• Газеты, часопісы і г.д.
  • Белая жанчына  Дзмітрый Пятровіч

    Белая жанчына

    Дзмітрый Пятровіч

    Выдавец: Чатыры чвэрці
    Памер: 176с.
    Мінск 2012
    44.32 МБ
    — He, сын, ідзі. Я пасяджу.
    — Як хочаш.
    Андрэй пайшоў, а бацька доўга глядзеў яму ўслед праз расчыненыя дзверцы машыны.
    Бразнуў металічны ланцуг, да якога было прывязана вядро, і гулкі плёскат дзесьці ўнізе абвясціў, што яно дасягнула вады. Праз хвіліну вядро было ўжо на паверхні. Андрэй з прагнасцю піў, вада пралівалася на кашулю. Сцюдзёная, яна не шкадавала зубоў, але ён не адчуваў гэтага. Наталіўшы смагу, Андрэй нахіліўся, каб выліць астатнюю ваду пад плот. I раптам паміж дошкамі, на якія звычайна ставілі вядро, ён убачыў нешта бліскучае. Засумняваўшыся, лінуў туды трохі вады. I раптам
    убачыў крыжык. Залаты. «Праваслаўны. Божа! Як той самы, аздоблены камянямі... Яе, Іны, — падалося Андрэю. — Але так не бывае. Толькі ў казках якіх...»
    Усё яшчэ баючыся паверыць асабістай думцы, падняў крыжык, як найвялікшую каштоўнасць, і схаваў у кішэні кашулі. «Гэтаяе... Безумоўна, яе... Археолаг не можа памыліцца... I бацьку сюрпрыз будзе. Калі, дай Божа, маю Даратэю сустрэнем — пазнаёмлю іх!» — у душы засмяяўся сваёй думцы Ацдрэй. Гэта быў добры знак. Чаму? Ён пакуль уцяміць не мог, але адчуваў, што рухаўся ў правільным накірунку.
    ...I тут толькі ўбачыў старога, які выйшаў з варот суседняй хаты і сеў на лаўку каля плота. Дастаў папіросы. Закурыў. Гэта быў Кузьміч.
    Андрэй падышоў. Прысеў побач.
    —Дзень добры! — павітаўся Андрэй. — Смачная ў вас вада. У горадзе такой няма.
    — I табе добры дзень, хлопец, калі не жартуеш. Праездам у нас ці да каго-небудзь у госці?
    — Ды навальніца паламала ўсе планы, — пачуўся ззаду голас Бойціка-старэйшага. — Мы за вёскай пад дубам спыніліся, калі ўсё пачалося. Думалі перачакаць. He паверыце: маланка па нашым дубе жахнула. Падпаліла яго. Мы — адразу сюды.
    —Дуб, гаворыце, падпаліла? — Кузьміч павярнуўся да Басіля Сцяпанавіча і ўважліва паглядзеў на яго, прыплюшчыўшы адно вока. —Дык гэта... ўсім вядома, што пад дрэвам... адзінокім тым больш... хавацца ад навальніцы няможна. Хаця... старыя гавораць... Пярун не па ўсіх б'е...
    Бацька і сын зірнулі адзін на аднаго.
    — ...Азвычайна толькі па тым, на кім цяжкі грэх... Бось...
    — А мы тут пры чым? Мы ж толькі пад гэтым дубам стаялі! — не паверыў Ацдрэй. — Глупства нейкае...
    Апошняя фраза амаль прашалясцела ў цяжкім восеньскім паветры. Але стары пачуў яе.
    — Ты, хлапец, малады яшчэ зусім, не ведаеш шмат чаго... — пачаў Кузьміч.
    Але Войцік-старэйшы перарваў ягоную думку.
    — Бы, пэўна, здзівіцеся, — пачаў ён. — Але мы сабаку свайго шукаем. Я, вядома, разумею, наколькі дзіўна гэта гучыць... Вось ваша вёска бліжэйшая да бярозавага гаю, хаця я тут ужо двойчы праязджаў... Гэта аўчарка, прыгожы такі пёс...
    Кузьміч раптам аслупянеў. Быццам маланка ўдарыла ў яго, калі пачуў словы «бярозавы гай» і «аўчарка». Ён усё зразумеў і, паколькі быў чалавекам шчырым, адразу адкрыў свае карты.
    — А чаму ты страляў па ім, гад? Чаму не пашкадаваў? Людзі з-за цябе начэй не спяць — баяцца, каб не сканаў ён!
    Словы Кузьміча прагучалі як стрэл сярод звонкай цішыні.
    — Божа мой, дык ён жывы! — страпянулася надзея ў сэрцы Войціка. Ён кінуўся да старога. — Прашу вас, пакажыце, дзе ён! Прашу вас!..
    Яму было сорамна перад сынам, але ён разумеў, што гэтая хвіліна вельмі каштоўная для яго. I... для ўсёй сям'і.
