Белая жанчына  Дзмітрый Пятровіч

Белая жанчына

Дзмітрый Пятровіч
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 176с.
Мінск 2012
44.32 МБ
...Наранку, перад тым, як развітацца, Таня сказала Дзянісу: «Сёння увечары самалёт перанясе мяне ў іншае жыццё — у Амерыку. Я ад'язджаю туды па кантракце на два гады. Спачатку асвоюся, потым забяру Машу — няхай вучыцца тут да Новага года, — правільней кажучы, да Каляд. Муж ужо там — у яго сумеснае прадпрыемства. Толькі аб адным прашу: не прыязджай у аэрапорт — не люблю доўгіх провадаў. «Яна раптам адвярнулася, стрымліваючы слёзы, але яны дзвюма нітачкаміручайкамі пацяклі з яе прыгожых вачэй. Кінуўшыся да Дзяніса, Таня абвіла рукамі яго шыю. Яна цалавала яго твар, вочы, губы. Дзяніс адчуваў, як Таніны слёзы пякуць твар, шыю, але не мог зварухнуцца — стаяў, як аслупянелы. Ён запомніў кожнае яе слова, але штосьці, сказанае ёю, не давала яму спакою. А што — ён не мог зразумець. Адчуванне, што яна едзе ад яго кудысьці і калі вернецца — невадома, было такім моцным і, у першую чаргу, такім начаканым, што Дзяніс не хацеў і баяўся сказаць хоць слова, нібы ад гэтага што-небудзь зале-
жала. I яшчэ баяўся страціць момант шчасця — такога нечаканага і жаданага, на першы погляд бязмежнага, яле такога недаўгавечнага, крохкага...
* * *
Увечары Дзяніс дзяжурыў у бальніцы. На шчасце, работы было мала, таму што ўсё валілася з рук, розныя думкі не давалі спакою. I асабліва балюча думалася яму, калі ўспамінаў Таніны словы перад расстаннем з ёю. Што дзіўнага было ў іх? Дзяніс успамінаў і не мог успомніць. «Сёння ўвечары (пачатак яе слоў быў прыкладна такі) самалёт перанясе мяне ў другое жыццё...» «Стоп! У якое гэта другое жыццё?..» — падумаў Дзяніс. Раптам у пакой уварвалася медсястра. «Дзяніс Сяргеевіч! — закрычала яна. — Ідзіце пагладзіце, што перадаюць «Навіны»! У аэрапорце ў час вылету разбіўся і загарэўся самалёт!» He дачакаўшыся Дзяніса, дзяўчына пабегла ў хол, дзе стаяў тэлевізар. Дзяніс кінуўся за ёю. Ён раптам успомніў, што не спытаў у Тані ні нумара рэйса, ні нават у які горад яна ляціць. Ён падумаў, што такіх супадзенняў быць не можа, а калі і можа, то толькі не з ёю... не з ім. Так павінен, напэўна, думаць кожны на яго месцы: «няшчасце можа здарыцца з кожным, але не са мною...».
У холе сабраліся хворыя і ўрачы з усяго аддзялення. Карэспандэнт, малады чарнявы хлопец, выразна вымаўляючы кожнае слова, расказваў аб здарэнні: «...Самалёт, выконваючы рэйс "Мінск Масква Нью-Ёрк", пацярпеў аварыю ў аэрапорце на ўзлётнай паласе. Адзін з рухавікоў "Боінга” яшчэ на ўзлёце загарэўся. Самалёт, толькі адарваўшыся ад зямлі, раптам рухнуў уніз. Ад удару аб зямлю фюзеляж "Боінга" раскалоўся, хваставая частка адвалілася. Полымя адразу шуганула па ўсім корпусе. Пасля некалькіх выбухаў стала зразумела, што ніхто не выжыў. Але... — карэспандэнт на імгненне змоўк, прыслухоўваючыся да навушніка, які прыціскаў адной
рукою да вуха, каб добра было чуваць, што яму гавораць. — Але, як толькі што стала вядома, некалькі чалавек выжыла — іх прозвішчы зараз удакладняюцца. Яны выжылі толькі таму, што знаходзіліся ў хваставой частцы самалёта, якая адразу ж адвалілася пасля ўдару «Боінга» аб зямлю. На гэты час вадома толькі тое, што гэта чатыры чалавекі — двое мужчын і дзве жанчыны. Усе чацвёра адпраўлены ў бальніцу. За развіццём падзей мы будзем сачыць і інфармаваць вас, паважаныя тэлегледачы, кожную гадзіну. Заставайцеся з намЬ.
