Белая жанчына  Дзмітрый Пятровіч

Белая жанчына

Дзмітрый Пятровіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 176с.
Мінск 2012
44.32 МБ
Раптам Шац адчуў, як яму падалося, адкульсьці подых свежага паветра, быццам бы нехта адчыніў акно ці дзверы. Але
такога не можа быць тут, пдд зямлёю! Ці няўжо каменныя глыбы, як у той казцы, расступіліся, адкрыўшы шлях наверх, да сонца? Неверагодна! У Сямёна халодны пот выступіў на спіне. Але гэта было яшчэ не ўсё. Тое, што здарылася потым, Сямён Шац запомніў на ўсё астатняе жыццё...
Частка IX
Сяргей Ярковіч ляжаў і ўглядаўся ў цемру, якая, здавалася, была расквечана ўсімі колерамі вясёлкі. Такой прыгажосці ён яшчэ ніколі не бачыў, Сяргею нават падалося, што сцены рассунуліся, а сталактыты і сталагміты ўжо не слупы-нацёкі вапняку, а прыгожыя, велічныя калоны з мармуру. 1 з паўзмроку якраз на яго рухаецца нейкае белае воблака. Ярковіч раптам адчувае, што нейкая незямная асалода ахоплівае ягонае цела, якое таксама робіцца чамусьці лёгкім, амаль бязважкім. і ён працягвае рукі, каб дакрануцца да вытоку той асалоды. Воблака падплывае зусім блізка — і Сяргей бачыць, што гэта не воблака, як яму падалося, а незямной прыгажосці маладая жанчына, сукенка і валасы якой нібы сатканыя з зіхоткага паветра і пераліваюцца золатам і срэбрам. Твар яе пддаўся Ярковічу знаёмым, але ён нічога не разумее, спачатку не пазнае яе. Вось жанчына праплывае зусім блізка ад Сяргея і глядзіць яму проста ў вочы. I гэты яе позірк, здаецца, пранікае ў кожную клетачку яго цела, напаўняючы яго нейкай жыццятворнай сілай. I Ярковіч, аслеплены яе прыгажосцю, гатовы ляцець за жанчынай, куды тая пажддае; гатовы ўсё зрабіць для яе, што тая загадае; ён закаханы ў яе, да бяспамяцтва, хоча быць яе ценем да другога прышэсця...
А Белая Жанчына паплыла далей, як мройная намітка, залатое сонца ў цемры падземнага царства. «Як дзіўна, — міжволі падумалася Сяргею, — яна, па словах Слаўкі, павінна заўсёды несці смерць, але мне прынесла доўгачаканае пазбаўленне ад
болю, пакут. Мне зараз так хораша, што хочацца спяваць, радавацца і ляцець, ляцець за ёю, куды б яна ні паклікала мяне!..»
Сяргею падалося, што Белая Жанчына і сапраўды кдіча яго за сабою. Вось ён паціху ўстае з каменнага ложку і (не адчуваючы ніякага болю!) ідзе, не — ляціць за ёю! Ярковіч ужо не адчувае нічога, нават свайго сэрца. Усё быццам спынілася вакол яго... Няма нічога, акрамя пульсуючага паветра, ніякага цяжару ў галаве і целе... Ёсць топькі Яна і Ён — бязважкі, як пушынка, як лёгкі матылёк...
А наперадзе, сапраўды, нейкае святло, якое расце, вабіць да сябе, як тысяча сонцаў! Любы матылёк, тысячы, мільёны матылькоў з радасцю паляцелі б туды, на гэта святло — незвычайнае, дзіўнае, асляпляльнае...
I Сяргей здаўся...
* * *
Ярковіч расплюшчыў вочы. Ён ляжаў на вялікім камені. Камень-волат знаходзіўся на агромністым узгорку, парослым лесам. Блакітнае неба з ледзь прыкметным рабаціннем аблокаў падалося Сяргею нейкім цудам: дагэтуль ён памятаў толькі цемру і рэдкія плямы святла ад ліхтароў. А зараз, здавалася, увесь свет быўзаліты сонечным святлом. «Цікава, які гэта свет — зямны ці «горні»? — як лязо нажа, мільганула думка. Чамусьці яму было ўжо ўсё роўна. I як бывае, калі адкрываеш для сябе нешта не цалкам, а фрагментарна, то ўсё новае, што выпрабоўваеш, успрымаеш, як немаўля, быццам бы ўвогуле першы раз у сваім жыцці. Да Ярковіча данёсся нейкі гул, які потым падзяліўся на некалькі розных галасоў. Паступова Сяргей пазнаў іх — гэта былі галасы яго сяброў, сярод якіх асабліва вылучаўся адзін. Сямёна Шаца.
