Белая жанчына
Дзмітрый Пятровіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 176с.
Мінск 2012
Той, згаджаючыся, кіўнуў галавою.
— А зброя дзе?
— У багажніку.
— Пакажыце. А таксама дакументы на яе і дазвол на паляванне разам з паляўнічым білетам.
Войцік падышоў да багажніка, Гўлевіч — за ім. Зірнуўшы ў цемру адсека, інспектар зразумеў, што ён на правільным шляху: акрамя стрэльбы ў чахле ды «запаскЬ, у багажніку нічога больш не было. Падазронасць Уладзіміра Іванавіча яшчэ больш узмацнілася, калі ён сцягнуў чахол, узяў стрэльбу, «разламаў" яе надвое і зірнуў у ствол на прасвет. Потым яшчэ і панюхаў. »Вось дык змена сёння, ёлкі-палкі! Яшчэ, глядзі ты, пашчасціла мне, напэўна, забойцу затрымаць! He браканьер гэта, адразу відаць». А ўслых сказаў:
— Дык, кажаце, з палявання едзеце? А дзе ж гэта вашы трафеі, Васіль Сцяпанавіч? У лесе засталіся?
«Можа, вядома, сказаць, што страляў, але прамахнуўся. А на самой справе? Нават цікава! — інспектар уважліва зірнуў на дакументы Войціка. — Ого! Кандыдат у майстры спорта. Такія рэдка прамахваюцца».
— Спартсмен?
— Нават чэмпіёнам рэспублікі калісьці быў.
— Які від спорта?
— Стэндавая стральба.
Гулевіч нават прысвіснуў.
— Дык дзе ж вашы трафеі, грамадзянін Войцік?
Той адвёў позірк убок.
— На жаль, не было па кім страляць. Нічога не трапілася.
«Не навучыўся хлусіць. Гэта і лепш — папаўся ты, чалавеча», — заключыў Уладзімір Іванавіч.
— Вы ж вопытны стралок, паляўнічы. Дык навошта хочаце мяне падмануць? Думаеце, не зразумеў, што з вашага ружжа стралялі? Нагар свежы, ды і пах адпаведны.
Войцік адразу панік. У інспектара паступова складвалася ўражанне: гэтаму «стралку» было ўсё роўна, што чакае яго.
«У іншай сітуацыі, напэўна, змог бы выкруціцца. А тут, вельмі нервуючыся, не звярнуў увагі на тое, што па стрэльбе можна было заўважыць, карысталіся ёй ці не. Напэўна, нешта вельмі турбуе яго. Ці проста здарылася што. У любым выпадку я зрабіў нават больш, чым патрабавалася. Неабходна здаць гэтага Войціка куды трэба — няхай там з ім разбіраюцца!» — падвёў вынікі свайго даследавання інспектар Гўлевіч.
3 боку Мінска паказаліся міліцэйскія «Жыгулі».
— Ну вось, едзе мая змена. Зараз вас, грамадзянін Войцік, адвязуць у аддзяленне. Там усё і расскажаце, — рашуча сказаў інспектар.
— Вы мяне затрымліваеце? За што? Што я такое зрабіў? Штраф заплачу, абавязкова. Выпісвайце квітанцыю! А на зброю я маю ўсе дакументы! — у Войціка раптам прарэзаўся голас.
Пачуўшы маналог «ліхача», Гўлевіч лішні раз пераканаўся, што Войціка адпускаць нельга. Нешта падказвала інспектару, што гэты «Шумахер» расказаў не ўсё.
У Войціка раптам задрыжалі рукі, ён нават не ведаў, куды падзець іх. Ён падышоў да сваёй машыны, сеў на вадзіцельскае месца, не зачыніўшы дзвярэй, паклаў рукі на руль і ўтаропіў свой позірк кудысьці ўдалеч. Уцякаць не спрабаваў, так і прасядзеў да прыбыцця міліцыі.
* * *
Здавалася, што яго быццам ніхто не затрымліваў. На ягоных руках не было наручнікаў. Войцік проста перасеў у міліцэйскія «Жыгулі», і яны памчаліся ў Мінск. За імі на сінім «фордзе» ехаў сяржант-паставы.
У машыне, акрамя Войціка і вадзіцелжяржанта, сядзеў ужо знаёмы нам старшы інспектар Гулевіч і разам з ім, па правы бок ад затрыманага, капітан міліцыі ў форме, як потым высветлілася, намеснік начальніка таго адцзялення, куды везлі цяпер «Шумахера». Міліцыянеры час ад часу ціха перагаворваліся.
— Слухай, Іванавіч, — гаварыў капітан. — I чаму, скажы, табе так шанцуе? Канец дзяжурства — і на табе, такі «фрукт»! He хапала нам яшчэ агнястрэлу!