    — А па чым я ведаю, твой гэта сабака ці не? — працягваў свой «допыт» Кузьміч. — Як яго завуць?
    Ён ужо зразумеў, што гэта і ёсць той самы злачынца, на якога ён наслаў столькі сваіх пракляццяў. Але, гад, напэўна, вельмі шкадуе аб усім. Кузьміч раптам аслупянеў, убачыўшы ў вачах яго слёзы... Звыклы да ўсяго, ён баяўся толькі жаночых слёз. А тут мужчынскія...
    — Джэк, — ціха адказаў Васіль Сцяпанавіч. — Аўчарка. Вы ж, пэўна, бачылі...
    I ў некалькіх словах расказаў Кузьмічу і пра Джэка, і пра маці, і пра міліцыю. Той слухаў уважліва, не перарываў. Уздыхаў. Выслухаўшы, зноў закурыў. Падумаў, выпусціўшы клуб дыму, сказаў:
    — Бог табе суддзя, чалавеча... Хаця я цябе разумею...
    Кузьміч замаўчаў.
    — He дай Божа такое каму-небудзь... Хаця... Сабакі — як людзі. Могуць калечыць, могуць і ратаваць. Могуць крыўдзіцца, могуць і дараваць...
    Ён з хітрынкаю ў вачах зірнуў на Войціка.
    — Толькі лгаць не могуць. Заўсёды шчырыя — ва ўсім...
    Войцік маўчаў.
    — Я ведаю, дзе твой Джэк. Але падумай спачатку, ці трэба табе з ім сустракацца... ну, пасля ўсяго. Фершал выняў з яго галавы твае жалезкі... У сабакі... ну, новае жыццё, можна сказаць. Атады...
    Стары зноў уважліва паглядзеў на Войціка.
    — ...плакаў у тым лесе, як дзіця... Вось... Таму, дарэчы, яго і знайшлі...
    Вочы Войціка зноў напоўніліся слязьмі. Ён упершыню ў жыцці знаходзіўся ў такой сітуацыі. Што рабіць далей? Ці можна зноў вярнуць Джэка? Альбо не рабіць балюча яму і сабе і вярнуцца ў Мінск, пакінуўшы яго іуг, у новых гаспадароў, у новым жыцці?..
    л * *
    Усё вырашылася само сабою. Раптам ля суседняй хаты, якраз насупраць старой бярозы, пачуўся голас:
    — Ну што нам з табой у тым лесе рабіць пасля дажджу? Заўтра лепш пойдзем, праўда? Дровы нас няхай пачакаюць!
    Кузьміч і Войцікі павярнуліся на голас і ўбачылі Собаля і Джэка. Іван Данілавіч трымаў у руцэ міску з чарговай порцыяй ежы для свайго гадаванца. Джэк, адчуўшы прыемны пах, пакінуў сваё месца ў стопцы.
    — Эй, Данілавіч! Хадзі сюды! — закрычаў яму Кузьміч. — Я цябе з адным чалавекам пазнаёмлю!
    Гавораць, што калі скажаш нешта на пачатку вясковай вуліцы, то рэха разнясецца на ўсю вёску. I сапраўды, як толькі прагучалі словы Кузьміча, некаторыя цікаўныя суседзі, пакуль здалёк, пазіралі на іх. Суседняя ад хаты Собаля брамка расчынілася, і на вуліцу выбегла Іна. Яна ўжо пачала збіраць рэчы перад ад'ездам у Мінск: адпачынак заканчваўся, — як раптам пачула галасы на вуліцы. Убачыла Кузьміча і двух незнаёмых ля суседскіх варот. Аднаго, падалося Іне, яна ўжо дзесьці бачыла.
    — Што там, дачушка? — спытала Кацярына дачку. Яна прыйшла на абед і завіхалася зараз на кухні.
    — Нейкія незнаёмыя да дзядзькі Вані прыйшлі. Я пайду пагляджу.
    — Я хутка цябе даганю, Іначка...
    Апошніх слоў Іна не пачула — была ўжо каля брамкі.
    * * *
    Собаль яшчэ не паспеў нічога зразумець, як Войцік рашуча расчыніў брамку і ступіў на двор. Андрэй застаўся каля ўваходу.
    Джэк таксама заўважыў свайго былога гаспадара і, павярнуўшыся, замер. Як скамянеў. Войцік зрабіў некалькі крокаў і таксама спыніўся. Паглядзеў на Джэка. I раптам адчуў, як сілы пакідаюць яго, — прысеў. Штосьці зашчымела ў горле ў Васіля Сцяпанавіча. I ён ціха, амаль шэптам, няўпэўнена сказаў:
    — Джэк! Чуеш мяне? Ідзі сюды...
    Голас яго некалькі разоў перарываўся. Ад хвалявання ў сэрцы зашчымела. Галаву пранізаў моцны боль.
    Джэк уважліва глядзеў на Войціка.
