• Газеты, часопісы і г.д.
  • Белая жанчына  Дзмітрый Пятровіч

    Белая жанчына

    Дзмітрый Пятровіч

    Выдавец: Чатыры чвэрці
    Памер: 176с.
    Мінск 2012
    44.32 МБ
    — Андруша, — пачуўся голас маці. — Ты там не заснуў часам? Нясі агуркі!
    — Ой, і праўда! — раптам успомніў Андрэй.
    Узяўшы з паліцы слоік, хлопец вярнуўся ў пакой.
    Пасярод залы стаяў вялікі, накрыты святочным абрусам стол. Сёння вырашылі нікога не запрашаць, а абмежавацца сямейным колам — святкавалі чатырнаццацігоддзе Андрэя. Дата не круглая, ды і імяніннік яшчэ не сталы.
    — Андрэй, дапамажы хлеб парэзаць! — у залу заляцела, нібы ў вальсе, Лана, старэйшая сястра. У белай блузцы, джынсах, якія падкрэслівалі статную дзявочую постаць, яна здавалася сапраўднай прыгажуняй. Лана якраз нядаўна адсвяткавала паўналецце і лічыла сябе ўжо дарослай. Уся ў маці — разумная, шчырая, але ўпартая. Можа такое ў вочы сказануць, што толькі трымайся! Таму яе паважалі і нават пабойваліся. Андрэй, хоць, бывала, і сварыўся з сястрою, як здараецца ў любой сям'і, але прывык прыслухоўвацца да Ланы. Поўнае імя яе было Святлана. Але яшчэ даўно, як толькі пачынала гаварыць, не магла цалкам паўтарыць яго. Спачатку гучала цікава і весела. А потым прыжылося...
    Андрэй заляцеў на кухню, дзе завіхалася маці.
    — Нешта наш імяніннік сёння зажурыўся — не дазвацца! — пажартавала маці і ласкава зірнула на сына. — А мо марыць пра што?
    Гаварылі, што ў маладосці Таццяна Яўгенаўна Войцік была падобная да Марыны Уладзі, жонкі Высоцкага. Вось і цяпер, убачыўшы матулю і пачуўшы яе прыгожы голас, Андрэй
    падумаў пра гэта падабенства. Чорна-белы фільм «Вядзьмарка» па Купрыну з Уладзі ў галоўнай ролі ён бачыў шмат разоў — у сям'і любілі класіку, і асабліва гэтую карціну.
    Андрэй не адказаў матулі, толькі ўсміхнуўся.
    — Ланачка! — паклікала маці дачку. — Ты тату не тэлефанавала? Калі ён будзе?
    — Зараз пазваню, — адказала Лана.
    Яна стаяла каля люстра і прыхарошвалася, Светлыя доўгія валасы залатымі хвалямі струменілася па плячах, а ясныя вочы, здавалася, увабралі ў сябе ўсю непаўторную прыгажосць васільковага лугу, блакітных азёр і чысцюткага бясхмарнага неба, вечна юнага, як сама Зямля...
    * * *
    Пранізлівы званок у дзверы, напэўна, напужаў усіх. Ён азваўся грукатам на кухні: маці не ўтрымала нешта ў руках. Лана азірнулася, трымаючы памаду. Андрэй выйшаўу вітальню. За ім — Таццяна Яўгенаўна.
    На парозе стаяў Васіль Сцяпанавіч Войцік — бацька гэтага дружнага сямейства. Як доўга ні чакалі яго, з'яўленне адбылося эфектным. Тым больш што ў руцэ ён трымаў нешта падобнае да клеткі, але з пластмасы — памерам з добры чамадан. У другой трымаў насоўку, якой выціраў пот з ілба.
    — Прабачце, мае даражэнькія! Ездзіў да твайго ВТ, — кіўнуў сыну, — па падарунак. Замовіў яшчэ вясною. А ён малайчына, твой Віктар Тарасавіч, дастаў усё ж такі! — скорагаворкаю выпаліў Бойцік гэтыя словы. I раптам успомніў, што не павіншаваў сына. — Ой, сын, прабач... Авдруша, я віншую цябе з днём нараджэння. Жадаю, каб усе твае мары абавязкова здзяйсняліся. А адна з іх, спадзяюся, збудзецца й зараз. Зразумеў, пра што гавару?
    У Андрэя перахапіла дух, Няўжо пра сабаку? Калісьці бацька катэгарычна не згаджаўся трымаць у доме каго-небудзь з братоў меншых. «Вось падрасцеш — і тады атрымаеш
    сабе сябра, калі зможаш даглядаць яго», — гаварыў ён. Вось і прыйшоў час...
    — Трымай, — скончыў нарэшце бацька, перадаючы сыну пластмасавы «чамадан».
