Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
2ЛДГА. Ф. 1004, воп.1, спр.13, арк. 81.
’Гузанаў В. Р. Адыссй з Бсларусі: Дак. аповссць. Мн.. 1993. С. 296.
4ЛДГА. Ф. 1004, воп.1, спр.13, арк. 82.
5Гошкевич И. И. Виленская губерния: Полный список населенных мест со статистическими данными в каждом поселении, составленный по официальным сведениям И. И. Гошксвичем. Вильна, 1905. С. V.
Даследаванне Гашкевіча не страціла актуальнасці і сёння. Зборнік можа служыць аднраўным пунктам у стварэнні летапісу любога горада, вёскі ці напісанні эканамічнай гісторыі, скажам, Астравеччыны. Акрамя статыстычных звестак аб населеных пунктах тут змешчана інфармацыя пра рэчкі. чыгункі, кірмашы, тэрытарыяльна-адміністрацыйнаедзяленнегуберні і г. д. Напрыклад, на тэрыторыі сучаснага Астравецкага раёна на пачатку XX ст. дзейнічалі кірмашы ў мястэчках Варняны (10 і 25 чысла кожнага месяца), Міхалішкі (другі панядзелак пасля Вялікадня і другі панядзелак пасля св. Міхала), сёлах Быстрыца (19 сакавіка, 13 чэрвеня, 7 верасня і 30 лістапада), Табарышкі пры ст. Гудагай (у першыя будзённыя дні пасля Вялікадня і пасля 8 верасня, у пяты дзень Троицы і 16 ліпеня) і Клюшчаны (штотыднёва па аўторках)6.
У заключэнні хацелася б выказаць пажаданне, каб актыўней выкарыстоўваліся навуковыя працы нашых землякоў. Іх вывучэнне ў значнай ступені спрыяла б напісанню комплекснай гісторыі Астравеччыны.
6Гошксвич И. И. Виленская губерния. С. 10.
Вольга Іпатава (Мінск)
ВОБРАЗ ІОСІФА ГАШКЕВІЧА НА БЕЛАРУСКІМ
ТЭЛЕБАЧАННІ
Пра Іосіфа Гашкевіча ўпершыню я прачытала ў часопісе «Не­ман» (№ 1 за 1973 г.) у бліскучым артикуле Валянціна Грьщкевіча «Белавалосы консул», хаця, як высветлілася пасля, пра яго пісаў В. Гузанаў у кнізе «Адысей з Белай Русі» яшчэ ў 1969 г.
Вобраз беларуса, які дабраўся да берагоў таямнічай Японіі на славутым фрэгаце «Палада» разам з місіяй адмірала Пуцяціна ў сярэдзіне XIX ст., думаю, моцна паўнлываў не толькі на маю рамантычную душу, але і на тое, што менавіта мне пашчасціла ўпершыню расказаць нра яго шырокай аўдыторыі ў кастрычніку 1986 г. Шырокая аўдыторыя — тэта аўдыторыя Беларускага ТБ, якое ў тыя гады было непамерна больш папулярным, чым сёння, і не толькі па прычыне таго, што сёння яно — адзін з ужо шматлікіх каналаў, якія могуць глядзець у Беларусі, але і па прычыне таго, што культура займала на ім даволі вялікае месца, асабліва з 1986-1987 гг., калі пачалася так званая перабудова. Тады самая малая аўдыторыя, скажам, ранішніх праграм ці надта позніх, якую збірала БТ, складала, паводле сацыялагічных доследаў, не меней як 10 тысяч гледачоў.
Тады я прыйшла працаваць галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграм БТ — рэдакцыі, якая вяшчала200 гадзін у год, і да 1999 г. дабілася самага высокага рэйтынгу на ўсім тэлебачанні па многіх праграмах, а праграма «Ліра», якую я стала весці з 1987 г., заваявала першае месца па напулярнасці, зноў жа згодна з сацыялагічнымі апытаннямі.
Папулярнасць наших праграм была ў першую чаргу абумоўлена не толькі добрым мастацкім узроўнем і нашай гарачай любоўю да гісторыі, але і значнасцю тых асоб, пра якіх мы браліся гаварыць. А яшчэ — адкрыццём багата якіх імёнаў з забытай нашай гісторыі. Вобраз 1. Гашкевіча якраз і быў такім — маштабным ды амаль невядомым.
