Белая жанчына
Дзмітрый Пятровіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 176с.
Мінск 2012
А маці з сынам вярнуліся ў кіёск. Дзяўчына толькі потым зразумела ўсё: выйдзі яна з сыночкам на хвіліну-другую раней (а бананы яны заўсёды куплялі ў Савельеўны, і сёння падышлі б, вядома, менавіта да яе), то... яна ледзь не страціла прытомнасць ад страшэннага ўсведамлення! I тыя два пакупнікі, затрымаўшы ў кіёску яе і сына, фактычна выратавалі іх... Хто ж яны былі такія? Ці выпадкова ўсё гэта? Яна выйшла з кіёска,
абышла яго і аслупянела: на прылаўку ўсё яшчэ ляжалі газеты, што купілі, але чамусьці не забралі тыя два чалавекі.
«Анёлы! — мільганула ў яе думка. — Яны прыйшлі спецыяльна і выратавалі нас!» 1 гэтая светлая думка надоўга пасялілася ў яе сэрцы, якое яшчэ дрыжэла ад перажытага...
— Вось такая гісторыя, — скончыў свой расказ Міхась. — Але ты не ведаеш галоўнага: тая жанчына — гэта мая жонка. Яна і сын — мае анёлы. I, калі хочаш ведаць, я на іх малюся... Усё жыццё...
Курловіч замоўк, потым, асушыўшы свой кубак, устаў, паглядзеў ў вакно.
Неба ўжо пачынала святлець. Зачынаўся новы дзень, які абавязкова павінен быць не падобным на ўсе папярэднія. Што ён прынясе? ГЭтага ніхто не ведае. А калі б чалавек ведаў, то нецікава было б яму жыць на зямлі...
Курловіч азірнуўся: Сямён Равуцкі таксама сядзеў моўчкі, утаропіўшы позірк долу.
— Ну што, давай спаць, хоць крышачку прыснём, — парушыў маўчанне Міхась.
— Зараз. Слухай, а што здарылася з той жанчынай, якая ў бальніцу трапіла? А з тым юнаком што? Ведаеш?
— Савельеўне далі інваліднасць. А што здарылася з гэтым... — не ведаю. Mary сказаць толькі, што машына была не яго: узяў паездзіць у кагосьці. Вось і паездзіў...
* * л
Поезд падыходзіў да перона.
Курловіч з Сямёнам яшчэ не выйшлі з купэ, калі Міхась раптам убачыў іх. Яны стаялі, узіраючыся ў твары людзей, што выходзілі з цягніка. Заўважыўшы, як змяніўся выраз твару Міхася, Сямён таксама глянуў у той бок і спытаў:
— Яны?
— Яны. Пайшлі, пазнаёмлю.
— He. У наступны раз. Каардынаты мае запісаў?
— Запісаў. Сустрэнемся. Бывай.
— Бывай. Бедаеш, Міхась, ты — добры мужык. Ну, удачы!
— Патэлефануй, як уладкуеш справы.
Яны паціснулі адзін аднаму рукі і выйшлі з вагона. Жонка адразу ж убачыла Курловіча. Толькі сказала сыну:
— Глядзі: тата!
Сын радасна падляцеў да бацькі. Той узяў сына на рукі, прыціснуў да сябе. Падышла жонка. Абняліся.
...Сямён бачыў гэтую сцэну... Раптам ён кінуўся да білетных кас. Праз гадзіну цягнік імчаў яго назад — да жонкі і дачкі...
12. 06. 2007 г.
РУЖЛ
Пранізліва-чысцюткая бель паўстала вакол, напаўняючы прастору нейкім дзіўным спакоем.
Дзяніс расплюшчыў вочы і, яшчэ не разумеючы, дзе ён знаходзіцца — у сне ці наяве, — доўга прывыкаў да новага адчування — лагоды ва ўсім целе і адначасова поўнага нежадання ўставаць, таму што зразумеў самае галоўнае: сёння ж нядзеля і нікуды спяшацца не трэбаі Прывыклы кожны дзень ўставаць вельмі рана, Дзяніс толькі ў рэдкі выхадны дзень адчуваў сябе па-сапраўднаму шчаслівым — проста таму, што нікуды не трэба ляцець; у дзень, калі такое нясмелае «хачу» не падпарадкоўваецца настойліваму «трэба». Начапіўшы акуляры, зірнуў на гадзіннік: ого, дзесяць гадзін ужо! Рашуча падняўшыся, паклыпаў у куток, дзе ляжалі гантэлі і невялікая штанга. Праходзячы каля люстэрка, міжволі зірнуў у яго. На Дзяніса з люстэрка глядзеў заспаны твар чалавека «злёгку за трыццаць», з ускудлачанымі русымі валасамі, носам «бульбачкай», маленькімі шэра-блакітнымі вочкамі, якія нібы схаваліся за шклом акуляраў. Ад вачэй разыходзіліся павуцінкі маршчынак, калі ўсмешка кранала твар, што зусім не псавала яго, а наадварот, рабіла больш даверлівым і вясёлым.
