Белая жанчына  Дзмітрый Пятровіч

Белая жанчына

Дзмітрый Пятровіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 176с.
Мінск 2012
44.32 МБ
Кажуць, што ніколі нельга вяртацца ў тыя месцы, дзе табе было вельмі добра — тады адпаведны ўспамін аб ім заўсёды прыцягвае, нанова прымушае перажыць тое ж самае. Хаця сапраўдную прычыну кожны чалавек захоўвае ў душы. I гэта неспазнана. Гэта асабістае, нават інтымнае...
Святаслаў ішоў першым. Ён увогуле па жыцці быў першым. Ва ўсім: у навуцы, якой быў адданы цалкам; у сям'і, таму што шчыра кахаў жонку Людмілу і сваіх дачок. А яны, у сваю чаргу, лічылі, што знаходзяцца за мужам і татам як за каменнай сцяною. I, ввдома ж, у спелеалогіі, якой аддаваў шмат часу, хаця не мог дараваць сабе, што пасля той экспедыцыі ў яго быў першы сур'ёзны канфлікт з яго Людаю. Святаслаў імкнуўся ва ўсім ёй дапамагаць, падтрымліваў яе як мог, але тут... нават дайшло да «ўльтыматума», чыста жаноцкага: «Або сябры, або я...». I — слёзы... Ён баяўся яе слёз, не любіў і баяўся. Разумеў, што з яе боку гэта была зброя не для атакі — хутчэй, для абароны. Ад яго, Святаслава, яе мужа, бацькі іх дзяцей. А ён, у сваю чаргу, прывык заўсёды трымаць слова. Таму на гэты «ўльтыматум» адказаў просга, як мог у такой сітуацыі: «А я і сам нікуды не змагу пайсці — чамусьці боязна. А далей пабачым... «Людміла толькі ўздыхнула. Яна рэдка спрачалася з мужам. А тут усім сэрцам адчула: быць яшчэ экспедыцыі, і не адной. ТЭкі ён — ва ўсім. Дзе штосьці не атрымалася — трэба абавязкова вярнуцца, выправіць памылку, нават з другой або з трэцяй спробы...
...Прыбіўшы чарговы шлямбурны крук1 і завязаўшы двайны булінь2, Святаслаў, ухапіўшыся за каменны высіуп, зірнуў наверх. Усё ішло як па масле. Пддабраўшы «вус»3, папярэдзіў сяброў:
1 Шлямбурны крук — спецыяльны металічны крук, які забіваюць у сцяну для замацавання вяроўкі.
2Двайны булінь — вяровачны вузел альпіністаў і спелеолагаў.
3Вус» — страховачны канец.
— Уваход на першы ярус праз скурнік убок на сем з nanoBail метраў — як на схеме!
Ён асцярожна, але разам з тым упэўнена, «крочыў» уніз, выбіраючы дпя «крокаў» скапьныя выступы.
Нарэшце ход пайшоў убок і амапь гарызантальна. Можна быпо крыху перадыхнуць. Святаспаў зірнуў уверх: над ім чулася лясканне карабінаў, шорканне чаравікоў з «кіпцюрамі» і зрэдку кароткія дыялогі яго таварышаў. Неўзабаве за Святаславам у ход праціснуўся Раман. А за ім — Сямён. Замыкаў групу Сяргей. Падчас невялікага адпачынку Святаслаў паведаміў сябрам:
— Ну што, сябры, памятаеце ўчарашнюю размову? Зараз я вам нешта пакажу.
* * *
Амапь гарызантапьны штрэк' ішоў, віхпяючыся, глыбей. Аднойчы са «столі» пырхнула, зусім як у кіно, некалькі кажаноў, збянтэжыўшы на хвіліну найменш вопытнага з усёй групы PaMana, які ішоў у звязцы са Святаславам.
— Іцдыяна Джонс адпачывае! — раптоўна вырвалася ў яго. На імгненне ён збянтэжыўся, потым коратка спытаў: — Слава, хутка ўжо?
— Вось, прыйшлі.
Святаслаў паказаў рукою ў цемру перад сабою. Падышлі астатнія. Калідор заканчваўся невялікім памяшканнем. Каля самай сцяны чатыры промні ліхтароў выхапілі надмагілле з жарствы. На ім ляжала каска з чорным вокам ліхтарыка наверсе, а таксама запапкі, свечкі і іншая дробязь.
— Marina Белага Спепеопага, — успомніў Сямён аповед камандзіра. Цімковіч запапіў свечку і прысеў капя «мемарыяпу»: — Такі вось абрад...
Усе таксама прыселі на хвіпіну разам са Святаславам. Агеньчык свечкі не згасаў, як загадкавая кветка, палымнеў у цемры каменнага каподзежа, выхопліваючы з яе час ад часу цёмнабарвовыя твары вандроўнікаў.
'Штрэк — гарызантальная падземная горная выпрацоўка, якая не мае непасрэднага выхаду на паверхню.
