• Газеты, часопісы і г.д.
  • Белая жанчына  Дзмітрый Пятровіч

    Белая жанчына

    Дзмітрый Пятровіч

    Выдавец: Чатыры чвэрці
    Памер: 176с.
    Мінск 2012
    44.32 МБ
    — А Джэк? — нарэшце перахапіў ініцыятыву Пятро Фёдаравіч. Капітан курыў чарговую цыгарэту, стоячы ля расчыненай форткі.
    Войцік раптам здрыгануўся, нібы ўспомніўшы пра нешта балючае.
    — Вы толькі што прыгадалі пра день нараджэння сына, пра тое, як зрабілі яму падарунак, — Корань узяў попельніцу, сеў за стол.
    У вачах Войціка раптам паказаліся слёзы. 3 кішэні ён выцягнуў партманэ, з яго — фотаздымак.
    — Вось наша сям'я. I Джэк... Хіба ж не прыгажун?
    Ён зноў схіліў галаву, а калі падняў, на твары была такая горыч, што капітану, чалавеку далёка не сентыментальнаму, захацелася яго суцешыць. Пятро Фёдаравіч узяў фотаздымак. Фота было зроблена, напэўна, дзесьці на прыродзе. Старэйшы Войцік разам з жонкаю стаяць, абняўшыся. Перад імі на траве сядзяць дзеці, ужо амаль дарослыя. Ацдрэй гладзіць па галаве сабаку, які быццам шчасліва ўсміхаецца, мружачыся ад сонца.
    Пятро Фёдаравіч калісьці таксама меў чатырохногага сябра. Некалькі год таму ў яго жыў маленькі чорненькі «тойчык»1 Тоша. Жонка з дачкой, ды і ён сам, не маглі нарадавацца на
    1 «Тойчык» (той-тэр'ер) — дробная парода сабак.
    свайго любімца. Але чумка — адкуль толькі ўзялася тая хвароба? — забрала ў іх Тошку. Гаравалі па ім, як па чалавеку. Пасля вырашылі: больш ніякага сабакі ў доме не будзе...
    Цяпер, гледзячы на фатаграфію Джэка, Пятро Фёдаравіч нібыта зноў перажыў страту свайго ўлюбёнца. Любы сабака нагадваў яму Тошку...
    А з гэтага здымка на Кораня глядзеў прыгожы дарослы аўчар. Вострыя вушы, чорны бліскучы нос, жоўта-чорная з падпалінамі поўсць — як быццам звычайная «знешнасць» сабакі гэтай пароды. Але штосьці незвычайнае было ў Джэка. Але што? «Вочы!» — раптам здагадаўся капітан. Позірк Джэка быў не падобны на звярыны. «Гэта амаль чалавечы позірк, у якім адлюстраваўся не інстынкт, а нешта разумнае, больш глыбокае... — усё гэта маланкай пранеслася ў галаве Кораня. —Дзіўна, — падумаў ён, — сабака з чалавечымі вачыма...» Уздыхнуў. «Амаль як у ТошкЬ, — зноў прамільгнула думка.
    — Колькі радасці ён нам прыносіў, — працягваў Войцік, — быў сапраўдным членам сям'і. Ддя Ацдрэя, ды і ўсіх нас, Джэк быў добрым сябрам, надзейным абаронцам — вялікім, ласкавым, прыгожым...
    Мужчына на хвіліну змоўк, апусціўшы вочы долу. Зноў на ягоным твары з'явілася нешта падобнае на горкую ўсмешку.
    — Джэк, як і любы добра выхаваны сабака, ніколі не мог пакрыўдзіць чалавека, асабліва малое дзіця альбо каго-небудзь з нашай сям'і. I калі для дзіцяці дзесяць-дванаццаць год не ўзрост, то для сабакі гэта ўжо старасць.
    Твар Войціка зноў стаў змрочным.
    — Узрост заўсёды бярэ сваё... Уявіце сабе старога чалавека, які занядужаў, хварэе, патрабуе шмат увагі. Так і Джэк. Колькі я аб'ездзіў ветэрынараў! Усе гаварылі, што доўга ён не працягне. А з вясны гэтай стаў не падобным на сябе — раздражнёным, нават агрэсіўным. Я якраз хацеў паехаць з Джэкам да ветэрынара. Але не паспеў...
    Войцік хутка зірнуў на капітана.
    — Вы нічога не падумайце толькі... Я ніколі не думаў аб тым, каб усыпіць Джэка. Паверце, ніколі такой думкі не ўзнікала... Але ўчора...
    Ён на хвіліну замаўчаў...
    * * *
    Капітан Корань разумеў, як цяжка гаварыць чалавеку, што сядзеў насупраць яго. Той, здавалася, згінаўся пад цяжарам сваіх слоў, той віны, якую адчуваў, тых падзей, якія зараз перажываў нанова. Але ў чым была віна яго?
