Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
Жывёлы дапамагаюць і адзін другому: воўк спрыяе сабаку, калі таго, састарэлага, зжываюць з дому (вандроўны сюжэт, вядомы і ў японцаў, і ў беларусаў). Прыклад — казкі: японская «Воўк і сабака» і беларуская «Сабака і воўк».
«Быў у аднаго гаспадара сабака. Як ён пастарэў, гаспадар прывёз маладога, а яму ўжо есці не давалі. Аднаго разу выбег ён у поле і сустрэўся з ваўком, з якім знаўся з маленства. Воўк пытае ў яго:
— Чаму ты, браце, гэткі худы?
— А каб ты ведаў, братка,— кажа сабака,— гаспадар прывёз на маё месца маладога, а мне ўжо есці не дае.
— Пачакай,— кажа воўк,— я так зраблю, што будуць зноў табе есці добра даваць, толькі мяне паслухай, што я табе скажу».
«Неяк пасябравалі воўк і сабака і кожны дзень наведвалі адзін аднаго. Аднойчы пачуў сабака, што гаспадары кажуць пра яго:
— Стары стаў наш сабака, нічога не варты. Як з ім быць? Проста выгнаць ці забіць і скуру садраць?
Спужаўся сабака і набег да ваўка.
— Што мне рабіць? Вось што я чуў ад сваіх гаспадароў. Ці не параіш мне што-небудзь?
Засмяяўся воўк.
— Не хвалюйся. Я адну хітрасць надумаў...»
Гэтыя два ўрыўкі прыведзеныя з адной мэтай: ці можна напэўна, з поўнай перакананасцю сказаць, якая з казак належыць аднаму, а якая
другому народу, якая казка беларуская, а якая — японская? Відавочна адно: ёсць такія сюжэты, якія бадай што ў некранутым выглядзе пераходзяць ад аднаго народа да другога, дакладней кажучы, узнікаюць і распрацоўваюцца ў самых розных народаў амаль аднолькава, захоўваючы толькі адно — казачна-фантастычную асаблівасць сюжэта. Нацыянальна асаблівага ў такіх казках няма, паколькі, як правіла, такія казкі прысвечаны агульначалавечым, вечным праблемам жыцця і смерці.
Так, у старасці няма нацыянальных межаў. Яе межы абазначаны толькі часам. Старасць на ўсіх землях і ёсць старасць. I ад яе няма ўратавання. Есць толькі праблема годнага жыцця старога чалавека. Або жывёлы. Але гэта праблема вырашаецца ўжо на іншым матэрыяле і не ў казках.
1	кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца як Дзень пажылых людзей. Але ці навучыліся мы дапамагаць старым, як гэта робяць жывёлы ў казках? Ці робім мы ўсё для таго, каб яны з годнасцю жылі побач з намі, сярод нас?
Жывёлы дапамагаюць не толькі чалавеку, але і адзін аднаму. Садружнасць звяроў, вернасць сяброў — яшчэ адна прыкмета тыпалагічнай еднасці беларускіх і японскіх казак. Ці не нагадвае нам часам гэта і пра каштоўнасць бьщь разам, жыць у згодзе з людзьмі розных краін свету, пра неабходнасць чаго думалі старажытныя людзі, захаваўшы свае спадзяванні як запавет будучым пакаленням?
Шмат пытанняў задаюць нам нашы казкі.
й з а
Барацьба ў прыродзе, якая вядзецца паміж рознымі жывёламі, з’яўляецца барацьбой за выжыванне. Ніколі без неабходнасці адна жывёла не заб’е іншую, не заб’е толькі з «эстэтычнай» асалоды, прагнучы крыві, проста так. У свеце людзей часта здараецца наадварот. Праз забойства чалавека гатовыя пераступіць тыя, хто прагне ўлады, хто жадае сцвердзіць сваю магутнасць, сваю веліч над іншымі, сябе падобнымі. Гэтая праблема раскрывае другі, сацыяльны, змест казкі.
3	развіццём класавага грамадства ўяўленне пра сацыяльную іерархію пранікае ў мастацкую свядомасць казачніка. Разам з тым казак з указанием на сацыяльную іерархію ў беларусаў і японцаў зусім няшмат. Так, у Японіі марскі Дракон мае сваіх падданых: гэтарыбы, медуза, васьміног-самотнік, марскі окунь («Медуза і малпа»), Яму служаць Таі, Хірамэ, Карэй і іншыя высокашаноўныя рыбы («Урасіма Таро»). Структура ж гэтага грамадства ў большасці выпадкаў у казках застаецца нераспрацаванай, адно толькі ўказваецца на наяўнасць падданых у валадара.
