• Газеты, часопісы і г.д.
  • Белая жанчына  Дзмітрый Пятровіч

    Белая жанчына

    Дзмітрый Пятровіч

    Выдавец: Чатыры чвэрці
    Памер: 176с.
    Мінск 2012
    44.32 МБ
    Неўзабаве ў залу ўвайшла Кацярына Сцяпанаўна. Яна, здавалася, была чымсьці ўзрушана. Нават рукі хадзілі хадуном, і жанчына не ведала, куды іх падзець.
    — Што здарылася, Кацюша? Ты сама не свая! — Васіль Мікалаевіч сцягнуў акуляры, паклаў іх на стол.
    — Ты чуў сірэны зараз?
    — Чуў. I што? Пажар недзе?
    — Каб я сама ведала, што здарылася! Каля метро — я з магазіна ішла — машын дзесяць пажарных, ды яшчэ некалькі «хуткіх» падляцела. Кажуць, нештаў метро здарылася. А што, не магу сказаць. З'явілася міліцыя і папрасіла, каб не затрымлівалася. Я хоць і хацела паглвдзець, але напужалася і пайшла далей.
    — Што можа быць у нас у метро? У Беларусі, у Мінску. Самая спакойная еўрапейская дзяржава, якая нікога не чапае, ды і нас ніхто. Што магло здарыцца? — быццам сам-насам разважаючы, заўважыў Хадасевіч і ўважліва паглядзеў на жонку.
    Тая ўжо крыху супакоілася.
    —Добра, пайду прыгатую вячэру. Аты пакуль навіны глядзі. Штосьці, мабыць, і скажуць.
    Як быццам у адказ, за акном з боку кухні раптам пачуліся сірэны.
    Сужэнцы, наколькі дазваляла хуткасць, кінуліся туды. Толькі ўбачылі, як уздоўж праспекта пранеслася чырвоная, як агонь, пажарная машына, а за ёй амаль адразу некалькі «хуткіх».
    Цішыню раптам разарваў тэлефонны званок. Кацярына Сцяпанаўна вярнулася ў залу, узяла трубку. Хадасевіч сеў у крэсла насупраць.
    — Алё, хто гэта? Андруша, сынок, ты? Добра, што пазваніў. Тўт у нас такое дзеецца, не паверыш! «Хуткія» і пажарныя каля «Кастрычніцкай» — ну, каля метро! Што? Адкуль? 3 інтэрнэту? А гэта праўда? А твае ўсе дзе? Дома ўжо? Пакуль, дзякуй...
    Кацярына Сцяпанаўна паклала трубку на месца, потым цяжка апусцілася ў крэсла насупраць мужа.
    — Што здарылася, Кацярына? — спытаў Хадасевіч. — Гэта Андрэй званіў?
    — Андрэй, — яна неяк сумна, з горыччу ў вачах, зірнула на яго. — Ён сказаў, што на «Кастрычніцкай» выбух. Шмат людзей пацярпела. Колькі — ніхто пакуль не ведае...
    Васіль Мікалаевіч не мог паверыць.
    — He можа такога быць! Ты што? У нас? У Беларусі? Хлусня! Дай я Андрэя набяру. Як ён там?
    — 3 ім усё добра. I ён, і Валя, і Сяргуша ўжо дома ўсе. Андрушу ягоны сябар званіў — яны павінны былі сустрэцца там, на «Купапаўскай», ды Андрэй не змог, не паспеў, затрымаўся. Сябар той ехаў у метро. На «Кастрычніцкай» дзверы расчыніліся — і раптам моцна выбухнула. Ад пылу нічога не было відаць. Але чалавек гэты бачыў людзей у крыві, параненых, і іншых людзей, як Андрэй гаварыў, чорных ад пыду і гару... Добра, што Божа нашага сына ўратаваў, а Вася?
    — У галаве не ўкладваецца ўсё гэта, — Васіль Мікалаевіч сядзеў у крэсле, разгублена гледзячы на жонку: ён ніяк не мог паверыць усяму. — Гэта ж не кіно, не фантастыка, а быццам сапраўдная вайна...
    Толькі зараз ён заўважыў, што ўсё яшчэ працуе тэлевізар: працягваўся выпуск навін.
    — А зараз экстаранае паведамленне, — дыктар на экране ўзяў нейкую паперу. — Сёння ў 17.56 на платформе станцыі метро «Кастрычніцкая» або ў вагоне цягніка адбыўся выбух. На гэты час вядома пра шэсць загінуўшых і больш як 75 параненых...
    Перад вачыма Васіля Мікалаевіча і Кацярыны Сцяпанаўны замільгалі кадры, ад якіх ён ледзь не страціў прытомнасць...
    ...Людзі выносяць людзей — твары ў сажы. Адзенне — не, лахманы нейкія, — таксама брудна-чорнае. Некаторыя ляжаць
    на асфальце — з перабітымі рукамі, нагамі... і паўсюль — кроў, кроў, кроў...
