Белая жанчына
Дзмітрый Пятровіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 176с.
Мінск 2012
было пачуццё ўнутранай свабоды і адчуванне быць любімай і патрэбнай родным.
Дзяніс пддсунуў табурэтку і сеў — ён не мог больш стаяць. Пачаў узірацца. Кроў стукала ў скронях... перад вачамі нейкі туман... Чорныя валасы на белай навалачцы. Вочы заплюшчаныя. Твар збялелы, ні крывінкі ў ім. Дзяніс раптам пахіснуўся і ледзьве не зваліўся з табурэта: над верхняй губою — вельмі знаёмая яму кропачка-радзімка... Ён не хацеў верыць і адначасова быў разгублены і ўзрадаваны, што яго Таня — жывая; што гэта яна з усіх тых, хто быў у самалёце, засталася жывою, для яе дачкі, для яго, Дзяніса. Калі Бог яе выратаваў — Дзяніс быў упэўнены, —Таня павінна выжыць, абавязкова... Дзяніс прысеў на яе ложак, паклаў сваю далонь на яе. Нешта жалезнымі абцугамі сцяла яго грудзі, сціснула так, што ён пахіснуўся — і слёзы паліліся з яго вачэй — слёзы адчаю, болю і... палёгкі: на шчасце, яму не прыйшлося шукаць яе сярод мёртвых — яна выжыла, яна будзе жыць, яна жывая! Дзяніс узяў Таніну далонь у сваю... Стральцоў падышоў да яго ззаду, паклаў руку на плячо, коратка сказаў: <3аставайся тут, ні аб чым не думай — за цябе падзяжураць», — і пакінуў Дзяніса аднаго. Некалькі разоў у пакой заходзіла медсястра, але, убачыўшы нерухомую постаць Дзяніса, адразу ж пакідала яго аднаго. Таня спала пад уздзеяннем медыкаментаў, і Дзяніс з нецярпеннем чакаў, калі яна расплюшчыць вочы...
За акном барвовае неба здавалася нібы аблітым крывёю. Аблокі, што ў весь дзень хадзілі па небе, падсвечаныя сонцам, раздзьмуўшы свае ветразі, зараз здаваліся суцэльнай цёмнай хмарай, якая пералівалася, зіхацела ўсімі колерамі ўжо заходзячага сонца. Яно, развітваючыся з зямлёю, адыходзіла, хоць і на нейкі час, у цемру Сусвету, не спыняючы свайго руху. Праз расчыненую фортку вецер даносіў гукі вячэрняга горада.
...Дзяніс бачыць сябе ў салоне самалёта. У крэслах злева ад яго сядзяць Ганна з Алесем, а справа — Таня, Салон
напаўняецца раўнамерным гулам рухавікоў. «Самалёт рыхтуецца да ўзлёту», — здагадаўся Дзяніс. Прышпіліўшы рэмень, ён адчувае, як самалёт бярэ разгон. Праз ілюмінатар бачна, як зямля мільгае, а потым застаецца дзесьці ўнізе. Але нядоўга. Раптам Дзяніс адчувае моцную вібрацыю корпуса. Адкульсьці паваліў густы дым. У салоне пачалася паніка. Раздаўся моцны трэск, і падлога пад нагамі людзей пачала раз'язджацца. Некалькі чалавек з крыкам паляцелі ўніз. Ганна і Алесь, не прышпіленыя да сваіх крэслаў, пасля таго, як лайнер нахіліўся носам, зляцелі са сваіх месцаў і пакаціліся па праходзе. Дзяніс, расшпіліўшы рэмень бяспекі, ускочыў, каб дапамагчы ім, але ззаду раптам пачуў адчайны крык: «Дзяніс, дапамажы! Калі ласка, зрабі што-небудзьі». Дзяніс павярнуўся на крык і ўбачыў, што той рад крэслаў, дзе ён толькі што сядзеў, адным бокам правальваецца ў пралом. 1 ў адным з гэтых крэслаў сядзела Таня, яна была прышпілена рамянём бяспекі. Бяспекі, якой тут, у салоне, ужо не было. «Дзяніс, дапамажы!» — раптам пачулася і з другога боку. Жонка і сын ляжалі на падлозе, моцна ўчапіўшыся рукамі ў край правалу, ногі іх звісалі ўніз. Яны літаральна чапляліся за жыццё. Дзяніс, не ведаючы, у які бок кінуцца спачатку, усёй душою адчуў, што дапамагчы адразу ўсім будзе немагчыма і што трэба, не задумваючыся ні на хвіліну, нарэшце зрабіць свой выбар... I ён рашуча пабег праз агонь, праз дым да жонкі з сынам. «Дзяніс, Дзяніс! Ты куды? Бярніся! Дзяніс! Дзяні-і-і-і-іс!» — ляцеў, затухаючы, за ім Танін голас.
