• Газеты, часопісы і г.д.
  • Белая жанчына  Дзмітрый Пятровіч

    Белая жанчына

    Дзмітрый Пятровіч

    Выдавец: Чатыры чвэрці
    Памер: 176с.
    Мінск 2012
    44.32 МБ
    прапусцілі ў свае вароты два галы, прычым другі — пры «дапамозе» абаронцаў. Стадыён роў, як раз'юшаны звер: ніхто не верыў, што так проста, амаль задарма, «Дынама» аддасць перамогу гасцям. I тут, як гавораць, амаль «сярод яснага неба» аднекуль з'явілася чорная хмара, якая хутка заняла ўсю прастору над галовамі гледачоў. Больш ніхто ўжо не сумняваўся: зараз, акрамя піцерцаў, і нябесная канцылярыя дасць усім прыкурыць. I вось адразу пасля невялікага перапынку пачуўся першы выбух нябеснай канандды. I — амаль праз хвіліну мінчане прапусцілі ў свае вароты чарговы, трэці мяч. Балелынчыкі ахнулі. I тут з неба абрынуліся нават не кроплі — струмені, тоны вады... Футбалісты яшчэ намагаліся бегаць, потым зразумелі, што гэта немагчыма пад такім вадаспадам... Шац яшчэ доўга, успамінаючы той матч (які, дарэчы, так і скончыўся поўным разгромам «Дынама»), дзякаваў Богу і жонцы, што тады ўдалося вярнуцца дддому амаль сухім. <Як гусь з вады», — усміхаючыся, любіў паўтараць ён...
    ...Сямён раптам спыніўся. Чамусьці моцна, амаль да болю, затахтала сэрца. Услухаўся: штосьці не так. He так, як звычайна, калі ішлі ўсе заўсёды разам, у адной звязцы. Раптам зразумеў: няма звыклых для вушэй гукаў — нейкая дзіўная цішыня. Трэба толькі высветліць, з якога боку няма руху: рэзананс у вялікіх пустых памяшканнях вельмі моцны...
    Частка VI
    Сярго, як ты там? — ціха, з вялікай асцярожнасцю, спытаў ён, выгнуўшыся крыху назад. He пачуўшы адказу, паўтарыў сваё пытанне крыху гучней. Зноў прыслухаўся: наперадзе, дзе паўзлі па скурніку Святаслаў і яго сябры, чуўся адпаведны шум. Але ззаду чамусьці было зусім ціха. А павярнуцца немагчыма — трэба паўзці наперад. Чамусьці жудасна адразу стала Шацу. Перад яго вачыма стаяла знаёмая з дзяцінства карціна: на аксаміце зялёнай травы беспрытомны
    хпопчык з адкінутай галавой, у вапасах сена, над імі маці з бпедным тварам, на якім застыпі жах і невыносны боль... Усе, як наяве. Сямён паматляў галовой — і балюча ўдарыўся аб нізкі звод. Гэта працверазіла яго: няўжо галюцынацыя, пра якую гаварыў камандзір? He хапала яшчэ і Белую ўбачыць! Шац адчуў, як здрадніцкі халадок папоўз па спіне, напаўняючы сэрца страхам... «Стоп! Ніякай панікі! — скамандаваў сабе, разумеючы, што страх — гэта верная смерць. Тады ён можа нікоді адсюль не вярнуцца. — А дзе ж астатнія? Дзе Сяргей?» Спачатку рвануўся наперад, каб дагнаць сваіх. А потым прыпыніўся, падумаўшы: а што, калі ён памыляецца? Калі з Ярковічам усё добра і той проста адстае?
    Разам з тым, як і яго таварышы, Сямён ужо добра адчуў недахоп паветра. «Мабыць, з-за гэтага і бачу такія дзіўныя рэчы», — зноўку падумалася яму. Пот заліваў вочы. Шац поўз усё далей, не зважаючы на боль у зацёкшай спіне. «Толькі б хутчэй дайсці!” — гэтая думка, як метраном, адгукалася ў галаве, стукала, клікала за сабою...
    Святаслаў раптам адчуў, як скурнік пайшоў ніжэй — па карце гэта азначала канец доўгаму шляху ў цемры. I раптам, намацаўшы перад сабою замест «падлогі» пустэчу, зразумеў: усё, прыйшлі... Асцярожна падцягнуўшыся за выступ (да «падлогі» было не дастаць нагамі — адлегласць паўметра метр), Цімковіч перавярнуўся і асцярожна спусціў ногі ўніз. Устаў у поўны рост, салодка пацягнуўся. Вось яна, пячора!..
