Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
Пераклад не толькі збліжае народы. Пераклад утварае адзіную прастору: казачную — для дзяцей, творчую, жыццядзейную —для дарослых. Існаванне такой прасторы натуральна. Як натуральнае ў дзяцінстве мы ўспрымаем казкі розных народаў, не адчуваючы межаў паміж рускімі і японцамі, паміж беларусамі і латышамі...
Казка на ўсіх адна. I яна — вечная. Гэтую казку нам падарылі ў дзяцінстве, і, становячыся дарослымі, мы адыходзім са свету казкі ў дарослы свет. Толькі ці варта пакідаць цудоўны свет казкі ў далёкім дзяцінстве? Ці не варта нам узяць казку з сабой — як найвялікшую каштоўнасць? Як
найвялікшымі каштоўнасцямі для нас з’яўляюцца сад і кветка, дзявочая прыгажосць і вернасць сяброў. Узяць казку з сабой і захоўваць яе ўсё жыццё, навучаючыся ад яе спагадлівасці, мудрасці, беручы ўменне пастаяць за сябе і за іншых. Таму што казка — гэта вечны і мудры настаўнік. Хаця Дзень настаўніка мы адзначаем толькі раз у год. Як раз у год, можа, і звяртаемся да казкі.
На жаль.
И ■ ■
Відавочна, што чарадзейныя істоты, што прысугнічаюць у казках розных народаў, народжаны ў выніку неадназначных адносін чалавека да свету, як станоўчых, так і адмоўных пачуццяў, з якімі ён успрымае і дзейнічае ў ім.
Беларуская казка, запісаная А. Сержпутоўскім, «Страх», аднаўляе атмасферу такога пачуцця. Крыкі птушак, жывёл ноччу ў лесе чалавек ус­прымае як голас чорта. Раніцай герой зразумеў прычыну сваіх страхаў, але ж само пачуццё страху перад невядомым так і засталося.
Пазнаючы свет, народ перастварае крыніцы сваіх пачуццяў і перажыванняў, шляхі свайго пазнання ў фантастычным сюжэце. Этыялагічныя міфы звязаны з гісторыяй паходжання — багоў, чалавека. У казках беларусаў і японцаў этыялогія набывае прыватны характар, калі асноўны сюжэт з’яўляецца тлумачэннем той ці іншай адметнасці, характэрнай прыкметы звера, птушкі, іншай істоты.
Японскія казкі тлумачаць: чаму медуза мае характэрнае для яе аблічча. «...У тыя далёкія часы медуза была зусім не такой, як сёння. Былі ў яе і косці, і дужыя лапы, і магла яна не толькі плаваць, але і па зямлі поўзаць, як чарапаха» («Медуза і малпа»). У тыя ж далёкія часы і крумкач меў іншую афарбоўку. Вялікі шчогаль, крумкач захацеў мець самы прыгожы колер. Савой ён быў пафарбаваны так, што «з галавы да самага кончыка хваста стаў чорным-чорным, і не зразумець нават, дзе вочы, дзе нос!» («Сава і крумкач»).
Беларускія казкі маюць тыпалагічна падобныя сюжэты. «Ці ведаеце, скуль узяўся мядзведзь? Мядзведзь перш быў такі ж самы мужык, як і ўсе мы гарапашнікі» (зборнік А. Сержпутоўскага, казка «Мядзведзь»). Гэтая казка ўяўляецца надзвычай архаічнай, таму што ў ёй апавядаецца не столькі пра пэўныя асаблівасці вонкавага выгляду жывых істот, колькі пра паходжанне самой істоты. Цікавым і актуальным з’яўляецца ў гэтай казцы тое, што яе сюжэт мае адваротны кірунак таму, што сцвяржала на працягу стагоддзяў навука: чалавек пайшоў ад жывёлы. У беларускай казцы выразна сказана: жывёла паходзіць ад чалавека. Прыгадайма сучасныя меркаванні даследчыкаў: малпа паходзіць ад чалавека, а не наадварот (кніга А. Бялова «Антрапалагічны дэтэктыў»). Адна з разгадак выяў чалавека са звярынымі часткамі цела, што дайшлі да нас у наскальным жывапісе, заключаецца, на думку сучасных даследчыкаў, у тым, што з магчымых варыянтаў будучага
чалавечага аблічча кімсьці быў абраны адзін — такі выгляд, які чалавек мае сёння. Ці не з’яўляецца гэта прыкладам таго, што казка (у дадзеным выпадку — беларуская) змяшчае найглыбінныя веды пра чалавека і свет, здабыты старажытнымі людзьмі, захоўвае і перадае сілу і надзвычайную магутнасць чалавечага розуму, сведчыць пра тое, што ў духоўным свеце чалавекам зроблены такія адкрыцці, якія па часе апярэджваюць адкрыцці навукоўцаў розных часоў і народаў?!
