Белая жанчына
Дзмітрый Пятровіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 176с.
Мінск 2012
Сямён хітравата ўсміхнуўся, захрумстаў агурком.
— Вось я, напрыклад, ніколі праведнікам не быў ні ў якіх адносінах, асабліва ў сардэчных. Вось скажы: якая карысць ехаць адпачываць, калі ты ні з кім не зможаш пазнаёміцца, ну і ўсё такое? Ты ж дарослы, здаровы мужык, усё ў цябе на месцы. Я калі б хацеў, то і не прыходзіў сюды — мог бы і ў правадніцы застацца. Тая, здаецца, была не супраць!
Ён зарагатаў.
— Ты што не ясі? — пацікавіўся ён. — Ведаеш, брат, апетыт прыходзіць у час вячэры — я не толькі пра ежу, — перайначыў ён вядомую прымаўку. — Ну што, па трэцяй?
— Тады традыцыйна — трэці тост за жанчын, — азваўся Курловіч.
Міхась не парушаў маналога свайго візаві, Ці то ад стомы (цэлыя суткі ехаць!) і млоснасці пасля каньяку, ці проста цікава было паслухаць незнаёмага дагэтуль чалавека. Каньяк расслабіў яго, часткова знікла напружанасць, якая бывае, калі ты вымушаны праводзіць час з чужым табе чалавекам. I, здаецца, пакуль не ведаеш нічога пра субяседніка, вывады аб чымсьці грунтоўным рабіць яшчэ рана.
Пасля трэцяга кубка Сямён парушыў маўчанне — яму так хацелася выгаварыцца!
— Ты вось скажы... Ты жанаты чалавек, — ён скасіў вока на правую руку Міхася. — Няўжо табе ніколі не хацелася гульнуць? А? Ты ж не манах, маеш права! Многія... ды амаль усе такія! Колькі таго жыцця! Я вось другі раз жанаты. У мяне зараз пасля шафёрства невялікая фірма — дзверы і вокны ставім. Я некалькі разоў у год езжу ў Тўрцыю, Егіпет. I вядома, не адзін.
— 3 жонкай?
— Ты што! He разумееш? Вядома ж, не!
— А дзеці ў цябе ёсць?
— Дачка, сем год. Першы клас ужо скончыла. Дык вось. Светка, жонка мая, я не ведаю, якімсьці дваццаць сёмым чуццём ці чым яшчэ... хто яго ведае... здагадалася, што ў мяне хтосьці ёсць. А зараз, калі я толькі вярнуўся з Балгарыі, яна ўчыніла мне такі скандал, што я вырашыў з'ехаць ад яе ў Мінск. Тут, дарэчы, і фірма мая.
— Яна цябе выгнала? — здагадаўся Курловіч.
Сямён на імгненне апусціў вочы.
— Ну, знайшла адну рэч... Я з мабільнага заўсёды сціраю SMS-кі, а на гэты раз забыўся на іх. У Светкіным тэлефоне сеў
акумулятар. Яна і ўзяла мой. Ты ж ведаеш жанчын! Спачатку, відаць, патэлефанавала куды ёй было трэба, а потым вырашыла палазіць па ім. Ёй жа ўсё цікава! Вось і націкавілася... А я, дурань, не паспеў знішчыць увесь кампрамат і ўжо, ввдома, нават не апраўдваўся. Дастала ўсё! А я так кахаў яе! Па рэстаранах яе вадзіў, футра з Грэцыі калісьці прывёз, нават машыну ёй узяў. Яна дома сядзела, не працавала. Што ёй яшчэ трэба, га?..
Сямён цяжка ўздыхнуў, адвярнуўся да акна — чорнага змрочнага прамавугольніка, за якім панавала толькі летняя ноч. Здавалася, што ўсё патанула ў гэтай неагляднай цемрадзі, але раз-поразу праносіліся маленькія бліскаўкі-агеньчыкі нейкіх далёкіх-далёкіх станцый, вёсак, хутароў. Купэ было злёгку падсвечана лямпачкай у кутку. Рытмічны стук колаў, пагоцдванне вагона — усё гэта, у цемры з малюсенечкай кропляй святла ў ёй, стварала ўражанне, быццам знаходзішся ў капсуле машыны часу... Еэта вельмі спрыяла шчырай размове.
* * *
На століку ўжо стаяла пустая бутэлька. Сямён тым часам узяў пачак цыгарэт, запалкі і выйшаў у калідор.
Міхась, які ненавідзеў тытунь, не пайшоў за сваім таварышам. Яму захацелася пабыць аднаму. Прытуліўшыся да акенца, ён доўга ўзіраўся ў цемру... Ён шчыра не разумеў свайго новага знаёмага, хоць сам быў, як кажуць, не без граху — як усе, меў свае слабасці, недахопы, інтарэсы...
