• Газеты, часопісы і г.д.
  • Белая жанчына  Дзмітрый Пятровіч

    Белая жанчына

    Дзмітрый Пятровіч

    Выдавец: Чатыры чвэрці
    Памер: 176с.
    Мінск 2012
    44.32 МБ
    Сямён думаў пра тое, што ў прыродзе заўсёды існуе раўнавага: нельга дасягнуць у жыцці больш-менш значнай мэты, папярэдне ці потым не заплаціўшы за гэта. Нават знакамітасці, у якіх, на першы погляд, усё цудоўна, вымушаны плаціць за сваю «зорнасць» перш за ўсё сваім здароўем ці здароўем сваіх родных. А яны, «простыя смяротныя», чым адрозніваюцца ад іх? Але, разам з тым, любуючыся незямной прыгажосцю падземнага царства, Шац падумаў: «Адначасова і добра, і дрэнна тое, што з гэтай прыгажосцю ўвачавідкі могуць пазнаёміцца адзінкі — самыя смелыя, настойлівыя, упэўненыя
    'Сталактыт (ад грэч. stalaktos — які капае). Вапняковае ўтварэнне, якое ўзнікае на столі і сценах пячор ад прасочвання і выпарэння вады, насычанай кальцыем.
    2Сталагміт (ад грэч. stalagma — кропля). Бапняковае ўтварэнне на дне пячор, якое ўзнікае пры падзенні кропель вады, насычанай кальцыем.
    ў сабе і сваіх таварышах людзі. 3 аднаго боку, сапраўдную прыгажосць можна адчуць, толькі пабываўшы тут, а з другога — чым менш будзе наведвальнікаў, тым больш гарантыя таго, што неруш скарбаў Зямлі нашай захаваецца для многіх пакаленняў людзей».
    Раман Біцюк неадрыўна сачыў за слупам святла і імкнуўся трапіць у самыя аддаленыя куточкі пячоры. Але гэта было немагчыма: святло час ад часу «ўпіралася» ў сцяну цёмры, густой, важкай, непрагляднай. Нейкая дзіцячая радасць ахапіла яго сэрца. Хацелася пайсці да канца, даведацца, што там, у цемры, за ёю — на чацвёртым, самым загадкавым ярусе...
    Тут раптам цішыню прарэзаў ціхі стогн. Сумненняў быць не магло: да Сяргея вярнулася прытомнасць. Біцюк адразу накіраваў ліхтар на тое месца, дзе ляжаў зараз яго таварыш.
    Сяргей расплюшчыў вочы. Абвёў позіркам сяброў, спачатку не ўцяміўшы, дзе знаходзіцца. Адразу забыўшыся пра навакольную прыгажосць, хлопцы, радасныя, усхваляваныя, падышлі да яго. Безумоўна, гэта была самая лепшая навіна для ўсіх. Адразу ўсе загаманілі, перабіваючы адзін аднаго.
    — Як адчуваеш сябе, Сярго? — гэтыя словы Святаслава аддаліся рэхам у яго галаве. Ярковіч паспрабаваў адказаць, але, адчуўшы моцны боль у патыліцы, зноў заплюшчыў вочы.
    — Што будзем рабіць, камацдзір? — Сямён ірвануў «ліпучку» камбеза і дастаў карту. — Ромка, дай святла!
    Біцюг паднёс ліхтар. Падышоў і Святаслаў. Усе схіліліся над картай. Сябрам было ўжо не да дзівосаў прыроды: трэба ратаваць Сяргея і знаходзіць выйсце ў прамым сэнсе. Абвал у скурніку азначаў адно: шлях назад адрэзаны. Неабходна шукаць новы.
    Святаслаў узяў ініцыятыву ў свае рукі.
    — Так, хлопцы, падводзім папярэднія вынікі. Спачатку плюсы. Мы на месцы. Усе дайшлі, усе жывыя...
    Ён паглядзеў на Сяргея, які ў хісткім святле ліхтара нагадваў хутчэй нябожчыка, чым жывога чалавека: выцягнуты, без
    крывінкі, стомпены твар з абвостранымі рысамі, заплюшчаныя вочы, раскудпачаныя доўгія вапасы.