«Дзяніс, — зноў пачуўся Танін голас, зусім ужо блізка. — Няўжо гэта ты?» Дзяніс расплюшчыў вочы і ўбачыў Таню, якая здзіўлена пазірала на яго, усё яшчэ не верачы сваім вачам. Яна не магла ўстаць з ложка, нават сесці — была ўся ў гіпсе, але ясна разумела: усё скончылася, яна жывая, і перад ёю, як добры анёл, ужо ў другі раз (Таня добра памятала, хто аказаў ёй дапамогу ў электрычцы!) знаходзіцца ён,
яе Дзяніс. Ён з дзяцінства быў «яе Дзянісам», яе талісманам у жыцці, добрай прыкметай... I вось зараз, убачыўшы яго тут, Таня чамусьці адразу падумала аб тым, што наперадзе ўсё будзе добра, калі з ёю заўсёды будзе ён. Памяць канчаткова да яе яшчэ не вярнулася, але Тані не хацелася ні аб чым думаць. 3 яе вачэй скаціліся дзве слязінкі, і свабоднаю рукою (другая была ў гіпсе) жанчына змахнула іх, прыкрыўшы твар. «Я не хачу, каб ты бачыў мяне такой. Ты...» — Таня не паспела дагаварыць, як Дзяніс перарваў яе: «Якой гэта «такой»? Я ж доктар, а ты — мая пацыентка. Мы якраз зараз і знаходзімся ў бальніцы, дзе я працую. Так што табе, мая дарагая, прыйдзецца выконваць усе мае рэкамендацыі».
Дзяніс усё ніяк не мог скінуць з сябе рэшткі сну, хаця яго вельмі ўзрадавала тое, што увесь жах быў усяго толькі сном.
Раптам дзверы расчыніліся, і ў палату ўляцела дзяўчына, расчырванелая, запыханая, кінулася да Тані, заплакала: «Матулечка,дзякуй Богу, ты жывая! Амнетолькі што патэлефанавалі. Я, як толькі даведалася пра самалёт, думала, што памру, калі ты... калі з табой... будзе дрэнна...» Яна запнулася, адвярнулася да акна, і плечы яе затрэсліся. Дзяніс падышоў, асцярожна паклаў рукі ёй на плечы, сказаў: «Не плач, даражэнькая. Мамачка твая жывая, яна хутка паправіцца. Я табе абяцаю. Я доктар, і вылечу яе. Бер мне, добра? — Дзяўчына павярнулася да Дзяніса, падняла мокры ад слёз твар, заківала галавой. — Падыдзі да матулі, пасядзі разам з ёю, Ты ёй так патрэбна зараз! А я пакуль што пакіну вас адных, але хутка вярнуся. Тваёй матулі зараз патрэбен спакой — і ніякіх хваляванняў». 3 гэтымі словамі Дзяніс устаў і выйшаў з палаты, прычыніўшы за сабой дзверы. У ягонай душы бушавала бура, і яму хацелася пабыць аднаму, разабрацца з усім. У ардынатарскай, на шчасце, нікога не было, і Дзяніс зайшоў сюды, зачыніў за сабою дзверы на ключ.
* * *
Дзяніс дакладна не памятаў, колькі часу прайшло, але неўзабаве ён пачуў стук у дзверы. Ён не адазваўся. Стук паўтарыўся, і пачуўся голас медсястры: «Дзяніс Міхайлавіч, вы тут? Бас клічуць у 13-ю палатуі».
He даслухаўшы, Дзяніс расчыніў дзверы і накіраваўся ў палату да Тані. Яна ляжала і ўжо ўсміхалася, слухаючы дачку, якая ёй аб чымсьці расказвала. Таня падняла на Дзяніса вочы і сказала: «Дзяніс Міхайлавіч, я вам яшчэ не прадставіла сваю дачку, з якой вы ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца — тады, у электрычцы!». «Маша», — дзяўчынка ўсміхалася аднымі вачыма. Яна шчыра падзякавала яму за ўсё, а ён злёгку захваляваўся: Маша была вельмі падобная на сваю матулю — такая ж чорнавалосая, з зялёнымі вачыма, з прыгожа акрэсленымі рысамі твару. Ёй на выгляд было 16-17 гадоў. «Равесніца майго Алеся», — падумалася Дзянісу. Ён сказаў: «Мне надзвычай прыемна зноў убачыцца з табой, Машачка. Ты вельмі падобная на сваю матулю. «Тут у палату зазірнула медсястра. «Міхась Сямёнавіч збірае кансіліум, ваша прысутнасць неабходна», — паведаміла яна і, не дачакаўшыся адказу, паляцела далей.
