Белая жанчына
Дзмітрый Пятровіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 176с.
Мінск 2012
— А бабуля? Ты нешта не дагаворваеш? — Андрэй зразумеў, што амаль крычыць.
Таццяна Яўгенаўна апусціла вочы.
— Бабуля ўжо некалькі дзён у бальніцы. Хацелі адразу яе забраць, але ўрачы забаранілі — хочуць паназіраць. Заўтра будзе дома.
— А што здарылася? — Андрэй яшчэ нічога не разумеў.
— Джэк пакусаў яе. Два швы наклалі на руку, — на вачах маці паказаліся слёзы. — А Джэка бацька пасадзіў у машыну і кудысьці павёз...
— Куды павёз, мама? — Андрэй адчуў, як ёкнула сэрца і закружылася галава.
— Ой, не ведаю, сынок... Я баюся...
Яна на хвіліну замаўчала.
— Я бацьку званіла на мабільны нядаўна... Спачатку гаварыў, што зараз у нейкага сябра. Што за сябар? He разумею... Проста, думаю, хацеў супакоіць мяне. Потым на два дні знік — шукаў Джэка. А самае галоўнае...
Яна паглядзела на сына, нібыта шукала ў яго дапамогі.
— ...бацька ўзяў з сабою стрэльбу...
Свет раптам выбухнуў у вачах Андрэя, разляцеўся на шматлікія асколкі. Ён усё зразумеў: бацька, абураны ўсім, што ўбачыў, раззлаваны, павёз кудысьці Джэка, каб забіць яго...
Заплакала маці. Ён абняў яе за плечы.
— Мама, не плач... Я ўсё зразумеў... Я знацду Джэка...
Памаўчаў.
— Калі ён жывы...
Накінуў куртку. Пацалаваў маці ў шчаку.
— Усё будзе добра.
Быскачыў за дзверы.
На хаду выхапіў мабільны. Набраў бацькаў нумар. Тэлефон спачатку маўчаў. Нарэшце пачуўся голас бацькі.
— Алё! Прывітанне, сын! Як справы?
— Прывітанне, тата! У мяне ўсё нармальна. Я зараз у Мінску. Толькі што быў дома... Тата!..
Голас Андрэя задрыжаў.
— Што з Джэкам?
Бацька замоўк. Потым праз нейкую хвіліну пачуўся яго ціхі голас:
— Калі шчыра, то не ведаю, сынок... Я... вывез яго за горад і... пакінуў там... у лесе...
—А навошта табе стрэльба? Мама сказала... Ты ж не страляў у Джэка? — Авдрэй здрыгануўся ад гэтых слоў. Да апошняга моманту ён спадзяваўся, што такога не можа быць.
— Я... не буду хлусіць табе, сын... Я... страляўу Джэка... Але я не бачыў, куды трапіў... Праўда...
«Усё... Гэта канец... Каб бацька прамазаў, прафесіянал, чэмпіён...» —Андрэй горка ўсміхнуўся.
— Я толькі што быў на тым месцы, Андрэй... у тым лесе... Джэк кудысьці знік... Але... — голас бацькі задрыжаў, — ...там была кроў. I сляды ад воза. Джэка хтосьці вывез адтуль... Мабыць, нехта з мясцовых... Думаю, што Джэк паранены...
— Ты дзе цяпер, тата?
— Спачатку быў у міліцыі... А потым аб'ездзіў некалькі вёсак. Слядоў Джэка нідзе няма.
— А чаму ў міліцыі?
— Мне не паверылі. Паехалі са мною ў лес. Потым зрабілі экспертызу. Кроў не чалавека... Сабакі... Джэка...
— Дзе той лес? Я паеду туды і знайду Джэка! Хоць тыдзень буду шукаць! — Авдрэй адчуў, як ногі яго падкошваюцца. Прысеў на лаўку ля пад'езда.
— Нікуды не трэба ісці. Давай разам. Ты дзе?
— Каля нашага дома. Чакаю цябе. Давай хутчэй!
...Праз нейкі час сіні «форд» ляцеў да кальцавой.
Частка VIII
Угэты жнівеньскі дзень на вясковай вуліцы было бязлюдна: поўным ходам ішла ўборачная. Толькі час ад часу праносіліся грузавікі з зернем — адвозілі збожжа на ток, а потым адтуль вярталіся парожнімі.
Хата Собаля стаяла амаль у канцы вёскі, дзе пачыналася дарога ў лес. Адтуль і вярталіся Іван Данілавіч з сынам. Каля зялёнай брамкі прытулілася старая бяроза, якую выкапаў у лесе і пасадзіў тут калісьці яшчэ дзед Собаля. Шмат чаго зведала на сваім вяку гэта прыгожае магутнае дрэва. Яно не толькі радавала вока, але і паіла ўвесну ўсю сям'ю сокам. Заўсёды вяртаючыся дадому, Іван Данілавіч яшчэ здалёк бачыў сваю бярозу. I адразу цяплела на сэрцы, усё дрэннае адыходзіла на другі план.