Гэтаксама і ў беларусаў: «Адкуль пайшлі паны на ГІалессі», «Іванкапрастачок» і інш.
Вялікі павучальны сэнс мае японская казка «Сватаўство мышкі».
«... і вось нарадзілася ў іх мышка-дзяўчынка... Ваўсім мышыным цар­стве Японіі не было нявесты прыгажэйшай...
— Наша дачка першая прыгажуня ў Японіі,— разважылі бацька з маці. — Дык трэба ёй і жаніха знайсці самага лепшага.
Думалі яны, думалі, хто на свеце самы лепшы, самы магутны, і вырашылі, што сонца».
Шукалі бацькі найлепшага жаніха для сваёй дачкі. Звярталіся і да сон­ца (самага магутнага), і да воблака (наймагутнага за сонца), і да ветра (са­мага магутнага ў свеце), і да сцяны («Колькі б я ні дзьмуў, але зваліць яе не магу»). Але самая магутная ў свеце — сцяна— шчыра прызналася ў тым, што і ёй не над сілу... мышы («Якой ні была б я трывалай, мышы лёгка прагрызаюць ўва мне свае норкі. 3 імі я нічога не магу зрабіць»).
«—Як гэта я раней не заўважаў, што мы і ёсць самыя магутныя істоты на свеце? Ну, дзякуй табе, сцяна.
I з гордым выглядам ён вярнуўся дамоў.
Хутка выдалі бацькі сваю дачку замуж за суседскую мыш. Зажылі маладыя дружна і весела. Шанавалі сваіх бацькоў, і было ў іх шмат дзяцей, так што ўвесь мышыны род у свіране і да сённяшнага дня квітнее ў доб­рым здароўі».
Думаецца, што пошукі наймагутнейшага жаніха, які дазволіў бы ўзвысіцца самому, па вялікаму рахунку — марныя. Гэтаксама, як і шукаць магчымасць быць самым магутным у свеце — марна. Не гэта сапраўды ўзвышае асобу, народ, нацыю. Робіць яе годнай, надае ёй высакароднасць, прывабнае аблічча зусім іншае.
Думаецца, што ў названай казцы сцвярджаецца яшчэ шэраг найвялікшых каштоўнасцяў у свеце — каштоўнасць дому, уласнай хаты, свайго роду. «Вяртанне да дому», «вяртанне да крыніц» — агульнакультурны pyx, які пашыраўся ў розныя эпохі ў розных частках свету. Ён азначае вяртанне да сваіх каранёў. 1 вяртанне да старажытнага мінулага. 1 вернасць традыцыйнаму, народнаму. Бацькаўшчыне.
Думаецца, што да ўсяго гэтага варта прыслухоўвацца і беларусам. Але ж гэта мы чытаем і ў беларускіх казках. Герой-асілак пасля многіх год вандровак, пабываўшы ў далёкіх краях, атрымаўшы найвялікшыя скарбы, усё ж вяртаецца дамоў.
Так буслы вясной знаходзяць сваё гняздо.
«Яны і стараюцца жыць бліжэй да сваіх братоў — людзей, — знаюць, што іх, як братоў, людзі не будуць біць» (беларуская казка «Бусел», запісаная А. Сержпутоўскім).
■ ■ ■
Казкі чытаюць дзецям. А яны ўспрымаюць аднолькава блізка да сэрца што японскую, што беларускую казку. Іх хвалюе не паходжанне самой казкі: Беларусь або Японія. 1х хвалюе лёс яе герояў. Яны аднолькава спачуваюць беларускай мышы і мышы японскай, беларускаму зайцу і зайцу японскаму. На першым плане для іх — пачуцці і хваляванні герояў, спраўджанасць
і неажыццявімасць іх намаганняў, небяспека і ўратаванне герояў і г. д. Перш за ўсё іх цікавіць сам герой, чалавек або жывёла.
Мабыць, гэта вельмі важна захаваць на ўсё жыццё — хвалявацца за чалавека любой расы, любой нацыі. Хвалявацца і шкадаваць любую жывёлу ў любой частцы зямнога шара.
