Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
И, наконец, очень близок японскому мироощущению чеховский пси­хологизм с его недосказанностью в описании внутреннего мира персона­жей. Хотя современная Чехову русская критика не сразу уловила новизну его психологизма и даже высказывала предположения о том, что писателя вовсе не интересует психология его героев. А ведь Чехов в публицистике высказывал свои конкретные взгляды на творчество. Например, он писал о том, что страдания выражать надо так, как они выражаются в жизни, то есть не ногами и не руками, а тоном, взглядом, не жестикуляцией, а граци­ей. Традиция национальной классической поэтики тоже пренебрегает вне­шними эффектами, предпочитая ей послечувствование, ассоциативный подтекст, призванный активизировать воображение читателя.
Таким образом, мы видим, что писательская личность Чехова органич­но вписывается в японскую национальную литературную традицию, его художественная натура и эстетические представления о прекрасном близ­ки и литераторам, и простым японцам.
Анализируя некоторые аспекты взаимопроникновения таких разных культур, можно сделать некоторые выводы. Ведь только когда культура выступает не как нечто внешнее по отношению к человеку, а как его внут­реннее состояние, норма, потребность, тогда и проявляется истинный че­ловек, который своим творчеством может свернуть горы, разрушить стены между мирами, строившиеся тысячелетиями. Писатели таких разных стран стремятся познать себя, свое место в мире. Видимо, это то, что еще Ф. До­стоевский назвал потребностью познания, имея в виду, что тайна челове­ческого бытия не в том, чтобы жить, а в том, для чего жить.
Алена Ігнацюк (Мінск)
ТЭМА «БЕЛАГА СНЕГУ I БЕЛЫХ КВЕТАК» УТВОРАХ ЯПОНСКІХ СЯРЭДНЕВЯКОВЫХ ПАЭТАЎ I Ў БЕЛАРУСКІХ ТВОРЦАЎ
(ПАЭТАЎ, ЖЫВАПІСЦАЎ)
Амо жыццё і ёсць мана, дзе лета зблытана з зімою? Прачнецца росная трава — закружыць снег над галавою...
Гэты малюнак з маёй паэмы «Ідылія», калі я пісала яе, тварыўся, здавалася, сам сабою. I я не ведала, адкуль ён, навошта... Можа, з «палескіх» ручнікоў (а я нарадзілася на Палессі), дзе вышивания кветкі лета — макі і васількі — маюць выразныя беласнежныя контуры-разводкі.
Праз некаторы час я нрачытала «Дзённік» Мурасакі Сікубу (нар. у 70-х гг. X ст., сапраўднае імя невядома) — пісьменніцы, паэтэсы залатога веку японская культуры Хэйан (794-1185). «Дзённік» уявіўся мне ярка-каляровым часопісам мод, дзе можна даведацца, як апраналіся дамы імператарскага двара Фудзівара. Вось урывак з «Дзённіка»: «Маладыя дамы апранулі кароткія наміткі з пяціслойнымі абшлагамі колеру хрызантэмы роз­ных адценняў... Зверху белымі, затым цёмна-сінімі, жоўта-зялёнымі, белымі ў зялёную палоску, бялёса-пунсовымі, што пераходзяць у густа-чырвоны...»1
I калі я разгледзела хрызантэмныя кодеры ў святочным адзенні японскіх прыгажунь, то адчула, што тэма «белага снегу і белых кветак» інтуітыўна спраектавалася з японскіх класічных вершаў (танку, хоку) на «тканіну» маіх фантазій. А мая лірычная гераіня, як свавольніца-прынцэса з казкі С. Маршака «Дванаццаць месяцаў», хоча бачыць кветкі сярод снегу...
Снег, як і белы колер, указвае на душэўныя перажыванні, якія ўласцівы толькі японскаму мастацтву, — раскрывае матыў «моно-но-аварэ» — «зачараванага смутку рэчаў»: снег
1 Муросаки Сикубу. Дневник. СПб, 2000. С. 64.
сімвалізуе адзінства жыццёвых адпаведнасцяў, вызначае рысу «страт ; надзей».
У японскіх вершах усё, што губляецца (маладосць, вясна, каханне, гады, жыццё), — яно і знаходзіцца, вяртаецца, але спачатку праходзіць праз «рысу снегу». Сімвалічная рыса вычэрчвае прастору белых пустотаў (паняцце «шуньята» — пустата — было прыўнесена на японскую глебу з Кітая ў перыяд Хэйан; узбагаціла эстэтыку дзэн-будызму). Пустоты ствараюць адчуванне «небыцця», раўназначнага «быццю», — тое філасофскае «нішто», з якога родзіцца новая існасць свету. Сімвалічныя пустоты, якія візуалізуюцца белым снегам, эстэтызуюць жыццё ў яго эмоцыях. Так, у вершы Кіно Цураюкі (?-945) снег стварае настроі бясконцага невытлумачальнага руху быцця.
