Белая жанчына
Дзмітрый Пятровіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 176с.
Мінск 2012
— I ты здароў будзь, Сяржук! Ды вось па дровы еду ў лес. Дай вядра каня напаіць!
— Вазьмі каля ганка.
— Дзякуй! А ты на поле?
— Куды ж яшчэ ў такую пару?
Собаль узяў вядро і накіраваўся з ім да калодзежа. «ЗІЛ» выехаў з двара і, падняўшы цэлае воблака пылу, знік за паваротам дарогі. Іван Данілавіч напіўся сам, наліў у вядро каню. Чакаючы, пакуль той спатоліць смагу, прысеў на лавачку каля плота, дастаў пачак «Прымы», закурыў. Хутка павінен быў падысці сын Даніла. Нарэшце на вуліцы паказаўся светлавалосы хлопец у камбінезоне. Убачыў Собаля, вінавата ўсміхнуўся.
— Прабач, тата! На калгасным двары затрымалі — у час уборачнай ім каб усе машыны былі на хаду! А дзе «запцацкі»
ДЖЭК^
для «газонаў» дастаць? Хіба толькі Васільевіч са свайго «Жыгуля» здыме!
Даніла зноў усміхнуўся.
— Слухай, Даніла, я колькі разоў табе гаварыў — трэба ў механізатары ісці, а ты ў аграномы сабраўся! Хаця ў свае гады разважаеш як дарослы!
— А які я? Ці не дарослы? Васямнаццаць жа ёсць!
Нягледзячы на свой малады ўзрост, Даніла Собаль дапамагаў на калгасным двары механікам у гаражы, паколькі добра разбіраўся ў тэхніцы. Васільевіч, сваяк Собаляў, узяў на працу здатнага да машын і трактараў юнака, хаця, як гавораць, спуску таму не даваў.
— Давай, дарослы, вазьмі вядро і занясі на гэты двор, — з усмешкаю сказаў Собаль сыну.
— Да Сержука?
— Да яго. I паехалі хутчэй! Сонца ўжо высока...
* * *
Воз нетаропка рухаўся па шашы. Справа, адразу за вёскаю, шалясцеў дробнымі зялёнымі лісточкамі бярэзнік
Вось і паварот. Калі спусціцца ў лагчыну, праехаць якую сотню метраў, будзе поле, за якім пачынаецца змешаны лес — мэта сённяшняга падарожжа.
Раптам ранішнюю цішыню разарваў плач. Так звычайна плача дзіця — жаласліва і разам з тым пранізліва. Здавалася нават, што ўсё навокал застыла ў маўклівым чаканні: сцішыўся лес, вецер замёр, прыслухоўваючыся да гэтых дзіўных, незвычайных для яго гукаў.
Плач ішоў якраз з глыбіні бярозавага гаю.
— Што гэта? — спытаў Даніла, які сядзеў за бацькам, — Можа, дзіця? Але адкуль яно ў лесе?
— Зараз убачым.
Собаль накіраваў каня ўніз. Праз пару метраў воз спыніўся. Зноў пачуўся плач, ужо прыглушаны. Прыгажуні бярозы
паўсталі вакол, і на гэтым бела-чорным фоне нічога нельга было ўбачыць. Іван Данілавіч падышоў да старой паваленай бярозы і раптам убачыў распрасцёртага на траве вялікага сабаку, які ціха стагнаў. 3 галавы і шыі яго ішла кроў, барвовымі плямамі адліваючы на сонцы. Крыві было няшмат, але Собаль раптам сэрцам адчуў, як балюча зараз гэтай жывой істоце, як пакутуе кожная клетачка яе цела.
— Глядзі, тата, гэта ж аўчарка! — Даніла стаяў побач. — I хто яго так, а?
— Злыдзень нейкі! Няўжо нармальны чалавек будзе калечыць сабаку? — Собаль сціснуў зубы ад злосці. — Эх, сустрэць бы яго... Я б яму паказаў!
— Слухай, баця, што будзем рабіць?
— Пачакай. Дай падумаць.
Іван Данілавіч адчуў, як сэрца сцялася ад болю: як так можна рабіць? Няўжо не мае межаў людская несправядлівасць? Собаль падышоў да аўчаркі, прысеў перад ёю, уважліва агледзеў галаву сабакі. Кавалак левага вуха быў нібыта адсечаны чымсьці.
— Напэўна, палілі з ружжа, сволачы! Бачыш, што з вухам? — Іван Данілавіч асцярожна правёў па жоўта-чорным баку сабакі.
Даніла прысеў побач.
— Глянь, ён плача!
