Беларусь-Японія
Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
1. Гашкевіч з Масуда Кумезаймонам 22 красавіка 1856 г. прыбылі ў Пецярбург. А свайго кута ў I. Гашкевіча тут ніколі не было. Накіраваліся да Пятра Лознава, з якім Іосіф Антонавіч пасябраваў пасля вяртання з Кітая. Зноў давялося хадзіць у Азіяцкі дэпартамент. Усе вольныя хвіліны 1. Гашкевіч з Масуда Кумезаймонам аддавалі слоўніку. Добра, што дырэктар Азіяцкага дэпартамента Кавалеўскі ўсяляк паДтрымліваў свайго падначаленага, ён нават падтрымаў прапанову Гашкевіча вучыць японскай мове вучняў з вучэбнага марскога экіпажа. Заключыўшы дагаворы з Расіяй і 31IIА, Японія адкрыла для замежных суднаў тры порты — Сімоду, Нагасакі і Хакадатэ. У чужых портах давядзецца мець зносіны на мове жыхароў гэтай краіны. Без талковых перакладчыкаў капітанам і камандам не абысціся. Хлопчыкі ў матроскіх бушлатах пачалі наведваць кватэру Гашкевіча. Ён і Масуда Кумезаймон вучылі іх японскай мове вельмі шчыра. Трэба сказаць, што ўсе трое пасля працавалі ў Японіі.
Над слоўнікам працавалі апантана. I. Гашкевіч умеў працаваць. Перад тым, як адправіць рукапіс у друкарню, Масуда Кумезаймон папрасіў Гашкевіча паставіць натытуле яго ранейшае прозвішча, што адносілася да дваранскага роду — Тацібана но Каасай. Слоўнік выйшаў меней чым праз год. Натытуле «Японска-рускагаслоўніка», складзенага I. Гашкевічам, стаяў дадатак: «пры дапамозе японца Тацібана но Каасай» — на рускай і японскай мовах. А ўнізе: «Санкт-Пецярбург, 1857». Слоўнік атрымаў вельмі
высокую ацэнку вучоных у Расіі і за мяжою. Медаль АН Расіі, Дзямідаўская прэмія. Здаецца, можна працаваць у гэтым кірунку далей. Але...
Гашкевіча выклікаў міністр замежных спраў князь Гарчакоў: «Граф Пуцяцін лічыць, што вам трэба ехаць консулам у Японію». Усё, падумаў 1. Гашкевіч, нраца над сіналогіяй пахавана. Але найбольш бедаваў, пачуўшы навіну, Масуда Кумезаймон. Без апекуна ён заставаўся адзін. 21 сгудзеня 1858 г. на Васільеўскім востраве протаіерэй Садальскі, з якім Гашкевіч вучыўся ў духоўнай акадэміі, ахрысціў Масуду Кумезаймона. Яму было нададзена імя Уладзімір, па-бацьку Іосіфавіч, прозвішча Яматаў. Гашкевіч быў спакойны за свайго хрэсніка, 1857 год стаў годам прызнання I. Гашкевіча як вучонага-сінолага і дыпламата. 26 жніўня 1856 г. ён атрымаў медаль з цёмнай бронзы на Андрэеўскай стужцы ў памяць Крымскай вайны 18531856 гг.; 16 кастрычніка 1857 г. ордэн св. Анны И ступені. Перад гэтым атрымаў «Знак адзнакі бездакорнай службы за 15 гадоў». Казанскі універсітэт запрашаў заняць насаду прафесара кафедры японскай мовы, якую хацелі стварыць. Але... Казённае судна так і не было аднраўлена ў Ціхі акіян, таму расійскаму консулу, калежскаму саветніку Іосіфу Антонавічу Гашкевічу давялося браць падарожную і прагонныя на шасцёрку коней. Як чыноўнік VI класа ён прыраўноўваўся да палкоўнікаў, капітанаў 1-га рангу, обер-сакратароў Сінода і Сената — ім па чыну належала шэсць коней. Ехалі нраз усю Расію з жонкаю Лізаветай Сцяпанаўнай і пасынкам Уладзімірам.
22 кастрычніка 1858 г. карабель, на якім нлыў I. Гашкевіч, стаў каля в. Хакайда. Праз два дні консул паехаў на сустрэчу з губернатарам Хакадатэ Мурагамі Авадзіно-камі. Сустрэча была цёплая. Пасялілі консула ў будыйскім храме. Трэба было будавацца. Праз паўгода вырас яго асабнячок. Каля в. Каміда консул аблюбаваў участак зямлі. Губернатар дазволіў узяць яго ў арэнду. Матросы і унтэр-афіцэры пабудавалі тут склады для карабельнага рыштунку, двор для жывёлы, лазню. Матросы былі рабацягі. Яны ўмелі пасвіць жывёлу, даіць кароў, збіць масла, зрабіць тварог і сыр, пра якія жыхары Хакайда не мелі ўяўлення. Да сярэдзіны мінулага стагоддзя яны не ўжывалі малочных прадуктаў, елі рыбу. Матросы навучылі іх займацца жывёлагадоўляй.