Перадача пра 1. Гашкевіча рыхтавалася як мастацкая, пад рубрыкай «Наша спадчына», якую мы ў тыя гады ўпершыню
ўводзілі ў праграмы літарагурна-драматычнай рэдакцыі. Мастацкая — гэта значыць, што ў яе ўваходзілі невялікія пастановачныя элементы, нешта накшталт маленькіх п’ес або ўрыўкаў з паэм. Але што можна было знайсці з мастацкіх твораў пра нашага земляка, расійскага консула ў Японіі ў 18581865 гг., пра якога на радзіме ведалі не так шырока, як таго заслугоўвала яго выдатная дзейнасць? Да таго ж бурлівае аднаўленне многіх славутых імёнаў тады яшчэ не віталася. Да мяне прыйшоў адзін з супрацоўнікаў сектара ТБ у ЦК, які курыраваў нашыя праграмы, і, грэбліва ткнуўшы паль­цам ў план, загадаў: «Жывым трэба займацца, сённяшнім, а не ўстройваць тут паноптыкум з нябожчыкаў!» Я доўга даказвала яму, штотакія імёны, як Ефрасіння Полацкая, Цётка, Валянцін Таўлай, — духоўны скарб народа, які не прападае ў часе і прасторы, а жыве і ўздзейнічае на наступныя пакаленні. Тым не меней, пры ўнясенні ў план нашых перадач пэўных імёнаў трэба было даказваць яшчэ і мэтазгоднасць працы над імі — дзяржаўныя грошы павінны былі траціцца толькі на сапраўды заслужаныя, вядомыя імёны, да таго ж звязаныя з тэматыкай літаратурна-драматычных праграм.
Імя I. Гашкевіча ў наша «пракрустава ложа» ўкладвалася — ён быў складальнікам «Японска-рускага слоўніка», а значыць, меў адносіны да літаратуры. Але сухі пералік яго заслуг і фактаў — гэта яшчэ не мастац­кая перадача. I я прыдумвала яго вобраз, яго словы і паводзіны. Не ўтаю, што опера «Юнона» і «Авось», якую я глядзела ў Маскве ў час вучобы ў аспірантуры Літінстытута імя М. Горкага і якая была вельмі папулярная ў тыя гады, вельмі спакушала на рамантычна-любоўны бок перадачы, хаця 44-гадовы консул наўрад ці адпавядаў бы гэтаму. Але мы ўтрымаліся. Вобраз Гашкевіча атрымаўся рамантычным. Аднак па іншай прычыне — любові яго да Мовы, Мовы з вялікай літары, да яе каранёў, да яе неразгаданых яшчэ таямніц.
Што рухае развіццё Мовы. што фарміруе яе законы ў тым ці іншым народзе, чаму ўсе нацыі на першапачатковых этапах сваёй гісторыі сакралізавалі яе — такая была звышзадача нашай тэлевізійнай перадачы, якую меўся ўкласці ў душы гледачоў той, хто стане іграць 1. Гашкевіча.
I хто ж з беларускіх актораў мог быць менавіта такім Гашкевічам?
Мы з рэжысёрам Г. Краўчанка доўга шукалі, але нарэшце выбралі Аляксандра Падабеда з Купалаўскага тэатра, акцёра вытанчанага, трапяткога і адначасна таямнічага (ён такім выглядае і цяпер, нават калі выступае ў рэкламным роліку пра модны абутак). Нам хацеяася, каб наш консул быў асобай духоўнай — ён жа меў духоўную адукацыю, яго адносіны да Вышэйшага таксама мелі вялікае значэнне, асабліва ў часы, калі толькі пачыналася перабудова ўсяго нашага грамадства.
I яшчэ мы ставілі перад сабой задачу — паралельна даць у кадрах максімальна цікавыя звесткі аб японскай культуры.
