Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
В своем выступлении в Японии Адамович сказал, что после появления ядерного оружия «человечество стало смертным». Это означает, что чело­вечество по природе является бессмертным и мы должны вернуть себе бес­смертье. А по японскому традиционному мировоззрению, наоборот, все существующее ныне должно исчезнуть когда-нибудь, рано или поздно, включая самое человечество. Оэ Кэндзабуро делает из этого следующее заключение: в ядерную эпоху человечество должно протестовать против своей природной смертности. Алесь Адамович и Оэ Кэндзабуро по натуре, по стилю и по вкусам абсолютно разные писатели. Но их противополож­ные мировоззрения успели приблизиться и пересечься. На наш взгляд, та­кой сдвиг произошел на фоне резко возрастающей возможности ядерного апокалипсиса после Хиросимы, Нагасаки и Чернобыля, в результате чего противоположные точки зрения вынуждены становиться все более взаимодополняющимися.
Автор статьи выражает глубокую благодарность за оказанную по­мощь и предоставленные материалы об А. Адамовиче дочери писате­ля Наталье Александровне.
Галіна Адамовіч (Мінск)
ПАНТЭОН ЖЫВЁЛЬНАГА СВЕТУ
Ў ЭПІЧНАЙ ТВОРЧАСЦІ БЕЛАРУСКАГА
IЯПОНСКАГА НАРОДАЎ
Аднойчы людзі прапанавалі склікаць кангрэс усіх жи­вых істот, што жывуць на Зямлі. Яго ўдзельнікамі павінны стань наступныя дэлегаты: ад хітруноў — ліс, ад дурняў — вол, ад пакорлівых — баран, ад ганарыстых — паўлін і г. д.
У канцы спіса людзі сціпла дапісалі сябе: ад багоў — Чалавек.
(3 прыпавесці чэшскага пісьменніка Н. Фрыда)
На Зямлі, па розных падліках, існуе ад 1,5 да 2 млн. відаў жывёлаў (пераважная большасць з іх — насякомыя).
У навуковай літаратуры ўстойлівы тэрмін «пантэон» — вышэйшы ўзровень, у т. л. жывёльнага свету як аб’екта міфалагічнай сістэмы. У розных кантэкстах пантэон уяўляе сабой пара­дигму зааморфнага кода і выступае ў якасці сістэмы сімвалаў класіфікацыйнага ланцуга, адпаведныхрознаўзроўневай струк­туры прыроднаі а і чалавечага светаў.
Калі ўжываць паняцце «пантэон» ва ўсёй парадигме значэнняў, мае сэнс аднавіць «вертыкаль» піраміды, пачынаючы са значэння «ўсіх багоў» і завяршаючы «знакамітымі людзьмі» як сацыяльна значнай вярхушкі гэтай піраміды. Ад «усіх багоў» у дадзеным выпадку выступав жывёльны свет, створаны «не чалавекам».
Жывёлы — божыя, і, значыць, яны ў «пантэоне» павінны быць усе — як «божыя дзеці».
Прыгадаем беларускую казку «Ластаўкі», запісаную А. Сержпутоўскім (Ластаўка — «божая птушка», бо яны, ластаўкі, ба­раны! Ісуса Христа, якога людзі задумалі ўскрыжаваць).
Калі зыходзіць з такой агульнай пазіцыі, сапраўды ўсе жы­вёлы вартыя быць у «пантэоне», г. зн. усіх «грэх чапаць», як тых ластавак. Кожная з жывёлаў, птушак, насякомых займае сваё месца ў свеце, прыносячы карысць калі не чалавеку, дык
прыроднаму асяроддзю. Кожная варта быць абароненай, як і чалавек. Кож­ная мае права на жыццё, на прыроднае асяроддзе для свайго распаўсюджання. Гэта — калі абапірацца на асветніцкі ідэал «свабоднага», «прыроднага» чалавека і пашыраюць яго ў межах усёй прыроды.
3 другога боку, у «пантэоне» прадстаўлены найбольш знакамітыя. Па сутнасці, у эпічнай творчасці народаў свету мы наўрад ці знойдзем гэтыя 1,5-2 млн. відаў жывёлаў. У ёй сустракаецца даволі абмежаваная колькасць насякомых, птушак, рыб, жывёлаў.
Таму ўсе яны — таксама «пантэон».
Агулыіымі для беларускага і японскага народа з’яўляюцца жывёлы, якія пашыраны па ўсім свеце: сабака, воўк, ліса, мядзведзь, заяц, жораў, крумкач, сава, верабей, мыш, павук і інш.
