• Газеты, часопісы і г.д.
  • Белая жанчына  Дзмітрый Пятровіч

    Белая жанчына

    Дзмітрый Пятровіч

    Выдавец: Чатыры чвэрці
    Памер: 176с.
    Мінск 2012
    44.32 МБ
    «Папоўнае, — думаў Сяргей, — не дасгатак, а памяць. Чалавек працягвае жыць і паспя смерці, капі памяць аб ім жыве
    ў сэрцах тых, хто прыйдзе на гэты свет пасля яго. На жаль, ён нічога пра гэта даведацца ўжо ніколі не зможа. Увогуле, пакінуць добры след у жыцці тых, хто акружае цябе, — і ёсць мэта знаходжання кожнага з нас на грэшнай, але бясконца прыгожай зямлі...»
    Запрыкмеціўшы мармуровую лавачку каля вялікага прыгожага помніка ў выглядзе бутона кветкі, вырашыў прысесці адпачыць хвіліну-другую. Ярковіч толькі нядаўна выйшаў з бальніцы, і балячкі пакуль яшчэ час ад часу нагадвалі пра сябе. Прысеў, з палёгкай уздыхнуў. Падняў вочы на здымак у сярэдзіне мармуровага бутона і... аслупянеў: на Сяргея з фотаздымка глядзела Яна — Белая Жанчына! Той жа прыгожы лоб, цёмныя вочы з нейкім дзіўным бляскам, троху прыпухлыя губы ў ледзь прыкметнай мілай усмешцы і німб прыгожых светла-ружовых валасоў. Сяргей нарэшце пазнаў яе. Усё праўда. Бось чаму яе твар падаўся яму знаёмым. Пад прозвішчам і імем быў надпіс «трагічна загінула» і стаяла дата — той самай аварыі насупраць аўтобуснай станцыі на Карбышава... Якраз два гады таму...
    Сяргея нібы штосьці падкасіла — так балюча ўдарыла яго цэлая хваля ўспамінаў, дастаткова падрабязных. Але... твару яе ён ніяк успомніць не мог. I вось толькі зараз падсвядомасць аказалася добрай падказчыцай — гэта была Яна...
    Сяргей раптам споўз на зямлю і нізка схіліўся перад помнікам. Здарылася тое, чаго Ярковіч так баяўся калісьці: сустрэцца з ёю вочы ў вочы. Хаця б і тут, зараз... Сяргей заплюшчыў вочы, закрыў твар рукамі, быццам засланіўся ад усяго свету. Ён зноў бачыў яе — маленькую постаць на тратуары —дзяўчыны, якой ужо нельга было дапамагчы. Плечы яго затрэсліся...
    I раптоўна чыясьці рука лягла Ярковічу на плячо.
    — Вось і вы прыйшлі да маёй Танечкі. Але ёй ужо нельга дапамагчы. Нікому і ніколі...
    Сяргей азірнуўся. Каля яго стаяла жанчына ў чорнай хусцінцы з амаль такімі ж рысамі твару, як на фотаздымку.
    У яе быў прыгожы цёплы грудны голас. Яна ўважліва паглядзела яму ў твар — у Ярковіча аж дрыжыкі пайшлі па ўсім целе.
    — А я вас добра памятаю. Вы былі на судзе. Памятаю і вашы словы, калі абвінавацілі ва ўсім сябе. Я запомніла ўсё. He вініце сябе — вы ні ў чым не вінаваты. Я ведаю. Я маці... Сэрца маё ведае... Так, выходзіць, ёй было наканавана лёсам...
    Яна адвярнулася.
    Сяргей узяў яе руку ў свае, усё яшчэ не ўстаючы з зямлі. Жанчына павярнулася, паглядзела яму ў вочы.
    — Як вас завуць? Сяргей?
    Жанчына ўзняла галаву, паглядзела на неба, па якім плылі белыя аблокі — чыстыя-чыстыя, як нявінныя душы тых, хто пайшоў з жыцця, не дачакаўшыся свайго часу...
    * * *
    Сяргей Ярковіч ішоў па прысадах да выхаду з могілак. Побач з ім ішла Ганна з дзецьмі. Гледзячы на іх, ён некалькі разоў нават усміхнуўся. Яны заўсёды будуць разам. Назаўжды. Што б ні здарылася...
    Прайшоўшы цэнтральную арку, яны нарэшце мінулі вароты. На прастор. Да жыцця. Сяргею зараз хацелася проста жыць...
    26.07.2008 г.