У казцы (са зборніка А. Сержпутоўскага) «Бусел» расказваецца, што і гэтая птушка паходзіць ад чалавека, якога Бог ператварыў у бусла за непаслухмянства, каб той збіраў усялякіх гадаў, якіх ён, чалавек, выпусціў з гаршка, не паслухаўшы загаду Бога.
Зааморфныя, з аднаго боку, а з другога, антрапаморфныя выявы жывёлы-чалавека вядомыя ў культурнай спадчыне абодвух народаў. Адной з праяў гэтага адзінства чалавека і жывёлы з’яўляецца вандроўны сюжэт ііра пярэваратняў, пашыраны ў эпічнай творчасці беларускага і японскага народаў.
Найбольш шырока, магчыма, у японскіх казках сустракаецца вобраз лісіцы-нярэваратня. Лісічка-пярэварацень дапамагае чалавеку, які яе ўратаваў ад смерці, разбагацець. Г эта ўдзячная лісічка ператвараецца ў кацёл (рэч хатняга ўжытку), варанога каня, маладую прыгажуню («Удзячнасць лісічкі»). У казны «Манах і ліса» лісіца ператвараецца ў прыгожую дзяўчыну, але аказваецца надманутай хітрым манахам. Храмая лісічка з аднайменнай казкі, наадварот, перахітрыла лісіц, якія насмяяліся з яе нязграбнасці, і адпомсціла ім за крыўду.
У беларускіх казках пярэварацень часцей за ўсё паўстае ў вобразе ваўкалака: чалавек ператвараецца ў ваўка, каб нашкодзіць чалавеку. А лісіца, выдаючы сябе за іншага, паказана ў вызначальным для яе ўстойлівым тыпе. Яна — хітрая («Лісічка-сястрычка і воўк», «Ліса-каталічка», «Дзяцел, воўк і ліса», «Ліса і цецярук» і інш.). У той жа час, хаця і зрэдку, яна можа быць добрай сяброўкай, вернай ахоўніцай, напрыклад, авечкі, якая адбілася ад статку («Воўк, лісіца і авечка», запісана ў 1880-я гг. у Быхаўскім пав.).
Відавочна, што вобразы жывёльнага свету ў эпічнай творчасці суправаджаюць гістарычны шлях народаў на ўсіх этапах яго развіцця. Гэтаксама, як і зверы, жывуць побач з чалавекам у адзіным для іх навакольным асяроддзі. Казачная свядомасць дапамагае аднавіць і асэнсаваць тэты шлях, гэтае адзінства на розных ступенях яго эвалюцыі.
Адпаведназ падзелам свету на чатыры часткі (усход — захад, поўнач — поўдзень) вылучаюць чатыры бакі ў структуры «сусветнага дрэва». Герояў казак пра жывёл таксама можна класіфікаваць па гарызанталі: добрыя (памагатыя, удзячныя...) — злыя (ворагі, злодзеі...). Другі кірунак класіфікацыі — адпаведнасць характару жывёлы тым ці іншым якасцям чалавека. У казках прадстаўлена шырокая градацыя якасцяў, якімі адрозніваюцца жы­вёлы ў дачыненні да чалавека і іншых жывёл.
«Характаралагічнымі» можна назваць казкі пра характар указаных (узаема)адносін. Па сутнасці, алегарычны свет чарадзейнай казкі раскрывае шэраг актуальных ва ўсе часы праблем: адносіны чалавека да прыроды, па-першае, і ўспрыманне сябе як непарыўнай часткі прыроды, гэтаксама як і адрознай ад усяго жывёльнага свету, па-другое.
Спрадвеку чалавек успрымаў прыроду і як памагатую ў сваіх жыццёвых справах, і як варожую сілу, якой трэба процістаяць. Увасабленнем гэтага выступаюць у казках адносіны паміж чалавекам і жывёлай. Ва ўсе часы паміж імі вядзецца няспынная размова: спрэчка, калі чалавек і жывёла знаходзяцца паміж сабой у непрыяцельскіх адносінах, і дыялог, калі чалавек і жывёла — сябры. Гэтую размову чуем і ў беларускіх, і ў японскіх казках.