— ... Дык вось. Шчыра кажу вам — так і было. Паглвдзеў я на Сярго, а ён ужо не ляжыць на посцілцы, а сядзіць. Потым раптам устае...
Пэўна, ад хвалявання Сямён зрабіў паўзу, каб набраць больш паветра.
— ...устае і, значыць, ідзе, выцягнуўшы рукі, быццам бы цягнецца да чагосьці, як у фільмах пра зомбі. Я адразу ж запаліў вялікі ліхтар і ліхтар на касцы. Кірую святло яму проста ў твар, а ён ідзе кудысь, і вочы ў яго заплюшчаныя, а на твары такое, што я да скону не забуду... А потым Сярго пачаў нешта мармытаць... Я пачуўтолькі «жанчына», «затабой... лячу...» А далей — не перакласці. Усё ідзе і ідзе. Я — за ім. А Сярго ідзе ў той бок пячоры, дзе на плане глухая сцяна. Ну, думаю, усё... Як ён мог, так цяжка паранены, раптам ўстаць ды яшчэ пайсці на сваіх нагах? Такое ўражанне, што ім хтосьці кіруе, ці што... А далей — самае цікавае, шаоліньскія манахі адпачываюць. Бачу: падышоў ён да гэтай сцяны, працягнуў рукі — і каменная махіна пачала сыпацца, як пясок. А вось чаму — загадка. А за сцяной — не скурнік, а цэлая «галерэя», настолькі шырокая, што можна нават на аўтобусе праехаць...
* * *
...I зноў Сяргей чуе шум, нават рокат. Гэта верталёт, кружляючы над лесам, выбіраў месца для пасадкі.
Сяргей зразумеў усё, і ўпершыню за ўвесь гэты час на ягоным твары з'явілася ўсмешка...
Частка XX
Год 2006
Запалілася нейкае святло — белае-белае, балюча-белае.
Пачулася мернае гудзенне, якое паступова грамчэла. Праз намітку з малюсенечкіх чорных кропачак спачатку нельга было нічога разабраць. Потым у вачах нарэшце пачало праясняцца. Сяргей убачыў белую столь, белыя сцены з дзівоснымі кропкамі-агеньчыкамі: праз слёзы ў вачах ці туман яшчэ цяжка было штосьці адрозніваць. Ярковіч перавёў позірк ніжэй —
і сэрца яго раптам затахтала моцна і натужліва і аддалося рэхам у скронях. Па спіне прабег халадок. Перад Сяргеем сядзела Яна. Рысы твару яе ён бачыў даволі смутна, але Яе пазнаў адразу — на такое забыцца нельга! Гэта быў яе твар — Белай Жанчыны з усё тым жа німбам светла-залацістых валасоў. Нібы багіня, ці то анёл, яна глядзела на яго і, здаецца, плакала. Позірк яе быў поўны пяшчоты і цеплыні. 1 — тугі. Бязмежнай, невычэрпнай...
Раптам штосьці цёплае капнула на яго руку, твар — Сяргей гэта добра адчуў. Няўжо багіня можа плакаць?..
— Глядзіце, ён расплюшчыў вочы! Мілы мой, родны, ты жывы, дзякуй Богу! А я ўжо пддумала: усё...
Намітка ўрэшце канчаткова спала з ягоных вачэй, і Ярковіч убачыў сваю жонку Ганну, якая сядзела перад ім і выцірала хусцінкаю вочы. А з іх каціліся і каціліся слёзы. Ярковіч паспрабаваў узняць правую руку, і яна паслухалася. Сяргей асцярожна паклаў яе на руку Ганны.
— Сярожа, як ты? Скажы, каді ласка, хоць што-небудзь!
Было зразумела, што яна доўга чакапа гэтага моманту і да канца не ведада, выйдзе з беспрытомнасці яе муж або не. Толькі малілася, спадзеючыся на лепшае.
А да Сяргея пачала вяртацца памяць — паступова, урыўкамі. Ён памятаў з таго апошняга вечара няшмат. Паварот на Карбышава (той самы). Потым асляпляльнае святло фар нейкай машыны... Удар... I — Яна перад капотам, у бліскучым воблаку, як анёл — ці то смерці, ці то жыцця... Ізноў яна — Белая Жанчына — выратавала яго. Тая самая багіня з да болю знаёмым тварам. Памяць нібыта адрэзала гэты кавалак, пакінуўшы толькі асацыяцыю з чымсьці невадомым, нязведаным. Ярковіч адчуваў сябе вінцікам, нават цацкаю ў немаведама чыёй гульні. За апошнія два гады двойчы апынуцца на амаль смертным ложку. Быццам бы ён у чымсьці вінаваты. Але ў чым яго віна? А мабыць, гэта яго карма, ён нейкі выбраннік для няшчасцяў? He прайшло і двух гадоў пасля аварыі, што адбылася... Стоп! На тым жа самым месцы! У мінулым годзе ледзь не загінуў у пячорах. А зараз? Адкуль
узяўся той аўтамабіль? Вуліца — Сяргей добра бачыў! — была пустая. Але паўсюль Яна — анёл ці кат? Чаму, толькі быццам бы спазнаўшы смерць, ён зноў вяртаецца на грэшную зямлю? Замальваць свае грахі? Якія? Дык хто яна, Белая Жанчына, якая, па словах Святаслава, нясе смерць?
