Белая жанчына
Дзмітрый Пятровіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 176с.
Мінск 2012
Экскурсавод раздала бэджы вучням.
Падлеткі пачалі аглядаць адно аднаго.
— О, я — Марцэля! — радасна-здзіўлена піскнула светлавалосая дзяўчынка ў джынсах. — А ты хто?
Яна звярнулася да суседкі — паўнаватай, у міні, з рыжымі фарбаванымі валасамі.
— Я Барбара! — адгукнулася тая, і абедзве прыглушана засмяяліся.
— Цішэй, дзеці! — перарваў свае думкі настаўнік. — Памятайце, дзе знаходзіцеся!
Гімназісты, як па камацдзе, сціхлі. Нават хлопцы, якія таксама пачалі агучваць свае «імёны».
—А ў вас, Андрэй Васільевіч, якое імя? — пацікавілася Марцэля.
Усе дзеці павярнуліся да Войціка. А ён раптам заўважыў, што трымае ў руках бэдж. Экскурсавод таксама глядзела на яго.
— Якуб, — прачытаў Андрэй. — А ў вас? — машынальна спытаў ён, гледзячы на экскурсавода.
Дзеці засмяяліся.
Дзяўчына таксама ўсміхнулася.
— Даратэя, — прыгожым мелддычным голасам адказала яна. 1 злёгку пачырванела.
Андрэй таксама адчуў, як шчокі яго наліваюцца чырванню. «Вось дурань, да такіх год дажыў, а чырванею, як дзіця. I з жанчынамі размаўляць не ўмею», — падумаў ён.
— Дзеці, а што вы ведаеце пра слуцкія паясы? — «Даратэя» звярнулася да гімназістаў.
Вучні пачалі адказваць. Экскурсавод слухала кожнага, рабіла заўвагі. Андрэй з цікавасцю ўзіраўся ў твар дзяўчыны,
зноў і зноў позірк яго спыняўся на прыгожых светла-блакітных яе вачах, маленькім, злёгку курносым носіку, доўгіх чорных валасах, залатым крыжыку у выразе белай блузкі і — чаго хлусіць! — надзвычай прывабных яблычках грудзей, што ўздымаліся з кожным уздыхам...
Дзяўчына пачала расказваць пра слуцкія паясы. 3 кожнай хвілінаю Андрэй разумеў, што тая тэма, дзеля якой ён прыйшоў сюды, не цікавіць яго сёння: яго ўвага была прыкавана да гэтай мадонны, што распавядала аб нечым... 1 ён у сваіх марах, напэўна, плыў да яе, як раптам пачуў:
— ...А вось гэты пояс — французская падробка, імітацыя беларускага. Я толькі што вам пра яе расказала. А ваша задача — прыдумаць гісторыю пра тое, як такі пояс з'явіўся ў нас на Беларусі. Можаце ўжываць любыя імёны, назвы. Хто будзе першым адказваць, назаву сама. Пачынайце...
Дзеці згрупаваліся хто з кім хоча — і пачалася творчасць. Андрэй таксама паклаў перад сабою аркуш, узяў ручку. Прыгадаў усё, што ведаў пра залатыя паясы. Зразумеў, што нямала, і вырашыў, як былы «кавэзэшнік», троху «пахуліганіць». Зірнуў на чыстую старонку і раптам вывеў: «Пра Якуба і Даратэю...». «Кавэзэшны» вопыт дапамагаў яму ў такіх сітуацыях. I вось зараз нараджаліся адзін за адным радкі, якія цяжка было назваць паэзіяй — проста нейкае графаманскае свавольства... Праз некалькі хвілін, паставіўшы апошнюю кропку, Андрэй раптам схамянуўся: «А дзе ж мая Даратэя?».
А «Даратэя» прысела на лаўцы, паставіла побач нейкую скрыначку і з цікавасцю глядзела на вучняў. Раз-поразу яна кідала і на яго позірк, але адразу ж адводзіла вочы ўбок.
«Яна амаль маіх гадоў, — падумалася Войціку, — і крыжык праваслаўны. 1 не сучасны, нейкі незвычайны — чымсьці нават аздоблены. Такога ні ў кога няма». Дзяўчына раптам зірнула на яго — вочы ў вочы. Андрэй зразумеў: калі зараз не падыдзе да прыгажуні — будзе апошнім дурнем...
Войцік нясмела падышоў — і ледзь не сеў на скрыначку.
— Ой, прабачце, калі ласка! — войкнуў ён. Выхапіў скрынку, сеў на лаўку.
— Нічога, — усміхнулася дзяўчына. —Давайце сюды.