    Збоку здавалася, што сабака проста не пазнае яго. Але потым адбылося тое, чаго чакаць было, па сутнасці, нельга, але чаго чакалі, напэўна, усе, асабліва Васіль Сцяпанавіч.
    Джэк раптам заскуголіў, лёг на зямлю і папоўз да свайго гаспадара.
    Войцік усё зразумеў... Заплакаў, як дзіця, і кінуўся да Джэка. Упаў на зямлю, прыціснуў галаву сабакі да грудзей, пачаў цалаваць...
    Сцэна гэтая расчуліла ўсіх.
    3-за плота пачуўся голас Кузьміча:
    — Бач ты, сабака ўсё зразумеў... дараваў яму... дараваў усё...
    Андрэй адчуў, як слёзы радасці і палягчэння душаць яго. Закрыў твар рукамі, плечы яго затрэсліся.
    — Што з вамі, Андрэй? — пачуў ён раптам знаёмы голас.
    Войцік азірнуўся: разам з Кузьмічом ля брамкі стаяла... яго Даратэя! Ён не верыў у прымхі, але тут усё ж такі цяжка было паверыць у такое дзіва, і тым больш зараз...
    — He, нічога, — пачаў ён. — Проста гэта мой сабака і... мой тата...
    — Ваш? — у вачах дзяўчыны раптам заззялі злыя агеньчыкі. — Значыць, гэта ён страляў па гэтым няшчасным, якога мая маці ледзьве з таго свету вярнула?
    — Ён... не хацеў... Вы павінны зразумець... Ён, Джэк, бабулю — татаву маму — пакусаў... да крыві. Два швы наклалі...
    — Дзякуй Божа, што хоць праз столькі год гэтую мегеру твая кара знайшла! — пачуўся злосны шэпт каля Андрэя.
    Ён азірнуўся: побач з Інаю стаяла прыгожая чорнавалосая жанчына, вельмі падобная на яе.
    — Што ты гаворыш, мама? Хіба так можна? — Іна здзіўлена паглядзела на маці.
    — А чаму я павінна маўчаць? А, Васіль? Помніш мяне?
    Войцік падняў галаву. Спачатку не пазнаў. Але паступова, хвіліна за хвілінаю бачна было, як ціхае светлае шчасце яго саступае месца новай трывозе.
    — А помніш, як яна не згаджалася, каб былі мы з табою разам? А помніш, як яна выкінула нас з двухмесячнаю дачкою на мароз, сказаўшы, што нагі нашай не будзе ў вашым доме, таму што мы ледзь не псуем ваш генафонд знакаміты? А дзіця ў падоле — не іх дзіця! Дык вось запомні: так ёй і трэба! Кара Боская насцігае ўсіх — рана ці позна — усіхі Эх, Вася, Вася! Што ж вы нарабілі!..
    Андрэй стаяў, ашаломлены тымі зменамі ў свядомасці, якія адбыліся на працягу толькі апошніх пяці хвілін. Свет нібы выбухнуўу яго галаве... Ён раптам успомніўпра крыжык. Зірнуў на Іну: на яе шыі крыжыка не было.
    — А я вось што сёння знайшоў. He ваш часам?
    I выцягнуў крыжык.
    — Ой, — здзівілася Іна, — а мама казала, што гэта дрэнная прыкмета — згубіць нацельны крыж. А аказваецца, не зусім дрэнная. Як вы лічыце? Як ты лічыш? Можна на «ты»?
    — Можна, — з усмешкаю згадзіўся Андрэй...
    Собаль, які бачыў усю сцэну, спачатку раззлаваўся, калі ўбачыў Войціка, — яшчэ раней хацеў разабрацца са злачынцам, які пакрыўдзіў сабаку. Потым, убачыўшы рэакцыю Джэка, быў гатовы дараваць незнаёмцу. А пачуўшы словы Кацярыны і зразумеўшы ўсё, падумаў, што час ужо даўно ўсё паставіў на свае месцы і што нельга нічога вяртаць назад, калі толькі жыццё само не ўнясе свае карэктывы...
    Кузьміч ціхенька падышоў да Івана Данілавіча, паклаў таму на плячо руку, адвёў убок і напаўголаса караценька паведаміў яму гісторыю Войціка.
    А той тым часам не адыходзіў ад Джэка. Садзеў на траве, а сабака даверліва паклаў галаву свайму гаспддару на калені... Андрэй і Іна, усхваляваныя, сядзелі з імі. Васіль Сцяпанавіч ашаломлена глвдзеў на дачку і, здавалася, сам не разумеў яшчэ, што здарылася.
    «Дзе ж ты, той Пярун, што не пакараў мяне раней? Чаму ты прыйшоў да мяне так позна — толькі зараз?..» — разгублена пытаўся ў сябе Войцік, разумеючы, што чым больш ён ставіць перад сабою пытанняў, тым больш парадаксальнымі яны яму падаюцца...