Пасля зарадкі, якую Дзяніс прывык рабіць кожны дзень, ён, прыняўшы душ, накіраваўся на кухню і, падьішоўшы да акна і расчыніўшы фортку, раптам быццам аслупянеў: у кастрычніцкі прыгожы ранак нібы ўварвалася зіма! Яшчэ ўчора ўся зямля была ўслана лісцем, рознакаляровым, чароўным, як сама восень. А сёння гэты пярэсты дыван быццам бы пасівеў: на ім ляжаў лебядзіным пухам снег, які, як ні дзіўна, зусім не хацеў
раставаць, і з-пад гэтага бялюткага чыстага снегу быў бачны дзівосны лісцвяны покрыў — восень нібы апранула паверх свайго звычайнага ўбору снежна-белы — убор нявесты. Вочы яе схаваліся пад танюсенькім вэлюмам туманоў, якія лёгкай дымкаю на гарызонце злучалі неба з зямлёю. Дзяніс міжволі прыгадаў сваё вяселле, калі вэлюм скрываў вочы яго ГанначкіГанулькі — зялёныя, ясныя, чыстыя, шчырыя, такія глыбокія, што ў іх можна было патануць... Але гэта было вясною — шмат год таму, і іх сыну хутка споўніцца сголькі, колькі было тады Дзянісу, калі яны сталі мужам і жонкаю... Як быццам гэта было ўчора... Дзяніс раптам схамянуўся, зірнуў на гадзіннік: хутка ж вернуцца Ганна з Алесем! Успомніў, што паабяцаў прыгатаваць сняданак, пабег да халадзільніка — там пуста. «Скокну ў магазін!» — вырашыў ён.
Збягаючы па лесвіцы, Дзяніс раптам заўважыў, што ў паштовай скрыні штосьці ёсць. «Паглвджу, калі буду вяртацца з магазіна», — махнуў ён рукою і пабег далей. Па дарозе чамусьці падумалася аб тым, што Алесь абяцаў пазнаёміць іх са сваёй дзяўчынай — Машай, з якой летась сустрэўся ў лагеры. «Ён такі ўжо вялікі і такі яшчэ маленькі, наш Алесь! — падумалася Дзянісу. — Хаця ўжо сямнаццаты год ідзе. I Ганна нарадавацца не можа, які ён самастойны».
Вяртаючыся дадому, Дзяніс ледзь не праскочыў паштовай скрыні. Ключ некалькі разоў павярнуўся, шчоўкнуў замок — і дзверцы расчыніліся. 3 чорнай шчыліны на падлогу раптам слізгануў белы прамавугольнік. Дзяніс нахіліўся, падняў яго, кінуў позірк на адрас — адкуль прыйшло пісьмо? — і ягоныя рукі задрыжалі, а сэрца затахкала так, быццам бы хацела выскачыць з грудзей, — бязлітасна, балюча, з надрывам. Дзяніс яшчэ раз глянуў на знаёмы почырк і, не верачы сваім вачам, яшчэ і яшчэ раз перачытваючы знаёмы з юнацтва адрас, баяўся парушыць цэласнасць канверта, зірнуць у ягоную глыбіню, убачыць там штосьці да болю знаёмае, блізкае...
Падняўшыся на свой паверх і паставіўшы сумкі на падлогу, Дзяніс апусціўся ў крэсла і асцярожна, і разам з тым нецярпліва, пачаў разрываць канверт. Ён вельмі баяўся пашкодзіць пісьмо, але, нарэшце зазірнуўшы ў канверт, убачыў там ружу — засохлую, з пажоўклымі пялёсткамі, з кароткім тонкім сцяблом і нават з дзвюма калючкамі на ім. Маленькая чырвоная ружа — яе ружа, Тані... Яго Тані...
Ружа ў канверце — і больш нічога, ніякага ліста... Дзяніс раптам зразумеў усё...
* * *
...Электрычка імчала, разрываючы цемру і патокі ветру. Халодным вераснёўскім ранкам, калі нават птушкі лянуюцца выводзіць свае мілагучныя трэлі, а сонца не спяшаецца паказвацца над гарызонтам, усё здавалася панурым і маўклівым. Людзей у вагоне было нямнога (шэсць гадзін раніцы ўсё ж такі), хацелася спаць, а ехаць заставалася цэлую гадзіну. Апошні вагон, людзей амаль няма. Дзяніс салодка пацягнуўся, прадчуваючы цудоўны адпачынак.