Карцінка на экране змянілася, але ўжо ніхто і не глядзеў туды. Усе раптам зразумелі, што здарылася. Кожны падумаў пра сваё, хаця ўсе думаді пра адно і тое ж. Яны спачувалі родным і блізкім тых, хто загінуў, гаравалі аб загінуўшых, ставілі сябе на месца іх родных і дзякавалі Богу, што няшчасце абышло іх сем'і. У галаве Дзяніса пульсавала думка: "Нью-Ёрк — гэта Амерыка. Таня ляцела на самалёце ў Амерыку. Але ў які амерыканскі горад? He абавязкова гэта будзе Нью-Ёрк». Ён раптам ускочыў, паляцеў да тэлефона. Патэлефанаваў у аэрапорт. «Дзяўчына, мілая! Скажыце, калі ласка, якія рэйсы былі сёння, пачынаючы з шасці гадзін вечара, у Амерыку? Так, запісваю. — Дзяніс выхапіў з рук медсястры ручку. — На Вашынгтон у 19.40, на Нью-Ёрк у 20.17, і (ён зірнуў на гадзіннік, які паказваў 20.44) наступны рэйс толькі заўтра? Вялікі вам дзякуй!» Выходзіла, што ўвечары былі толькі два рэйсы на Амерыку — на Вашынгтон у 19. 40 і на Ныо-Ёрк — той самы самалёт, які пацярпеў аварыю. Застаецца спадзявацца, што Таня ляцела першым рэйсам — на Вашынгтон. I чаму толькі ён не спытаў у яе нумар рэйса або назву горада? Змірыўся з тым, што яны больш не ўбачацца — хаця б бліжэйшыя два гады? А калі яна ляцела тым самым, апошнім, рэйсам? «Самалёт мяне перанясе ў іншае жыццё...» — гэта былі яе словы. Хацелася выць і рваць на сабе валасы. Проста так сказаныя словы набывалі жудасны сэнс. Дзяніс не верыў, што ўсё так скончыцца, што
лёс — гэта не пустыя словы. Апошняй зачэпкай, нават у самай безнадзейнай сітуацыі, з'яўлялася паведамленне аб тым, што чацвёра засталіся ў жывых. «Хто яны і ў якую бальніцу іх адвезлі? — Дзяніс зноў глянуў на гадзіннік. 3 моманту катастрофы прайшло ўжо амаль паўгадзіны. — Паколькі быў пажар, то іх перш за ўсё адвязуць у суседняе, апёкавае, аддзяленне (калі толькі, вядома, павязуць у нашу бальніцу)». У галаве Дзяніса выстройваўся ланцужок думак, адна горшая за другую. Ён нерашуча ўзяў тэлефонную трубку, набраў нумар суседняга аддзялення. «Міхась Сямёнавіч, гэта ты? Спачатку не пазнаў. Багатым будзеш! Што? Я не глухі — гэта ў цябе такі голас сёння! Слухай, я сур'ёзна. Ты чуў пра катастрофу самалёта? А тое, што чацвёра з іх выжылі, чуў? Што? Іх да нас у клініку прывезлі? У тваё аддзяленне? Сапраўды? А ты не ведаеш іх прозвішчаў? Пакуль не... Слухай, Міхась Сямёнавіч, я зараз да цябе ў госці зайду. Добра?» — і Дзяніс, не дачакаўшыся наступнага пытання, выскачыў з хола і паляцеў уніз па лесвіцы.
На другім паверсе таксама панавалі адчай і смутак. Ужо ўсе ведалі, што сюды прывезлі чацвярых чалавек, якія выжылі ў страшэннай катастрофе. Урачы гатовы былі зрабіць усё — магчымае і немагчымае, каб гэтыя людзі змаглі хутчэй устаць на ногі і хаця б часткова пазбавіцца ад болю, які назаўсёды пасяліўся ў іх сэрцах.
Дзянісу падаліся вечнасцю гэтыя некалькі хвілін, пакуль ён дабег да дзвярэй суседняга аддзялення. Даляцеўшы да медыцынскага паста, Дзяніс убачыў што ў адну з палат зайшла група людзей у белых халатах. Ён кінуўся туды. Заўважыўшы сярод медыкаў прыгожага каржакаватага цёмнавалосага мужчыну, на выгляд гадоў сарака або больш, Дзяніс кінуўся да яго: «Ну, што тут у вас? Хто выжыў?» — Міхась Сямёнавіч нічога не адказаў, толькі цяжка ўздыхнуў. Ён шмат чаго бачыў у жыцці, але ўсё роўна не мог прывыкнуць да людскога гора: да гэтага, лічыў ён, увогуле прывыкнуць немагчыма.