I сапраўды, з цёмных вачэй аўчаркі каціліся слёзы. Джэк глядаеў на людзей, нібы просячы іх дапамогі. Хрыпы вырываліся з горла сабакі. Дыханне перарывалася.
— 1 вочы, як у чалавека, бач ты! — Собаль адчуў у горле нейкі камок.
— Трэба яго да цёткі Каці — яна ж доктар! А, баця?
Іван Данілавіч не вельмі разбіраўся ў паляўнічых справах. Але разумеў, што калі стралялі буйным дробам, то шансаў у аўчаркі мала, а калі не, то... «Каб куляй, то сабака, напэўна, адразу б сканаў. А тут, Бог дасць, выжыве...» — ён уздыхнуў.
— Вось так, браце мой, пацярпі, прыдумаем што-небудзь», — звярнуўся Собаль да сабакі. Той, відаць, зразумеў, што яму ліха не зробяць — цярпеў, пакуль Іван Данілавіч асцярожна аглядаў ягоную галаву. Раптам аўчарка прыўзняла галаву і лізнула руку Собаля.
— Ляжы, ляжы, — усміхнуўся той. — Глядзі ж ты, ўсё разумее, а! Ну і дзе ж твае баявыя раны?
Ён дакрануўся да шыі аўчаркі, і тая страпянулася,
— Глядзі, баця, можа ўкусіць! He чапай, —Даніла ўстаў.
— Падгані, сынок, воз сюды. Толькі асцярожна.
Даніла выканаў загад бацькі. Собаль зняў з воза і рассцяліў на траве стары брызентавы плашч, які звычайна браў з сабою ад дажджу.
— Ну, цярпі, браце! — сказаў сабаку, нахіліўся, акуратна падхапіў яго і паклаў на брызент. Аўчар застагнаў — зусім як чалавек, і прыглушаны рык вырваўся з ягонага горла.
— Спакойна, спакойна, — ці то сабаку, ці то сабе сказаў Собаль.
Разам з Данілам перанеслі аўчарку на воз.
— Ну што, сын, на сёння, па-мойму, дровы адмяняюцца! — Іван Данілавіч узяў лейцы. — Но, Сярко!
Воз нетаропка пачаў аддаляцца.
Частка VII
Старое замчышча і возера, паверхня якога блішчэла, як люстра пдд апошнімі промнямі, амаль патанулі ў вячэрнім сутонні. Рэшткі сцен і нават некалькі ўцалелых байніцмашыкуляў нддавалі гэтай мясціне нейкую таямніча-чорную панурасць. А вогнішча недалёка ад былой брамы ажыўляла змрочны пейзаж. Здавалася, што зараз з варотаў панясуцца на конях узброеныя рыцары, а над галоўнай вежай-данжонам успыхне, як полымя, сцяг феадала — гаспадара замка.
Але ўсе гэтыя гатычныя летуценні развейвалі светлыя плямы каля вогнішча. Калі ўважліва прыгледзецца да іх, то можна было пазнаць тры сучасныя турыстычныя палаткі колеру «вырві вока», якія, нібы прывіды, зіхцелі ў паўзмроку. Каля вогнішча сядзела некалькі маладых людзей і дзяўчат. Адзін з іх перабіраў струны гітары. Гэта быў Андрэй Войцік. Моладзь нястройнымі галасамі спявала:
Едкнйдым создаётуют, Нскры шеют я гаснут самн. Пять ребят о любвн поют Чуть охрнпшнмн голосамм...
— Цудоўная старая песня, душэўная... Яе яшчэ мой бацька спяваў, — уздыхнуўшы прамовіў Андрэй. — Вось і вы вывучылі яе. Нездарма ўсё лепшае народ заўсёды перадаваў з пакалення ў пакаленне. A то зараз на танцы можна не хадзіць — адны толькі «умца-умца» цэлую ноч.
— Ну, не кажыце, Ацдрэй Васільевіч, — не згадзілася з кіраўніком чарнявая дзяўчына, якая толькі што натхнёна спявала разам з усімі. — А з хлопцамі дзе знаёміцца, а?
Усе засмяяліся.
— Ведаеш, Таня, з хлопцамі табе пазнаёміцца можна, памойму, вельмі лёгка. Усе будуць тваімі — такая прыгажуня!
Нават у надыходзячай цемры было бачна, як дзяўчына зардзелася і з удзячнасцю паглядзела на Войціка.
— Андрэй Васільевіч, слухай, ты якраз пра танцы ўспамінаў, — падаў голас мужчына з правільнымі рысамі твару, на выгляд, такога ж узросту, як Войцік, — а калі мы з табой для моладзі выхадны абвесцім?
