Белая жанчына
Дзмітрый Пятровіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 176с.
Мінск 2012
Частка V
Капітан Корань разумеў, што неабходна даць Войціку выгаварыцца. Па тым, што паведаміў гэты чалавек, выходзіла: ніякага злачынства няма, толькі шумахерства» на дарозе і неахайны выгляд «форда». I ўсё. Што яму яшчэ інкрымінаваць? Забойства аўчаркі? Або спробу забойства? Такога артыкула няма, ды і ён дастаткова ўжо сябе пакараў. А калі сабака сапраўды шалёны і можа, калі выжыў, пакусаць кагосьці яшчэ? Ды і Войцік гэты мог не пра ўсё расказаць... Трэба ўсё праверыць!
Пакуль Пятро Фёдаравіч разважаў, у кішэні яго візаві прачнуўся мабільны тэлефон. Войцік папрасіў дазволу адказаць на званок.
— Таня, ты? Нармальна... Дзе я?..
Зірнуў на капітана, падумаў.
— У знаёмага... Што з маці? Два швы наклалі? А як цяпер? Нядрэнна? Дзякуй Богу!.. ЯкДжэк?.. Ну...
Памаўчаў, не ведаючы, што адказаць.
— Танюша, давай потым пагаворым. Добра? Дома калі буду?Думаю, неўзабаве — праз гадзіну-другую... Цалую. Пакуль.
Войцік моцна сціснуў тэлефон.
— Жонка тэлефанавала. 3 маці ўсё добра. Два швы наклалі на руку. Адышла ад болю і страхаў. Але... вельмі хвалюецца за Джэка... Нават цяпер... Пасля ўсяго...
Ён нізка апусціў галаву.
— Эх, што я нарабіў!.. Каб толькі Джэк выжыў!
Раптам Войцік ускінуў вочы на капітана.
— Паслухайце! — хутка загаварыў ён. — Трэба зноў паехаць на тое месца! Хаця...
Кораньдумаў якраз пра тое самае: «Баіцца вяртацца туды... Вядома, паліць казённы бензін было б неразумна. Але калі ўсё ж наш герой чагосьці не дагаворвае?».
— А вы зможаце знайсці тое месца?
Войцік паціснуў плячыма.
— Паспрабую...
Корань зірнуў на гадзіннік. Зняў трубку тэлефона, што стаяў на стале.
— Міхневіч! Ксенафонтаў там вольны? Давай яго да мяне ў кабінет! Куляй! I Сямёнавічу перадай, што пасля трох буду!
He паспеў пакласці трубку, як у дзверы пастукалі.
— Заходзьце! — крыкнуў капітан.
Дзверы расчыніліся. На парозе стаяў малады сяржант.
— Старшы сяржант Ксенафонтаў... — пачаў той.
— Заходзь, Сяргей, — перарваў Корань. — Няма часу. Па конях!
Праз некалькі хвілін усе былі ў машыне Войціка.
* * *
Сонца ўжо высока стаяла над гарызонтам, калі сіні «форд» перасёк мяжу горада. Жнівеньскі дзень быў насычаны пахамі лугавых кветак, скошанай сямом травы, птушынымі
спевамі. Таполі паабапал шашы стаялі як ганаровая варта, вітаючы ўсіх, хто праязджаў тут. Справа, на ўзгорку, паўсталі калгасныя будынкі на чале з сіласнай вежай, купал якой срэбрам зіхцеў на сонцы. Адразу за ёй на агароджаным участку стаяла розная сельскагаспадарчая тэхніка: камбайны, грузавікі, сеялкі. Праз расчыненыя вароты не спяшаючыся поўз гусенічны трактар.
Нічога гэтага не заўважаў Васіль Сцяпанавіч Войцік, які сядзеў напружана, учапіўшыся ў руль сваёй машыны. Сяржант прапанаваў яму сесці разам з ім, паказваць дарогу. Але ён адмовіўся, адказаўшы, што самому будзе няцяжка весці, ды і ўспомніць маршрут будзе лягчэй. Капітан не стаў перашкаджаць. Яму ўсё ж было шкада гэтага чалавека, яго маці, дачку. Але таксама хацелася, каб Джэк выжыў. «Мабыць, справа не толькі ва ўзросце аўчаркі. Вядома, што сабака можа любога цяпнуць падчас свайго абеду, калі лезці да яго і тым больш адбіраць ежу ці піццё. Няўжо маці Войціка гэтага не ведала? А можа, прычына ў чымсьці іншым? Ці сапраўды сабака ашалеў? Нічога, Ксенафонтаў разбярэцца...» Корань спецыяльна ўзяў з сабою сяржанта-кінолага.