    джэк
    Частка I
    Быў канец лета, калі жнівеньская вясёлая пара паступова змянялася надыходзячай восеньскай сур'ёзнасцю; калі на лісці бяроз прасіупала першая жаўцізна, а асіны патроху ахоплівала барвістае полымя; калі птушыныя караваны ўжо цягнуліся на поўдзень, пакідаючы на радзіме лёгкую тугу і нейкае расчараванне: гпушкам, як і людзям, чамусьці заўсёды здаецца, што лета будзе бясконцым, — як і само жыццё...
    Пост ДАІ знаходзіўся за кіламетр ад Мінска, ля кальцавой. Заступіўшы на дзяжурства яшчэ апоўначы, супрацоўнік ДПС сустракаў новы дзень велычі стомленым. Ён штохвілінна пазяхаў, пазіраў на гадзіннік, які паказваў сем. Змена хутка заканчвалася. Падняўшыся на пост, старшы лейтэнант зняў фуражку, спаласнуў стомлены твар вадою, выцер яго насоўкаю і зірнуў у невялікае люстэрка, прымацаванае над шклом. На яго глядзеў мужчына сярэдніх год — з невялікай залысінай галава, твар крыху круглаваты, з даволі поўнымі шчокамі; падбародак валявы, з ямачкай, якая звычайна падабаецца жанчынам. Позірк светла-шэрых вачэй адлюстроўваў, здавалася, неблагі жыццёвы вопыт, што назапашвае чалавек да гэтага ўзросту. Словам, Уладзімір Іванавіч Гулевіч, старшы лейтэнант міліцыі, заканчваў чарговае дзяжурства.
    На пульце раптам заміргала сігнальная лямпачка. Інспектар падняў трубку, далажыў па форме дзяжурнаму па Мінску маёру Кудраўцу, што ўсё нармальна, змена прайшла без здарэнняў і што ён гатовы перадаць вахту наступнаму паставому.
    Машын амаль не было. Інспектар любіў слухаць звон цішыні, настолькі пранізліва-льдзісты, што, здавалася, паруш
    яе — і яна, як люстэрка, разаб'ецца на мноства драбнюткіх звонкіх асколачкаў.
    Раптам цішыню прарэзаў нейкі гул, які хутка мацнеў, шырыўся, запаўняў сабою ўсю прастору. Неўзабаве на шашы паказалася аўто: у бок Мінска нёсся стары сіні «форд», які выглядаў так, быццам пабываў у баях ці гонках на выбыванне, прычым выбыў з іх, напэўна, апошнім, калі нічога цэлага на ім не засталося. Мабыць, шмат разоў перафарбаваны, аўтамабіль даўно страціў першапачатковы выгляд. Левая фара нагадвала падбітае чалавечае вока. Павуціна разыходзілася на увесь правы бок лабавога шкла. Усё гэта інспектар заўважыў, ледзь толькі машына наблізілася да паста.
    Як уладальнік гэтага «багацця» прайшоў тэхагляд, заставалася загадкай, якую старшаму лейтэнанту Гўлевічу неабходна было абавязкова разгадаць. I ён, узяўшы мікрафон, гучна загадаў:
    — Вадзіцель сіняга «форда», загадваю спыніцца! Вадзіцель сіняга «форда», загадваю спыніцца!
    Кінуўшы позірк на радар, зразумеў: машына імчалася па шашы з завышанай хуткасцю — за сотню кіламетраў у гадзіну! Нічога сабе! I гэта каля кальцавой, за якой пачынаецца Мінск!
    Яшчэ некалькі разоў паўтарыў загад. Безвынікова. Што за нахабства? Нават каля міліцэйскага паста не зніжае хуткасці!
    Інспектар сеў за руль сваёй міліцэйскай «шасцёркі», і праз хвіліну машына з «мігалкай» імчалася ўслед за парушальнікам. Вадзіцель «форда» адразу пачуў выццё сірэны. Адначасова віск тармазоў абвясціў пра тое, што «ліхач» гатовы сустрэцца з інспектарам.
    Гўлевіч падышоў, назваў сябе, ускінуўшы руку да фуражкі. Дзверы машыны расчыніліся, і перад інспектарам з'явіўся «ліхач» — немалады ўжо чалавек, гадоў пяцідзесяці, з сівізной на скронях і, як падалося Уладзіміру Іванавічу, з нейкай тугой у пачырванелых вачах. Вакол іх — цёмныя плямы, ад чаго позірк незнаёмага таксама здаваўся пацямнелым, нават змрочным. «Як нейкая пячатка гора на твары», — падумалася
    інспектару. Было ўражанне, што гэты чалавек плакаў. Апрануты ён быў у шырокія цёмныя штаны, лёгкі шэры пуловер, з-пад якога быў відаць расшпілены каўнер белай кашулі. На нагах чорныя боты, на галаве зялёны капялюш, які можна было ўбачыць у магазіне для паляўнічых. «Толькі пяра фазана не хапае», — падумалася інспектару.
