ёсць такая прапанова, — пачаў «нараду» Святаслаў. — Да пячоры засталося метраў дваццаць. Праўда, выключна паўзком. I — усё. А там, на месцы, можна і падсілкавацца. Згодныя? Хто «за»?
Камандзір зірнуў на кожнага. Ліхтарык выхапіў з цемры тры паднятыя ўгору рукі. «Як на партсходзе», — падумаў Цімковіч. А ўслых дадаў:
— Толькі хачу папярэдзіць: паводзіць сябе тут трэба вельмі асцярожна, перасоўвацца як мага цішэй — горная парода даволі крохкая, таму могуць быць абвалы. Зразумела?
Усе моўчкі пагадзіліся — нікому не хацелася гаварыць зараз. Сябры адчувалі, што з кожнай хвілінай яны набліжа-
юцца да галоўнай мэты — вялікай і вельмі прыгожай пячоры, якая служыла своеасаблівым уваходам у ніжні, самы загадкавы ярус, адкуль можна нават не вярнуцца. Але хлопцы гналі ад сябе сумныя думкі. Хацелася спадзявацца толькі на самае добрае...
Частка V
Першым у чарнаце скурніка знік камандзір. «Падлога» лаза не была гладкай, а наадварот, шурпатай, са шматлікімі даволі вострымі выступамі. Але, дзякуючы добраму камбезу, накаленнікам і пальчаткам, амаль як у спецназаўца, гэтыя метры не падаліся Святаславу бясконцымі, як пачынаючаму спелеолагу.
Біцюг рухаўся ў цемры ўпэўнена, нават упарта, — як звычайна. Вузкая палоска святла, якая зіхцела тонкім бялёсым шнурком дзесьці наперадзе, у ягоным уяўленні малявала розныя карціны: Раману здавалася, што ў канцы тунэля (банальна і разам з тым натуральна, наяве) чакае яго штосьці незвычайнае, дзіўнае, нават вычварнае...
Сямён поўз вельмі асцярожна: з галавы не выходзіла думка пра абвалы. Шац раптам успомніў, як калісьці яны разам з вясковымі хлапчукамі (аднаго з іх звалі Пятрусь) залезлі ў стог сена і пачалі рабіць у ім хады накшталт падземных. Другі хлопчык, Васька, гадоў адзінаццаці, лез усё глыбей, а праз нейкі час і ўвогуле сцішыўся. Хлопцы спачатку жартавалі з яго — думалі, што спецыяльна вырашыў напужаць. Але ішоў час, а Васіль не падаваў голасу. Пятрусь і Сямён і сапраўды спужаліся, пачалі крычаць, клікаць яго па імені, раскідаць сена.
Па дарозе ішоў трактар. Сямён выбег перад ім, замахаў рукамі. Трактарыст, малады хлопец, хутка падбег да іх і, адразу зразумеўшы сітуацыю, паслаў Петруся па фельчара, што жыў непадалёк, а сам кінуўся да стога і пачаў раскідаць сена
ў розныя бакі. Мужчына ён быў даволі дужы — палова стажка праз хвіліну была расцярушана. 1 амаль адразу ўбачыў трактарыст Васеву нагу, якая тырчала з-пад сена. У гэты час якраз падбег фельчар з сялянамі. Убачыў, што хлопчык страціў прытомнасць і не рэагаваў ні на што, пачаў рабіць штучнае дыханне. Праз хвіліну-другую Вася расплюшчыў вочы, здзіўлена зірнуў на людзей, быццам штосьці ўспамінаючы, і заплакаў, раптам зразумеўшы ўсё, што з ім здарылася...
Сямён пасля гэтага выпадку доўга баяўся цёмных невялікіх пакояў. I ў спелеолагі падаўся, пэўна, для таго, каб пераадолець сябе. Тым больш што яшчэ са школы камплексаваў з-за сваёй знешнасці: быў невялікага росту, хударпявы, з чорнымі курчавымі валасамі. Даволі часта старэйшыя вучні яго білі, здзекаваліся з яго, смяяліся, давалі крыўдныя мянушкі. Сямён спачатку царпеўгэтыя здзекі, а потым не змогтрываць і пайшоў у секцыю дзюдо. Першыя паўгода заняткаў не прайшлі дарэмна: яго галоўны «візаві» Валодзька Крук, на тры гады старэйшы за Сямёна, апынуўся на падпозе так хутка, што нават спачатку не зразумеў нічога. Ускочыў на ногі, палез ізноў. А пасля падсечкі і балявога, праведзеных па ўсіх правілах, не толькі прызнаў паражэнне, але нават потым прапанаваў «тусавацца» разам...
"...Кожны з нас павінен ставіць перад сабою мэты і абавязкова дасягаць іх — без гэтага жыццё губляе ўсялякі сэнс», — думаў Сямён Шац, паціху перасоўваючыся па скурніку.
Сямён свята верыў у сваю інтуіцыю, якая неаднойчы выратоўвала яго. Даходзіла нават да смешнага: яшчэ ў канцы 80-х, улетку, калі на гульню мінскага «Дынама» можна было яшчэ глядзець без жаху, адправіліся Шац з сябрамі на галоўны гарадскі стадыён. Сіноптыкі яшчэ зранку абвясцілі спякоту і ніводнай кропелькі дажджу. А Сямён, убачыўшы ўначы зорнае неба, чамусьці адразу ж падумаў, што без нябеснай палівальнай машыны футбол не абьідзецца, — і адзін з усёй кампаніі захапіў з сабою парасон. Піцерскі «Зеніт» у той дзень быў на вышыні, і таму ўжо ў першым тайме мінчане