Павярнуўшыся да свайго маладзейшага калегі, капітан у некалькіх словах пазнаёміў яго з сітуацыяй, у якой ім неабходна было разабрацца.
* * *
Войцік ледзь не прапусціў, як падалося яму, «той самы паварот», пра які адразу паведаміў капітану. Машына з'ехала на правы бок і апынулася ў невялікім бярэзніку.
Маладыя танкастволыя бярозкі, нібы вясёлыя сястрычкі, ціха шапацелі дробнымі зялёнымі лісточкамі, перашэптваючыся паміж сабою пра нешта сваё, дзявочае. А некалі шчодрае сонца лашчыла іх рэдкімі промнямі, саграваючы апошнім летнім цяплом.
Праехаўшы яшчэ некалькі метраў, «форд> спыніўся каля паваленай старой бярозы. «Божа, якая прыгажосць!» — падумаў Корань, выбраўшыся з машыны. Ён з дзяцінства любіў бярозавы гай каля плошчы Бангалор. Узімку там заўсёды была пракладзена лыжня, і Пятро Фёдаравіч разам з сынам любіў прайсціся на лыжах вакол ляска, які, здавалася, выпраменьваў нейкае дзіўнае святло, калі бярозавая бель злівалася з беллю снежнай... «Дзіўна, —думаў ён зараз, — што на фоне такой лясной прыгажосці магла адбыцца якая-небудзь трагедыя».
Бойцік выйшаў з машыны і адразу накіраваўся да старой бярозы. Беластволая прыгажуня ляжала на зямлі, агаліўшы тоўстае чорнае карэнне. Яна была падобна на хворага старога чалавека на зыходзе жыцця, якому ўжо нічога не можа дапамагчы...
— Тут!
— Бы не памыляецеся? — Корань уважліва зірнуў на Войціка.
Войцік не адказаў. Ён падбег да карнявішча, прысеў і ўтаропіў вочы долу.
На зямлі нікога не было.
Капітан уважліва сачыў за ім. «Цікава, чаму ён замёр? Быццам штосьці ўбачыў там!»
Корань падышоў, прысеў побач. I адразу заўважыў: на высокай траве, пасыпанай бярозавымі пажаўцелымі лісточкамізалатоўкамі, сям-там цямнелі рэдкія плямы. Пятро Фёдаравіч зразумеў: гэта былі плямы засохлай крыві... Адразу за бярозай трава была прымята. Тут плямы сям-там зліваліся ў невялікія бурыя палосы: «Відавочна, кагосьці валаклі... А куды?» —думкі ў галаве капітана, як заўсёды, утваралі лагічны ланцужок. Корань прайшоў, уважліва ўзіраючыся, далей і раптам убачыў дзве абсалютна роўныя палоскі — сляды ад воза.
Частка VI
Бясковая дарога шмат чаго пабачыла на сваім вяку. Яна вялікай стужкай бегла-вілася пасярод прыгожага лугу, на якім, як на палатне, ствараючы свой цудоўны пейзаж, невядомы майстар выкарыстаў усю стракатую жнівеньскую палітру: кветкі казяльца, сумніку, канюшыны, зверабою, а таксама іншыя прыродныя дарункі. А які пах зыходзіў ад гэтага разнатраўя! Здавалася, такі водар можна было піць з вялікаю асалодаю, як боскі нектар...
Сярод зялёнай муравы стаяла цялушка, ляніва жуючы сваю жвачку. Другая ляжала ў цяньку пад невялікай бярозкай. Наводдалек пасліся дзве каровы. Часам яны адрываліся ад травы, падымалі галовы, і тады на ўсю ваколіцу чулася іх незадаволенае «му-у-у». Шмат аваднёў вілася каля іх у гэты спякотны жнівеньскі дзень, і цялушкі, і каровы шчоўкалі хвастамі, як пугамі, адганяючы іх.
Якраз на тым месцы, дзе дарога агінала старыя могілкі, на ёй паказаўся воз, у які быў запрэжаны гняды конь. У каня былі тыя ж праблемы з аваднямі, што і ў кароў, таму яго хвост, як памяло, разганяў насякомых. Гнвды час ад часу трос галавою, таму што кусачыя зумкары пікіравалі і на яго вочы. Нетаропка конь набліжаўся да павароту за могілкамі.