    «Чаму столькі крыві? За што пацярпелі гэтыя людзі — мірныя людзі мірнай краіны? Яны ж нікому нічога дрэннага не зрабілі! За што? — Хадасевіч паступова адчуваў, як вочы яго напаўняліся слязьмі. — 1 хто ж гэта мог зрабіць? Ці можа само ў тым метро нешта ўзарвацца? He, нездарма гэта... За што, злыдні, а? Хто вы, нелюдзі, якія прынеслі столькі гора ні ў чым не вінаватым?.,»
    Васіль Мікалаевіч не мог паверыць сваім вачам.
    — ...Зараз упэўнена можна гаварыць пра тэракт у мінскім метро... — голас дыктара, здавалася, лунаў, як нейкі анёл, над свядомасцю пажылога чалавека, уся сутнасць якога не прымала і не магла прыняць таго, што зараз на ўвесь белы (напэўна, нават у чымсьці шчаслівы) свет разносілася тое, што было насамрэч страшнай праўдай...
    Праз звон у вушах да расхваляванага ветэрана раптам адкульсьці, як праз вату, прарваўся званок тэлефона. Гэта быў яго сын, Андрэй.
    — Тата, не хвалюйся. Я затрымаюся. Еду ў бальніцу да Сяргея, сябра майго. Яго параніла. У ногі. Налэўна, патрэбна кроў... Мне сказалі, што больш за сотню людзей паранена. Абавязкова потым пазваню. He хвалюйцеся...
    Голас сына змоўк. Чамусьці гулка ў скронях аддаваўся стук сэрца. У грудзях забалела. У кішэні знайшоўся валідол. Ддну таблетку Хадасевіч паклаў пад язык. Выцер насоўкай успацелы твар.
    У пакой увайшла Кацярына Сцяпанаўна.
    — Вася, што з табой? Ты такі бледны! Сэрца як?
    — He хвалюйся, валідол ужо ўзяў, — Хадасевіч сумна ўсміхнуўся.
    — А хто званіў?
    — Андрэй. Яго сябар у бальніцы. Ён паехаў туды...
    Васкіь Мікадаевіч раптам адчуў: ён павінен быць там, на «Кастрычніцкай», — трэба хоць нечым дапамагчы гэтым пюдзям...
    — Каця, — сказаў ён, — ты ідзеш са мной?
    — Ты куды збіраешся, Вася?
    — Туды, — ён паказаў рукой на экран тэпевізара. — Я павінен быць там, з імі...
    * * *
    Васіпь Мікалаевіч Хадасевіч разам з жонкай стаяў капя чырвона-белай стужкі, якая, здавалася, падзяляпа гэты свет надвое: знешне шчасліва-бескпапотны дпя тых, хто не пераступіў нейкай нябачнай мяжы — крывава-чырвонай, страшэннай мяжы; і рэальна-відавочны, ад чаго стыла кроў у жыпах: адразу за стужкай, на цэментна-мармуровай падпозе капя ўвахода на станцыю метро «Кастрычніцкая» пяжапі людзі. 1 тое, што бачыў стары чапавек сваімі вачыма, — гэта ўжо не быпо малюнкам на тэпеэкране, — яшчэ бопьш не ўкпадвапася ў яго галаве. Мапады хпопец з перабітымі нагамі, якога ўкпадвапі ў машыну «хуткай дапамогк Хлопец з акрываўпенымі вушамі, увесь запыпены, сядзеў на чорна-мармуровай падлозе і нервова-напружана набіраў нейкі нумар на сваім мабіпьніку — напэўна, сказаць родным, што жывы. Сумка яго, уся ў шэрым пыпе, стаяда no634. Дзяўчына на насіпках — на ёй застапася топькі бяпізна. Рэшткі вопраткі матпяюцца на руках і нагах — чорных, у сажы. Здаецца, што яна страціпа прытомнасць...
    Хадасевічу здавалася, што гэта вясна страціпа прытомнасць, а ўсе мінчане, ды і не топькі яны, напэўна, і ўвесь свет, — разам з ёю... Такі моцны быў псіхадагічны эфект. «Як 11 верасня дпя амерыканцаў, ды і дпя ўсяго свету таксама, так дпя нас гэта 11 красавіка... Таксама 11-га. I ў 2011-м годзе...» — пажыпы чапавек адчуваў, што справа не ў даце — загінупі пюдзі, простыя, ні ў чым не вінаватыя пюдзі... Ветэран зноў глядзеў туды, дзе пяжалі тыя, што быпі
    таксама, як і ён, заўсёды ўпэўнены ў тым, што ніякіх актаў тэрарызму ў Беларусі ніколі не будзе. Хто мог пакрыўдзіць беларусаў, якія ні ў якіх канфліктах, акрамя афганскага, яшчэ ў часы СССР, ніколі не ўдзельнічалі?