— Калі квадрат проіадзем, Аляксавдр Віктаравіч. А я на гэты дзень у Мінск скокну. У мяне справы там ёсць, — Андрэй уважліва пагладзеў на субяседніка, і ў вачах яго мільганула ледзь прыкметная хітрынка...
* * *
Электрычка падыходзіла да перона. Людзі нетаропка рыхтаваліся да таго, каб уліцца ў вялікую плынь мінчан, якая шырокай ракой разлівалася па тратуарах вуліц, парках, скверах, бульварах і пры гэтым знаходзілася ў пастаянным руху. Горад жыў, дыхаў, як чалавек — вялікі і прыгожы, як знешне, так і духоўна. Па ўсім было відаць, як мінчане любяць і берагуць свой родны горад: які ён чысты, дагледжаны, сапраўдная еўрапейская сталіца... Так думаў Ацдрэй, перасякаючы Прывакзальную плошчу. Ён са сваёй нецярплівасцю не мог чакаць і таму вырашыў адразу зайсці ў музей, да Іны.
«Як там мая Даратэя? — усю дарогу думаў ён. — А калі я дарэмна еду?»
Сеў у «соты» аўтобус, перавёў дух. «Так быў заняты, што нават некалькі дзён не тэлефанаваў да сваіх, — міжволі ўспомніў Андрэй, адчуўшы, як стала сорамна. — Нічога, потым заскочу дадому».
Гэтая думка супакоіла яго. Але што скажа Іна, калі ўбачыць яго, запыленага, у штармоўцы — не такім, якім быў у музеі? «Не, Якубе, трэба было ўсё ж спярша дадому забегчы!» — мільганула думка.
Вось і музей. Андрэй узляцеў па прыступках і раптам спыніўся: ён жа не ведае яе прозвішча! «Разбяруся на месцы!» — вырашыў Войцік. Ён рашуча расчыніў дзверы і ўвайшоў.
Народу на першым паверсе было мала. Каля касы стаяла некалькі чалавек і — о ўдача! — тая самая жанчына, што падышла, калі яны з Інаю стаялі на лесвіцы.
— Добры дзень! — Андрэй наблізіўся да яе.
Жанчына паглвдзела на яго і, вядома ж, спачатку не пазнала.
— Добры дзень, малады чалавек! Чым магу дапамагчы? — добразычліва спытала яна.
— Скажыце, а як я магу ўбачыць Іну... Іванаўну? — дадаў Войцік, спадзеючыся, што так жанчына хутчэй успомніць.
— А яе няма, — адразу ж расчаравала яна Авдрэя. — Іна Іванаўна ў адпачынку.
—А як знайсці яе ў Мінску, не падкажаце? — Войцік ухапіўся за апошнюю саломінку.
— Я думала, што вам самому вядома як. Я ўспомніла: вы так міла шчабяталі тады на лесвіцы, — жанчына ўсміхнулася. — Прабачце, гэта, вядома, не мая справа... Але хто яна вам?
У вачах яе добра чыталася цікаўнасць.
«Мабыць, аматар свежых плётак», — падумаў Андрэй.
— Мы з Інаю вучыліся калісьці разам, — ён раптам адчуў, як расце нецярпенне, але трымаў сябе ў руках.
— А, — неяк расчаравана працягнула яна і дадала: — Зразумела...
Агеньчык цікаўнасці ў яе вачах раптам згас.
— Да пабачэння! — Андрэй павярнуўся, каб пайсці, але за спінаю пачуў:
— Успомніла, малады чалавек! Іна гаварыла, што збіраецца да маці ў вёску.
Андрэю гэта нічога не сказала. Ён сціпла падзякаваў і пайшоў.
* * *
Андрэй расчыніў дзверы, увайшоў у кватэру. Паставіў сумку, скінуў штармоўку. I адразу ўбачыў маці. Яна амаль нячутна падышла да яго. Андрэй уздрыгнуў ад нечаканасці. Звычайна матуля яшчэ з кухні ці залы пытаецца, хто прыйшоў, — гучна, весела. А тут падышла, не гаворачы ні слова. Андрэй зразумеў: штосьці здарылася.
— Прывітанне, мама, — падышоў, чмокнуў у шчаку, як заўсёды. — Ты нейкая не такая...
— Прывітанне, сын. Ты чамусьці раней...
— Я вырваўся на дзень. Заўтра назад, — нецярпліва адказаў Ацдрэй. — Штосьці не так? Што здарылася?
Ён азірнуўся.
— А дзе Джэк? Чаму не сустракае? Лана выгульвае? — Андрэй міжволі адчуваў, як расце нейкая неўтаймаваная трывога.
— Лана паехала дадому сёння, Павел забраў яе.