Кажуць, што дрэвы могуць лячыць чалавека ад розных хвароб. Дастаткова падысці, прытуліцца спінаю і, заплюшчыўшы вочы, падумаць аб нечым добрым, пажадаць сабе здароўя. Іван Данілавіч, вядома, саромеўся такога рытуалу на людзях. Хаця, бываючы ў лесе, часам, стомлены, рабіў гэтую «працэдуру» — боль і нават стому як рукою здымала... Вось па маладосці яму было што ўспомніць. Па бацькавай лініі ўсе мужчыны ў сям'і былі дужымі. I Іван Данілавіч не выключэнне...
Уся вёска ведала пра той выпадак. Летась Собаль, як і сёння, аднойчы вяртаўся з лесу. I ў нізінцы раптам убачыў: на звілістай лясной дарозе, пасярод асенняй гразюкі, якую не было магчымасці аб'ехаць, пагразшы «па самыя вушы», садзеў «Запарожац» мясцовага агранома. Прычым свдзеў надзейна — ні туды ні сюды нават не зварухнуцца. Аграном — за рулём. Але вылезці не можа: гразі па калена. Іван Данілавіч, на шчасце, меў пры сабе сякеру: рабіў засечкі на дрэвах, што рыхтаваў на дровы. Ссек ён тады невялікую, але даволі трывалую на выгляд сасонку, падсунуў пад машыну. Крыкнуў аграному: «Заводзь!» — і прыўзняў гэты «транспарт» над паверхняй... Любы аўтамабіліст скажа, што ў такім становішчы нельга заводзіць
машыну. Але аграном быў настолькі напалоханы, што адразу ж паслухаўся. А Собаль моцна падштурхнуў бервяном «Запарожца». Той вырваўся і, праехаўшы некалькі метраў, спыніўся, весела завуркатаў, як сыты кот. А аграном пасля таго здарэння стаў ледзь не лепшым сябрам нашага героя. Якраз сёння Івану Данілавічу ўдалося ўзяць у леташняга бедака бензапілу, якая, на жаль, не спатрэбілася...
Здалёк убачыўшы сваю бярозу, Собаль падумаў, што чалавек усё ж вельмі мала ведае пра таямнічыя сілы прыроды, у адрозненне ад нашых продкаў. А дзе гэтыя сакрэты зараз? Чалавек цалкам залежыць ад прыроды, хоць і лічыць сябе яе гаспадаром. «Цікава, а дзе быў гэты «цар прыроды, калі рвануў Чарнобыль? — падумалася Собалю. — Чалавек усё ж такая слабая істота...»
Іван Данілавіч ужо набліжаўся да сваёй бярозы. Раптам бразнула суседская брамка, і з варот выйшаў стары з двума пустымі вёдрамі ў руках. Тыя весела звінелі на ўсю ваколіцу. Дзадок перайшоў вуліцу, яшчэ не заўважаючы Івана Данілавіча з яго возам. Сеў на лаўку, закурыў. Раз-пораз сплёўваў у шэры пыл, мружачыся на сонцы, Убачыў воз, паднёс далонь да лба. Потым пазнаў Собаля, усміхнуўся.
— Здароў будзь, Данілавіч! Нешта ты рана з лесу едзеш. I воз пусты. Там што, дрэў не засталося, га?
Дзвдок з задавальненнем зацягнуўся папяросай. Даніла тым часам пайшоў адчыняць вароты.
— Здарова, Кузьміч! Табе б толькі свае цьідулкі смаліць ды лясы тачыць! Ты як сарока якая! — Собаль хітра паглядзеў на дзеда. — Даў бы і мне перадыхнуць колькі часу, можа, і сам бы расказаў, што дзіўнага ў нас бывае! Садовая твая галава! Хто ж пераходзіць вуліцу перад носам з пустымі вёдрамі!
Кузьміч не пакрыўдзіўся на суседа. Яны даўно прызвычаіліся да такіх сяброўскіх кпінаў. Але не раз прыходзілі на дапамогу па-суседску і на сямейныя святы звычайна запрашалі адзін дднаго. Вось такая склалася сялянская ідылія.
— А ты што, баба, Данілавіч, каб у розныя забабоны верыць? I што такое дзіўнае з табою сёння было? Хіба толькі гаршчок з золатам знайшоў у якім-небудзь дупле?
Кузьміч хітра прыжмурыў адно вока.
— /Іепш чым золата. Зірні сюды, — паклікаў Собаль суседа.
Той падышоў да воза і ўбачыў сабаку, які з заплюшчанымі вачыма ляжаў на брызенце.
— Бач ты! — толькі і змог сказаць Кузьміч. — Вось гэта ўлоў! I за што ты яго, а?