Але пэўныя прадстаўнікі фауны сустракаюцца ў эпасе наших народаў менавіта ў якасці прадстаўнікоў свайго асяроддзя. Так, для японцаў малпа, чарапаха, медуза — «этнічныя» насельнікі радзімы. У той жа час гэтыя звяры ёсць і ў беларускіх казках — у тым выпадку, калі герой трапляе ў далёкія землі, прайшоўшы праз мора і горы, адолеўшы шматлікія перашкоды.
Леў, цар звяроў, не жыве ў беларускіх лясах. Але ён ёсць у нашых каз­ках. «Чаму леў уцёк з нашай стараны?» Гэтая казка запісана М. Федароўскім у канцы XIX ст. Казка, змест якой не толькі павучальны, але і надзвычай актуальны.
«Ішоў адзін чалавек у лес па дровы, ажно спатыкае льва:
— Які я?
— Ат, — кажа чалавек, — які ты? Спераду, як хорт, а ззаду, як чорт!»
Не толькі актуальна, але і звыш сучасна гучыць адказ чалавека на пы­тание іншай жывой істоты: якім ты мяне ўспрымаеш, хто я для цябе (пы­тание, якое не агучваецца, але пастаянна ўзнікае збоку некарэнных жыхароў да тых, хто пастаянна жыве на гэтай зямлі). Як груба, як абразліва прагучаў адказ чалавека. Потым секануў чалавек льва сякераю па лбе, як той і прасіў. Праз год загаілася рана, але, як сказаў леў чалавеку:
«... гэта рана загаілася, а тыя словы, што ты на мяне сказаў, не загаіліся».
Дык ці ўмеем мы чытаць дзіцячыя казкі? Ці разумеем іх глыбокі сэнс? Ці навучыла нас казка чаму-небудзь?
Здаецца, адказ адзін — зразумела, што так, навучыла, так, разумеем. Але па вялікім рахунку, у звычайных, побытавых адносінах — не.
I далей. Купіў па просьбе льва чалавек некалькі гарцаў мёду і гарэлкі і напаіў ільва. Напіўся леў хмелю, што п’е чалавек, стаў п’яным і шмат глупства нарабіў. I кажа чалавеку:
«Пайду я ўжо да такога краю, дзе хмелю няма.
Пабег, і з той пары ў нас іх няма».
Вось такая яна, беларуская казка.
Йкрамя жывёлаў, якія рэальна існуюць у нашым свеце, ёсць пэўная колькасць міфалагічных істот, што дажылі да нашага часу са старажытнасці.
У той час, калі шматлікія іншыя жывёлы, якія існавалі раней, ушчэнт вымерлі.
Вадзянік — з ш.эрагу такіх істот. У Беларусі вадзянік — уладар вадаёмаў. Яго ўяўлялі ў вобразе старога з доўгімі валасамі зялёнага колеру, увесь ён у ціне і водарасцях. Вобраз вадзяніка шырока вядомы і ў фальклоры, і ў літаратуры Беларусі. Прычым, фальклорны вадзянікз’яўляецца марскім царом (у чарадзейных казках).
У японцаў тыпалагічна падобны нашаму вадзяніку гаспадар віра — жахлівы змей, або дракон, які з’ядае людзей. У казцы «Верныя сябры» рыба ўюн уратавала дзяўчынку ад смерці. У другой казцы («Грушы нара») жахлівы змей, які паяўляецца з глыбіні, ураз праглынае сваю ахвяру. Але яго забівае адважны малодшы сын.
Чэрці вядомыя і ў японцаў і ў Беларусі. Яны шкодзяць чалавеку, рабуюць яго, маюць шмат нарабаванага, ладзяць гулянкі і г. д. (японскія казкі «Маматаро», «Чортава смала», беларускія «Падчарыца і чорт», «Чорт і баба», «Чорт-злодзей», «Паляшук і чорт», Чортава балота» і інш.). Але чалавек разумнейшы, хітрэйшы за чорта, якога ён перамагае і даволі часта з дапамогай верных сяброў-звяроў (японская «Як чэрці старога вылечылі», беларускія «Як Іван чарцей перахітрыў», «Як мельнік чорта надуваў» ).