— Ну не кажы, Пятро Фёдаравіч! — сгомлена сказаў Гўлевіч. — Ввдома ж, хочацца ўжо дадому, але...
Уладзімір Іванавіч падняў фуражку, выцер успацелы лоб.
— Лічу, усё ж неабходна высветліць, што з чалавекам, — пакасіўся на затрыманага. Мы ж нічога не ведаем. Ён маўчыць ужо з паўгадзіны. Як вады ў рот набраў.
— Нічога, Іванавіч, — адказаў капітан, — вось і прыехалі. Туг разбяруцца.
Машына спынілася ля ганка трохпавярховага шэрага будынка з чырвонай дошкай над уваходам.
Неба зацягнулі хмары. Церусіў дожджык, і шэры будынак аддзялення міліцыі быццам бы зліваўся з шэранню жнівеньскага ранку. Капітан працягнуў руку Гулевічу:
— Усё, Іванавіч, дзякуй. Давай толькі напішы рапарт у дзяжурцы і дадому, адпачываць. Далей ужо мой клопат.
Пятро Фёдаравіч звярнуўся да Войціка:
— Выходзьце!
* * *
Прайшоўшы некалькі калідораў і падняўшыся на другі паверх, капітан з Войцікам апынуліся ў невялікім кабінеце з сейфам ў куце, шафай ля ўвахода і сталом, які перагароджваў памяшканне надвое.
Тут толькі Войцік звярнуў увагу на капітана. ГЭта быў амаль яго аднагодак. Коратка астрыжаны, шыракаплечы, з высокім
прамым ілбом, глыбока пасаджанымі шэрымі вачыма, гарбаносы, капітан Пятро Фёдаравіч Корань быў вельмі ўпартым у жыцці чалавекам, меў цвёрдую асабістую пазіцыю ва ўсім: і ў сямейных справах, і ў службовых. Мог сказаць чалавеку ў вочы тое, што думае, а гэта далёка не ўсім падабаецца. Пра такіх звачайна з павагаю кажуць «сапраўдны крэмень». I праўда, калі Пятро Фёдаравіч ставіў перад сабою задачу, то абавязкова дабіваўся свайго. Таму ўсе падначаленыя называлі яго <наш Корань», або, калі, бывала, крыўдавалі на яго, — "Козьма Пруткоў».
Калісьці, на адной нарадзе, калі падводзілі вынікі за паўгоддзе па раскрывальнасці злачынстваў у раёне, Корань перад усімі прысутнымі (а было чалавек трыццаць), адказваючы на чыёсьці пытанне, у запале выдаў такі маналог: <Каб вырашыць праблему, неабходна добра бачыць яе падаплёку, — і працытаваў: — Нездарма Козьма Пруткоў сказаў: 'Зрн в корень..." Вось пасля той палымянай прамовы капітан і атрымаў адпаведнае прозвішча-мянушку. Быў ён даволі прынцыповым, нават жорсткім, а галоўнае, справвдлівым: у кожным, з кім зводзіў лёс, добрасумленным або злачынцу, бачыў перш за ўсё чалавека — асобу адметную, непаўторную. Яго паважалі ўсе: і таварышы па працы, і, як у нас кажуць, -прадстаўнікі крымінальнага свету». А зараз перад капітанам сядзеў чалавек, якога можна было падазраваць у некалькіх адміністратыўных парушэннях закона або нават у цяжкім злачынстве. А калі гэта памылка і чалавек не вінаваты ні ў чым?
Стол у кабінеце быў паміж імі своеасаблівым бар'ерам: з аднаго боку — прадстаўнік закона, а з другога — той, хто парушыў закон або падазраваўся ў гэтым.
Перш чым пачаць размову, Корань уважліва паглядзеў затрыманаму ў вочы. Глядзеў доўга. Адразу адчуў, што яго субяседнік чагосьці баіцца: вочы бегаюць, не ведае, куды рукі падзець. Выцягнуўшы з кішэні пачак цыгарэт, капітан прапанаваў Войціку:
— Бярыце.
Той дрыжачымі рукамі ўзяў адну. Запалкі не слухаліся яго. Толькі з трэцяй Войцік закурыў. Зацягнуўся, выпусціў дым, і нейкае падабенства задавальнення, няхай і часовага, з'явілася на ягоным твары. Раптам кашаль вырваўся з яго грудзей. Войцік затушыў цыгарэту ў попельніцы. I зноў нервова. Заўважыўшы, як капітан прыглядаецца да яго рук, Войцік схаваў іх пад стол.
— Даўно курыце?
— Шчыра кажучы, ўжо дванаццаць год не курыў.
