Белая жанчына
Дзмітрый Пятровіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 176с.
Мінск 2012
Ён ускочыў і накіраваўся ўздоўж акопа да бліндажа. Там малады сяржант варажыў над палявым тэлефонам. Убачыўшы Хадасевіча, ён ускочыў.
— Таварыш капітан...
— Сядай, Філін. Працуй. Як справы?
Сяржант усміхнуўся:
— Наладзіў сувязь.
— Добра. Дай штаб.
Узяў слухаўку.
— Я, таварыш першы. Слухаю. Так. Як штрафнікоў? Зразумела — узяць вышыню любымі сіламі...
«Няўжо палкоўнік не разумее, што без артылерыйскай падрыхтоўкі, сапёраў, якія будуць працаваць пад агнём фашыста, і нават танкаў гэтую вышыню ніколі не ўзяць?» — капітан Хадасевіч злаваўся на безвыходнасць гэтага становішча, разумеючы, што заўтра ўсе яго салдаты пойдуць пад кулі і на міны толькі таму, што ёсць загад камандавання. I гэты загад ён павінен выканаць. Абавязкова. Любой цаной. I раптам адна ліпкая думка закралася ў яго сэрца: «А калі немец пачне наступленне ці хаця б артпадрыхтоўку не на золку, напрыклад, а яшчэ ноччу?». Капітан чамусьці адразу адагнаў яе...
Хадасевіч выйшаў з блівдажа, зірнуў спачатку на гадзіннік, а потым на неба: ужо вечар. Асенні дзень патроху стомлена згасаў. Мармытаў нешта сваё драбнюткі дождж. На пазіцыях
немцаў было ціха. Капітан вярнуўся ў бліндаж, паслаў Філіна па старшыну.
Хутка Рыкаў з'явіўся. На стале, дзе сумна капціла паветра самаробная свяцільня — гільза ад снарада, ляжала паўбуханкі хлеба, дзве бляшанкі, алюмініевая фляжка і стаялі два такія ж шклянкі.
— Як з пастамі, праверыў?
— Праверыў, таварыш капітан.
— А з параненымі? Накармілі?
— Усё нармальна, таварыш капітан. Заўтра адправім іх, радзімых, у гошпіталь.
— А сам ты як, Кузьма Яўсеевіч, а?
Капітан пачаў наразаць хлеб.
— Нармальна. Толькі стаміўся, халера яго бяры.
— Давай сядай да стала. Вось хлеб, тушонка.
Старшына крахтануў, правёў далонню па вусах, нібы раздумваючы, расшпіліў шынель, прысеў, але спярша павесіў на цвік аўтамат ППШ.
— Ну, што, Кузьма, засталіся з усяго камандавання тут толькі мы з табой. Астатнія — верабейчыкі неабстраляныя з папаўнення. Адзін Верамейчык са старой гвардыі застаўся. А, і Цвігун. Але паранены, як і яго «дзегцяроў». Слухай, Кузьма Яўсеевіч. Сёння ноччу будзе нам падмога — штрафнікі. Абяцалі цэлую роту. Загад нам такі: любой цаной узяць гэтую чортаву вышыню. А дзе штрафнікі — там і заслон для іх (ды і, напэўна, для нас) будзе. Ты ж разумееш: ні кроку назад...
Капітан узяў фляжку.
— Разумееш, Кузьма, што нас заўтра чакае? Усіх. 1 штрафнікоў, і нас. Таму давай па пяцьдзясят франтавых. А потым — па койках...
Пасля скрозь сон Хадасевіч чуў, як па бліцдажы лупцаваў дождж ды раз-поразу грукатала нешта далёка-далёка, быццам навальніца, —дзесьці там, у мірным жыцці. I сапраўды далёкім, бо шлях туды ляжыць праз чорны сорак першы, ваенны год...
— Таварыш капітан, таварыш капітан, — нехта настойліва трос Хадасевіча за плячо. — Прачынайцеся!
Хадасевіч усхапіўся, атрасаючы рэшткі сну. Перад ім стаяў Філін.
— Тўт да вас прыйшлі, таварыш капітан! — сяржант, вядома, не хацеў будзіць яго і таму вінавата глядзеў у вочы свайму камандзіру.
А той ужо прывык да святла са снараднай «керасінкі» і неўзабаве разгледзеў постаць свайго госця. Гэта быў чорнавалосы мужчына, прыкладна равеснік Хадасевіча, у форме капітана.
— Ну, прывітанне, камбат! — госць павярнуўся, і Хадасевіч нарэшце ўбачыў яго.
— Капітан Семяжон, асобы аддзел.
— Капітан Хадасевіч. Чым абавязаны?