А гэта тое, што робіць з маленькага чалавека —дарослага, з дзіцёнка, залежнага ад іншых, чалавека, адказнага за сябе і за другіх людзей, нераўнадушнага да навакольнага асяроддзя і да лёсу ўсяго жывога на зямлі.
3 часам дзіця пачынае разумець, што ёсць розныя народы ў свеце, і ўсе яны маюць свае казкі. Падарожжа па свеце казак — гэта падарожжа па свеце ўвогуле. 51но захапляе экзотыкай новых неспазнаных зямель, прываблівае разнастайнасцю жывёльнага і расліннага свету ў розных краінах, неспадзяванасцю прыгод, заклікае падарожнічаць. Казка дазваляе чалавеку здзяйсняць падарожжы ў свеце, знаходзячыся на адным месцы, вандраваць як у машыне часу па розных стагодззях, застаючыся ў сваім пакоі і пазіраючы на адзін і той жа малюнак за акном.
Падарожжа па розных краінах (і на краіне казкі ў тым ліку), калі скарыстаць выказванне англійскага асветніка Л. Стэрна, стваральніка знакамітага рамана «Сентыментальнае падарожжа на Францыі і Італіі», мае вялікае і асветнае, і выхаваўчае значэнне. «Карысць падарожжаў у адносінах savoir vivre (умения жыць) заключаецца ў тым, што яно дазваляе ўбачыць вялікае мноства людзей і звычаяў, яно вучыць нас узаемнай цярпімасці; а ўзаемная цярпімасць... вучыць нас узаемнай любові».
Не толькі пра казкі беларускага і ягюнскага народаў у нас сёння гаворка. Хаця і пра гэта таксама. Але найперш — пра самога чалавека. Пра нас, сучасных. Пра нас, далёкіх і блізкіх адначасова. Пра тых, хто значна апярэдзіў свой час, і тых, хто перажываюць трагедыю Чарнобыля як катастро­фу фізічную і духоўную.
Вучыць нас казка суперажываць, разумець і імкнуцца дапамагчы адзін аднаму. Таму што мы ўсе — у адной лодцы. На спіне адной чарапахі, якая вязе нас у краіну Дракона. I яшчэ невядома, у краіну якога Дракона, беларусаў ці ягюнцаў, вязе яна нас...
Таму што, апынуўшыся там, мы можам раптоўна зразумець, дзе, у якое месца патрапілі.
Але ўжо можа быць позна.
Для ўсіх — позна.
Наталья Ильина (Минск)
ИНТЕРПРЕТАЦИЯ ЭСТЕТИЧЕСКИХ ПРИНЦИПОВ И ЭТИКО-ФИЛОСОФСКИХ УСТАНОВОК Л. ТОЛСТОГО, И. ТУРГЕНЕВА, А. ЧЕХОВА В ЯПОНСКОЙ ЛИТЕРАТУРНОЙ ТРАДИЦИИ
Есть люди, которых называют «проводниками истории». К ним по праву можно отнести и нашего земляка Иосифа Гошкевича. Наш соотечественник большую часть своей жизни от­дал науке и просвещению, труду на благо Отечества. Путеше­ственник, востоковед, лингвист, дипломат, ученый-энтомолог, историк... Много достоинств и талантов у нашего земляка. Но в истории он остался как один из первых, кто познакомил с культурными традициями славян жителей Японии. Там его на­зывали «беловолосым консулом». Трудна и почетна была его миссия. Поэтому сегодня мы, его потомки, благодарны за то, что он проложил культурные тропинки, а затем и дороги, кото­рые соединили такие разные народы: японский, русский, бело­русский. Его памяти посвящаются и нынешние международные научные чтения.
Новая литература Востока прошла долгий путь развития и сегодня все чаще заявляет о себе в современном мировом лите­ратурном процессе. Пример тому и то, что Нобелевская премия много раз присуждалась представителям литератур Азии и Аф­рики. С интервалом в 26 лет два японских писателя стали лау­реатами этой международной премии: в 1868 — Ясунари Кавабата, в 1994 г. — Кэндзабуро Оэ.
1968 год — символичная дата для современной Японии. Сто лет назад, в 1868 г., совершилась революция Мэйдзи. Страна вступила на путь модернизации под лозунгом «Техника Запада, мораль Востока». А через 20 лет, в 1888 г. Симэй Фтабатэй опуб­ликовал роман «Плывущее облако», чем заложил основы новой японской литературы. Роман был написан (по словам самого Фтабатэя) под глубоким впечатлением от русской литературы.