Консул I. Гашкевіч першы з замежных дыпламатаў працягнуў руку дружбы японцам, хоць некаторым расіянам яго хрысціянскія адносіны да навакольных здаваліся залішне прасцецкімі. Гашкевіч мог проста загаварыць з японскім селянінам, рамеснікам, гандляром. У гутарках з хакадацкім губернатарам заўсёды шукаў кампраміс. Ніколі ў яго словах і ўчынках не было хітрыкаў. Мана і фанабэрыя, лічыў консул, — заганы, якія перашкаджаюць дыпламату. Ён добра разумеў уклад жыцця японцаў, бо ведаў іх гісторыю, звычаі, абрады, мастацтва. Ен запрасіў на свята Калядаў усіх, каго мог. Гэта ўсім спадабалася. Бо былі і падарункі. Школа рускай мовы ў Хакадатэ — яго дзецішча. А працаваць было нялёгка: англійскі пасол Алькок, амерыканскі консул Гарыс, галандскі пасол Карцыус на працягу шэрагу
гадоў усяляк узбуджалі сёгуна і феадальных князёў распаўсюджваннем правакацыйных чутак аб «агрэсіўных намерах» рускіх супраць Японіі. Да тага ж не было грошай на будаўніцтва. Дамаўляўся аб пазыках з губернатарам. Гэта, па-мойму, сведчыць пра многае. Яму пазычалі. «Добрая дыпламатыя не навялічвае колькасці сваіх ворагаў», — казаў I. Гашкевіч. Аўтарытэт Гашкевіча сапраўды быў высокі. 1 не толькі сярод японскіх уладаў, а і сярод англійскіх купцоў, якія жылі ў Хакадатэ. Вядомы выпадак, калі купцы прыйшлі са скаргаю на свайго суайчынніка Годсана, які высакамернымі паводзінамі заслужыў нелюбоў і англічан, і японцаў. I. Гашкевіч умяшаўся далікатна. Пра навагу да яго гаворыць і факт, што ён быў першы іншаземец, якому дазволілі пабываць унутры краіны. Гэта было ў лютым-сакавіку 1861 г. Ён нават наведаў двор сёгуна (правіцеля Японіі) у Эда (цяпер Токіо). I. Гашкевіч напісаў у Азіяцкі дэпартамент ліст, выклаўшы ідэю пра пасылку на вучобу ў Расію маладых японцаў.
I. Гашкевіч не быў прыхільнікам вядомага выказвання рускага пасла ў Лондане барона Брунова, што «кожная просьба суайчынніка вырашаецца адмоваю». Ён ведаў сваю справу і адносіўся да яе добрасумленна. Быў дыпламатам дзелавога аналізу палітычнага становішча і ніколі не хлусіў. У народаў Усходняй Азіі такія са старых часоў заўсёды ў цане. У Японіі асабліва. Дзякуючы прыстойнасці консула рускіх любілі. Але...
Абстаноўка абвастрылася з сярэдзіны 1859 г. Прыход еўрапейцаў быў успрыняты ў штыкі найперш даміёсамі. Уплывовыя з іх ткалі павуціну вакол імператарскага двара, імкнучыся варожа настроіць чыноўнікаў, якім было даручана весці перагаворы з іншаземцамі і ўсяляк іх тармазіць. Ультыматыўныя патрабаванні Амерыкі японцы расцэньвалі як агрэсіўны акт. Іграючы на рэлігійных і нацыянальных пачуццях народа, князі заклікалі падданых да барацьбы з іншаземцамі. Ваяўнічы заклік князёў падхапілі самураі. Зімой 1861 г. яны наладзілі замах на сакратара амерыканскага пасольства і суправаджаючых яго. Усіх перабілі. 23 чэрвеня вечарам у Эда натоўп узброеных людзей уварваўся у дом англійскага пасольства і паспеў забіць двух вартавых і двух служыцеляў пасольства — японцаў. Завязалася крывавая бойка. Ну як, скажыце, працаваць спакойна ў такой абстаноўцы?! I. Гашкевіч працаваў, але ўсё часцей задумваўся аб вяртанні. Ён арганізаваў у Хакадатэ школу фатаграфіі. Да яго ішлі японцы. Ведалі: консул —добры чалавек.
