Белая жанчына  Дзмітрый Пятровіч

Белая жанчына

Дзмітрый Пятровіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 176с.
Мінск 2012
44.32 МБ
* * *
... Сяргей пазяхнуў, заўважыўшы, што выехаў на вуліцу Якуба Коласа каля трамвайнага кальца «васьмёркі» і ўжо набліжаецца да аўтобуснай станцыі на Карбышава. Узрадаваўся: на Карбышава, паварот налева да ўніверсама «Віцебск» — і ён будзе дома... А галаваўсё цяжэла... Вочы зліпаліся... Ярковіч пакруціў галавою. Але гэта не дапамагала. «Неабходна высыпацца і не заставацца на працы дапазна», — ён на імгненне заплюшчыў вочы і раптам перад сабою ўбачыў постаць у светла-залатым воблаку святла. ГЭта была дзяўчына незвычайнай прыгажосці, якая глядзела Сяргею ў вочы, не адводзячы позірку... Твар дзяўчыны падаўся яму знаёмым. Ён пазнаў жанчыну — гэта зноў была яна. Яна прыйшла. Як і тады... Яна, Белая... А по-
тым... Потым яна раптам закрыла твар рукамі... А святло ўсё мацней і мацней... Ярчей і ярчэй...
Ярковіч расплюшчыў вочы — і рэзкі, пранізлівы слуп святла на імгненне асляпіў Сяргея: нейкая машына неслася насустрач — якраз на яго! Віскнуў, як спалоханы звер, тормаз... Моцны ўдар... Нейкі выбух у галаве... Усплёск чагосьці белабарвовага...
Цемра...
I цішыня...
Частка II
Год2005
Мітусліва-дзіўная кветка вогнішча была бачна здалёк у цемры. Яна шапацела-трашчала пра штосьці сваё, спрадвечнае. I людзям, якія сядзелі вакол агню, ніколі не было дадзена зразумець гэта, як і ўсім тым, хто не ведаў, якой была Зямля ў часы, калі на ёй маглі жыць і веліканы, і атланты, і іх прашчуры, пра якіх мы маглі толькі здагадвацца, знаёмячыся з легендамі і казкамі. У кожнага народа свой эпас, свае міфы, паданні. Але шмат чаго агульнага для ўсяго чалавецтва можна ў іх знайсці. I падарожжа ў той нязведаны край здаецца вечным, і толькі для сапраўдных, няўрымслівых, дапытлівых шукальнікаў...
Ля вогнішча іх было чацвёра. Чацвёра маладых мужчын на палянцы, з усіх бакоў акружанай скаламі, якія, здавалася, вяршынямі сваімі дацягваліся да зорак. Зорны шацёр зіхцеў, пераліваўся, Млечны Шлях разліўся туманнай ракою на паўнеба, і гэта надавала ночы яшчэ болыігую загадкавасць...
Сяргей Ярковіч моўчкі глядзеў на агонь — сімвал нейкай кроўнай блізкасці з далёкімі продкамі, якія, мабыць, пару тысяч гадоў таму маглі сядзець на гэтым самым месцы і думаць пра штосьці сваё, гатуючы вячэру, рыхтуючыся да палявання або ствараючы першыя ў гісторыі чалавецтва творы мастацтва...
Сямён Шацзадумліва глядзеў на вогнішча і прутком варушыў бульбіну ў попеле. Больш за ўсё на свеце любіў ён вось такія вечары і смачную бульбачку з дымком, з хрусткай скарынкай і засмажаным на агні кавалачкам сала. Сябры жартавалі, што такі круглаліцы твар мог мець толькі такі аматар бульбы і сала, як Сямён.
Раман Біцюк наліваў у кубкі гарбату, настоеную на травах. Святаслаў Цімковіч сядзеў перад вогнішчам, расклаўшы на каленях карту, і ўважліва яе вывучаў. Спуск у пячору быў прызначаны на заўтра. На краі паляны, адразу за дзвюма елкамі, ёсць вялікі правал — уваход у штольню: спуск амаль вертыкальны.
Сямён узяў у рукі гітару, правёў пальцам па струнах. У начной цішыні пачуўся гімн спелеолагаў — на матыў не то Шварца, нето Акуджавы...
Вогнішча дагарала. Раман падкінуў у агонь сучча, і ён весела затрашчаў — цемры, спачатку, мабыць, задаволенай ад сваёй перавагі над усім, зноўку прыйшлося адступіць.
— Слаўка! Чуеш? А што гэта за гісторыя ёсць пра Саблінскія пячоры? — падаў голас Сяргей.