У галаве Ярковіча мільганулі ўспаміны пра Нясвіж, пра Чорную панну, пра алыланскі прывід. Цікава, а ці ёсць паміж імі штосьці агульнае? Вядома ж. Гэтыя прывіды — блукаючыя душы тых, хто памёр не сваёй смерцю...
Галава ад напружання забалела, нібы мозг ірваўся з яе. Сяргей дазволіў сабе расслабіцца. 1 адразу ж пачуў:
— Ну, як там наш пацыент? Бачу, што прытомнасць вярнулася.
Нейкі халодны прадмет раптам упёрся Сяргею ў вока. Ён заміргаў вачыма.
— Віншую вас, даражэнькая. Самае цяжкае, спадзяюся, пройдзена. А зараз набярыцеся цярпення — нагадваю, што ўсё далейшае ў большасці залежыць ад вас. I не плакаць! Дамовіліся? Так, зрэнкі пагладзелі... Сэрца... У норме. Ціск амаль таксама. Заўтра камп'ютарная тамаграма. I ўсё. Некалькі Дзён — і, гладзіш, у агульную палату хутка. А там — абяцяю: будзе яшчэ танчыць.
— Доктар, паслухайце. Сярожа мармытаў у сне пра аварыю, а таксама пра нейкую Белую Жанчыну, прасіў у кагосьці, мабыць, нават у яе, прабачэння.
Сяргей скрозь забыццё чуў напружаны голас жонкі, якая расказвала доктару пра тую, двухгддовай даўніны, аварыю, пра прыгоды ў пячоры.
— ...I ўвесь час ён успамінае гэты прывід. Што з ім? Падкажыце, я болей не магу! Ён, можа, ужо звар'яцеў — столькі перажыць?!
Ганна закрыла твар рукамі, і плечы яе задрыжалі.
— Я магу вам зараз сказаць толькі адно, даражэнькая. Што робіцца ў яго снах — гэта загадка, якая звязана са шматлікімі перажываннямі падчас усіх паходаў і здарэнняў. А вось быццам
бы наяве ён бачыць не яе, гэтую, як вы называеце яе — Белую Жанчыну, — а самога сябе, увасобпенае пачуццё віны за тое здарэнне два гады таму. Сяргей Упадзіміравіч, па вашых сповах, хоць і невінаваты, апе ніяк не можа пазбавіцца гэтага ўспаміну, таму што ў нейкай меры пічыць вінаватым ва ўсёй гісторыі менавіта сябе. Рэта застарэпы комплекс і ўжо не проста стрэс, а прымушапьны стан. Яшчэ трошкі — усё гэта перарасце ў хваробу, справіцца з якой будзе надзвычай цяжка. Трэба ратаваць вашага мужа. Гэты жаночы вобраз, на маю думку, — не проста нейкае прароцтва (успомніце экспедыцыю), а псіхапагічны буфер паміж нармапьным станам і вар'яцтвам, як своеасаблівы абаронца чапавечай псіхікі. Пэта — з пункту гпеджання медыцыны, а ўсё астатняе — па-за яе межамі. I, выбачайце, ужо не ў маёй кампетэнцыі. Здараецца, хаця і рэдка, тое, што прыносіць няшчасце і нават смерць, можа стаць і паратункам. I самы яскравы прыкпад — гэта ваш муж, даражэнькая... Ну, што... Мне трэба ісці. Мужнасці вам, усяго найпепшага. Зайду праз гадзіну...
Гопас доктара сціх. Стукнуаі дзверы.
Эпілог
На Радуніцу быпо цёпла. Прысады на Паўночных могілках запоўнены народам. Зрэдку па іх праязджалі аўтамабілі. Сям'я Ярковічаў, як і ўсе мінчане, таксама быпа тут: на розных участках родныя магіпы, а іх неабходна быпо дагаядаць. Пакупь Гіанна даставапа з пакетаў расаду, Сяргей узяўся прынесці вады — папіць кветкі. Узяў з сабою невяпікае вядзерца і накіраваўся да крана кадя самай сцяны могіпак. Апе вада сцякапа танюсенькім струменьчыкам, а пюдзей у чарзе быпо чапавек дваццаць, і Сяргей вырашыў пайсці на суседні ўчастак...