    — Учора, — відаць, сабраўшы ўсе сілы, працягваў Войцік, — я якраз быў у гаражы — пяць хвілін ад дома. 1 тут пазваніла маці — яна жыве зараз з намі. Я добра чую, як рычыць Джэк і разумею: нешта здарылася. А маці як загалосіць у трубку: «Сынок, ляці хутчэй! Сабака звар'яцеў! Зараз усіх пакусае! Як мяне...» He дагаварыла, кінула трубку. У мяне зямля пайшла з-пад ног... Але сумеўся. Кінуўся на машыне дахаты. Уляцеў у кватэру. Маці пасярод кухні. Стаіць, прыціскае правую руку. 3 яе цячэ кроў. Побач жонка з нейкай анучкай. Паміж імі — Джэк. Ашчэрыў зубы. Рык на ўвесь дом. Аказваецца, калі сабака еў, маці хацела змяніць у ягонай паілцы ваду (паілка стаяла побач з міскай сухога корма для Джэка). У гэты момант сабака нечакана зарычаў (такога яшчэ ніколі не было) і цапнуў маці за руку. Яна збянтэжылася не столькі ад болю, колькі ад крыўды на яго. Хаця якія зубы ў аўчаркі, вы, пэўна, ведаеце... Маці закрычала. Прыбегла жонка. Замахнулася на Джэка павадком. Той ашчэрыў зубы і на яе. Маці толькі тдды заўважыла, што з рукі цячэ кроў. Рана была невялікая, але жанчыны спалохаліся. Маці патэлефанавала мне. Дзякуй Богу, я быў недалёка...
    — А чаму вы не выклікалі міліцыю або ветслужбу? — пацікавіўся Пятро Фёдаравіч.
    — Я быў упэўнены, што Джэк мяне, свайго гаспадара (а любы сабака заўсёды выбірае сабе ў сям'і галоўнага «га-
    спадара», якога ва ўсім слухаецца), пакрыўдзіць не пасмее. Але, заляцеўшы тады ў кватэру, усё ж схапіў наморднік і павадок. А ўбачыўшы, як па руцэ маці сцякае кроў, сам быццам звар'яцеў: як ён мог пакрыўдзіць роднага, самага дарагога мне чалавека?! Гэтага я зразумець не мог. Маці імкнулася нешта сказаць... Але злосць цалкам захапіла ўсе мае думкі, пачуцці. 3-за дзвярэй я ўбачыў збялелы твар Ланы — яна баялася заходзіць. Дачка чакае дзіця — ёй нельга хвалявацца. Выклікалі «хуткую». Усё раптам закруцілася навокал, як у страшэннай завірусе... Я задыхаўся ад крыўды, болю і злосці на таго, хто да апошняга моманту быў дамашнім улюбёнцам, сапраўдным членам сям'і. Гэты боль рос. I мне стала страшна. Душа чакала помсты. Я, не гаворачы ні слова, падляцеў да Джэка, начапіў павадок і пацягнуў сабаку за сабою. Як на бяду, позірк мой упаў на жалезную шафу, дзе стаяла ў чахле стрэльба. Схапіў яе. Джэк раптам усё зразумеў. Пакорліва паплёўся за мною. Жанчыны мае хорам залямантавалі: «Куды ты? He трэба!». Але я нікога не чуў: не мог дараваць Джэку...
    Войцік на хвіліну змоўк. Корань наліў яму вады. Той зрабіў некалькі глыткоў.
    — Дык вось... Я зацягнуў Джэка ў машыну. Даў па газах. Як звар'яцелы, ляцеў праз увесь горад, за кальцавую. Памятаю толькі нейкі туман у вачах, галаве... Вылецеў з трасы на прасёлак. Як быццам калісьці ездзіў сюды на паляванне. Нырнуўшы паміж бяроз у нізінку, спыніў машыну на паляне, каля вялікай паваленай бярозы. Выцягнуў з чахла стрэльбу. Уставіў два патроны — не памятаю, з якім дробам. Джэк не супраціўляўся... Ён стаяў перада мною. Толькі трохі схіліў галаву набок... А ў яго вочы чалавечыя... Я не мог у іх глядзець... Я не мог вытрымаць гэты позірк... Ускінуў стрэльбу. Рукі не слухаліся... He цэлячыся, пальнуў дуплетам. Куды трапіў, не ведаю: слёзы заслалі вочы. Толькі пачуў прыгпушаны енк — і ўсё... Свет захістаўся перада мною. Жыць у той момант не хацелася...
    Войцік закрыў галаву рукамі. Плечы яго затрэсліся... Пятро Фёдаравіч пачакаў некалькі хвілін. Потым пасунуў да яго кубак з вадою.