Чалавеку, які сядзеў на возе з лейцамі ў руках, на выгляд было гадоў за пяцьдзясят. Твар худы, з добра акрэсленымі скуламі, прыгожым, з ямачкай, падбародкам, прамым тонкім носам, шырокім лбом, блакітным, як неба, вачыма — такі партрэт намаляваў бы мастак, беручыся за працу. Нягледзячы на спякотнае надвор'е, апрануты наш герой быў зусім не па-летняму: шырокія цёмна-сінія штаны, кірзавыя боты, чорны заношаны пінжак, з-пад якога была відаць светлая, у карычневую палоску кашуля. На галаве — старая шэрая кепка. 3-пад яе выбіваліся пасмы чорных, з сівізною, валасоў. Хударлявасць ягонага твару ніяк не спалучалася з шырокімі плячыма і дужымі рукамі, якія ніколі не адлыньвалі ад сялянскай працы.
Іван Данілавіч Собаль ехаў у лес па дровы. Побач на возе ляжала бензапіла (калгасная — выцаганіў у агранома, яго прыяцеля, хаця на ўсялякі выпадак захапіў і звычайную), а таксама сякера і вяроўка.
Іван Собаль нарадзіўся адразу пасля вайны і таму адчуў на сабе ўсе цяжкасці таго галоднага часу. У яго бацькі было пяцёра дзяцей, якія даволі рана навучыліся працаваць на зямлі, рана зразумелі, якім потам і крывёю даецца кавалак хлеба. Яго двое сыноў абралі сабе розныя шляхі: старэйшы, Мікалай, падаўся ў Мінск. Скончыўшы інстытут, застаўся ў горадзе, ажаніўся. Малодшы, Даніла, якому толькі споўнілася васямнаццаць, атрымаў «белы білет» па зроку і рыхтаваўся ва ўніверсітэт на агранома. Іван Данілавіч спадзяваўся, што хоць ён застанецца ў вёсцы, пры бацьку. «Не хочуць маладыя жыць з бацькамі ў вёсцы... Вядома ж, не за горкія калгасныя капейкі ім выкладвацца! Таму і шукаюць лепшай долі. А хто ж на зямлі працаваць будзе, калі не яны? А мужыкі ў вёсцы... Эх, што ім патрэбна? П'янкі ды гулянкі — і больш нічога...» — так разважаў Іван Данілавіч, час ад часу панукаючы каня.
Собаль уздыхнуў, успомніўшы жонку-нябожчыцу. Нарадзіўшы Данілу, сама адышла ў лепшы свет. Што б ён рабіў, каб не Кацярына, родная сястра яго Марыі, якая жыла па суседстве? Мала таго, што ў яе самой тады была маленькая дачка, яна фактычна стала другой маці яго сына. Дапамагала чым магла. Дваіх дзяцей падняць, ды плюс яшчэ і сваё, — гэта далёка не кожны здольны зрабіць! Іван быў вельмі ўдзячны Кацярыне і за гэты час вельмі прывязаўся да яе. Усё жыццё жыла адна, не выйшла замуж, хаця да яе заляцалася шмат хлопцаў, ды яшчэ якіх! А дзяўчына яна была хоць куды — прыгожая, чарнабровая, ганарлівая, бы каралева якая! Але ніколі нікому не гаварыла, хто прыходзіўся бацькам яе дачцэ. Мясцо выя кумушкі любілі смакаваць гэтую тэму, але праўды ніхто не ведаў, Гаварылі толькі, што Кацярына праз колькі год пасля заканчэння школы паехала ў Мінск — паступаць у вучылішча на фельчара. Скончыла. У горадзе працы не шукала, вярнулася
дадому, да старой хворай маці. Me не толькі з дыпломам — прывезла двухгадовую дачку. Калі маці памерла, засталася ў хаце адна з дзіцем.
л * *
Іван Данілавіч дастаў з кішэні насоўку, выцер успацелыя лоб, патыліцу.
— От, пекла якое сёння! — паскардзіўся ён нябачнаму субяседніку. — Но, Сярко, халера цябе бяры!
Ён сцебануў лейцамі каня, каб той рухаўся хутчэй, хаця было відаць, як таму прыходзілася цяжка на гэтай летняй спёцы. Неабходна было знайсці ваду, каб спатоліць смагу самому і напаіць каня.
Адразу за шашою пачыналася суседняя вёска. Ля ваколіцы стаяў калодзеж. Собаль спыніў каня каля яго, прывязаў да плота, а сам зайшоў на двор першай ад дарогі хаты. Вароты былі расчыненыя. Палову двара займаў калгасны «ЗІЛ», у які якраз садзіўся гаспадар хаты, малады чарнявы мужчына.
— Прывітанне, Данілавіч! Якім ветрам да нас?