    Раптам каля прыступак Васіль Мікалаевіч заўважыў цела, пакрытае нечым накшталт брызенту, з-пад якога на каменны абыякавы дол звешвалася рука (ці то мужчынская, ці то жаночая) з чырвона-карычневымі плямамі крыві на ёй...
    Вайсковец-"амапавец» трымаў рацыю і аддаваў загады. «Хуткія», уключыўшы сірэну, ляцёлі ў неввдомым накірунку, — далей ад гэтага страшнага месца, — каб хутчэй ратаваць людзей, якія вельмі хацелі жыць...
    «I хто адкажа за гэтую нявінную кроў, пралітую ў, здавалася б, мірны час? Чым і ўвогуле ці можам мы вымераць цану гэтай крыві?» — думкі роем насіліся ў галаве Хадасевіча, бязлітасна, як раззлаваныя пчолы, джалячы яго. I чым больш нараджалася такіх думак, тым больш Васіль Мікалаевіч разумеў, што заходзіць у чорны, быццам мёртвы змрок, тупік, з якога няма і не можа быць выйсця... Ён праз гэты змрок бачыў бледны твар жонкі, якая нешта гаварыла яму, але Хадасевіч нічога не чуў: нейкі цяжар раптам наваліўся на яго, стала цяжка дыхаць... Здавалася, што цяжка сталажыць...
    * * *
    — Ты куды лезеш, халера, а? Жыць надакучыла? — нейкі гучны бас разносіцца над полем. — Яшчэ сапляк зусім, а, бач ты, не слухаецца!
    Хадасевіч бачыць пажылога старшыну Рыкава, які ўшчувае белабрысага, зусім маладога хлопца з папаўнення.
    — Я вас не паспяваю запомніць, як... Ну чаго ты пад кулі лезеш? Паспееш яшчэ... — і над шыза-асеннім полем, страшнабесчалавечна ўзараным вайной, разносіцца мат.
    Як ні дзіўна, Хадасевічу здаецца, што ў траншэі, дзе зараз сядзяць яго салдаты, нарэшце стала больш-менш спакойна. Тўт, пад Ржэвам, немцы сцягнулі столькі сіл, што кожны світанак ён, камуніст, моліцца богу — толькі яму аднаму вядомаму богу. «У кожнага з нас зараз свой бог, — падумаў капітан. — Калі ў камбата застаецца толькі паўтара дзясятка чалавек, то ён усё роўна камбат, камандзір, бацька для такіх белабрысых, як гэты Сямшоў».
    — Сямшоў!
    — Я, таварыш капітан. Слухаю! — радавы нарэшце насунуў каску, вельмі вялікую для яго галавы.
    — Ты адкуль родам? — Хадасевіч яшчэ не пазнаёміўся як след з папаўненнем, як ад дзвюх рот маладых байцоў застаўся толькі ўзвод: перад высоткай, якую яны павінны былі заняць, было міннае поле, не пазначанае на карце. Шмат байцоў трапіла ў гэтую крывавую мясарубку пад Ржэвам. А тут яшчэ гэтыя міны...
    — 3 Палесся. Вёска мая пад Гомелем. Бывалі на Палессі, таварыш капітан? — хлопец усміхнуўся, але неяк сумна.
    — Вядома ж, бываў — я ж беларус. А мама, тата твае як? Дзеўчына ёсць?
    —Ад бацькоў пакуль ніякай вестачкі, — Сямшоў уздыхнуў. — I дзеўчыны няма... He паспеў... пазнаёміцца...
    — Таварыш капітан, разведчыкі вярнуліся. Лыжэвіч паранены, — старшына Рыкаў перарваў размову. Яго жоўта-зялёныя ад махоркі вусы сумна абвіслі. Вочы з маршчынкамі вакол іх, здавалася, наадварот, усміхаліся. “Чаму тут можна радавацца?» — падумаў Хадасевіч і нецярпліва спытаў:
    — Як сувязь, старшына? Дзе Філін? Чаму так доўга?
    — Пастараемся хутчэй, таварыш капітан!
    — Выконвайце! Разведчыкаў да мяне!
    Неўзабаве Хадасевіч ужо ведаў, што абысці міннае поле немагчыма: з правага боку топкае балота, а з левага наша
    пазіцыя з узгорка была як на далоні. I менавіта на гэтым баку былі сканцэнтраваны ўсе сілы немцаў — танкі і пяхота. Зрэдку білі гарматы, але дзесьці далёка. Вывад быў просты: калі заўтра немец поіадзе ў наступленне, то яны будуць вымушаны або адысці назад, або іх адцесняць да балота. А адтуль дарогі няма: або палон, або аблога. «А загад ужо ёсць: абавязкова ўзяць вышыню. Як? 3 такім зусім нешматлікім «кантьінгентам»? А міннае поле?» — Хадасевіч уздыхнуў: ён проста павінен быў звязацца са штабам і папрасіць падмогі.