    Усе прыселі над скрынкаю. Андрэй дрыжачымі рукамі, якія не слухаліся ад хвалявання, з заміраючым сэрцам, адчыніў дзверцы «доміка». Паказаўся цікаўны цёмны шагрэневы нос, потым галава, і, нарэшце, на падлогу выслізнуў увесь сабака — яшчэ не дарослы, а толькі шчанюк. Але які! Прыгожы, напэўна, пародзісты. Будучая аўчарка. Дакладней кажучы, аўчар. А выраз сабачага «твару» быў сапраўды наіўным, даверлівым. I гледзячы ўсім у вочы, сабачка праклыпаў да новага крэсла і прысеў каля яго: шчанюкі яшчэ не ўмеюць задзіраць лапу.
    — Ну вось і прапісаўся на новым месцы! — усміхнуўся Васіль Сцяпанавіч, робячы націск на трэцім складзе ў слове «прапісаўся».
    — Дакладней кажучы, «прапісаўся»! — паўтарыла гэта слова Лана, акцэнтуючы на другі склад.
    Усе засмяяліся.
    .■ — Сапраўдная аўчарка, як у Альхоўскіх! — заўважыла Таццяна Яўгенаўна. —Толькі маленькая. Маленькі. Хлопчык.
    — He, мама. У Альхоўскіх нямецкая аўчарка, а гэта ўсходнееўрапейская. Хаця па шчанюку, бывае, цяжка адрозніць яшчэ, — Андрэй шмат літаратуры «праглынуў» на гэтую тэму і таму гаварыў упэўнена. — Потым пагладзім. Нямецкая — чорная, а ўсходнееўрапейская — чорна-залацістая, з падпалінамі. А якія яны разумныя! Вядома, калі вырастуць...
    Таццяна Яўгенаўна паднялася.
    — Так, спецыялісты-кінолагі! — звярнулася яна да ўсіх. — Усім зараз жа мыць рукі — і за стол! У нас жа сёння свята!
    Неўзабаве сям'я сядзела за сталом. Усе дружна віншавалі імянінніка. Андрэй радаваўся: свята не толькі падняло яму настрой, але і прымусіла па-іншаму зірнуць на жыццё — столькі клопатаў прынёс з сабою новы маленькі член сям'і!
    джэк^
    — А як завуць яго? — раптам спытаў Андрэй.
    — Прабачце, даражэнькія, зусім забыўся! — успомніў пра нешта Войцік-старэйшы. — Вось якраз і пашпарт нашага сабакі.
    Васіль Сцяпанавіч устаў, выцягнуў з кішэні дакумент, падаў яго сыну.
    — Міжнародны пашпарт, — прачытаў Андрэй на вокладцы, Разгарнуў.
    — Дай мне, я хутчэй знайду! — папрасіла нецярплівая Лана.
    — Вось, тут напісана... усходнееўрапейская аўчарка... пародзісты... А завуць яго... Поль.
    — Дык ён француз! — засмяялася Лана.
    — Ну што гэта за мянушка для сабакі — Поль? — Ацдрэй не згаджаўся з тым, што напісана ў сабачым пашпарце. Хоць і ў міжнародным. — Давайце будзем зваць яго па-іншаму, а?
    — А забабонаў не баішся? — Васіль Сцяпанавіч хітра, усміхнуўшыся аднымі вачыма, паглядзеў на сына. — Кажуць, што мяняць мянушку ў пашпарце нельга, бо жыццё сабакі будзе нешчаслівым: ці доўга хварэць будзе, ці нават памерці можа, бывае, і не сваёй смерцю...
    Андрэй спачатку нічога не адказаў. Задумаўся.
    — А калі гаспадару не падабаецца, чаму нельга мянушку змяніць?
    — А што ты прапануеш, гаспадар? — Войцік зірнуў сыну ў вочы.
    — Хачу назваць сабаку па-свойму.
    — Як?
    Андрэй акінуў позіркам кніжную паліну над галавою бацькі, які сядзеў за сталом насустрач. Адна з кніжак не стаяла разам з усімі, а ляжала наверсе. Падлетак прачытаў: «Джэк Лондан. Апавяданні». Гэта быў адзін з яго любімых пісьменнікаў, як Янка Маўр, Фенімор Купер, Майн Рыд.
    — Слухайце. Я прыдумаў, — Андрэй абвёў позіркам усіх. — Давайце назавём яго Джэк. Як Лоцдана.
    — А што, гучыць надрэнна, — падтрымала брата Лана. — Джэк. He тое, што Поль гэты. Няхай будзе не французам, а англічанінам. Але тата гаварыў...
    — Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць, — Васіль Сцяпанавіч усміхнуўся. — Вадома, калі верыць усім забабонам, то і з хаты нельга ўвогуле выходзіць, каб не сурочылі.
    — Хаця іншы раз трэба прыслухоўвацца, што добрыя людзі кажуць, — асцярожна заўважыла Таццяна Яўгенаўна.