    — Супакойцеся. Выпейце вады.
    Войцік дрыжачымі рукамі ўзяў кубак. Глытнуў. Цяжка ўздыхнуў.
    — He памятаю, як апынуўся ў машыне... Кудысьці ехаў... Потым спыніўся, доўга стаяў. Перад вачыма быў збялелы твар маці... і вочы Джэка... Я не ведаю, што з ім стала... Памятаю, што машынальна набраў маці, спытаў, як яна. Сказала, што рука ў парадку... А астатняе вы ведаеце...
    Частка IV
    Нягледзячы на тое, што ў летнія месяцы школьнікі раз'язджаюцца хто куды, у мастацкім музеі было людна. Розная публіка: адзінокія інтэлігенты, аматары (зрэдку прафесіяналы) са стажам, невялікія групкі іншаземцаў з фотаапаратамі і, вядома ж, вялікія дэлегацыі вучняў з заклапочанымі настаўнікамі (пэўна, са школьных летнікаў) — таўклася у фае на першым паверсе перад вялізнай прыгожай лесвіцай, што «вяла ў незвычайны свет мастацтва». Так казала чорнавалосая мініяцюрная дзяўчына-экскурсавод, якая стаяла перад адной з такіх дэлегацый падлеткаў-гімназістаў. Побач з дзецьмі знаходзіўся і іх настаўнік — малады мужчына гадоў пад трыццаць, хударлявы, у светлай тэнісцы з гальштукам і лёгкіх штанах «у тон». Светлашэрыя вочы яго, здавалася, выпраменьвалі цікавасць да ўсяго, што адбывалася навокал. Амаль кожную хвіліну ён папраўляў рукою акуляры, якія спаўзалі на кончык носа. Андрэй Васільевіч Войцік быў у музеі далёка не першы раз. I сёння настаўнік гісторыі прывёў сваіх выхаванцаў на чарговую экскурсію. Ён і сам мог бы шмат чаго расказаць вучням — вельмі ж захапляўся жывапісам, асабліва заходнееўрапейскім, хаця і ў рус-
    кім разбіраўся нядрэнна, Але тут, у храме мастацтваў, заўсёды перакладаў гэты «пачэсны абавязак» на плечы прафесійных экскурсаводаў.
    ...I тчэ, забыўшыся, рука Заміж персідскага узору Цвяток радзімы васілька...
    Еэтыя радкі Багдановіча вярнулі Андрэя да рэчаіснасці...
    — Сёння, дзеці, вы ўбачыце калекцыю славутых слуцкіх паясоў, і таму да гэтага верша «Слуцкія ткачыхі» мы з вамі яшчэ вернемся. А зараз — прашу наверх, — дзяўчына паказала рукою ў бок лесвіцы. Хлопцы і дзяўчаты паслухмяна рушылі за ёю.
    «Які прыгожы голас, — раптам падумалася Бойціку, і ён міжволі зірнуў на постаць экскурсавода. — Можа, пазнаёміцца? Я і сам для такой дзяўчыны экскурсію правёў бы...» Андрэй адразу засаромеўся сваёй думкі, бо ў сардэчных справах ніколі не быў асам.
    Праца ў школе і розныя прыватныя заняткі займалі амаль весь вольны час Андрэя — на «розныя глупствы», як лічыў Бойцік, ні хвіліны не заставалася. Сярод школьных калегінь «каханай і адзінай» не знайшоў. Бацькі ўжо даўно ў адкрытую гаварылі, што «нядрэнна было б паняньчыць унукаў». Лана, яго старэйшая сястра, дзякуй Богу, паспела не толькі выйсці замуж, але і чакала дзіця. Так што мара бацькоў павінна была хутка здзейсніцца...
    Толькі што ў музеі расчынілі дзверы новыя залы, і таму Андрэй надаваў сённяшняй экскурсіі яшчэ больш увагі, чым звычайна. Атут да ўсяго і такі цікавы экскурсавод! Гэта быў добры знак!
    Яны ўвайшлі ў памяшканне, дзе віселі партрэты з радзівілаўскай калекцыі. Насупраць, у вялікіх вітрынах, знаходзіліся слуцкія паясы. Рознакаляровыя, кожны са сваім непаўторным узорам, яны прыцягвалі позірк любога з наведвальнікаў экспазіцыі. Войцік заўважыў, што дзеці адразу ж пачалі перага-
    ворвацца, і з задавальненнем адзначыў: ніводнага абыякавага сярод сваіх выхаванцаў не засталося.
    — Тўт на бэджах напісаны старажытныя беларускія, правільней кажучы, ліцвінскія, імёны — яны будуць вашымі імёнамі на гэты час.