    Ціха, як здань, у праёме паказаўся Раман. Каменьчыкі радасна сыпануді з-пад яго ног, напоўніўшы прастору таямнічым шэптам. Гэта гаварыла пра тое, што памяшканне, у якім апынуліся сябры, было вялікім па памерах.
    ...Ізноў ручай з камення. Потым нейкі хруст. У палахлівым святле налобнага ліхтара Святаслава мільгануў твар Сямёна — нейкі хмурны, нават злы, як падалося Цімковічу. Шац слізгануў уніз і, не ўтрымаўшыся на месцы, ледзьве не ўпаў — яго падтрымалі моцныя рукі камандзіра.
    — Хлопцы, слухайце, я, можа, і панікёр, — Сямён цяжка дыхаў і ад хвалявання, здавалася, не мог падабраць патрэбных слоў. — Увесь час было добра чугно, як вы рухаліся наперад. Але я раптам зразумеў, што ззалу ад мяне няма ніякага шуму — цішыня. Магільная. Вось, паслухайце самі.
    Сябры падышлі да скурніка, прыслухаліся: у тунэлі было зусім ціха. Сяргея не было чуваць.
    — Сярго, — ціхенька паклікаў Святаслаў (грамчэй баяўся). — Ты там як, жывы?
    Цішыня была яму адказам. Сумненняў амаль не было: штосьці здарылася.
    — Сямён, як даўно ты гэта заўважыў? — Цімковіч зірнуў на гадзіннік: скурнік уся каманда пераадолела прыкладна за гадзіну ці нават менш.
    — Хвілін з дзесяць таму, — падумаўшы, адказаў Шац. Святаслаў зноў прыслухаўся, але ў тунэлі было ціха. Раман рашуча падышоў, падцягнуўся на руках.
    — Камандзір, давай я ў разведку! Хуценька!
    — He, хлопец, пачакай, лепш я сам. А вы тут сядзіце, сачыце ўважліва. Калі спатрэбіцца дапамога, пачуеце. Ну, з Богам!
    Праз імгненне ён, падцягнуўшыся за выступ, знік у цемры скурніка.
    Частка VII
    Сяргей ціха рухаўся за Сямёнам. Каменьчыкі з нейкім хрустам шморгалі пад тулавам, каленямі. Але самым дзіўным яму падаўся напаўкруглы, амаль гладкі звод, які пад пальчаткамі здаваўся не шурпатым «прадуктам» прыроды, а творам чалавечага «мастацтва». Як вядома, вапняк можа прымаць розныя формы ў залежнасці адумоў утварэння. Таму і пячоры не паходзяць адна на адну — адмыслова народжаныя самой матухнайпрыродай, яны дадуць фору многім знакамітым творам сусветнага фукатворнага» мастацтва.
    «У кожнага з людзей ёсць такі вось тунэль, у канцы якога можна ўбачыць нешта загадкавае, таямнічае, пра што чалавек можа нават і не здагадвацца. Так людзі, што перажылі клінічную смерць, успамінаюць потым і нейкае святло, тунэль, нават сваіх нябожчыкаў-продкаў. Нараджаючыся на свет, чалавек быццам бы нанова праходзіць свой шлях, «забываючыся» на папярэдняе жыццё. Мабыць, «той» тунэль, перад смерцю, — гэта проста ўспамін пра першыя моманты ў жыцці любога з нас; і мозг, які паступова сціхае, пасылае такія сігналы, што дазваляе «пракруціць» чалавечае жыццё наадварот?..» — разважаў Ярковіч, паступова перасоўваючыся наперад.
    Раптам ён насцярожыўся: ззаду нешта скаланулася, пачуўся нейкі грукат. I тут Сяргей, не разабраўшыся ў сітуацыі, зрабіў памылку.
    — Сямён! — інстынктыўна крыкнуў ён у цемру наперадзе.
    Ярковіч не бачыў, што шчыліна над ім пашырылася. Адзін неасцярожны рух — і спелеолаг можа быць жывым пахаваны ў каменнай магіле. Але Сяргей не мог падняць галаву, каб убачыць, што робіцца наверсе. Ён толькі здагадваўся, што назад праз гэты скурнік вярнуцца ім хутчэй за ўсё немагчыма. Але ў такіх, амаль баявых, умовах чалавек часцей забываецца на ўсе інструкцьіі і парады — інстынкт падказваў: трэба хутчэй выбірацца адсюль!
    — Сямён, чуеш мяне? — гучна паўтарыў Сяргей.
    Болем адазвалася галава: нешта цяжкае абрынулася на яе. Штосьці бпіснула раптам перад вачыма. Моцны выбух у іх... Усё згасла...