— Хочаце пачуць яе? Ну слухайце, — Святаслаў нехаця адарваўся ад карты, зрабіў некалькі глыткоў гарбаты, вытрымаў паўзу, абвёў вачыма сяброў і пачаў:
—Гэтаздарылася нетакдаўно. Групаальпіністаўадправілася ў горы. Дасягнуўшы вяршыні, пачалі яны спуск, падчас якога самы малады і нявопытны з іх сарваўся. Яго выцягнулі, але спускацца далей з параненым было немагчыма. Таму на адным з горных выступаў яго пакінулі, паабяцаўшы хутка вярнуцца. Але, калі дапамога падаспела, было ўжо позна: ад ран і голаду хлопец памёр. А ягоная душа ніяк не магла супакоіцца. I з таго часу, гавораць, з'явіўся ў гарах Чорны Альпініст, які мог раптоўна ўзнікнуць і напужаць людзей. Аднойчы група старэйшых школьнікаў-'гурыстаў з кіраўніком адправілася ў паход. I кіраўнік вырашыў пажартаваць з іх. Ноччу ён ціхенька падабраўся да адной з палатак і, прасунуўшы руку ў чорнай пальчатцы ў палатку, жаласлівым голасам папрасіў: «Дайце
хлебушка!». Паколькі ён удзень ужо расказаў дзецям гісторыю пра Чорнага Алыіініста, які такім чынам звычайна прасіў у людзей хлеб, то і рэакцыя дзяцей была адпаведнай: яны быццам аслупянелі. Затое ў гэты момант здарылася тое, чаго не мог чакаць ніхто: на плячо кіраўніка раптам лягла чыясьці рука, і нейкі незнаёмы голас спытаў: «А навошта табе мой хлеб?..». Карацей кажучы, загаварыць гэты няшчасны змог толькі на наступны дзень...
Сябры дружным смехам сустрэлі расказ Святаслава.
— Нічога сабе, дажартаваўся! — смяяўся Раман.
— Можаце сабе жартаваць, хлопцы, але, як кажуць, тут павінна быць і доля праўды, — заўважыў Сяргей.
— Правільна, не капай іншаму яму — сам у яе трапіш, — дадаў Сямён. — Цікава, а якія яшчэ байкі пра спелеолагаў ходзяць?
— Што, цікава? Толькі не смейцеся. Чорны Альпініст быў? Дык вось... Ёсць яшчэ гісторыя пра Белага Спелеолага...
Сябры ўсміхнуліся. Стваралася ўражанне, што Святаслаў хацеў проста пажартаваць, каб падбадзёрыць сваіх сяброў перад заўтрашнім выпрабаваннем.
— Дзе тут праўда, а дзе не, — не ведаю. Бядома, што ёсць цэлы рытуал, звязаны з ім. Заўтра, калі пашанцуе, вы нават наведаеце яго магілу. На ёй спелеолагі звычайна пакідаюць якія-небудзь рэчы, папярэдне запаліўшы свечку і пасадзеўшы некалькі хвілін побач. Рэчы гэтыя на магіле чапаць нельга — яны дд Белага...
Ён памаўчаў.
— А гэтыя Саблінскія пячоры — сапраўдная анамальная зона. Па-першае, там свой, ні на што не падобны тэмпературны рэжым — плюс сем-восем градусаў. Кажуць, што нават елка, якую б ссеклі і пакінулі там, захавалася б такой жа на ўвесь год. Але самае галоўнае: на ніжніх ярусах можна ўбачыць усялякія дзівосы, якія лічаць за звычайныя галюцынацыі, доўга блукаць і, у рэшце рэшт, не ўбачыць больш свету белага. А чаму — ніхто не ведае. Hi ддзін спелеолаг туды яшчэ
не даходзіў — баяцца. Таму магіла там можа быць і сапраўднай... Хаця... Па прыгажосці мясцовыя карсты1 не ўступаюць сусветна вядомым.
— Слухай, Слава, а чаму лічаць дрэннай прыкметай перад спускам усе размовы пра жанчын? Мы ж нармальныя мужыкі! — не вытрымаўшы, спытаў Раман. Зразумела, што ён не хацеў падымаць гэтую тэму, але цікаўнасць перамагла.
— Ёсць і такі забабон. У нас жанчына, як і ў маракоў: і на карабель, і ў паход пускаць яе нелыа аднолькава. Хаця ёсць і жанчыны, захопленыя нашай справай. Дарэчы, шмат страшылак звязана менавіта са слабым полам. Але пра гэта — пасля ўсяго, калі ўжо падымемся наверх, і не раней. Зараз трэба класціся спаць. А заўтра з самага ранку — па конях. Добра?
— Слава, мы ж не дзеці ўжо, і ў розныя казкі пра Белага Спелеолага не верым. Раскажы зараз! — папрасіў Біцюк.
— А заўтра, калі, не дай Бог, што-небудзь здарыцца, я буду вінаваты? У адрозненне ад малдцых, мы, бывалыя, у забабоны верым! I хопіць пра гэта. На сёння ўсё.
Сямён таксама асцярожна заўважыў:
— Ромка, а давай пасля пра гэта пагаворым! Ужо позна, заўтра складаны дзень. А калі табе не спіцца, лепш бы вяроўкі праверыў.