Яна ўзяла скрынку, пры гэтым злёгку дакрануўшыся рукою да яго рукі. Андрэй у чарговы раз паправіў акуляры на носе і зразумеў, што патрэбна нешта сказаць. Звычайна ён знаходзіў неабходныя словы, каб падтрымаць размову, хоць і з відавочнай цяжкасцю. Але зараз амаль «страціў прытомнасць» і не ведаў, з чаго пачаць.
— А вы даўно тут працуеце, у музеі? — нарэшце «знайшоўся» ён.
— Амаль тры гады — адразу пасля ўніверсітэта.
Гэтыя словы яна прамовіла, гледзячы кудысь убок. Потым зірнула яму ў вочы.
— А я вас памятаю. Вы вучыліся на гістфаку, толькі на два курсы «вышэй». I былі ў камандзе КВЗ. А я, памятаю, аднойчы нават была ў камандзе балельшчыкаў.
Андрэй з цікавасцю зірнуў на яе. Цяпер ужо па-новаму. У іх на курсе было шмат дзяўчат. А на іншых курсах — і не ўспомніць усіх.
— А памятаеце, вы аднойчы на практыку нават сваю аўчарку прывозілі?
— Джэка? — машынальна спытаў ён.
— lie ведаю. Вы яшчэ гаварылі, што спортам займаецеся.
«Вось табе і студэнцкая памяць! А я ж ні ў зуб нагою!» — Войціку, вядома ж, было прыемна сустрэць баявога таварыша» па ўніверсітэце. Але ж адначасова было і няёмка, што не памятае тую, з кім ужо, здаецца, калісьці быў знаёмы.
— Кінуў ужо спорт — няма часу.
Памаўчаў.
— Мяне Андрэем завуць. А вас?
— Іна.
— А для дзяцей? Імя па бацьку?
— Іванаўна...
Іх позіркі зноў сустрэліся... 1 Андрэю падалося, што вярнуўся той светлы і амаль бесклапотны час, калі знешняя сур'ёзнасць лёгка спалучаецца з буйнасцю вясёлага юнацтва, калі тая шчаслівая студэнцкая пара, як і вясна, здаецца вечнай...
Ён адчуваў сябе яшчэ зусім маладым чалавекам. Але кожны пражыты год надаваў развагі, жыццёвага досведу. Хаця Андрэй лічыў сваю прафесію з пункту гледжання кар'еры бесперспектыўнай.
Нават бацька часта гаварыў яму: «I хіба гэта прафесія! Вось камп'ютаршчыкі альбо юрысты —дык яны маюць жывыя грошы! А ты?..».
Але Андрэю падабалася праца з вучнямі і рэдкія экспедыцыі з краязнаўцамі-археолагамі...
— Дзеці! Час выйшаў. Трэба падводзіць вынікі! — ІнаДаратэя звярталася да яго выхаванцаў.
Гімназісты расселіся на лавах вакол яе.
Андрэй зразумеў: размова пакуль што скончана. Але яму было прыемна. Ён адчуваў, што гэтае «знаёмства» невыпадковае. За плячыма яго нібыта раслі крылы: надзея на штосьці светлае, чыстае напаўняла душу...
— Заданне ўсе памятаеце?
— Так, — як адзін, адказалі вучні.
— А можна паўтарыць? — спытаў Андрэй.
Іна паглядзела на яго. Неяк па-новаму, падалося Войціку.
«А можа, таму што знаёмага сустрэла...»
— Паўтараю. Пытанне было такім: «Як на нашай зямлі з'явіліся французскія паясы і чаму іх вьідавалі за беларускія?». Неабходна было прыдумаць сваю гісторыю. У гэтай скрыні імёны будучых апавядальнікаў. А вось першым раскажа нам сваю гісторыю...
Іна расчыніла скрыначку, апусціла ў яе руку і, не гледзячы туды, выцягнула кардонку з іменем. Кінула на яе позірк — і гарэзліва зірнула ў вочы Андрэю.
— ...Якуб!
На нейкую хвіліну зрабілася вельмі ціха. 1 раптам гэтая цішыня выбухнула дзіцячым смехам!
— Хлопцы і дзяўчаты, цішэй — вы ж у музеі! — Іна звярнулася да вучняў.
Андрэй зразумеў: ён «ці пан, ці прапаў». Трэба ісці ва-банк: каб зарабіць аўтарытэт, неабходна шмат год, а каб згубіць — і адной хвіліны дастаткова... Ён весела зірнуў у вочы Іне, зрабіў паўзу і рашуча абвясціў:
— «Легенда пра Якуба і Даратэю, або Як Еўропа вучылася ткаць па-беларуску».
Пракашляўся і дадаў:
— Са студэнцкага фальклору!
Падумаў пра сябе: «Блазан. Але што зробіш?».