    * * *
    Сямён, на шчасце, памыляўся: абвал напаткаў Сяргея ўтой момант, калі яму заставалася літаральна некалькі метраў да пячоры. Бопытны Святаслаў зразумеў гэта, як толькі трапіў у тунэль. Дыхаць было няма чым, а пад рукамі трапляліся дробныя і не вельмі кавалкі пароды. Амаль за хвіліну-другую, разграбаю-
    чы камяні, рука Святаслава натыкнулася на штосьці мяккае — то была рука Сяргея. Цімковіч разгроб яшчэ трохі і, абвязаўшы вяроўкаю тулава Ярковіча, зашчоўкнуў яе карабінам на поясе сябра, а потым пачаў шлях назад. Другі канец вяроўкі цягнуўся да пячоры, дзе зараз знаходзіліся Раман з Сямёнам, якія яшчэ не ведалі, што назад па гэтым скурніку дарогі няма. Святаслаў таргануў вяроўку тры разы, каб хлопцы зразумелі: ён вяртаецца. Перад тым як адправіцца назад, зноў намацаў руку Сяргея, праверыў пульс. Узрадаваўся, пачуўшы, як б'ецца танюсенькай ніткай жыццё ў гэтым, здавалася, нежывым целе.
    Прайшло, як падалося, шмат часу, пакуль спелеолагам удалося, нарэшце, выцягнуць Сяргея са скурніка. Сябры паклалаі яго на імправізаваны ложак. Святаслаў уключыў моцны ліхтар, прыпасены ім для такіх момантаў. Ярковіч ляжаў на спіне. Вочы былі заплюшчаны. Але нават у беспрытомнасці чалавек дыхае, як звычайна, хоць усе астатнія працэсы ў яго замаруджаны. Чалавек жыве. Ён хутка вернецца, абавязкова. Калі няма нічога горшага... Пасля такой «аптымістычнай» думкі пра горшае Цімковічу зараз жа захацелася хоць што-небудзь зрабіць для сябра. Хоць штосьці... А той, як і раней, ляжаў нерухома, і здавалася, што сон, салодкі, жаданы, напаўняў цела гэтага даволі блізкага для яго чалавека. Напэўна, нічога не магло адарваць Святаслава ад сумных думак, але раптам ён пачуў голас Біцюка:
    — Сябры, глядзіце, якая прыгажосць!
    Цімковіч міжволі адвёў позірк ад Сяргея і глянуў туды, куды даставаў («дабіваў», як гаворыць любы падлетак на сваім слэнгу) ліхтар. А карціна гэтая і сапраўды варта была, каб перажыць шматлікія перашкоды і ўсё ж сустрэцца з ёю. У промні ліхтара, які танчыў па пячоры ў руках Рамана (той ці то ад хвалявання, ці то ад жадання ўпрыгожыць убачанае «святламузыкай» вадзіў ім з боку ў бок), рознымі колерамі-кветкамі буяла пярэстым кіпенем відовішча, якому пазайздросціў бы любы фантаст. Пацёкі вапняку зверху і знізу ўтварылі за шматлікія стагоддзі дзівосныя слупы-«іголкі» —
    сталактыты1 і сталагміты2. Паміж імі расцякаліся дзівосныя бліскучыя каменныя рэкі розных адценняў — быццам незлічоныя багацці пячоры з усходняй казкі адкрыла людзям прырода! Міжволі можна было ў такой сітуацыі паверыць і ў існаванне Гаспадыні Меднай гары, якая паказвае сваю скарбніцу толькі абраным. Нашы сябры адчувалі сябе такімі абраннікамі самой Гаспадыні-прыроды. Святаслаў прыгадаў словы Высоцкага: «Лучше гор могут быть только горы, на которых еіцё не бывал...». «Толькі хаця б дзеля такой хвіліны можна рызыкаваць усім — у гарах ты знаходзішся, на самай высокай вяршыні свету, альбо ў самай глыбокай і прыгожай да знямогі, нават вар'яцтва, пячоры — без розніцы. Толькі дзеля такога шчаслівага моманту можна забыцца на ўсё — працу, вольны час. I нават, у некаторых выпадках, на сям'ю», — Святаслаў пастаянна задаваў сабе пытанне, чаму, нягледзячы на дамову з Пюдмілаю, ён усё ж такі рашыўся на гэты, як яму думалася, апошні паход у горы. 3 іншага боку, Цімковіч не мог пакінуць сваіх сяброў сам-насам з незнаёмай мясцовасцю (як найбольш вопытны з іх, увесь час адчуваў адказнасць за іх бяспеку).