У жніўні 1862 г. у Санкт-Пецярбургу пабывала японская дэлегацыя. Яе прынялі прыязна. Адкрыты дыялог дырэктара Азіяцкага дэпартамента пра в. Сахалін зачапіў старших пасланнікаў глыбока і сур’ёзна. Асабліва ў той момант, калі рускі дыпламат зачытаў службовае данясенне I. Гашкевіча, у якім консул у Хакадатэ паведамляў, што хакадацкі губернатар Мурагамі Авадзіно-камі лічыў: японцы не з’яўляюцца старажыламі ў паўднёвай частцы Сахаліна і не могуць прыстасавацца да суровага клімату вострава. Такэноці Сімацукэно-камі гатовы быў пагадзіцца
з пунктам погляду суайчынніка, які займаў пасаду губернатара, але яму не дазваляла інструкцыя тайкуна. Госці наведвалі магазіны, рэстараны, тэатры, музеі, выстаўкі, Эрмітаж.
4 сакавіка 1864 г. 1. Гашкевіч шле ў Азіяцкі дэпартамент прашэнне звольніць яго ад тутэйшай службы і даць сродкі на выезд. Хвароба брала сваё, лекары раілі змяніць клімат. Душэўны злом настаў пасля смерці жонкі, якую пахаваў у верасні 1864 г. на праваслаўных могілках у Хакадатэ. Усім з Расіі прысылалі змену, толькі не консулу. Ён не наракаў. На гюшукі пайшоў цэлы год. Перад самым ад’ездам здарылася няшчасце: пажар консульства. У I. Гашкевіча акрамя калекцыі згарэла і частка бібліятэкі. Прыняты губернатарам консул заручыўся яго падтрымкаю ў тым, што адносіны застануцца ранейшымі, гандаль паміж жыхарамі Прымор’я і жыхарамі в. Хакайда павінен мацаваць сяброўскія сувязі народаў. 20 красавіка 1865 г. на шхуне «Сахалін» I. Гашкевіч адправіўся з Хакадатэ ў Нікалаеўск.
Вярнуўшыся у Пецярбург, стацкі саветнік 1. Гашкевіч быў прызначаны ў Азіяцкі дэпартамент драгаманам VI класа. Тое, што некалі прапанаваў I. Гашкевіч, сталася: з Яіюніі прыбылі ў Расію юнакі, каб вывучаць рускую мову. Іх вучыў Гашкевіч з Яматавым. У студзені 1867 г. Пецярбург нрымаў другое японскае пасольства. Яго ўзначальваў Койдзя Ямамота, стары знаёмы I. Гашкевіча. Знаёмства I. Гашкевіча і Койдзя Ямамота памагло спакойна абмеркаваць сахалінскае пытанне. 18 сакавіка было падпісана часовае пагадненне аб сумесным валоданні Сахалінам. Японцы ўжо не маглі перашкаджаць рускім асвойваць востраў. Браліся пад абарону і айны — карэнныя жыхары, якіх раней бессаромна рабавалі хакадацкія чыноўнікі і прамыславікі.
10 ліпеня 1867 г. з нагоды скасавання пасады (навучыў японцаў рускай мове, цяпер не патрэбен) I. Гашкевіч быў звольнены са службы. У цяперашнім Астравецкім раёне ён купіў невялікі маёнтак Малі. 20 кастрычніка 1867 г. абвянчаўся з Кацярынай Сямёнаўнай Матчынай, дачкой адстаўнога палкоўніка. 18 жніўня 1872 г. у іх нарадзіўся сын Іосіф. Клапоцячыся пра лёс свайго нашчадка, Іосіф Антонавіч у 1871 г. падаў прашэнне ва ўрадавы Сенат па дэпартаменту геральдыі, які зацвердзіў іх з жонкаю ў патомным дваранстве. А права такое меў раней, бо ўзнагароджаны ордэнам св. Уладзіміра 111 ступені. 3 мая 1875 г. Іосіф Антонавіч Гашкевіч пакінуў тэты свет. У кастрычніку 1906 г. памерла Кацярына Сямёнаўна, якая жыла з сынам у Вільні. Яе Іосіф Іосіфавіч пахаваў на праваслаўных могілках у Вільні, куды пасля, па некаторых звестках, перавёз і прах бацькі.
У 1899 г. у Вільні з друкарні Завадскага выйшла праца I. А. Гашкевіча «О корнях японского языка». Бібліятэку бацькі сын перадаў у Санкт-Пецярбург, у Інстьітут усходазнаўства, дзе яна знаходзіцца і цяпер.