    — 3 палявання ляціце, шаноўны? Ці якраз на паляванне, у Мінск? — Гўлевічу хацелася паказаць «кузькіну маці» гэтаму гора-аўтамабілісту або гора-паляўнічаму — хто яго ведае? Хацелася так правучыць яго, каб... Але ён прадстаўнік закона, не мае права, і нават без сведак, сам-насам.
    — Чаму лячу? — вінавата ўсміхнуўшыся аднымі вуснамі, але з нейкай горыччу ў голасе, адказаў пытаннем на пытанне мужчына.
    — А на спідометр вы глядзіце хоць калі-небудзь? — зноў з сарказмам спытаў Гулевіч.
    — Ну вядома ж, — баязліва адказаў незнаёмец.
    — Дык вось, хуткасць у вас за сто зашкальвае, — заўважыў інспектар. — Нават каля міліцэйскага паста. А гэта як мне разумець? Вы не ведаеце, што трэба зніжаць хуткасць, калі пад'язджаеце да населенага пункта?
    — Выбачайце, калі ласка, інспектар. Такое са мною ўпершыню. Я ж ужо амаль трыццаць год за баранкай. Прафесіянал. Ніколі не парушаў. Вось, паглядзіце, — «ліхач» выйшаўз машыны, працягнуў Гўлевічу дакументы.
    Старшы лейтэнант узяў правы, тэхпашпарт. Пры гэтым ён заўважыў, што рукі незнаёмца дрыжаць.
    — Так, паглядзім. Войцік Васіль Сцяпанавіч, — прачытаў ён, уважліва ўгледзеўся ў фотаздымак, потым перавёў позірк на мужчыну.
    3 фатаграфіі на яго глядзеў маладжавы чарнявы мужчына з акуратнай прычоскай, чорнымі вусамі «пад Мулявіна», прамым носам з невялікай гарбінкай. А зараз перад Гўлевічам стаяў амаль пажылы чалавек. Жыццёвая стома і нейкая разгубленасць, відаць, даўно пасялілася ў ягоных калісьці цёмных.
    а зараз быццам выцвілых вачах і такіх жа цёмных прыпухлых кругах пад імі. Гэтая ж стома ляжала снегам на валасах і вечным цяжарам на сутулых плячах. Войціку зараз можна было даць гадоў семдзесят, хаця на самой справе, паводле вадзіцельскіх правоў, яму нядаўна споўнілася толькі пяцьдзясят два.
    — А што ў вас з аўтамабілем? — пацікавіўся інспектар. — Калі праходзілі тэхаглад?
    Гўлевіч зірнуў на талон на лабавым шкле і сам жа адказаў:
    — Амаль два гады таму праходзілі. А што са шклом і фараю, Васіль Сцяпанавіч?
    Войцік, здавалася, збіраўся з думкамі. Адказаў не адразу.
    — Шкло пабіў з месяц таму. Няма пакуль грошай на новае. Абяцаю, што хутка замяню.
    — А фара? — зноў запытаў інспектар. — Няўжо самі дзенебудзь у гаражы, калі выязджалі, а? Мне калісьці адзін разумнік так і растлумачыў. Хаця гэта няважна. Усё роўна трэба будзе заплаціць штраф за неахайны выгляд аўтамабіля, а таксама за перавышэнне хуткасці.
    Штосьці насцярожвала Гулевіча з самага пачатку, але той ніяк не мог зразумець што. Нейкае шостае пачуццё гаварыла яму, што з Войцікам нешта не тое. I раптам ён зразумеў: нервуецца. Калі падаваў дакументы, рукі хадуном хадзілі. «А мабыць, проста «алканаўт»? — хацеў супакоіць сябе Гўлевіч. — He можа быць. Mae паляўнічы білет, налэўна, стрэльбу, — а на гэта дазвол алкаголікам не даюць».
    — Выпіваеце? — спытаў інспектар Войціка і ўважліва паглядзеў яму ў вочы.
    — Як і ўсе, толькі на свята якое, — не зддумваючыся, адказаў той.
    «Праўду кажа, — адзначыў Гўлевіч. — А чаму ж тады так нервуецца?”
    1 раптам новая думка амаль асляпіла інспектара: Войцік гаворыць, што едзе з палявання. Прычым, вяртаючыся дадому, ляцеў як на пажар. «А дзе ж твая здабыча, шаноўны паляўнічы? Мабыць, там, у лесе кагосьці падстрэліў і не прызнаецца, а да-
    кумента адпаведнага няма? Значыць, ты яшчэ і браканьер? Трэба ўсё праверыць».
    — Дык вы з палявання вяртаецеся, Васіль Сцяпанавіч? — асцярожна спытаў Гулевіч.