    — Ведаем мы такіх добрых людзей! — ці то сур'ёзна, ці то жартаўліва сказаў Войцік-старэйшы. — Адны плёткі навокал. I кроку без іх нельга зрабіць. Толькі штосьці скажаш на пачатку калідора, як у канцы яго табе пра гэта ўжо дакладаюць, але ў якім выглядзе! 3 ног на галаву паставяць. 1 асбліва ў бабскім калектыве! Вось дзе расаднік!
    — У мужчынскім не горш бывае! — жартаўліва парыравала жонка. — Сваё начальства ўспомні! Толькі плёткам і верыць!..
    Андрэй баяўся, што гэтая, з жартачкамі спачатку, размова магла перарасці ў нешта больш сур'ёзнае.
    — А чым карміць будзем Джэка? — ён трымаў сабаку на руках, а той з задавальненнем імкнуўся ўхапіць новага гаспадара за палец.
    Бацькі адразу спынілі «баталіі». Успомнілі, што ў сына дзень нараджэння.
    — Я корму яму купіў, для шчанюкоў, імпартны. Джэк наш, мяне папярэдзілі, прывучаны ўжо да гэтага корму. У вітальні мяшэчак.
    Насыпаўшы ў пластмасавую місачку корм, Андрэй з цікавасцю стаў назіраць, як яго гадаванец пачаў са смакам частавацца...
    Так у сям'і Войцікаў з'явіўся Джэк — галоўны герой гэтай гісторыі.
    Частка III
    Сонца сваімі промнямі, здавалася, парэзала ўвесь пакой на бліскучыя астраўкі. Цень ад аконных кратаў адбіўся на стале і на твары Васіля Сцяпанавіча. Але Войцік нічога на заўважаў. Слёзы прынеслі часовае суцяшэнне, і ён нібы скінуў нейкі цяжар з плячэй.
    Капітан Корань наліў вады.
    Войцік уздыхнуў, дрыжачымі рукамі ўзяў кубак, зрабіў некалькі глыткоў і, гледзячы кудысь убок, нібы ўзіраючыся ў мінулае, зноў пачаў расказваць.
    — Ажаніўся я яшчэ ў канцы сямідзясятых. Пасля інстытута працаваў інжынерам у канструктарскім бюро на заводзе. Актыўна займаўся спортам. Атрымаў магчымасць выступаць на раёне, горадзе, а потым і рэспубліцы. У пачатку дзевяностых, калі Саюз разваліўся, як і іншыя, спрабаваў ездзіць з адным маім таварышам у Польшчу — яшчэ ў інстытуце разам вучыліся. А дзе грошы браць? Пазычыў у сяброў-спартсменаў трохі, і тое, што было на кніжцы, узяў. Накупілі сяго-таго. Усяго два разы з'ездзілі. А на трэці — ледзьве жывымі засталіся. На вакзале ў Беластоку да нас падышоў малады хлопец і паруску запытаў, каторая гадзіна. Мы, напэўна, па інэрцыі паруску і адказалі. А калі апынуліся ў бязлюдным месцы (за намі, безумоўна, сачылі), падышлі нейкія людзі, дасталі нажы, ткнулі адзін мне ў бок, сказалі, што заб'юць, калі нават пікнем, і забралі ўвесь тавар...
    Войцік горка ўсміхнуўся. Памаўчаў. Глытнуў вады.
    — ...Пакінулі толькі дзесяць долараў — на білет да Мінска... Пасля таго выпадку ўвогуле баяўся ездзіць кудынебудзь. А мой таварыш не думаў здавацца. Яго знаёмы быў брыгадзірам калымшчыкаў у Расіі. Яны будавалі катэджы. Я таксама вырашыў паспытаць шчасця. Быў рознарабочым: раствор там прынесці, цэглу разгрузіць... Ды і гэта справа не заладзілася. Аднойчы пасля дажджу паслізнуўся на мокрых рыштаваннях. Упаў. Зламаў пару рэбраў. Страхоўкі ніякой не
    было. Гаспадар заплаціў нейкія капейкі, каб я вярнуўся дадому. Схуднеў, счарнеў... Нават Таня, жонка, ледзьве пазнала. А дзяцей карміць трэба. Mae таварышы па спорце таксама кінуліся ў заробкі: хто таксістам, а хто і ў ахову. Нарэшце і я, нікуды не ад'язджаючы, тут, у Мінску, знайшоў сабе працу па душы: выпадкова сустрэў яшчэ аднаго інстытуцкага прыяцеля і пайшоў да яго ў магазін будаўнічых матэрыялаў менеджарам-кансультантам. Спатрэбіўся мой былы інжынерны вопыт. Ддрамантаваў кватэру. Купіў старэнькага «форда». Паступова з'явілася сякая-такая капейка. Кожны год з жонкай і дзецьмі пачалі ездзіць у Крым... Чаго яшчэ чалавеку патрэбна?