«Мабыць, і сямейнае жыццё, і нават каханне з часам становяцца прывычкай, руцінай... Нездарма ж кажуць, што сапраўднае каханне — гэта штодзённая цяжкая душэўная праца, якая, каб гэта каханне жыло, не павінна спыняцца ніколі, — падумалася Міхасю. — I як можа пакідаць сям'ю чалавек, у якога расце дачка? Яна ж не вінаватая ва ўсіх гэтых праблемах! I чаму звычайна дарослыя людзі ахвяруюць менавіта сваімі роднымі дзецьмі, нават, бывае, не разумеючы гэтага?!»
Курловіч не падзяляў пазіцыі Сямёна, яго поглядаў на жыццё. Па-мужчынску, па-чалавечы Міхась спачуваў чалавеку, які здаваўся яму зараз далёкім ад ідэалу. А ў чым, скажыце, гэты, сённяшні, ідэал?
I раптам Курловіч уздрыгнуў, нібы скінуў з сябе рэшткі сну, аслупянення — на ягоным твары мільганула нейкая думка...
* * *
Сямён Равуцкі стаяў у тамбуры. Вагон, у якім яны ехалі, быў апошнім у саставе. За дзвярыма, якія былі, вядома, зачынены, вузкай паласатай стужкай з-пад колаў поезда ляцела дарога.
«Як чалавечае жыццё гэта дарога: паласа чорная, потым — белая, і гэтак далей...» — думаў Сямён і глядзеў на яе, не адрываючы вачэй. Дарога ляцела назад, і здавалася, што не цягнік разрывае ноч, несучыся наперад, а яна, дарога, бяжыць, бяжыць ад яго, Сямёна, назад, пакідаючы ўсё далей і далей родны дом. У галаве ўсе думкі даўно змяшаліся. Злосць з нейкім незразумелым імпэтам, як туман, запаланілі яе; і хацелася спыніць гэтую дарогу, гэты поезд — сесці і спакойна разабрацца ва ўсім...
«Ну палаяліся, ну, атрымаў па фізіяноміі!» — напружана думаў Сямён. Але штосьці ўсё роўна не давала яму спакою... Ён ніяк не мог зразумець, што падсадзіла яго тады на каня, чаму ён рашуча пайшоў з дому, ні на кога не зважаючы — нават на Насцю, дачку...
1 раптам, як маланка, у сэрца кальнула думка — першая, мабыць, ясная думка за гэты час, але такая не па-мужчынску здрадніцкая: «Яна ж першы раз ударыла мяне — на поўным сур'ёзе, па твары!». Ён шмат разоў бачыў такую сцэну ў кіно, але ў жыцці сапраўды атрымалася ўсё неяк вельмі балюча, не па-кіношнаму — вельмі шчыра, са злосцю, нечалавечай злосцю...
Усё раптам стала зразумелым: ён хоць і не дзяўчына, але пасля крыўдных слоў і асабліва пасля аплявухі — такога сапраўды ніводнага разу не было яшчэ за ўсё іх сумеснае са Светкай жыццё! — не сцярпеў. Як быў у касцюме, схапіў усё, што трапілася пад руку і выйшаў за дзверы, нічога жонцы не сказаўшы. Нічога...
* * *
Калі Сямён вярнуўся ў купэ, то нават прысвіснуў ад здзіўлення: на століку стаяла непачатая бутэлька гарэлкі.
— Піцерская, дамоў купіў. Ды, ведаеш, вечар сёння нейкі цікавы атрымаўся. Сядай.
Міхась падрэзаў яшчэ каўбасы.
— Сямён, скажы, ты хоць раз бачыў анёлаў?
Той неяк здзіўлена зірнуў на Курловіча.
— He? — спытаў Міхась. — А я асабіста ведаю тых, хто бачыў...
Сямён нічога не сказаў, толькі ўважліва паглядзеў на Міхася: ці не звар'яцеў чалавек? Але той Гаварыў, здавалася, на поўным сур'ёзе.
— Ну што, у цябе лёгкая рука. Працягвай, — Міхась паставіў бутэльку перад Сямёнам. — А зараз слухай. Уяві сабе гарачы ліпеньскі поўдзень. Яна кіяскёр — прадае газеты, часопісы. Побач з ёю — маленькі сын, гадоў пяці. Кіёск металічны, метал раскаліўся ад гарачыні. Побач з гэтай бляшанкай, прыкладна за два метры, пачынаецца гандлёвы рад з садавіной і гароднінай — чатыры невялікія будачкі-павільёнчыкі, аб'яднаныя агульным дахам. Латкі гэтыя аж ломяцца. Тўт і заморскія бананы з ананасамі, тут і багацце нашых, беларускіх, садоў і агародаў.