Дзеці не разумелі, як ставіцца да ўсяго гэтага — сур'ёзна ці не. А Войцік, як былы «кавэзэшнік», зрабіў вялікую паўзу «па Станіслаўскаму» і неяк пафасна, нібы акцёр на сцэне, пачаў:
3 французскага Ліона багацея, Што ткапа ддя Еўропы ўсёй абрусы (Імя яна насіла Даратэя), Спаткалася аднойчы з беларусам...
Андрэй не лічыў сябе паэтам, хаця часам грашыў вершамі. «Пісаў у стол», па ягоных словах. А сёння быў сапраўдны экспромт. Дзеці учынілі цэлую авацыю — нават Радзівілы са сваіх партрэтаў, здавалася, здзіўлена пазіралі на іх — «Якуба» і «Даратэю». Войцік зірнуў на Іну: яна ледзь стрымлівала смех, а вочы яе неяк дзіўна свяціліся радасцю, маладосцю. Было відавочна, што яна ў захапленні...
* A *
Музейны занятак скончыўся. Усе спусціліся ў хол. Дзеці на хаду абмяркоўвалі ўсё ўбачанае сёння. За імі па лесвіцы, не спяшаючыся, сыходзілі Андрэй і Іна.
— Вельмі прыемна было ўбачыцца з вамі, Іна, — сказаў Войцік, адчуваючы, якім сумам напаўняецца душа. Яму так хацелася яшчэ ўбачыцца з ёю, пачуць яе голас, дакрануцца да яе рукі і... ніколі больш не адпускаць гэтую руку. I любавацца прыгожым залатым крыжыкам у выразе светлай, як яго мара, блузкі...
— 1 я таксама... Дзякуй за верш... Цудоўна напісалі, — здавалася, Іна таксама не знаходзіла слоў.
Яна калісьці, яшчэ у студэнцкія гады, звярнула ўвагу на гэтага прыгожага юнака. Ведала, што ён займаецца спортам. А як выступаў на «кавэзэшнай» сцэне! Усе дзяўчаты былі закаханыя ў яго. А Андрэй... У яго была толькі адна любімая дзяўчына — Гісторыя. Падчас практыкі, на раскопках, быў памочнікам кіраўніка. Дыпломная праца — лепшая на курсе. Гэта дзяўчаты гаварылі — тыя, што вучыліся з ім. А яна... Хто яна такая? Звычайная дзяўчына з вёскі пад Мінскам. I на гістфак трапіла выпадкова — за кампанію з сяброўкай, Валяй Нячай. Дык Валька ўжо аспірантуру хутка скончыць. А яна? Па знаёмстве ўладкавалася на працу сюды, у музей. А што далей? Ніякай перспектывы. Трэба ўжо замуж выходзіць і дзяцей заводзіць. Еэта толькі Валька Нячай замужам за сваёю навукаю! Іна не зайздзросціла сяброўцы — кожны сам робіць свой выбар. Нічога, з заўтрашняга дня ў яе водпуск, такі доўгачаканы! Іна з'ездзіць, як любіла сама гаварыць, «на вёску», адпачне, дапаможа матулі — працы вунь колькі!.. Але сёння, сустрэўшы Андрэя, Іна раптам зразумела, што хацела б яшчэ ўбачыцца з ім, хоць гэтая думка падалася ёй «крамольнаю». Маці выхоўвала дачку даволі строга, і таму яна была вельмі сарамліваю дзяўчынай. Лічыла, што трэба шлюбам брацца толькі адзін раз і назаўсёды...
— Сёння якраз заканчваецца змена ў школьным летніку, і я заўтра зранку еду ў экспедыцыю — на паўмесяца. Як бы мне з вамі сустрэцца? Вы ж мая Даратэя, а я ваш Якуб...
Іна зноў усміхнулася, але адказаць не паспела...
— Іна Іванаўна, вас выклікаюць у прыёмную! — да іх падымалася жанчына з бэджам на блузцы. Убачыўшы Андрэя, яна падміргнула Іне і змоўніцкім тонам дадала: — Наконт адпачынку. Але хутчэй, дырэктар чакаць не любіць!
Жанчына зноў усміхнулася ім і хутка пакрочыла ўніз.
— Прабачце, Андрэй, мне трэба бегчы. Гэта вельмі важна. Убачымся... Пакуль...
Іна неяк вінавата зірнула на яго і пабегла ўніз...
— Андрэй Васільевіч! Тамашэўскі і Бурак выйшлі за дзверы, не дачакаліся нас! — падбегла дзяўчынка, што нядаўна была Марцэляй.
— Добра, Галя, зараз іду.
Войцік яшчэ зірнуў услед Іне, і, уздыхнуўшы, пакрочыў па лесвіцы да выхаду...