Белая жанчына  Дзмітрый Пятровіч

Белая жанчына

Дзмітрый Пятровіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 176с.
Мінск 2012
44.32 МБ
Але што мяне яшчэ вельмі ўражвала — жыццё перамагала паўсюль, ва ўсім. Калісьці жвавы ветрык занёс на рэшткі маленькага купала зярнятка — семя клёна, і яно прыжылося.
1 з таго часу, праходзячы праз сквер ля касцёла, я з задавальненнем бачыў, як сонейка песціла лістоту гэтага маладзенькага дрэўца...
Калі ад касцёла прайсці праз сквер — са старымі ліпамі, варонінымі гнёздамі ў іх густой лістоце — да будынка старой школы і спусціцца ў былы роў заслаўскага замка — вось яна... Царква, як белы лебедзь, з шатамі старых дрэў з аднаго боку горда ўзвышаецца над Заслаўем і нездарма з'яўляецца яго сімвалам. Замкавы вал і зараз вышынёй метраў 15-20, а якім ён быў у Сярэднявеччы, нават цяжка ўявіць. Каля ўваходу — вялікі валун, нямы сведка тых трывожных часін, калі замак з усіх бакоў быў акружаны балотамі і пушчамі, калі (я гэта даволі часта імкнуўся ўявіць) па драўляных насцілах ішлі нашы з вамі продкі — простыя людзі, абутыя ў лапці і поршні, апранутыя ў даматканыя світкі. Драўляныя нізенькія хаткі з аднымдвума невялічкімі акенцамі, зацягнутымі бычыным пухіром, хаткі, якія тапіліся «па-чорнаму». I — як і цяпер — на цэнтральнай плошчы кірмаш... I яшчэ — Рагнеда і яе сын Ізяслаў, які, як сведчыць легевда, выратаваў маці жыццё і быў сасланы сюды — у дзікі тады куток. Гэтыя славутыя людзі — палачанка з трыма імёнамі і яе сын — прайшлі праз стагоддзі і засталіся з намі назаўсёды...
...Па левы бок, як ісці да замка, стаяла ў былы час некалькі адрын, аб'яднаных у доўгі драўляны «цягнік». Калі зазірнуць у шчылінку паміж старых дошак, то колькі хвілін нічога нельга ўбачыць; але толькі вочы прывыкаюць да цемры, і ты здзіўляешся, бо падлогі ўвогуле няма, а перад табою цёмны правал. Які вядзе быццам у нікуды — пад зямлю... Гэта быў славуты падземны ход, які, па чутках, пачынаўся ад замка і вёў да ўжо вадомага нам касцёла, а потым — да «магілы Рагнеды» (месца прыкладна за кіламетр ад Заслаўя). Нам, хлапчукам, уяўляліся незлічоныя княжацкія багацці, і не раз намагаліся мы залезці ў запаветны ход, але казкі пра прывіды і абвалы, добра аздобленыя бацькоўскімі забаронамі, кожны раз перашкаджалі нашым намаганням. Адшукаць уваход у падзя-
мелле з боку касцёла таксама не ўдавалася. У канцы 1980-х гадоў ход быў засыпаны, адрыны знесены. А таямніца засталася...
...Калісьці даўно дзед павёў мяне ў музей — той самы замак Ізяслава, гістарычны сімвал Заслаўя. Наведаць гэты белы будынак з вежай наверсе было маёй вялікай марай. 1 зараз успамінаюцца дзіды з гербамі беларускіх гарадоў ля ўвахода, чорныя кольцы на цяжкіх дзвярах, змрочная зала; вялікая столь, на якой, бы душы продкаў нашых, кружыліся анёлы, а таксама высокія вокны з рознакаляровымі дробнымі кавалкамі шкла — вітражамі — і такія ж рознакаляровыя праменьчыкі, святло якіх адбівалася плямкамі на ўсім, надаючы гэтаму і без таго незвычайнаму месцу нейкую казачнасць, чарадзейнасць... Драўляная фігурка пакутніка Хрыста (скульптура немаведама якога стагоддзя) заўсёды выклікала ў мяне, яшчэ малога, розныя пачуцці: няўжо ў тыя часіны людзі ўжо маглі ствараць такую прыгажосць? Што гэта за чалавек, ногі і рукі якога прабіты цвікамі з палымнеючымі ружамі крыві? Але пацямнелы ад часу маленькі шэдэўр нічога не мог адказаць; Хрыстос глядзеў быццам праз цемру стагоддзяў — маўклівы сімвал мінуўшчыны і будучыні...