За прылаўкам бліжэйшага ад кіёска павільёнчыка стаіць немаладая ўжо жанчына. Хоць ёй і цяжка гацдляваць у такую
спёку, яна трывае. Нават усміхаецца пакупнікам, якія ўжо добра ведаюць яе і называюць Савепьеўнай.
Дык вось. У кіёску спёка. Маці з сынам тут з самага ранку. Хочацца піць. А сын увесь час цярэбіць маці за прыпоп і просіць: Жупі мне бананаў і папіць, купі...». Маці ўжо даўно паабяцапа гэта яму, але пастаянны наппыў народу не дае магчымасці адарвацца ад работы. Дзіця, аднак, адпускаць не хоча, хоць усяго два метры аддзяпяюць кіёск ад патка.
Раптам людскі ручаёк, які бруіў, здавалася, непарыўна, сцішыўся, а потым зусім знік. Хлопец зноў радасна пацягнуў маці на вупіну. Тая таксама ўзрадавалася магчымасці хоць на хвіпінку адарвацца ад работы, узяла кашапёк і ўжо накіравапася за сынам да дзвярэй. 1 тут пачуўся стук у шкло — за ім стаяді два чалавекі. Жанчына не змагпа потым успомніць іх знешнасць. А сын цягнуў яе да выхаду: «Пойдзем, мама, хутчэй, пойдзем! > — Пачакай, сыначку, яшчэ адну хвіпінку. Добра?» I яна не адпусціла сына аднаго, а прьітрымапа каля сябе. Тое, што адбыпося далей, яна запомніпа на ўсё жыццё. Пюдзі купілі нейкія газеты, разлічыпіся. Усё гэта заняло дзве-тры хвіліны.
Раптам з вуліцы пачуўся нейкі шум, а потым — страшэнны трэск! Дзяўчына схапіла за руку сына, папяцепа на вупіцу. Штосьці, напэўна, здарыпася! Яна не памылілася. Жудаснае відовішча паўстала перад яе вачамі. Першага патка, дзе звычайна гандпявааа Савепьеўна, проста не быпо — ён быў амаль увесь раструшчаны. Захаваліся топькі бакавіны і верхняя частка. На месцы павіпьёнчыка стаяпа легкавушка-іншамарка. 3-пад яе колаў выцякала некапькімі шырокімі палоскаміраўчукамі цёмна-чырвоная, амапь чорная кроў. Пэты страшны ручай поўз па асфальце, пакрытым рассыпанай гароднінай і садавіной.
За рулём інамаркі хтосьці (за зацененым шклом нічога нельга было разгледзець) круціў гапавой, азіраючыся назад, — відавочна, намагаўся ўцячы! Апе яму зрабіць гэтага не
дазволілі. Як толькі машына ад'ехала прыкладна на метр назад, адразу некалькі чалавек кінуліся да яе, расчынілі з двух бакоўдзверы і, нарэшце, выцягнулі вадзіцеля. Лыпаючы вачыма, са скажоным ад страху бледным тварам, на людзей глядзеў юнак, амаль падлетак. П'янымі вачыма пазіраў ён на тое, што нарабіў... Перастаў вырывацца, сеў на бардзюр, апусціў галаву. Што рабілася тады ў той п'янай галаве — ніхто не ведаў. Ды і часу не было разважаць пра гэта...
Усе кінуліся да Савельеўны. Яна ляжала на спіне, прыціснутая да задняй металічнай сцяны, якая таксама не вытрымала такога націску. Ногі і ніжняя частка цела жанчыны ўяўлялі сабою месіва, галава адкінута. Ніжняя частка твару — суцэльная рана...
Падляцела «хуткая дапамога» — урачы збіраліся зайсці ў магазін (латкі знаходзіліся побач з ім) — і, убачыўшы, што здарылася, кінуліся на дапамогу.
Гавораць, што бяда аб'ядноўвае людзей, робіць іх больш чулымі, менш чэрствымі. Каб ты бачыў, Сямён: людзі, што былі тады нааўтобусным прыпынку, кінуліся хтодапамагацьурачам, хто збіраць з асфальту рассыпаныя яблыкі, грушы, бананы... Некалькі мужчын знаходзіліся побач з віноўнікам трагедыі, які, здаецца, нічога не бачыў перад сабою — аслеп ад таго, што нарабіў.
Савельеўну павезлі ў бальніцу, злачынца — у міліцыю. Але памяць людскую не змыеш, як кроў з асфальту. Надоўга людзі запомнілі тое здарэнне...