    — Апе, — Цімковіч уздыхнуў, — Сяргей паранены, на трасе абвап, назад шпяху няма. На ппане (узяў у рукі карту) існуе топькі адзін шпях. Апе ён ідзе праз скурнік чацвёртага яруса. Што мы можам там сустрэць — адзін Бог ведае. Ад «галюнікаў» да розных пачвар.
    Сямён у першы момант хацеў паведаміць пра свае назіранні, але змаўчаў: думаў, што хопіць ужо тых жахаў, пра якія ішпа размова раней, капя вогнішча.
    — Хаця, — працягваў Цімковіч, — кажуць, што ёсць яшчэ некапькі хадоў — адзін з якіх нават з выхадам наверх. Іншыя думаюць, што гэта байкі. А на карце ў мяне ёсць адзін скурнік. Ён не правераны раней. Аде іншага выйсця я не бачу, Паспрабуем прайсці па ім.
    Святаслаў з хвіяіну памаўчаў.
    — 3 Сярго не пройдзем, — коратка сказаў ён. — Трэба, каб ён застаўся тут. Ненадоўга. Літарапьна на некапькі гадзін. Ты як, Сярожа?
    Усе павярнупіся да Сяргея. Той на імгненне расппюшчыў вочы. Зразумеў. Апе ці пагадзіўся?
    — Вось і добра. Але аднаго Сяргея нельга пакідаць, — Цімковіч уважліва пагпядзеў на сяброў. — Ты, Сямён, заставайся з ім. Калі што, паспрабуй звязацца па рацыі. Энергію трэба эканоміць, таму святпа старайся не паліць. Тут харчы, пекі і кіспарод. — Камандзір працягнуў ІПацу рукзак. — Хопіць нават на суткі ці бопей, капі што...
    Ён адвёў позірк убок. Памаўчаў.
    — Чакайце. Да сустрэчы, хпопцы.
    Святаспаў і Раман па чарзе паціснулі руку Сямёну, а потым абодва прысепі капя Ярковіча. Той зноўку на імгненне расплюшчыў вочы і сустрэўся позіркам з сябрамі. Знайшоў у сабе сіпы ўсміхнуцца аднымі вачыма, нібыта гаворачы: «Ідзіце. Нічога. Усё будзе добра».
    — Трымайся, хлопец, хутка выцягнем цябе адсюль. Шчасліва! — Святаслаў лёгка паціснуў руку сябру.
    — Сярго, ты не сумнявайся — доўга цябе чакаць не давядзецца! — Біцюк як мог падтрымліваў сябра. Але ўсе добра разумелі: як і калі ўсё скончыцца — яшчэ невядома.
    Святаслаў і Раман які раз праверылі экіпіроўку, і праз хвіліну святло іх агеньчыкаў знікла за адным са сталактытаў. Сяргей і Сямён засталіся адны ў пячоры.
    Частка VIII
    Ліпкая цемра была паўсюль. Са шматлікімі тварамі, якія то выцягваліся, то расцякаліся, гамонячы на ўсе лады, праз усё гэта даволі ясна даносіўся нейкі гул, падобны на рэха або зумер. Ён гудзеў, як трансфарматар, і прарываўся праз гэты бяссувязны калейдаскоп тлуму. Сяргей раптам зразумеў, што гул гэты аддаецца ў яго галаве. Зноў вярнуўся боль, працяглы, тупы. Балелі галава, спіна, абадраныя рукі. «Відавочна, жыццё да мяне вяртаецца, — з горкай іроніяй сказаў сам сабе Ярковіч. Міжволі застагнаў. Сямён пачуў стогн, нахіліўся.
    — Можа, вады?
    Сяргей паказаў вачыма: «Так». Прахалода палілася па ягоным змучаным целе, і стала крыху лягчэй.
    — Ну што, як ты, дружа? — Сямён зрабіў святло ліхтарыка ярчэйшым. — Што ж, выглядаеш нядрэнна.