Хадасевіч, убачыўшы «асабіста», усё зразумеў: заўтра яны пойдуць у бой, а наперадзе — «гарматнае мяса— гэтыя хлопцы, якія ў сваім жыцці яшчэ не бачылі нічога, але «перад Раздзімай павінны былі заслужыць дараванне». А за што? За тое, што выпадкова трапілі ў аблогу? За тое, што згубілі арыенцір у пачатку вайны, не ведаючы, дзе фронт? За тое, што іх камацдзіры не змаглі знайсці выйсце з такой, здавалася б, простай сітуацыі?.. — такіх пытанняў назапасілася зашмат. I Хадасевіч, убачыўшы «асабіста», ужо ведаў, што заўтра штрафнікам трэба будзе «крывёю змыць тую «ганьбу», з-за якой яны апынуліся ў штрафбаце»...
— Заўтра, у восем раніцы, артылерыя зайграе на сваёй гармошцы, а потым мы павінны — хочам ці не — узяць гэтую праклятую вышыню. Я ведаю, што там дзот, танкі і артылерыя. Але мы павінны — ведаеш, капітан, павінны... I гэта вырашаў не толькі я... Калі возьмем вышыню — рыхтуй дзірачку для ордэна. А калі не... Ну, ты разумееш...
— А твае хлопцы са штрафбата — яны ведаюць гэта, капітан? Яны ведаюць, куды іх заўтра пашлюць?
— А гэта ўжо не твой клопат, Хадасевіч, — ці як цябе там...
* * *
Асенняя слота панавала ў гэты сумны світанак, калі ў траншэі байцы рыхтаваліся да наступлення. У штрафнікоў былі зрэзаны пятліцы, і гэтыя плямы на каўнерыках гімнасцёрак адразу кідаліся ў вочы ўсім, асабліва тым, хто не «заслужыў асаблівай павагі» перад Радзімай. I таму гэта вельмі не падабалася тым, хто быў у рэгулярным войску Савецкай Арміі. У штрафныя батальёны траплялі тыя, хто павінен быў загладзіць сваю віну перад «сацыялістычнай радзімай», тыя, хто, амаль бяззбройны, быў абавязаны праліваць сваю кроў у імя вялікага Сталіна... 1 такіх былі мільёны... «Пастухамі» для гэтай «паствы» прызначаліся тыя, хто зарэкамендаваў сябе як верны служака сацыялістычнаму строю і таварышу Дзяржынскаму, служачы ў яго ведамстве. Карыстаючыся дырэктывай таварыша Сталіна, дзе галоўным было бессмяротнае «Ні кроку назад», капітан Семяжон вельмі любіў назіраць, як «загараджальны» агонь за спінамі штрафнікоў знішчаў і тых, хто спыняўся падчас атакі; і тых, хто проста сумняваўся ў правільнасці зробленага кроку наперад; і тых, хто проста баяўся... Хаця баяліся ўсе...
— А ты ведаеш, капітан, што наперадзе міннае поле? — Хадасевіч яшчэ імкнуўся стрымаць «асабіста», каб людзі яго, па магчымасці, не пацярпелі.
— А ты, капітан, я бачу, пад трыбунал захацеў, а? — Семяжон скрывіўся ва ўсмешцы. — Табе шкада гэтых злачынцаў? Ці сам захацеў на іх месца?
Хадасевіч нічога не адказваў, узіраючыся ўдалеч. Ён ведаў адно: калі заступіцца за гэтых смертнікаў, Семяжон з задавальненнем пусціць кулю яму ў лоб. Такі быў закон вайны: «Калі ты не забіваеш — забіваюць цябе...». 1 яны былі на службе ў гэтай кашчавай старой, якая касіла направа-налева маладых хлопцаў і зусім не клапацілася пра іх лёс... «Калі б толькі мець праходы праз міннае поле ці балота, то можна было б
мэтанакіравана, уначы, адправіць хлопцаў наперад, каб у рэшце рэшт, захапіўшы варожыя акопы, замацавацца на тым баку. Але дзот... Нават ведаючы праходы ў мінным полі, немагчыма вось так, з налёту, знішчыць разлік гэтага ўмацавання і сігналізаваць камацдаванню аб маленькай, але перамозе... — гэтыя думкі свідравалі яго ўзрушаны ад перажыванняў мозг. — Як малымі сіламі захапіць гэты плацдарм?» — з іншага боку, капітан баяўся праявіць ініцыятыву.
Тым часам першыя шарэнгі байцоў пайшлі наперад. Капітан Семяжон сядзеў у траншэі каля кулямёта — палёц на гашэтцы трымаў маладжавы старшына.