Дракон — істота надзвычай цікавая. У мастацкай свядомасці беларусаў дракон, або цмок асацыіруецца з пачварай а 3-х, 6-, 9-, 12-ці галовах, якая прыносіць шкоду чалавеку, але якую нерамагае герой (казкі «Васька-Папялышка», Пакацігарошак», «Чавалай», «Як Васіль змея перамог» і шмат іншых).
У японцаў Дракон (з вялікай літары, як часам і Цмок у беларусаў) — гэта ўладар, які кіруе ў моры (марскі Дракон) (казкі «Медуза і малпа», «Урасіма Таро»), Гэта і сімвал урадлівасці: не выпадкова найвялікшая каштоўнасць, якая так зачаравала маладога рыбака Урасіма Таро ва ўладаннях Дракона, — сад.
«Але сапраўдным цудам быў палацавы сад! На ўсходнім баку яго, як вясной, распускаліся пяшчотныя кветкі вішні і слівы, з густота ізумруднага лісця даносіліся салаўіныя трэлі. На паўднёвым баку панавала лета: буйна раслі травы, стракаталі цыкады і конікі. На заходнім баку сада ціха шалясцелі барвовыя лісты клёна і пышна цвілі хрызантэмы — там стаяла залатая восень. А на паўночным баку саду была зіма: дрэвы танулі ў снезе, звонкім празрыстым ільдом былі скаваныя рэкі і ручаі».
Сад, расліны — чарадзейныя. магічныя вобразы. У Японіі непераходзячае значэнне маюць традыцыйныя святы. Так, пра народны звычай захапляцца кветкамі раслінаў і дрэваў, якія цвітуць, згадваецца ў казцы «Вер­ныя сябры». Мачаха пасылае падчарку на згубу ўглыб гор любавацца кветкамі, туды, дзе ў глыбокім віры жыве змей.
Беларуси не заўсёды адэкватна ўспрымаюць вобразы саду, квітнеючага дрэва як найвялікшыя каштоўнасці, што апяваюцца ў казках. Чалавек, які жыве ў вёсцы, амаль не зважае на прыгажосць навакольнага свету, заціснуты неабходнасцю цяжка працаваць на гэтай, такой прыўкраснай зямлі, змушаны шукаць грыбы-ягады ў лесе, колер якога заўсёды непаўторны, мяняецца нанова з кожнай парой года. У нашым, заходнім, светаадчуванні, якое прадстаўлена ў казках, найвялікшымі каштоўнасцямі часцей з’яўляюцца каштоўнасці матэрыяльныя — багацце Сезама («Сузама» з аднайменнай казкі), захаваныя клады, зачараваныя скарбы, нажытае чортам, маёмасць суседа, ірошы багацея і г. д. Тэта сапраўды ў пэўных вынадках праступае на нершы план.
Але ж беларуская казка паказвае і сцвярджае сапраўдныя духоўныя каштоўнасці, якія адпавядаюць лепшым чалавечым якасцям. У Японіі любуюцца квітнеючым дрэвам. У беларусаў захапляюцца дзявочай прыгажосцю. Зразумела, што дзявочая прыгажосць — яна ўсюды прыгажосць. I ў японскіх казках таксама. Тут мы вельмі падобныя. Але і розныя. 3 другога боку, у гэтым вобразе саду з краіны Дракона бачыцца шмат агульнага ў адухаўленні, асвячэнні прыроды. I для беларускай мастацкай свядомасці ўласціва абагаўленне прыроды, глыбокае разумение яе магутнай першаснай, стваральнай ролі ў жыцці і дзейнасці чалавека, прастаты і някідкасці яе нрыгажосці.
У янонскіх казках ёсць і невядомыя беларусам тэнгу (крылатая пачвара са смешным доўгім носам) («Веер тэнгу»), антрапаморфная пачвара — манах-велікан з трыма вачыма, двума клыкамі і адной нагой («Бязвокая пачвара»). Мабыць, японцы не ведаюць уласна беларускіх пачвар ці незвычайных істот: меднае чудавішча (з аднайменнай казкі, запісанаў Е. Раманавым у канцы XIX ст. у Чавускім пав.), Оха («Пра Оха і залатую табакер­ку») і інш.
Але такая невядомасць можа быць пераадолена зусім проста: варта толькі перакласці японскую казку на беларускую мову, а беларускую — на японскую. Тады маленькія беларусы будуць аднолькава баяцца адных і спачуваць другім, а маленькія японцы будуць хвалявацца, чытаючы пра двубой Кацігарошка з Цмокам, зайздросціць сіраціне, якому Ох падараваў цудадзейную залатую табакерку.