Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
И. Гошкевич в своем предисловии коротко упоминает использованные пособия: «Со мной было несколько книг, полученных в подарок от япон­ских моих приятелей, и в том числе до пяти небольших словарей, из кото­рых и избран лучший за основу для японско-русского словаря. По приведе­нии всех слов в алфавитный порядок выброшены почти все собственные имена, но взамен прибавлено из других источников до тысячи слов боль­шею частью самых употребительных». Сейчас мы уверены в том, что за основу для своего словаря И. Гошкевич принял вышеуказанный справоч­ник «Син-со рётэн Хаябики Сэцуёсю», составленный Урю Масакадзу. Проф. Накамура также установил, что главным из «других источников», которо­му Гошкевич был обязан за добавление употребительных слов, является лексикон Медгурста. Оказалось, что большинство добавленных слов взято исключительно из этого лексикона.
Итак, теперь мы можем подытожить свой обзор следующим выводом: «Японско-русский словарь» И. Гошкевича был эпохальным, творческим словарем японского языка наибольшим по объему и наилучшим по испол­нению для своего времени. Словарь был основан на совсем новых для тог­дашних специалистов Запада материалах, полученных старательным авто­ром при содействии непосредственных носителей языка. Успеху состави­тельской работы словаря содействовала незаменимая помощь уникально­го японца по имени Татибана Косай, с которым И. Гошкевич познакомил­ся — как он сам писал в предисловии — «по счастливому стечению обсто­ятельств».
Янка Саламевіч (Мінск)
ЖЫЦЦЯПІС «БЕЛАВАЛОСАГА КОНСУЛА»
Кожны з нас можа назваць нямала вучоных, пісьменнікаў, падарожнікаў, мораплаўцаў, дыпламатаў, якія яшчэ пры жыцці атрымалі і высокія чыны, узнагароды, вядомасць. Але ёсць нямала і такіх, чыя высакародная дзейнасць на ніве навукі, літаратуры, грамадскай дзейнасці, лёсы якіх аказаліся забытыя. Да такіх несправядліва забытых асоб адносіцца і наш суайчыннік Іосіф Антонавіч Гашкевіч — дыпламат, вучоны, мовазнавец, даследчык Японіі і Кітая, натураліст, арыенталіст.
Давайце хоць бегла пройдземся ягонымі жыццёвымі сцяжынамі, успомнім, дзе ён быў, што рабіў, што зрабіў.
Нарадзіўся ён у 1815 г. Дзяцінства прайшло ў сям’і святара ў Якімавай Слабадзе Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Услед за старэйшым брагам Іванам скончыў Мінскую духоўную семінарыю, дзе захапляўся не толькі духоўнымі, але і свецкімі кнігамі. У дзяцінстве вельмі любіў галубоў. Дома ў іх бывалі сябры бацькі протаіерэй Адам Фірыновіч і протаіерэй Іаан Грыгаровіч. У 1820-1829 гг. Грыгаровіч — рэктар павятовага і нрыходскага вучылішчаў у Гомелі. Тут ён падрыхтаваў рукапіс першага археаграфічнага зборніка дакументаў па гісторыі беларускіх зямель «Беларускі архіў старажытных грамат», выдадзены ў Маскве ў 1824 г. на сродкі і з дапамогай графа М. П. Румянцава. У архіве Грыгаровіча захаваліся рукапісы двух слоўнікаў беларускай мовы, складзеных ім у Гомелі. У прадмове да 2-й ненадрукаванай часткі «Беларускага архіва» Грыгаровіч пісаў, што гэтыя дакументы «захоўваюць адбітак старажытнай беларускай мовы, другія цікавыя сваім мясцовым каларытам, у іншых захаваліся ад канчатковага забыцця славутыя асобы і памяць зас­луг іх» (рукапіс у БДАМЛіМ РБ). Пазней Гашкевіч прызнаваўся, што дабрадушны айцец Іаан разбудзіў яго ляноту да духоўнай кар’еры, вучыў розуму, паўплываў на яго лёс.
У Пецярбургскай духоўнай акадэміі, якую Грыгаровіч скончыў у 1819 г., і Гашкевіч паспяхова, акрамя прадметаў курса, асвойваў і розныя мовы: грэцкую, габрэйскую, латынь, нямецкую, французскую, англійскую. Пасля да іх далучацца кітайская,
карэйская, маньчжурская і японская. Веданне замежных моваў і вызначыла далейшы лёс Гашкевіча. Ён трапляе ў Пекінскую духоўную місію на цэлых 10 гадоў. Перад адпраўкай у Кітай ён займаўся падрыхтоўкай да выдання першага перакладу старазапаветных кніг протаіерэя Паўскага з габрэйскай мовы на рускую. Біблія выйшла ў 1839 г. літаграфскім спосабам. На кнізе стаіць прозвішча і Гашкевіча.