«Быбачайце, калі ласка, даражэнькія мае, але мне прыйдзецца на некаторы час пакінуць вас», — Дзяніс паглядзеў на гадзіннік і падняўся. Ён нават сам не заўважыў, што звярнуўся да Тані з Машаю, як да даўно знаёмых, нават родных яму людзей; не бачыў, што Таня зірнула на яго з цеплынёю, слёзы зноў бліснулі на яе вачах: яна чамусьці баялася, што Дзяніс можа пакінуць іх назаўсёды, яна баялася адзіноты, безабароннасці, ёй так неабходна была яго падтрымка. Дзяніс быццам бы пачуў яе. «Бы не хвалюйцеся, як толькі кансіліум скончыцца, адразу ж вярнуся», — паабяцаў Дзяніс, і Таня адразу паверыла яму. Як толькі Дзяніс выйшаў за дзверы, Маша заўважыла: «У мяне такое ўражанне, што Дзяніс Міхайлавіч размаўляў з та-
бою, як са старой знаёмай, і ў электрычцы таксама — ён, як я памятаю, называў цябе па імені». «А як жа інакш, — адказала ёй Таня, — ён сапраўды мой даўні знаёмы, яшчэ з дзяцінства. Але гэта было так даўно, што не хочацца варушыць мінулае...» Таня раптам замоўкла і, гледзячы кудысьці ўбок, цяжка ўздыхнула.
3 таго часу Дзяніс заходзіў да Тані кожны дзень, але, успамінаючы той дзіўны сон і спачуваючы ёй пасдя ўсяго перажытага, ён адносіўся да яе, як да старога сябра, і ніяк інакш. Таня адчувада гэта, але нічым не папракала яго, хаця лічыла самым надзейным мужчынам на свеце. Свайго мужа Таня апошні раз бачыла ў мінулым годзе, у жніўні, каді той на некалькі дзён прыязджаў, каб падпісаць з партнёрам па бізнесе нейкія важныя дакументы. Ён патэлефанаваў Тані чамусьці толькі з аэрапорта, калі ад'язджаў, і ў яе склалася адчуванне: ён проста забыўся, што ў яго ёсць сям'я. Ён нават не спытаў нічога пра Машу, як быццам яна для яго — пустое месца. А ёй хацелася звычайнага, «простага чалавечага шчасця», як пішуць бульварныя раманы. I пакудь гэта «простае чалавечае шчасце» ёй мог даць толькі адзін чалавек — Дзяніс Сакалоўскі, яе сябар дзяцінства, яе каханы чалавек — адзіны ў свеце, хто мог падтрымаць Таню зараз, у такім становішчы. Яна вельмі баялася за Машу, за яе будучыню. У яе павінен быць сапраўдны бацька, а не такі, што нават забыўся пра існаванне дачкі. Але Таня добра разумела, што нельга будаваць асабістае шчасце на чужым няшчасці, разбураючы чужое гняздо. Яна, вядома, магда зрабіць усё, каб Дзяніс быў яе мужчынам, але Таня добра памятала аб тым, што у яго ёсць жонка і сын, і баялася зрабіць яму балюча. Што такое звычайны эгаізм, яна ў поўнай меры адчуда, каді выйшла замуж, і не хацела лезці ў чужую сям'ю, тым больш, што ёй дастаткова было асабістых праблем. Тані проста было салодка на душы ад таго, што Дзяніс не кінуў яе ў такой сітуацыі, і, як урач і ча-
лавек, ён прыйшоў ёй надапамогу— лячыў нетолькі цела, але і душу. Таня была вельмі ўдзячна Дзянісу за гэта, хаця лёгкая зайздрасць да ягонай жонкі — тыповая жаночая рыса — не пакідала яе. I вось зараз, калі каля яе быў такі надзейны мужчына, Таня баялася штосьці змяніць, парушыць у іх адносінах; баялася, што штосьці зменіцца, калі яна нарэшце паправіцца і пакіне бальніцу, дзе адчула, што можа па-сапраўднаму быць шчаслівай, шчаслівай па-свойму...
А Дзяніс, бачачы, як Таня папраўляецца, робіць першыя крокі, радуецца за яе, праводзіў з ёй шмат часу, каб падтрымаць яе, дапамагчы. I яна, ўдзячная яму, выконвала ўсе яго рэкамецдацыі, слухала парады... Так прайшло два месяцы.
* * *
Гэты ліхтарны слуп Дзяніс запомніў з таго часу, як прыйшоў сюды ў першы свой працоўны дзень з дыпломам урача. Пасля аддзела кадраў ён накіраваўся сюды — у хірургічнае дддзяленне, дзе будзе працаваць больш за дзесяць год. Дзяніс да дробязей памятае свой першы працоўны дзень, калі з усімі дакументамі ён як малады спецыяліст накіраваўся сюды, у гэты корпус. У той студзеньскі дзень разгулялася такая завіруха, што нічога не было відаць. I, калі б не гэты ліхтарны слуп, Дзяніс наўрад ці знайшоў бы дарогу...