— Чакай, Чыкін, бачыш, пайшлі? — голас Семяжона быў будзённым, як і гэты світанак: капітан абсалютна не клапаціўся пра тых, каго ён паслаў сёння на смерць.
Нават немцы змоўклі, адчуўшы «нахабства рускіх», якія паслалі сваіх на немінучую пагібель.
Тры шарэнгі штрафнікоў ішлі і ішлі насусграч невядомасці. Скуласты мужчына і бялявы хлопец у першай шарэнзе амаль адначасова зніклі ў воблаку светла-бязлітаснага пяску: пачуўся выбух — хутчэй, шчаўчок і нейкі стогн — і яны абодва, так нічога не зразумеўшы, зніклі ў ім. 1 ўсё... Частка штрафнікоў, паддаўшыся страху, адразу ж ірванула назад, да траншэі. Шарэнгі змяшаліся.
— Страляй, Чыкін, страляй! — капітан Семяжон, здавалася, атрымліваў задавальненне ад усяго таго, што бачыў. — Страляй, каб ніводная падла не ўцякла!
Падкошаныя чэргай — і тыя, хто адступаў, і тыя, хто яшчэ стаяў на месцы ў нерашучасці, — (яны не разумелі, за што па іх страляюць свае) людзі падалі... падалі... падалі... Некаторыя, бачачы, што пагібель чакае іх паўсюль — ці ад варожай кулі, ці ад сваёй, — ірванулі напердд: людзі добра разумелі, што назад ім дарогі ўжо няма... Фантанчыкі выбухаў скаланулі наваколле, і палова (ці нават больш) штрафнікоў засталася
ляжаць на палітым крывёю пяску. Астатнія байцы рванулі на дзот. Немцы, відаць, ашаломленыя гэтай атакай, спачатку не стралялі: напэўна, ведалі, што міннае none — гэта сур'ёзнае выпрабаванне для нашых байцоў. Але зараз, убачыўшы, што шмат іх пераадолела гэта, здавалася б, непераадольнае выпрабаванне і ўжо набліжаецца да дзота, адкрылі агонь. Гітлераўцы, вядома ж, не ведалі, што перад атакай нашы штрафнікі атрымалі толькі па старой трохлінейцы Мосіна і па сто грамаў «для смеласці». I ўсё — нават «лімонкі» ні ў кога з іх не было, каб ісці на дзот.
Але немцы гэтага не ведалі.
I каб атака штрафнікоў не захлынулася, Хадасевіч адразу ж падняў сваіх байцоў:
— За мной, сынкі, за Радзіму нашу!
Ён першы вылез з траншэі і адразу ж убачыў, як да яго далучыліся ўсе, хто мог хадзіць. Свой ППШ Хадасевіч ускінуў угару і пабег, ведаючы, што ўсе яго таварышы бягуць за ім. Дзякуючы штрафнікам шлях да дзота быў свабодны, і капітан разумеў, што зараз яго шанец, упускаць які было смерці падобна. Толькі адно пытанне мучыла Хадасевіча: •Дзе ж артылерыя? Няўжо Семяжон сказаў няпраўду? А што, калі яны возьмуць гэтую праклятую вышыню, гарматы ўдараць па сваіх?».
I, як у пацвярджэнне гэтых слоў, раптам заспявалі нашы гарматы. Снарады клаліся акурат у цэль — непадалёк ад дзота, накрываючы пазіцыі немцаў. Раптам капітан адчуў: варожая куля апякла плячо. Кулямёт з дзота не сціхаў. Што рабіць? Раптам Хадасевіч заўважыў каля варожага збудавання бялявую галаву: гэта быў Сямшоў. Што было далей, капітан запомніў на ўсё жыццё. Гэта адбылося ў адзін момант. Сямшоў падляцеў да варожага збудавання і спыніўся, быццам у нерашучасці...
— Мамачка, прабач! — і ў імгненне вока ён кінуўся на амбразуру дзота...
Слёзы і абурэнне — Хадасевіч, захліпаючыся дд усяго гэтага, раззлаваны, кінуўся на немцаў. Ён крычаў і крычаў, убачыўшы, як цела маладога хлопца спаўзло з амбразуры — цела хлопца, які яшчэ і не пачынаў жыць, якога чакала маці і які выратаваў іх усіх.
Кінуўшы гранату, ён выпусціў усе патроны з дыска ППШ, перазарадзіў аўтамат. Потым Хадасевіч пацягнуў на сябе цяжкія металічныя дзверы вялізнай махіны. Яны, на здзіўленне, пададіся лёгка. У цемру праёма Хадасевіч, для перасцярогі, кінуў гранату і, паліваючы кулямі гэтую цемру, уварваўся ў дзот. Некалькі гітлераўцаў ляжала каля кулямёта.