— Ужо даўно праверыў усё. Сёма, калі ты баішся, то не слухай. Мне цікава. А табе, Сярго?
Сяргей, у якога быў добры настрой, думаў, што вечар, пачаўшыся з жартаў, жартамі і скончыцца. Ён, хоць і даволі вопытны спелеолаг, не ведаў гэтых забабонаў, яму таксама было цікава, і таму падтрымаў Рамана:
— А праўда, Слаўка, раскажы! Ну што з намі можа здарыцца? Давай, у трох словах. 1 адразу спаць. Добра, хлопцы?
1 Карст — сукупнасць працэсаў і з'яў, звязаных з дзейнасцю вады, якія выражаюцца ў растварэнні горных парод і ўтварэнні ў іх пустэч, а таксама своеасаблівых формаў рэльефу. Тўт: пячоры ў тоўшчы вапняку.
Раман узрадаваўся. Сямён зірнуў на сябра недаверліва.
У кустах пракрычала нейкая птушка. Месяц амаль схаваўся за хмару і цяпер глядзеў на зямлю загадкавым, з туманнай павалокаю, вокам.
Святаслаў Цімковіч, як бывалы спелеолаг, верыў у забабоны, але зараз усё ж такі змаўчаў: або не хацеў паказаць сваёй спабасці, або не хацелася псаваць цудоўны вечар.
— Ну што... Калі ўсе хочуць пачуць... Добра, сябры. Ёсць адна легенда. Хаця, кажуць, што гэта праўда... Бывае так, што альпініст або спелеолаг, заблукаўшы ў гарах ці ў падземным лабірынце, раптоўна бачыць перад сабою жаночую постаць, абрыс, цень... Гавораць людзі, што гэта душа загінуўшага не сваёй смерцю чалавека прыйшла па тваю душу. I той чалавек, што ўбачыць Белую Жанчыну — так яе называюць у народзе, — знаходзіць потым сваю смерць... Белая прыходзіць да чалавека толькі перад ягонай смерцю — як быццам прадказвае яе яму. Таму лічаць: калі сустрэнеш яе — рыхтуйся да смерці!..
— Мабыць, яна прыходзіць з касою, у чорнай сутане? — засмяяўся Раман.
— Дарэмна смяешся, — працягваў Святаслаў. — Яна, вядома, прыходзіць у розным абліччы, але, па чутках, твар у яе дзяўчыны, што нядаўна пайшла з жыцця. А душа яе пакуль яшчэ не знайшла спакою, таму што памёр чалавек не сваёй смерцю...
Святаслаў замаўчаў, узіраючыся ў слабыя пялёсткі агню, якія, нібы адцвітаючая кветка, дасылалі свае водбліскі даўно адышоўшаму ў небыццё дню.
«Час праходзіць скрозь нас, мы мяняемся пад яго уздзеяннем. 1 нішто не можа стрымаць гэты адвечны рух», — чамусьці такая думка мільганула ў Ярковіча. Ён адчуў, як халадок прабег па спіне. Нейкая птушка, мабыць, пугач, адпраўляючыся на паляванне, так загухкаў, што невадомы спалоханы звер шмыгнуў у высокай траве і знік за елкамі.
Дрыжыкі пабеглі па спінах сяброў.
У Сяргея мільганула думка, і ён заўважыў:
— А памятаеце легенды пра Чорную панну Нясвіжа, пра гальшанскі прывід у выглядзе маладой дзяўчыны...
— Дык можа наша Белая Жанчына з Гальшан? — перахапіў ініцыятыву Раман. — А што гэта за легенда?
— Расказваюць, што падчас будаўніцтва кляштара ў Гальшанах адна сцяна кожны раз абвальвалася. Будаўнікі з мясцовых даведаліся, што неабходна ў гэтую сцяну замураваць маладую дзяўчыну. Тады яны дамовіліся, што прынясуць у ахвяру тую, якая першай прынясе абед аднаму з іх. А здарылася так, што якраз некалькі дзён таму ажаніўся самы малады з будаўнікоў. Ён з радасцю падумаў: яго маладая жонка будзе спаць доўга, таму ён з лёгкасцю пагадзіўся з усімі. I не ведаў ён: яна так моцна кахала свайго маладога мужа, што, вядома ж, першай прыляцела з вузялочкам ежы для яго. А ён, зразумеўшы ўсё, ужо нічога не мог зрабіць — яго жонку замуравалі жывой у сцяну. Кляштар стаіць і зараз. Але людзі з таго часу шмат разоў бачылі на сцежцы каля кляштара маладую дзяўчыну ў старадаўнім убранні... Хаця на гэтым гісторыя не закончылася... Раскажу потым, добра? — Сяргей, сам захоплены прыгажосцю беларускай легенды, не хацеў спыняцца, успомніў, што час ужо позні, але не стрымаўся і запытаў у камандзіра: — Слаўка, а ці ёсць падобная легенда пра спелеолагаў, і чаму Белая Жанчына звязана менавіта з пячорамі?