Жывёла дапамагае чалавеку. Часта адны шкодзяць (напрыклад барсук у японскай казцы «Гара Каці-каці» ), у той час як другія дапамагаюць (у гэтай жа казцы хітры заяц абараняе чалавека ад барсука-пярэваратня; у каз­цы «Кінтара» звяры — заяц, алень, малпа, мядзведзь — слугі чалавека; у шматлікіх казках беларусаў звяры заступаюцца за чалавека, дапамагаюць яму процістаяць злым сілам). Звяры, якіх пакрыўдзілі суродзічы, ідуць ратаваць чалавека ад сваіх жа (японская казка «Храмая лісічка»).
«Шкада стала Урасіма чарапаху... Аддаў Урасіма дзецям колькі дроб­ных манет, а ўзамен атрымаў чарапаху» («Урасіма Таро»), «...шкада ёй [добрай старушцы з казкі «Гарбаты верабей»] стала вераб'я [...] яна адагнала варону, падняла з зямлі верабейку і пасадзіла сябе на далонь [...] адагрэла сваім дыханием, аднесла дамоў». А казка «Капялюш «чуйныя вушы» і ўвогуле пабудаваны на вандроўным матыве чарадзейнага капе­люша, з дапамогай якога чалавек можа разумець мову жывога свету. Ды на што скарыстоўвае стары японец гэтую новую для чалавека здольнасць — чуць і разумець мову ўсяго жывога? Мабыць, у нашым грамадстве прагматычны, практычны чалавек меў бы з гэтага вялікія грошы, змагаўся б з усім светам, каб атрымаць над ім перамогу, стаць уладаром над усім — над людзьмі, прыродай... Стары японец скарыстоўвае тэты капялюш, каб дапамагаць людзям і прыродзе. Асабліва ўражвае эпізод з камфарным дрэвам, якое ўратаваў стары, а разам з ім дапамог і іншым дрэвам. «1 ўсе звяры і птушкі таксама сябравалі са старым, таму што ён іх разумеў і шкадаваў».
У беларускіх казках сустракаем такое ж шчырае пачуццё спачування, якое выказвае чалавек да жывёльнага, расліннага свету.
Развіццётэхнагеннай цывілізацыі, апора на матэрыяльныя каштоўнасці і ацэнка чалавека па грошаваму капіталу і сацыяльнаму статусу, чым выразна адметны наш час, прымушае задумацца на тым, што мы страцілі і што набылі. А таксама над тым, што яшчэ можна ўратаваць і адрадзіць. Варта ўратоўваць і свет жывёл, і самога чалавека. Найперш ад саміх сябе, ад нашага неспатольнага жадання ўладарыць над усім, мець перавагу над іншымі за любы кошт.
Ратуючы жывёл, чалавек ратуе самога сябе. Так вучыць казка. Дапамагаючы зверу, герой паляпшае сваю будучыню, робіць яе і багацейшай, і цікавейшай, чым наканаванае яму па паходжанню. Тэта адлюстравана ў нашых казках. Значыць, калі мы ўратуем жывёлу, жывёла ў свой час уратуе і нас. Уратавала дзяўчынка ўюна ад смерці (японская казка «Верныя сябры») — пры небяспецы прыйшлі да дзяўчынкі на данамогу не адзін, а цэлая чарада ўюноў.
Сярод кніжак розных жанраў казка ці не найлепшы настаўнік. Сярод звыклага для нас навакольнага асяроддзя звяры ці не найлепшыя для чалавека настаўнікі. Нашы сябры: верны сабака, каток—залаты лабок, пеўнік і курачка — ці не самыя адданыя істоты, якія ніколі не здрадзяць.
I ці не самыя безабаронныя.
Звяры — яны клічуць нас на дапамогу.
■ ИЯ
Удзячныя чалавеку за дапамогу ў японскіх казках чарапаха («Урасіма Таро»), верабей («Гарбаты верабей»), жураўліха («Жонка з жураўлінага гнязда»). У беларусаў звяры застаюцца ўдзячнымі чалавеку: жарабя («1ван і кусюлька»), зайчыха, лісіца, ваўчыха, мядзведзіца («Хорткі»), шчупак («Іскарка-парубак Дзявочы сын»), воўк, каршун, рак («Івашка Мядзведжае вушка») і інш.