Капітан кіўнуў:
— Я бачу. Дарэчы, вы кожны раз з такой хуткасцю ездзіце... — Корань зірнуў на дакументы затрыманага. — ...Васіль Сцяпанавіч?
— Я... не... толькі сёння... Паверце...
Было відаць, што Войцік вельмі разгублены.
— Скажыце, а вы заўсёды ездзіце на паляванне ўначы, а вяртаецеся а сёмай гадзіне раніцы?
— Я...
— А па кім вы стралялі ноччу, хаця ніякай здабычы пры вас няма? У паветра палілі? 3 кім вы былі на паляванні? Мабыць, вашы трафеі ў іх?
Раптам вочы Войціка напоўніліся слязьмі. Нервы яго не вытрымалі. Ён закрыў твар рукамі. Плечы затрэсліся.
— Джэк... — пачуў капітан. — Мой Джэк... Я страляў у Джэка, — ледзьве чутна вымавіў Войцік.
Частка II
Яркае вясенняе сонца рэзала вочы. Дом на ўзгорку, і таму з вышыні восьмага паверха Мінск бачны як на далоні. Аднолькавыя шэрыя панэльныя шматпаверхавікі ды некалькі вялізных заводскіх труб на гарызонце — вось і увесь пейзаж. Андрэй уздыхнуў. Больш пашанцавала тым, чые вокны выходзяць на другі бок іх панэльнага гмаху. Там цягнецца бліскучая
сярэбраная стужка вадасховішча, па беразе якога яны ўсёй сям'ёй так любяць прагуляцца ўвечары, асабліва летам, калі спякота спадае, а па вадзе паважна плывуць дзікія качкі. Для іх Войцікі заўсёды бяруць з сабою хлеб. Некалькі разоў тут бачылі нават лебедзяў.
У свае чатырнаццаць год Андрэй Войцік, здавалася, меў усё: тата са спаборніцтваў прывозіў шмат сувеніраў, у тым ліку машынак, якіх не было ў аднакласнікаў. На мінулы дзень нараджэння Андрэй атрымаў доўгачаканы падарунак — касетны магнітафон. Японскі. Яго тата прывёз з Германіі. Гавеснікі Андрэя карысталіся або дабітай «савецкай» тэхнікай, або таннымі тайваньска-кітайскімі падробкамі «пад Японію». Яго Панасонік» адрозніваўся перш за ўсё якасцю гучання, што вельмі падабалася Войціку, а таксама тым, што сапраўдныя «японцы» не ламаліся так, як іх кітайскія «сябры». Накая тэхніка спраўна магла служыць дзесяць і нават пятнаццаць гадоў.
У спартыўнай школе Андрэй Войцік займаўся дзюдо ўжо сем гадоў, меў першы дарослы разрад. Тата колькі разоў гаварыў яму: «I навошта табе, сын, гэтае дзюдо? Ідзі лепш да мяне — на стэндавую стральбу. У мяне аўтарытэт, столькі знаёмых — зробім з цябе чэмпіёна.» I хоць у яго школе кожны ведаў, што Андрэй — сын чэмпіёна рэспублікі Васіля Войціка, але Войцік-малодшы цвёрда стаяў на сваім: «Буду дзюдаістам». Яму, сапраўды, зусім не падабалася доўгае чаканне на адным месцы, прыцэльванне. Андрэй любіў рух, дынаміку, прыёмы. Віктар Тарасавіч, трэнер, часта хваліў яго. I не толькі таму, што добра ведаў Войціка-старэйшага, але і таму, што бачыў у сваім выхаванцу спартсмена, асобу, прычым такую, якая зможа дасягнуць пэўных вынікаў. Пасля чарговых спаборніцтваў бацька такі адчапіўся ад сына. «Твой ВТ сказаў, што з цябе можа атрымацца неблагі спартсмен — у наступным сезоне на рэспубліку паедзеш», — змоўніцкім тонам тады паведаміў яму Войцікстарэйшы.
Аддрэй і яго таварышы па спартыўнай школе звычайна паміж сабою называлі свайго трэнера ВТ або па імені. Таму
што калі скласці першыя склады яго імя і імя па бацьку — «Вік» і «Тар», — усё роўна атрымлівалася слова «Віктар». Праўда, Ягор Ляшкевіч, сябар Авдрэя, прапанаваў называць трэнера «торы», што з японскай мовы перакладаецца як «нападаючы». Але гэта неяк не прыжылося. Увосень пачнуцца рэспубліканскія спаборніцтвы, і тады, ведаў Андрэй, ёсць шанс атрымаць наступны разрад і новы пояс. За сваімі думкамі Андрэй забыўся, чаго зайшоў сюды.