В струящийся ручей
Со всех сторон сметает ветер
Увядшие цветы —
Как будто снег ...
Плывет он и не тает!
(Пер. I. Баронінай)
«Кветкі», якія «вянуць», трапляюць у прастору «снегу», як у белую пу­стоту, каб прыпадобніцца «снегу»: рухацца ў бясконцасць і не знікнуць.
Паэзія эгюхі Хэйан уся блішчыць, бела-свеціцца «жамчужнымі травамі марскімі», «жамчужнымі імгненнямі» кахання. А жамчужыны — як снег — эстэтызуюць узорыстыя белатканыя ці атласныя «рукавы» (скажам, тэматычныя кірункі) японскай паэзіі. Гэта можна адчуць у вершы Арівара-но Нарыхіра (нар. 825 г.):
Верно, кто-то возле водопада
Обрывает нити ожерелий.
Сыплется всё время белый жемчуг На края цветные
Рукавов атласных.
(Пер. А. Глускінай)
Аднак сярэдневяковыя паэтычныя шэдэўры, прысвечаныя тэме «белага снегу і белых кветак», памылкова было б называць «дэкаратыўнымі». Для японскіх паэтаў (як і жывапісцаў) зусім не характэрна статыстычнаплоскаснае ўспрыняцце арнаментальнага дэкору, паколькі японская паэзія надзвычай эмацыянальная ў жывапісных дэталях і рухомая ў эмоцыях, падтэкставая ў сюжэтах, патрабуе эмацыянальнай рэакцыі чытача. Мажліва, на гэтую яе «нестатычнасць» паўплываў і тэхнічны прыём «пачуццёвага воблака», які ўжывалі мастакі позняга Хэйану. Форма «воблака» разглядалася як адлюстраванае «неба» — пырскі фарбы на тканіне (паперы) стваралі адчуванне няяснасці, імгненнасці, рухомасці... А паколькі ўХ-ХІ стст.
жывапіс стылю ямато-э знаходзіўся пад уплывам самых вытанчаных формаў паэзіі — паэмаў, прысвечаных чатыром порам года, — то, думаецца, эфектам «пачуццёвага воблака» карысталіся не толькі жывапісцы, але і паэты адлюстроўвалі жыццё прыроды і чалавека на фоне кругазвароту пораў года.
Так, у многіх вершах Сайгё (1118-1190; сапраўднае імя Сато Норыкіё) выразна гучыць не толькі тэма «зачараванага смутку», але адчувальны жывапіс «воблакам». Вось як гэты жывапіс перададзены ў радках:
Подумаю об этом свете бренном: Коль осыпаются цветы — уходит все, И я, как те цветы,
Исчезну в нем мгновенно.
Но где искать судьбу другую?
(Пер. А. Глускінай)
Тут ролю «пачуццёвага воблака» — эмацыянальнага індыкатара для прасторы — напэўна, выконваюць «кветкі»: яны нібыта распырскаліся па полі малюнка, каб ствараць эмоцыі невытлумачальнасці, імгненнасці быцця.
У японскай паэзіі многія вобразы афарбаваны ў розныя адценні белага колеру. Асноўныя дэталі «недэкаратыўных» пейзажаў у хэйанскіх паэтаў: «снег» («шэрань»), «месяц», «хрызантэмы», кветкі «вішні» і «слівы» (з сярэдзіны IX ст., у перыяд клана Фудзівара, японскія паэты адышлі ад кітайскіх уяўяленняў «вясны»: вобраз «слівы» памянялі на «вішню», веліч «гор» — на пяшчоту «рысавых палёў») выклікаюць асацыяцыі белага ко­леру, паралельна суаднесены: снег/шэрань > месяц, снег/шэрань > кветка, кветка > месяц і гарманізуюць эмацыянальна-рухомую прастору малюнка. Як у вершы Осікоці-но Міцунэ:
Ах, лунной ночью их увидеть невозможно! У нежных слив и лунного луча
Цвета одни.
И лишь по аромату
Узнаешь, где цветы, и сможешь их сорвать. (Пер. А. Глускінай)
Аўтар гэтых радкоў прама не гаворыць, якія фарбы на палітры, але дапамагае чытачу ўявіць белы колер.