У снежні 1839 г. малады вучоны-багаслоў праз усю Расію адпраўляецца ў Кітай. Акрамя непасрэднай работы ў місіі Гашкевіча вабіць навука. Ён робіць бараметрычныя, астранамічныя, геалагічныя, геаграфічныя назіранні, батанічныя доследы, збірае гербарыі, калекцыі насякомых, матылёў і г. д. Экспанаты ідуць у Нецярбург. Вярнуўшыся ў Расію ў красавіку 1851 г., ён атрымлівае доўгачаканы адпачынак і едзе праз г. Рагачоў дадому. Тут нават затрымліваецца звыш тэрміну. Г эта вядома з дакументаў. Доўга пасля гэтага яму не давядзецца пабачыць Беларусі. Расія павінна была наладжваць сувязі з усходняй суседкай — Японіяй. Была падрыхтавана місія адмірала Пуцяціна, якая 7 кастрычніка 1852 г. на фрэгаце «Палада» знялася з якара у Кранштаце. Сярод членаў дыпламатычнай місіі плыў і драгаман 1. Гашкевіч. На караблі ён пазнаёміўся з Іванам Ганчаровым, рускім пісьменнікам, пазней аўтарам «Абломава» і «Фрэгата «Палада», які быў сакратаром у Пуцяціна. У сакавіку 1853 г. «Палада» стала ў бухце Саймансбей (Паўднёвая Афрыка). Гашкевіч з калегамі зрабіў экспедыцыю ў глыб кантынента. Ён шмат фатаграфаваў, рабіў геалагічныя даследаванні, склаў нрыкладную геалагічную карту ад Капштата да ракі Аранжавай. Заадно збіраў гербарый флоры. Руская экспедыцыя заспела Капскую калонію ў момант абвостранай барацьбы англічан з неграмі-кафрамі і бурамі. Падарожнікі былі сведкамі так званай 3-й кафрскай вайны 1851-1853 гг., анексіі англічанамі Аранжавай рэспублікі бураў і вымушанага прызнання яе незалежнасці паводле дагавора 1852 г.
«Палада» спяшалася да берагоў Японіі. I. Гашкевіч цяжка пераносіў падарожжа — марскую хваробу, штормы, вятры. 1 вось фрэгат каля Нагасакі. Японцы ўспрынялі візіт рускіх караблёў з насцярогаю. На «Паладзе» паявіліся баніёсы — чыноўнікі ў багатым адзенні. Папрасілі не парушаць законаў краіны, чакаць далейшых указанняў губернатара. Баніёсам зрабілі пачастунак. Сардэчны прыём расчуліў гасцей. Пуцяцін перадаў пісьмо нагасакскаму губернатару. Пісьмо ў Вярхоўны савет губернатар не нрыняў — трэба было атрымаць дазвол у вышэйшых улад. Пуцяцін быў не вельмі задаволены. Але ж традыцыі ёсць традыцыі. Ды і дыпламатыя складаная рэч. Была сустрэча з губернатарам. Перагаворы зацягваліся. Звестак з Расіі не было. Каманда пабойвалася, што пачалася ўжо вайна. Пуцяцін на выпадак вайны прыняў меры: адправіў барк «Князь Меньшыкаў» у Шанхай на навіны, а шхуну «Усход» у Татарскі праліў, каб пазнаёміцца з гаванямі, адкрытымі Невяльскім, але не нанесенымі яшчэ на карты, каб выкарыстаць іх як закрытыя стаянкі для караблёў эскадры. У верасні з Шанхая прывезлі
звесткі аб разрыве Расіі з Турцыяй. Караблі эскадры абследавалі Сахалін, знайшлі там каменны вугаль, наносілі на карты бухты і гавані. У лістападзе 1853 г. Пуцяцін аб’явіў пра пераход усёй эскадры ў Шанхай. Адмірал спадзяваўся атрымаць інфармацыю консулаў нейтральных дзяржаў пра вайну і ў выпадку ваенных дзеянняў прыняць меры абароны ўсходніх берагоў Расіі. У канцы 1853 г. камандор Перы даведаўся, што рускія зноў хочуць ісці ў Японію. Баючыся саперніцтва Расіі, камандуючы амерыканскай эскадры вырашыў сарваць дыпламатычную місію Пуцяціна: загадаў закуніць у Шанхаі ўвесь вугаль і змясціць у марскія склады ЗША. Не выйшла. Негацыянт Ааморы выдаў крыху вугалю. 15 снежня Пуцянін атрымаў звестку пра блізкі разрыў з Англіяй і Францыяй. Усе караблі рускай эскад­ры накіраваліся ў Японію. Японскія ўлады далі згоду прыняць Пуцяціна. 5 студзеня 1854 г. Пуцяціну ўручылі адказ Вярхоўнага савета на пісьмо расійскага канцлера. Не было выказана ні адмовы, ні згоды. Пуцяцін зноў пайшоў у Кітай. Давялося пабываць у Карэі, зноў вярнуцца ў Японію, насля пайсці да берагоў Расіі. «Палада» ўвайшла ў Імператарскую гавань. Далей плаваць на ёй было небяспечна. Ганчароў пакінуў місію, Гашкевіч быў пераведзены на фрэгат «Дыяна». 9 кастрычніка «Дыяна» стала на якар у хакадацкай гавані. 9 лістапада яна ўвайшла ў Осакскі заліў. Мясцовыя ўлады загарадзілі ўваход у гавань, спасылаючыся на загад сёгуна — Осака закрыты порт для замежных суднаў. У лістападзе «Дыяна» з’явілася ў бухце Сімоды. 10 снежня 1854 г. у самым вялікім храме Сімоды пачаліся перагаворы. Пуцяцін выклаў нраграму:
1.	Адкрыць свабодны гандаль для Раей.