3 экспанатаў музея, акрамя першабытных гаршчкоў і манет розных часоў, мне запомніліся «царскія вароты» — залатое хітраспляценне металу з нейкімі паргрэтамі. 1 — слуцкія паясы... Яшчэ не чытаўшы Багдановіча, я ўжо ведаў, што існуе такая прыгажосць. Памятаю, спытаў у дзядулі: «А што, гэтыя бліскучыя ніткі, узоры — сапраўднае золата?».
...Спускаемся ў невялікае — некалькі прыступак уніз — падзямелле з умураванымі ў сцяну рэшткамі былых ланцугоў, металічнымі кольцамі. «Некалі тут вязняў, напэўна, трымалі», — тлумачыць ціхім шэптам дзед. Я з ім моўчкі згаджаюся, адчуваючы, як халадок бяжыць па спіне ад дзедавых слоў.
Выбраўшыся з падзямелля і пакінуўшы напаўзмрочную залу з нібы застыўшым паветрам стагоддзяў, зноў апынуліся ля гербаў. 3 гэтага невялікага пакойчыка можна было трапіць
у залу, адкуль мы толькі што выйшлі, і ў другі пакой, дзе пачыналася вялізная лесвіца, якая вяла на вежу — галоўную, з майго пункту гледжання, мэту нашага з дзедам падарожжа.
Я з дзяцінства баюся вышыні, нават на гарышча забрацца было цэлай праблемай, а ўжо спусціцца адтуль — удвая. Як толькі пагляджу на падлогу ўніз — адразу дрэнна становіцца... Атут велізарная лесвіца вяла паслядоўна на некалькі пляцовакпаверхаў, да якіх трэба было яшчэ дабрацца (вялікая для мяне перамога, нічога не скажаш!). А стаяла лесвіца, хоць і непахісна, але так, як я асабліва не любіў, як тыя драбіны ўнашай хаце,—амаль вертыкальна. Але, набраўшыся смеласці, я першы пачаў наш пад'ём, дзядуля — за мною. Калі расказваць пра дрыжыкі ў каленях, пра халодны пот, — то гэта, вядома, далёка не ўсё, што я перажываў у той момант. To былі нейкія змешаныя пачуцці, таму што, акрамя адмоўных момантаў, я адчуваў нейкае ўзнёслае жаданне дасягнуць хаця б першай пляцоўкі. Да яе было два пралёты, як у звычайным шматпавярховым доме. Парэнчы пад рукамі (дзякуй Богу, што яны ўвогуле былі!) хісталіся, але, пераадолеўшы першы пралёт, на павароце я ўбачыў нішу ў сцяне, якая пачыналася дзесьці за паўметра ад падлогі. У гэтую нішу мог уціснуцца нават дарослы (праз многа гадоў я фатаграфаваўся ў ёй). Для чаго яна была прызначана — дагэтуль не ведаю. Дабраўшыся да першай пляцоўкі, адчуў вялікае жаданне апусціцца на падлогу і пасядзець, заплюшчыўшы вочы, нейкі час. Але, угледзеўшы на вокнах (на чатыры бакі па адным) прыгожыя чыгунныя перагародкі, адразу зацікавіўся незвычайным узорам ці то конніка, ці то кветак — не памятаю ўжо. Дзядуля ўвесь час за мною не толькі паспяваў, але ж і падганяў мяне. Жаданне ісці наверх ціха згасала. Дзед гаварыў ззаду нешта аб магчымасці ўбачыць Заслаўе з вышыні птушынага палёту. Зазірнуўшы ў маленькае акенца пасля чарговага павароту, убачыў прыгожы дах з чырвонай чарапіцы, а ўнізе, каля замка і навокал, — зялёныя шаты дрэў, а пад імі, яшчэ ніжэй, нібы цацачныя, рухаліся людзі...
Раптам мой позірк слізгануў уздоўж сцяны, якраз пад акенца, з якога я толькі што аглядаў наваколле, ніжэй, сабе пад ногі... і маім вачам адкрылася пустэча замка знутры — паміж дахам і столлю залы. Аказваецца (гэта чамусьці здзівіла мяне), бэлькі, кроквы — драўляныя, хоць і тоўстыя, моцныя, мабыць, дубовыя, на вякі... Галава закружылася, але дзед супакоіў: «Давай руку, не бойся, хутка будзем ужо наверсе! — I з нейкай хітрынкай дадаў: — Такога ты ніколі не забудзеш...». Што ніколі гэтага падарожжа не забуду, адчуў. Але што дзед меў на ўвазе, уцяміў пазней, калі мы апынуліся на верхняй, галоўнай, пляцоўцы — чатыры вялізныя перагародкі на вокнах на ўсе бакі (па-мойму, усё ж з выяваю конніка з узнятым мячом у адной руцэ і са шчытом — у другой, як наша славутая «Пагоня»).
I вось калі зразумеў я словы дзядулі! Цудоўны краявід на ўсе бакі!..