Тэма «белага снегу на кветках і дрэвах» эмацыянальная, колеравая. Яе хочацца жывапісаць. Цікава яе адшукваць і прачытваць у творах славянскіх жывапісцаў. Я, найперш, адшукала кветкі снегу ці снег кветак у природным календарь: — у каляровым кругазвароце пораў года, недзе на мяжы «лета і восені», «зімы і вясны» — у пейзажах пачатку XX ст.:
«Вясковае свята» (1910) Барыса Кустодзіева і «Раніца вясны» (1924) Уладзіміра Кудрэвіча.
«Вясковае свята» — гэта свята белой восені.
Дзённае белае святло парассыпана імклівымі «рэфлексамі» на спадніцах вясковых жанчын; лягло, як снег, шырокімі палоскамі, амаль без танальных градаций, на дахах драўляных хат; злілося з белымі стваламі бяроз. Нібы зіма і лета гасцююць у восені. Яркія кодеры (чырвоныя, зялёныя, жоўтыя) у адзеннях вясковых людзей толькі ўзмацняюць гульню бе­лых светлаценяў.
У пейзажи «Раніца вясны» беларускага творцы У. Кудрэвіча адчувальны приём «эмацыянальнага воблака», якім карысталіся японскія жывапісцы эпохі Хэйан. Вобраз прыроды звышэмацыянальны. Заўважальны ўплыў імпрэсіяністаў. Колеры «кветак» перададзены злітнымі дробнымі мазкамі. Але прастору «лесу» кранае белае, амаль эфемернае воблака, якое нібы распырскалася па ўсёй карціне кроплямі снегу, злілося з сіне-зялёнай лістотай бяроз.
Квітнеюць снягі восені ў пейзажах сучаснага брэсцкага мастака Генадзя Сурмы. А кветкі восені — хрызантэмы — намаляваны, здаецца, не фарбамі, а снегам. Карціну «Хрызантэмы» можна прачытаць як ілюстрацыю да радкоў японскага паэта Ісё: «Видели на свете всё мои глаза, Но верну­лись к вам — хризантемы».
Фон карціны — бліскуча-белае поле, якое візуалізавалася «снегам» хрызантэмных колераў; хрызантэмы ў букеце і фон — зліты ў адным эмацыянальным руху — да жыцця бясконца чыстага. (У Японіі хрызантэмы сімвалізуюць даўгалецце.)
Беларускія жывапісцы твораць вобразы «снегу», «ліставею», «дажджу»... I калі цені гэтых вобразаў рухаюцца на Усход — у «вішнёва-слівовыя сады» японскай культуры, то гэта, мабыць, азначае: у беларускім жывапісе актуалізаваўся новы — экзатычны — стыль, пераняты ў японскіх сярэдневяковых паэтаў, — стыль танку (ці хоку).
3 нагоды эмацыянальнага «снегопаду» ў японскіх паэтаў хочацца і сябе пачаставаць японскім «снегам» — як белым вінаградам...
То сон — як снег...
То вінаград...
Ці гэта толькі мне здалося?
Зіма наведала мой сад.
А можа, косы беліць восень...
Збіраюць белы вінаград.
Як снегапад... Ляціць бясконца...
Бы снег абсыпаў палісад
Бліскуча-белым дзіўным сонцам...
Л ты гаворыш: «Трэба так..., Што лес у кольцах вінаградзін». Такіх евангельскіх — на смак. Яны — анёлінкі ў паглядзе.
Мая альтанка з вінаградам — У карагодзе святлаценяў.
Бы хрызантэмцы палісаду Снягамі белымі ўзляцелі...
То белы снег...
То вінаград.
То маладыя хрызантэмы...
А ты гаворыш: «Цараград».
Ці я царыца тваёй тэмы?
Акира Фурусава (Токио Минск)
СИТУАЦИЯ И ПЕРСПЕКТИВЫ ПРЕПОДАВАНИЯ ЯПОНСКОГО ЯЗЫКА В БЕЛАРУСИ
В Беларуси преподается японский язык в двух университе­тах. В БГУ (Белорусский государственный университет) есть четыре группы. Две группы из них как первый язык, а другие группы как второй язык. Главной целью обучения япон­скому языку является подготовка будущих дипломатов, которые будут работать, чтобы развивать отношения между Беларусью и Японией. В этом году в БГУ открылось отделение лингвострановедения с целью подготовить японистов высокого уров­ня знаний о Японии в различных областях.