2.	Для рускіх суднаў павінны быць адведзены месцы стаянак — порты Осака і Хакадатэ.
3.	Раей дазваляецца мець у адным з портаў консула.
Японскія паўнамоцныя адказалі, што пра гандаль яны не маюць права разважаць, у порт Осака, як і ў Эда, іншаземцаў не дапускаюць. Пуцяцін злаваўся. Евангельскім выслоўем «Будзьце мудрыя, як змеі, і простыя, як галубы», я пачынаў бы інструкцыю кожнаму дыпламату, які едзе за мяжу, — казаў ён. Недзе праз дзень «Дыяну» пашкуматаў цунамі. Яе сталі пераводзіць для рамонту ў ціхую бухту Хэда. Але наляцеў вецер, фрэгат трашчаў, 7 студзеня 1855 г. ён затануў. Маракі з «Дыяны», якая пацярпела караблекрушэнне, зрабіліся берагавымі жыхарамі. Давялося будаваць новы карабель. А перамовы прадаўжаліся. Ва ўрадзе сёгуна змагаліся дзве думкі: адна на карысць закрыцця портаў ад іншаземцаў, другая на карысць адкрыцця краіны для міжнародных зносін. Колькі давялося прыкласці намаганняў, каб прыняць трактат! Многа зрабіў тут і драгаман Гашкевіч. 26 студзеня 1855 г. трактат падпісалі. Адмірал наладзіў для паўнамоцных Цуцуі, Кавадзі. Макумоты, Качы, Накамуры і ўсіх баніёсаў парадны прыём. Японскі гісторык Такутомі пісаў: «1 метады дзеянняў, і адносіны да японцаў з боку камандора Перы і рускага пасла ГІуцяціна былі абсалютна
адрозныя. Рускі пасол, шануючы старый законы Японіі, спрабаваў словамі нераканаць янонцаў. Камандор Перы з самага пачатку імкнуўся пагрозамі і дэманстрацыямі напалохаць японцаў і быў гатовы выкарыстаць... узброеную сілу»
21 красавіка 1855 г. на новым судне «Х.эда» ўзнялі Андрэеўскі флаг. Накіраваліся да берагоў Расіі. Бонзу Масуда Кумезаймона, які таемна жыў сярод каманды, пранеслі ў скрынцы з маёмасцю. Ён жадаў ехаць у Расію. У Ахоцкім моры англійскае судна «Баракота» ўзяло расійскіх маракоў у палон. Так I. Гашкевіч стаў нявольнікам, іх павезлі ў порт Аян, пасля ў Нагасакі. Праз месяц сюды прыбылі караблі адмірала Сцірліга. Ён запатрабаваў, каб яго правялі да вусця Амура. Афіцэры адмовіліся выдаваць дзяржаўную тайну. У верасні палонныя I. Г'ашкевіч, бонза Масуда Кумензаймон (Уладзімір Прыбылоў), груна матросаў былі вывезены ў Ганконг — калонію англічан. Палон не мог быць бясконцым. У лістападзе 1855 г. з Лондана паступіла распараджэнне адправіць рускіх у Англію. Удзельнікі экспедыцыі, а цянер палонныя, вярталіся ў Еўропу пасля трохгадовага пла­вания. Іх намаганні не былі бясплённыя: заключылі з японскім урадам трак­тат, абследавалі гавані на ўсходнім берагу Карэі, Татарскага праліва і пацвердзілі адкрыццё Невяльскога, што Сахалін не паўвостраў, а востраў і рака Амур не губляецца ў пясках, як меркаваў Крузенштэрн, які аглядаў яе ліман. Аднак падарожжа не было шчаслівым. Недзе на дне Імператарскай гавані ляжала патопленая «Палада», а ў заліве Суруга — фрэгат «Дыяна».