3 Дзянісам іх звязвала даўняе сяброўства, хоць Стральцоў быў на сем гадоў старэйшы за яго. У свае сорак два ён меў ужо за плячыма вучобу ў медвучылішчы, медінстытуце, зараз завочна вучыўся ў ардынатуры і пісаў дысертацыю, хаця лічыў галоўным дасягненнем у жыцці сваю сям'ю. Міхась Сямёнавіч вельмі любіў паўтараць, што жонка, дзве дачкі, цешча (цешча жыла з імі пасля таго, як пайшоў з жыцця яе муж...) і сабака — галоўнае ягонае багацце.
Стральцоў ніяк не мог зразумець, чаму Дзяніс так цікавіцца пасажырамі ■ Боінга», якія выжылі, чаму у яго так гараць вочы і палае твар. Міхась Сямёнавіч нават баяўся падумаць аб тым, што ў гэтым самалёце маглі быць родныя яго сябра. Таму асцярожна спытаў: «Ты кагосьці са сваіх знаёмых шукаеш, Дзяніс?». Дзяніс на імгненне збянтэжыўся, не ведаючы, што адказаць, а потым, спыніўшыся каля Стральцова і гледзячы яму прама ў вочы, выдавіў з сябе: «Вельмі дарагога для мяне чалавека, — і, дакрануўшыся да пляча сябра, дадаў: — «Потым раскажу, добра?» Дзяніс бачыў на ложках трох чалавек — адну жанчыну і двух мужчын. Па нейкай прычыне яны апынуліся ў адным памяшканні. Кінуўшы позірк на твар жанчыны, Дзяніс адразу зразумеў, што гэта не Таня. Страшэнная скарынка апёку пакрывала частку твару немаладой ужо жанчыны, якая нерухома ляжала, прыплюшчыўшы вочы, мабыць, пад уздзеяннем абязбольваючых прэпаратаў. У галаве Дзяніса мільганула адразу некалькі думак, Першай была маланка-надзея: «А што, калі Таня ўсё ж адправілася ў Вашынгтон у 19.40 і даволі хутка будзе там? — і адразу ж другая, здрадніцкая: — «А дзе ж апошняя з выжыўшых жанчын? Няўжо гэта Таня?». У душы Дзяніс згаджаўся з першай думкай, але не выключаў і другую. Ён маліў Бога за тое, каб Таня была ў вашынгтонскім лайнеры. Дзяніс звярнуўся да Стральцова: «Міхась, скажы, а дзе яшчэ адна жанчына — усяго ж людзей было чацвёра?». Той адразу ўспомніў: «Прабач, я табе адразу не сказаў: тую жанчыну адправілі
ў тваё аддзяленне — агонь яе не крануў, затое ў яе некалькі пераломаў і рваных ран...» Дзяніс не даслухаў да канца, кінуў: «Дзякуй!» — і панёсся па лесвіцы наверх, да сябе. Даляцеўшы да медыцынскага паста, ён спытаў у медсястры, у якой палаце знаходзіцца новенькая, але забыўся спытаць прозвішча пацыенткі. «У палаце №13», — быў адказ. Дзяніс не быў прымхлівым, але тут адчуў, як мурашкі пабеглі па спіне.
* * *
У палаце № 13 панавалі цішыня і паўзмрок. У невялікім памяшканні стаялі два ложкі, адзін з якіх пуставаў. Зайшоўшы ў палату, Дзяніс адразу быццам аслеп і аглух. Ён ясна чуў толькі адзін гук — тахтанне сэрца, якое, здавалася, зараз вырвецца з грудзей, — такое моцнае было напружанне. Дзяніс баяўся зірнуць у твар жанчыны і не пазнаць у ёй Таню — і яшчэ больш баяўся пазнаць менавіта яе...
Ён не бачыў, як за ім у палату ўвайшоў Стральцоў (ён вельмі спужаўся за сябра і прыйшоў, каб дапамагчы, калі спатрэбіцца) і стаў у дзвярах.
...Дзяніс у дзяцінстве вельмі нядрэнна маляваў — асабліва любіў што-небудзь убачыць і потым, па памяці, аднаўляў гэты вобраз. Калісьці ён зрабіў і Танін партрэт, як заўсёды, па памяці. Тады гэта была маленькая чарнявая дзяўчынка з усходне-міндалепадобнымі вачыма колеру малахіту, злёгку кірпаценькая, з прыемным выразам твару. 1 — над верхняй губою — маленечкая кропачка-радзімка, якая заўсёды надавала шарму, рабіла яе вобраз нейкім прывабным, загадкавым, таямнічым... Перад развітаннем Дзяніс чамусьці захацеў зноўку напісаць Танін партрэт: гэта была ўжо не тая маленькая дзяўчынка — у вачах была адлюсгравана сталасць, розум і развага дастаткова вопытнага чалавека. I яшчэ гэта была вельмі прыгожая жанчына, для якой галоўным у жыцці, па яе слсвах.