    Ён хацеў падбадзёрыць сябра.
    — Сярожа, мабыць, штонебудзь яшчэ; га?
    Ярковіч адмоўна павёў вачыма.
    — Тады давай паспрабуй паспаць нейкі час: сон — лепшы доктар, — ліхтарык на касцы Шаца згас. — Трэба эканоміць энергію. Невядома, калі хлопцы вернуцца.
    Сямён запаліў свечку, і вялікі ліхтар схаваў свае промні да лепшага часу. Ізноў з усіх бакоў навалілася вялізным цяжарам
    цемра. Сяргею бопьш не хацелася правальвацца ў гэты кашмар, з якога ён амаль толькі што выйшаў. 1, нягледзячы на боль у галаве, ён пюбым спосабам хацеў захаваць прытомнасць. Перш за ўсё паспрабаваў сабрацца з думкамі. 3 усяго, што з ім здарылася, ён амаль не памятаў нічога. Але ўсё ж нешта не давала спакою, трывожыла, нават палохала. I раптам спаленая болем свадомасць яму падказала. Думка такой маланкай уварвалася ў яго мозг, што Сяргей уздрыгнуў. Ён нарэшце ўсё ўспомніў...
    * * *
    Гэта здарылася, калі сям'я Ярковічаў жыла яшчэ на старой кватэры. У той сонечны летні дзень яны з жонкай і дзецьмі ехалі на юбілей. Старэнькі дзядзечка вёў не новы, узросту прыкладна такога, як сам гаспадар, «мерс» і, мусіць, не маючы магчымасці перакінуцца словам-другім з кім-небудзь іншым, увесь час ладзіў размову з Ярковічамі. Настрой быў сапраўды святочны, і таму яны з лёгкасцю падтрымлівалі размову.
    Каля тэлецэнтра на Макаёнка дарогу раптам перабег чорны кот. Сяргей, які не прытрымліваўся розных забабонаў, толькі пажартаваў: «Ну што, паедзем назад ці проста аб'едзем гэтае месца?». Ён сядзеў побач з вадзіцелем на пярэднім садзенні і, запытаўшыся, паглядзеў на кожнага: ніхто з ім, вядома, не згадзіўся, усе толькі пасмяяліся. На Карбышава (туг цяпер і жыў Ярковіч, а тады яны якраз ехалі ў той бок), перад паваротам налева да ўніверсама «Віцебск» ім трэба было толькі дачакацца адпаведнай стрэлкі на святлафоры. Дзядзечка ж, убачыўшы зялёны агеньчык, напэўна, вырашыў праскочыць — адразу націснуў на газ, не заўважыўшы, што з боку кальцавой насуперак ім імчыцца інамарка, набітая людзьмі. Сяргей, седзячы побач з гэтым «Шумахерам», усё зразумеў: сутыкнення ім не пазбегнуць. Ён, быццам у запаволеным кіно, ужо бачыў, як у вадзіцеля інамаркі насупраць ад жаху вочы лезуць на лоб. А можа, гэта яму толькі падалося...
    Машына прасвісцела, здаецца, за міліметр ад Сяргея і... вылецела на тратуар. Пачуўся глухі ўдар. У пажылога горавадзіцеля іх «мерса» трэсліся рукі і цела білі дрыжыкі. Ён ледзьве змог спыніць сваю "тачку» і заглушыць матор. Але ўсе глядзелі не на яго.
    Каля іншамаркі на бетонных плітах тратуара, на баку, раскінуўшы рукі і ногі, ляжала маладая дзяўчына. Каля яе ўжо збіраўся натоўп. Сяргей жа быццам прырос да свайго месца, не разумеючы яшчэ, што здарылася. Ён толькі на імгненне змог убачыць яе твар, на якім ужо застыла смерць, і прыгожыя доўгія светларусыя валасы. I ўсё. У той дзень Сяргей не памятаў, як яны вярнуліся дахаты. Ва ўсім ён прывык вініць перш за ўсё сябе. Балючай занозаю працяла яго галаву думка: а калі б тады каля тэлецэнтра яны павярнулі назад ці паехалі іншай дарогай, то дзяўчына засталася б жывою? Калі б хоць трошкі, хоць разок паверыць бы ў забабон, якога прытрымліваюцца, напэўна, мільёны людзей! Калі б...