Сяргей зірнуў на гадзіннік, стрэлкі якога весела адлівалі светла-зялёным колерам.
— Па часе ўсё добра. Што далей, камацдзір? — звярнуўся ён да Святаслава.
— Зойдзем у карст трэцяга яруса. Гэта, праўда, самае халоднае месца ў пячорах і, мабыць, на сённяшні момант галоўная мэта нашага падарожжа. Ну што, наперад?
Сяргей Ярковіч раптам падхапіўся са свайго месца, быццам нешта ўспомніўшы.
— Слава, ты ж памятаеш, што ў самай ніжняй кропцы пячор, дзесьці на ўзроўні чацвёртага яруса, ёсць карст, па прыгажосці якому няма роўных ні ў СНД, ні ў Еўропе. Але там бывалі адзінкі. Нават вы ў мінулым годзе так і не дайшлі да гэтай пячоры. Там, ввдома, можа спатрэбіцца кісларод. Але, — ён памаўчаў, — хто не рызыкуе, той, ты ведаеш, не п'е шампанскага. А ў мяне, — са смехам скончыў Сяргей, — ужо бутэлечка прыхавана. Там, наверсе. Рызыкнём?
— А што, хлопцы, — падхапіў Раман, — не адным аксакалам нашым лаўры насіць, трэба і нам паказаць, на што мы здольныя! Тым болып ты, Слава, учора панарасказваў усялякіх жахаў — гэта нават цікава!
— А я б добра пддумаў, сябры мае, перш чым згаджацца на гэтую авантуру, — заўважыў Сямён. — Па-першае, мы планавалі сёння ісці не далей трэцяга ўзроўню. Па-другое, у нас няма неабходнай падрыхтоўкі. А па-трэцяе, адтуль амаль ніхто не вярнуўся, а хто вярнуўся — той нічога не мог успомніць. Чаму? Вось гэта і ёсць галоўнае пытанне. А Белая? Пра яе забыліся? А калі гэта не байкі, калі яна сапраўды існуе? Мы ж дарослыя людзі!
Тэмпераментны Сямён Шац заўсёды менавіта так прывык выказваць свае думкі. Дзіўна, што ў ім злучаліся такі выбухны тэмперамент і рэдкая разважлівасць, асабліва падчас спрэчных жыццёвых момантаў.
— Сёма, ты не бойся, мы нічога тваёй Софе не скажам, — жартаўліва парыраваў Раман. — Ты лепш прызнайся, што проста баішся!
— Гэта ты ў нас нічога не баішся, дурань, — ласкаванасмешліва заўважыў Шац. — Малады, дурнаваты і нежанаты. Нічога, жонка калі-небудзь пакажа табе, дзе ракі зімуюць. Вось ажэнішся — заспяваеш па-іншаму!
Святаслаў напружана разважаў пра сябе і ніяк не мог вырашыць, як усё ж зрабіць: спусціцца са сваімі сябрамі да чацвёртага ўзроўню і завяршыць справу мінулага сезона, што давала магчымасць навекі застацца ў аналах гісторыі спелеалогіі ў любым выпадку, калі з іх хаця б адзін выжыве — а ў гэтым ён не быў упэўненым; ці ўсё ж спыніць экспедыцыю на больш лёгкім узроўні, выканаўшы хаця б праграму-мінімум... Адно Цімковіч ведаў цвёрда: ад першапачатковага плана звычайна адступаць нельга. Больш таго, гэта можа быць небяспечна для жыцця ўсіх яго таварышаў. Але мэта была такою блізкаю, яна вабіла і спакушала яго. Што гэта было: салодкі падман або ўвасабленне мары, трыумф і, у рэшце рэшт, — сусветная вядомасць, слава, пашана, бесклапотнае існаванне для Людмілы, дачок?..
Усё гэта маланкаю пранеслася ў галаве Цімковіча (хаця ён зрабіў свой выбар даўно — яшчэ калі праходзіў трасу ў мінулым годзе і, як сапраўдны першаадкрывальнік у душы, не мог не скарыстаць такі выпадак)...
Святаслаў сказаў проста:
— Я вельмі рэдка мяняю свае планы. Але наша падарожжа не зусім звычайнае — я спадзяюся, вы зразумелі гэта з самага пачатку. Мы разам ужо не першы год, і адзін аднаго разумеем амаль з паўслова. I калі ёсць ахвотныя рызыкнуць, вадома ж, узважыўшы ўсе «за» і «супраць», — то і я падтрымаю вас. Але ўмова такая: як толькі адчуем, што нешта не так, — адразу ж вяртаемся. Хто «за»?