Ты — птушка! Ты лунаеш высока-высока на пругкіх лёгкіх крылах, падхоплены свежым струменем ветру, і пяшчотныя праменьчыкі сонца лашчаць твар, рукі, усё цела напаўняюць бадзёрасцю, радасцю неўміручага жыцця, адчуваннем волі і бязважкасці...
Сонца стаяла высока, рассыпаючы свае прамяні і дорачы нам сваё цяпло. На захадзе і на ўсходзе — лясы і лясы... Стужка канала на ўсход ад Заслаўя плыла, пашыралася, ператваралася ў вялізную з сонечнымі пералівамі пляму Мінскага мора з белымі кропкамі ветразяў на воднай прасторы.
На паўднёвым захадзе — некалькі пагоркаў з вёскай за імі, зарослыя сям-там чымсьці лісцвяным. За вёскай — зялёныязялёныя палі збажыны. Азярыны рэдкімі плямамі параскіданы там і тут, мабыць, бліжэй да Прудзішчаў — туды мы некалі хадзілі ў маліны. Якая цудоўная наша беларуская прырода! Ходзячы па лесе ў пошуках грыбоў, збіраючы ягады, не заўсёды заўважаеш непаўторнасць старога каржакаватага волата-дуба ля дарогі, прыгажосць крэпенькага баравічка, якога нават чапаць шкада, адростак маладой хваінкі, якая падобна пакуль да травінкі, але з часам пойдзе ў рост, нальецца магутнасцю. Спле-
ценыя паміж сабою ствалы двух дрэў (а сустракаецца і такое) нагадаюць цудоўную, непаўторную пару першага кахання, а палёт кнігаўкі над лугам — дзяцінства, высокую траву на поплаве, мяне самога сярод гэтай травы, калі назіраў за птушкамі, слухаў іх спевы... А што можа быць смачнейшым за цёплае, незвычайнага колеру, малако з цёмнай бутэлькі з акрайкам свежага хлеба і некалькімі ягадкамі суніц, у спешцы сабраных на ўзлеску? 3 чым можна параўнаць, нарэшце, смакату сцюдзёнай вады з крыніцы?..
I вось зараз, стоячьі на «вяршыні свету», любуючыся велічнасцю і прыгажосцю майго Заслаўя, усяго наваколля, якраз і хочацца ўспомніць пра неабходнасць для кожнага чалавека любіць, шанаваць, берагчы свой родны куточак, ганарыцца нашай Беларуссю і, не дай Бог, не быць ніколі адарваным ад свайго маленькага (ці вялікага) гарадка, які і з'яўляецца для кожнага з нас «горадам майго сэрца»...
1998 г.
Новае імя. Андрэй	Федарэнка	 3
БЕЛЛЯ ЖЛНЧЫНЛ.	Аповесць	  4
ДЖЭК. Лповесць		 52
ЛНЁЛЫ. Апаваданне 	113
РУЖЛ. Апавяданне		127
БЛРТОЎНЯ. Лпавяданне 	145
ЦЛНЛ К.РЫБІ. Лпаводанне 	148
МЛРЛ. Апавяданне	164
ЛЛСКЛВЫ ПЛДМЛП (з «Хрымскіл нататкаў»), Апаваданне 	167
ГОРЛД МЛЙГО СЭРЦЛ. Эсэ	169
Літаратурна-масгацкае выданне
С С D ы Я «Біооіятзна мінсяага гацадснага аддзялення Саюза пісьменніяар Бепарусі»
ПЯТРОЫЧ Дзмітрый Асанідавіч Белая Жанчына cAna&acutV, сйга^я^сьН’НІ, эоэ
Рэдактар A. М. Федарэнка Дызайн воклддкі I. І./Іуброўская Камп'ютарная вёрстка I. І.Дуброўская Карэктар Н. Ю. Карасёва
Падпісана ў друк 25.01.2012.
Фармат 60*84/16. Папера афсетная. Рызаграфія. Ум. друк. арк. 10,23. Ул.-выд. арк. 7,11. Наклад 300 паас. Заказ № 132.
Выдавец і паліграфічнае выкананне: ТДА "Выдавецтва "Четыре четвертн"». ЛМ № 02330/137 от 01.04.2004. Вул. Б. Хмяльніцкага, 8-215, 220013, Мінск. Тэл./факс: 331 25 42. E-mail: info@4-4.by

Дзмітрын Леанідавіч ПЯТРОВІЧ — паэт, празаік, кампазітар.
Нарадзіўся 29 красавіка 1971 г. у г. Заслаўе Мінскай вобласці. Скончыў музычнапедагагічны факупьтэт, факультэт беларускай філалогіі і культуры, а таксама магістратуру Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. Шмат гадоў настаўнічаў. Цяпер працуе вядучым стылістычным рэдактарам газеты «Звязда».