    Спачатку Сяргей успрымаў гэтую думку як глупства. А потым ужо, усё часцей і часцей вяртаючыся да яе, зведваў такія эмацыянальныя ўсплёскі, што сам, здаецца, пачынаў верыць у тое, што менавіта ён, не аддаўшы своечасовы загад дзядзьку, не змог пазбегнуць гэтай драмы. Сэрца аблівалася слязамі. Сяргей разумеў, што яшчэ зусім нямнога — і ён стане пацыентам Навінак. Тое «калі б...» доўга яшчэ стукала ў ягонай галаве, аддавала нейкім надакучлівым «рэхам», і ён зразумеў, што цяжар віны, хаця б ускоснай, — хаця Ярковіч ужо разважаў па-іншаму, — назаўсёды пасяліўся ў яго сэрцы. Гэтая дзяўчына прыходзіла да яго ў снах. Яе твар ён бачыў у шматлікіх жаночых тварах і ўжо думаў, што ціха вар'яцее. А што, калі гэта было нейкае прадказанне, папярэджанне? Але тады ў чым? На ўсе гэтыя пытанні Сяргей адказаць не мог. Ён даўно заблытаўся ў асабістых пачуццях, пастараўшыся пры тым адгарадзіць сваіх блізкіх ад гэтага маральнага цяжару. Але...
    * * *
    ...Сямён задрамаў. Яму хацелася неяк абстрагавацца ад усяго, што здарылася з ім і яго таварышамі, успомніць штонебудзь прыемнае, каб пратрымацца да прыходу сяброў. Далёка не кожны мог бы, седзячы ў поўнай цемры (энергію неабходна было эканоміць), думаць пра штосьці вясёлае ці хаця б проста аптымістычнае. Такое выпрабаванне — сапраўдны экзамен на сталасць і моц чалавечага духу. Толькі ў такой, як кажуць, крайняй сітуацыі па-сапраўднаму праяўляецца асоба чалавека. Сямёну было ўжо не да прыгажосці пячоры, дзе яны знаходзіліся. Хацелася толькі аднаго: вярнуцца жывымі з гэтага паходу. I пажадана як мага хутчэй. А цяпер, успамінаючы Софу і Давіда, Сямён яшчэ больш губляўся: што ён скажа жонцы, як толькі з ёю сустрэнецца? Ён ведаў, што тады трэба будзе рабіць выбар паміж сям'ёю і спелеалогіяй. Але спярша хацелася б выбрацца адгэтуль. А ўжо далей што будзе — тое й будзе... Сямён запаліў ліхтар, паднёс яго да твару Сяргея. Заўважыў, што галава Ярковіча закінутая назад, рот напалову раскрыты. Схіліўся да яго грудзей, паслухаў, ці стукае сэрца і... раптам аслупянеў: пульсу не было, спачатку падалося яму. Але, пераадолеўшы страх і хваляванне, прыслухаўся зноўку. 3 палёгкай уздыхнуў: ледзьве чутная пульсуючая нітачка звязвала Сяргея са светам жывых... Сямён трохі супакоіўся. Яго хвалявалаўгэтай сітуацыі ўсё: што там з хлопцамі на чацвёртым ярусе, раненне Ярковіча і самае галоўнае — што будзе далей з імі ўсімі? Як выбрацца з гэтай пячоры жывымі? Праз каменную тоўшчу іх ніколі ніхто не пачуе, сігнал праходзіць слаба. А яшчэ гэтая Белая Жанчына, пра якую расказаў Святаслаў. Таксама дрэнная прыкмета перад спускам. Усё гэта і многае іншае непакоіла Шаца. Асабліва яму хацелася, каб Сяргей ачуняў, поўнасцю паправіўся... Сямён зноўку кінуў позірк на сябра. Той, як і раней, ляжаў на спіне, адкінуўшы назад галаву, — нерухома, як мёртвы.