Тое, што адбылося потым, адаб'ецца ў ягонай памяці назаўсёды. Дзяніс сядзеў якраз насупраць дзвярэй у наступны вагон. Раптам праз шкло дзвярэй ён убачыў дзявочы твар — увесь у слязах, барвовы. У вачах — страх, адчай. Слабай рукою імкнецца расчыніць цяжкія дзверы, тыя не паддаюцца. Дзяніс ускочыў, дапамог дзяўчыне. Тая кінулася да яго: «Дзядзечка, дапамажыце! Матульцы маёй раптам дрэнна стала. У яе, ведаеце, слабае сэрца, хоць і маладая яшчэ.» Тое, што Дзяніс — урач, дзяўчына, вядома, не ведала. Але ў яе не было выбару — яна проста верыла, што свет не без добрых людзей...
Ужо потым, праз нейкі час, Дзяніс скажа сабе, што вочы дзяўчыны, яе позірк здаліся яму знаёмымі, хоць бачыў ён яе ўпершыню. Панёсся за дзяўчынай у суседні вагон. Чатыры
чалавекі ў ім. Стаяць каля лаўкі, на якой ляжыць жанчына. Падляцеў. Людзі расступіліся. Машынальна, як калісьці вучылі ў медінстытуце, праверыў пульс, зірнуў у твар... ледзь сам не страціў прытомнасць. Таня... Гэта была яна. Яго Таня — яго першае каханне, юнацкая мроя, анёл яго мар і надзей. Нават Таніны і яго бацькі называлі іх жаніх і нявеста. А яны і не спрачаліся з імі, ужо тады разумелі пра тое, што існуе той самы звычайны чалавечы лёс, якому, як яны лічылі, падуладна ўсё на свеце. Але лёс бывае розным —для кожнага з нас свой...
Гэта вырашыла само жыццё: параскідала іх у розныя бакі — у яго сям'я, сын; у яе — дачка і, напэўна, муж.
Як медык, Дзяніс заўсёды браў з сабою ў дарогу ўсё самае неабходнае: ён баяўся, што калі, не дай Бог, апынецца ў такой сітуацыі, будзе мець заўсёды пад рукой усё, што патрэбна.
Дзяніс усё зрабіў, як трэба. Праз некаторы час жанчына расплюшчыла вочы, убачыла яго, спачатку не пазнала. Потым, праз хвіліну-другую, пачуўшы яго голас, раптам нешта ўспомніла — і сляза пакацілася па яе твары. «Дзяніс? Гэта ты? Праўда? А мне падалося, што я ўжо на небе. А гэта ты, Дзяніс. Як ты трапіў сюды? Цябе, напэўна, сам Бог паслаў?»
«Як ты сябе адчуваеш?» — спытаў ён, баючыся, што той цудоўны сон, які бачыць, зараз скончыцца. «Добра, — адказала яна, адчуваючы не толькі палёгку ва ўсім целе, але і адчуванне радасці і шчасця — таго, да канца неспазнанага, таго, амаль дзіцячага, якое было шмат гадоў таму. — Ты зараз зноў знікнеш, як той сон? Як я цябе знайду?» Дзяніс пакінуў нумар свайго тэлефона: «Тэлефануй, я буду чакаць». Абвясцілі наступную станцыю. «Ой, гэта ж наша! — раптам успомніла Таня. — Рыхтуйся, Машачка, на наступным выходзім. Памятаеш?» Тая, ужо супакоеная, падрыхтавалася выходзіць. I — быццам успомніла нешта: «Дзядзечка, вялікі дзякуй вам, што дапамаглі матулі!».
«Няма за што», — адказаў ён і сумеўся: настолькі падобная яна была на маці...
Таня патэлефанавала праз некалькі дзён, якраз у суботу, калі Дзяніс толькі збіраўся адпачыць пасля бяссоннай ночы: дзяжурства ў бальніцы выдалася вельмі цяжкім, напружаным. Ён толькі лёг, як пачуўся званок. «Яшчэ раз дазволь сказаць табе дзякуй. За ўсё», — пачуўся Танін голас у трубцы. «А асабіста сказаць тое ж самае слабо?» — чамусьці вырвалася Ў яго.
Пасля таго выпадку яны сустрэліся ўсяго адзін раз. Адзін раз на ўсё жыццё — дарослае, сумленнае, псеўдаўзаемнае. У цемры гасцінічнага нумара яны ўспаміналі — і не маглі спыніцца — усё, што звязвала іх у гэтым жыцці. Таня вельмі любіла ружы, і Дзяніс добра памятаў гэта. Тым больш, што ў гэты раз ён для яе падрыхтаваў цудоўны букет. Але тое, што ён пачуў ад Тані, вельмі ўразіла яго. <Я захоўваю ўсе твае кветкі, усе твае ружы», — сказала яна Дзянісу. Яго пацалунак быў узнагародай ёй за яе цярплівасць і вернасць...