Сяргей з Раманам адразу ж паднялі рукі — яны ўжо ўзрадаваліся, ведаючы, што калі Святаслаў будзе на іх баку, то і Сямён будзе вымушаны падпарадкавацца большасці. Але Біцюку гэта бачылася дагэтуль як нейкая гульня, умоўнасць, а Ярковічу — як магчымасць даказаць сабе і іншым сваю
прафесійную сталасць, павысіць узровень і разам з больш вопытным Цімковічам зрабіць вялікае адкрыццё. Але скажыце, хто ў маладыя гады пра гэта не марыць!
— Узроўні тут умоўныя. Еэта, значыць, каб прайсці, скажам, да трэцяга, можна скарыстаць розныя маршруты — яны ёсць на карце. Можна, як у нашым выпадку, прайсці па больш лёгкай трасе праз другі і трэці ярусы, а можна пайсці напрасткі — праз трэці і выйсці да знакамітай Каменнай брамы. А што за ёю — ніхто не ведае. На ўваходзе ў яе быццам каменная пляма — кажуць, што гэта пячатка, якую нельга здымаць — як у скрыні Павдоры. Але даведацца, што там — мара любога з нас... У мінулым годзе мы амаль разгадалі тую таямніцу. Але...
Святаслаў змоўк, узіраючыся ў рознакаляровыя плямкі ад ліхтарыкаў на супрацьлеглай сцяне пячоры.
— Я не ведаю, што чакае нас там, але вельмі радьі ад таго, што мы зноўку разам. А калі мы разам — нам падуладна ўсё, нават такія таямніцы.
Частка IV
Раман, ідучы за Святаславам, думаў пра тое, што вельмі марудна цягнецца час. А яму хацелася пагаварыць, пажартаваць з сябрамі, асабліва са Святаславам. Гэта сапраўдны камандзір, нічога не скажаш, — мудры дарадца, які абавязкова дапаможа, падтрымае амаль ва ўсім. Яму ўспомнілася раптам, — а пра гэты выпадак ён ніколі не забудзе, — як яны з сябрам Міколам пайшлі на пачатку восені па журавіны.
Стаміўшыся, Раман прысеў адпачыць каля нейкага зялёнага лужка на ўзлеску. А пасля заўважыў, што праз луг напрасткі шлях значна карацейшы: каб выйсці з лесу, неабходна было яшчэ абмінуць невялікі лясок з непраходным кустоўем. Сабраўшы, відаць, апошнія сілы, хлопцы намагаліся ўжо дасягнуць гасцінца, пашыбаваўшы па гэтым лужку. Але тут Раман,
які першым ступіў на зялёны покрыў, раптам адчуў, што глеба літаральна захісталася... Яшчэ момант — і ён па пояс апынуўся ў балотным брудзе: дрыгва ніколі не выдае сябе, а, наадварот, можа маскіравацца пад зеляненькі дыванок, з рэдзенькімі раслінкамі, — так што нездарма гэты лужок падаўся сябрам такім ідэальным. А самае галоўнае тое, што глыбіня ў такім месцы можа дасягаць наватдзясятка метраў. Біцюк не паспеў нават спужацца, а толькі інстынктыўна рвануўся наверх, упэўнены ў тым, што балота абавязкова выпусціць яго са сваіх учэпістых кіпцюроў. У гэтым і была памылка Рамана: трэба было проста легчы на паверхню і з дапамогай сябра дасягнуць цвёрдай зямлі. Але хлопец апынуўся ў твані ўжо па плечы. Стала цяжка дыхаць. I з ягонага горла замест крыку вырваўся толькі сіп. Мікола, адстаўшы ад сябра, пакуль што не бачыў, што здарылася з ім: на самым узлеску ў траве ўбачыў прыгожанькага баравічка. Акуратна зрэзаўшы яго, паклаў у цэлафанавы пакет і зноў нахіліўся да зямлі, узіраючыся ў траву: белыя звычайна растуць цэлымі сем'ямі. А Раман тым часам пачынаў разумець, што ягонае жыццё ў руках Боскіх і што нічога яму ўжо не дапаможа, акрамя цуду.
Адкуль з'явіўся гэты чалавек, ён і дагэтуль не ведае. Але з боку невялікай далінкі, што вяла якраз да балота, паказалася чыясьці постаць. Мужчына гадоў трыццаці «з хвосцікам» ішоў даволі спрытна, цвёрдай, упэўненай хадой, танклявы, высокага росту, з худым тварам, на якім добра вылучаўся «арліны», з гарбінкаю, hoc, а ямачка на ягоным падбародку надавала яму нават нейкай імпазантнасці, нягледзячы на вопратку зусім не для свецкага раўта. На палінялай штармоўцы хістаўся з боку ў бок невялікі рукзак немаведама якога колеру. Шапачка-«пеўнік», што была распаўсюджана ў СССР пасля зімовай Алімпіяды ў югаслаўскім Сараеве (цзе зараз тая Югаславія!), мела таксама такі выгляд, быццам была равесніцай рэвалюцыі сямнаццатага года. Па ўсім відаць было, што ў гэтага чалавека за плячыма нямалы вопыт ван-