— А з чаго гэта ты ўзяў, што гэта я яго? Па сабаку з ружжа стралялі! — з запалам адказаў Собаль. — А дзе ты бачыў у мяне стрэльбу, га?
— Дык ён нежывы, па-мойму! — дзед ніяк не мог супакоіцца. — I хто гэта мог яго, а? Трэба да Кацярыны ісці. Яна ж фершал!
— Фельчар, а не < фершал», Кузьміч! — перадражніў старога Собаль. — А дарэчы, дзе яна? He бачыў часам?
— У сваім медпункце, дзе ж яшчэ ёй быць! Вось зверы, а!
Кузьміч вылаяўся, узяў чарговую «цыдулку», закурыў.
Джэк, пачуўшы словы Кузьміча, расплюшчыў адно вока і слаба вільнуў хвастом.
— Ой, дзякуй Богу, жывы! Нічога, Кацярына нават мёртвага на ногі паставіць!
Тым часам падышоў Даніла.
— Гатова, заязджай!
Воз пакаціўся на двор.
— Даніла, — звярнуўся Собаль да сына. — Бяжы да цёткі Каці ў медпункт. Скажы, каб хутка ішла сюды. Давай. Адна нага тут, другая там! Добра?
— Хутка буду! — Даніла пабег на вуліцу.
* * *
Пакуль Іван Данілавіч паіў каня, на двор хуткаю хадою ўвайшла Кацярына — чарнявая жанчына з прывабнымі рысамі твару, у жоўтай майцы з кароткімі рукавамі, светлай доўгай спадніцы і хусткай у руках. «Дзякуй Богу, што халат белы свой скінула, a то людзі падумаюць, што нешта здарылася. Чым менш будуць ведаць — тым лепш!» — падумаў Собаль. За Кацярынаю ішоў Даніла.
— Мне Даніла ўсё расказаў, Дзе наш паранены? — ці то з жартам, ці то ўсур'ёз спытала яна.
Потым падышла да воза.
— Зразумела. Патрымайце сабаку, каб не пакусаў! — яна пачакала, пакуль мужчыны зоймуць свае месцы, і пачала аглад.
Праз некаторы час Кацярына сказала:
— Жыць будзе. Толькі трэба дроб падаставаць з галавы, шыі і лапы. Я хутка на пункт па медыкаменты, а вы падрыхтуйце стол на двары. Вядома, можна было б адвезці сабаку на пункт, але ў мяне не ветлячэбніца. А да горада далёка. Ён слабы, можа не дацягнуць. Увогуле ніколі не думала, што сабак лячыць буду.
Кацярына выцерла хусткаю ўспацелы лоб і ўпершыню ўсміхнулася, паказаўшы белыя прыгожыя зубы.
— Прабач, Ваня, я нават не павіталася — стамілася, пакуль бегла! — яна зірнула на Собаля.
— Бачыш, якія сёння дровы, Кацюша? — Іван Данілавіч прысеў на прызбу. — I хто па ім паліў з ружжа? Рукі б паабрываў злыдню!
Ён успомніў «дзіцячы» плач у бярозавым гаі і павёў плячыма, нібыта ад холаду.
— Даніла, — раптам успомніла Кацярына. — Я сама не паспею, збегай да мяне, скажы Іне, каб прынесла навакаін у ампулах і некалькі шпрыцоў.
Кузьміч забыўся на свае вёдры і пазіраў з-за плота цікаўнымі вачыма. Нарэшце не вытрымаў, заскочыў на двор.
— Мабыць, і я на што згаджуся, а, моладзь?
— Ты, Кузьміч, лепш нікому не гавары, што тут бачыў. A то ўся вёска зараз будзе ў нас. Потым няхай языкамі мелюць, добра? — Собаль звярнуўся да суседа.
— Добра, Данілавіч. Ты ж мяне ведаеш!
На двор тым часам уляцелі Даніла і Іна. Так, тая самая... Вы, паважаныя чытачы, не памыліліся. Гіэта была наша Даратэя.
* * *
Сонца, як заўсёды, рыхтавалася сысці за гарызонт, каб адпачыць і даць магчымасць выспацца людзям, што правялі дзень у працы, каб хапіла моцы на дзень наступны.
У стопцы, каля печкі, у якой весела спявала полымя і трашчалі паленцы, на старым брызентавым плашчы ляжаў Джэк. Яго галава, шыя, тулава і адна лапа былі ў бінтах. Вочы заплюшчаныя. Сабака спаў пасля наркозу. Кацярына разам з Іванам Данілавічам сядзелі ля печы і гладзелі на агонь. Даніла качаргою час ад часу варушыў дровы, і тады іскры ляцелі ва ўсе бакі, а чырвона-шызыя вугалькі са звонам сыпаліся на металічную пласціну пад дзверцаю. Іна сядзела каля маці і, паклаўшы галаву ёй на плячо, узіралася ў полымя, слухаючы адвечную яго песню.