Гэта быў час, калі інтэлігенцыя на ўсім абшары СССР зачытвалася старажытнай японскай паэзіяй, добра ведала творы Я. Кавабата, К. Оэ,
А. Руноскэ i іншых сучасных аўтараў. Японскую літаратуру любяць ва ўсім свеце, і не толькі ў нас. Прывяду два прыклады з сённяшніх дзён. Вось перада мною толькі што прысланы мне зборнік васьмідзесяцігадовай пісьменніцы з Германіі Лонгі Шэл — гэта яе вершы ў стылі хоку. Вось толькі што падораны мне зборнік «Японская лірыка», які выдалі ў нас браты Адамчыкі — абодва яны шмат пісалі ў стылі яіюнскай класічнай паэзіі...
Таму і ў кадрах, дзе 1. Гашкевіч расказваў пра сваё жыццё, то яскрава, то прыглушана гучалі ўрыўкі з «Гэндзі манагатары» Мурасакі Сікібу, «Запіскі ля ўзгалоўя» Сэн-Сенагон, лірыка Сонэ-но-Есітада, Фудзівара-ноАкісукэ, Мацуо Басё... Мы сыходзілі з таго, што I. Гашкевіч мог ведаць гэтыя творы хаця б часткова, як мог бачыць і гравюры Хакусаі.
Перадача, якая выйшла ў кастрычніку 1986 г., атрымалася прыгожай і змястоўнай, на яе прыйшлі водгукі гледачоў. 1 нам радасна, што мы змаглі далучыцца да таго, што яшчэ шаснаццаць гадоў таму нашы беларусы змаглі адчуць усю веліч I. Гашкевіча.
Ён быў тым грамадзянінам свету, праз якога розныя, здавалася б, наро­ды пачынаюць адчуваць сваю ўсяленскую еднасць. Вобраз яго ў нашым ўяўленні сягае ў далёкую будучыню, а сёння збірае нас разам і прымушае ўглядацца адзін у аднаго, шукаючы і адчуваючы гэтую еднасць.
Дададзвныя тзксты
Анатоль Бутэвіч (Мінск)
БЕЛАРУСКІ ЗНАЎЦА ЯПОНІІ I ДЫПЛАМАТ
ІОСІФ ГАШКЕВІЧ
Пачну са згадкі пра расійскага імператара Мікалая I, празванага ў народзе Палкіным. Згадка гэтая датычыцца нашага земляка. Калі ў пачатку кастрычніка 1852 г. Мікалай I абыходзіў шарэнгі 500 матросаў і афіцэраў, што выстраіліся на па­лубе фрэгата «Палада», які меў адплысці ў Японію з дыпламатычнай місіяй, цар эвярнуў увагу на двух калежскіх асэсараў. Адным з іх быў вядомы рускі пісьменнік Іван Ганчароў, аўтар «Звычайнай гісторыі» і «Сну Абломава», які ў камандзе выконваў ролю сакратара кіраўніка экспедыцыі, рускага дзяржаўнага дзеяча і дыпламата віцэ-адмірала Яўфімія Пуцяціна. Другі ж, наш зямляк, Іосіф Гашкевіч, з’яўляўся драгаманам — перакладчыкам дыпламатычнай місіі, аў час яе стаў сябрам Івана Ганчарова, пра што той напісаў у цыкле падарожных нарысаў «Фрэгат «Палада».
Дык вось, пільнае царскае вока затрымалася на двух цывільных асобах. Аднак удзельнік падаўлення паўстання дзекабрыстаў шэф жандараў А. Арлоў паспешна патлумачыў, што да «дзяржаўных злачынцаў» яны не маюць адносінаў і ў спісах петрашэўцаў не значацца. Як вядома, незадоўга перад гэтым было выкрыта пецярбургскае таварыства разначыннай моладзі, якая выступала за дэмакратызацыю палітычнага ладу ў Расіі і падрыхтоўку сялянскага паўстання, а «ідэйны настаўнік» маладых, М. Петрашэўскі, як «узнагароду» за сваю дзейнасць у 1849 г. атрымаў вечную катаргу.
Аднак, нягледзячы на тэты трохі нервовы пачатак дыплама­тычнай місіі, закончылася яна паспяхова для абодвух бакоў. Яе кіраўніку Я. Пуцяціну ўдалося ўгаварыць асцярожных і насцярожаных японцаў на падпісанне ў 1855 г. руска-японскага дагавора. У дасягненне станоўчага выніку зрабіў свой важкі ўклад і
Іосіф Гашкевіч. Гэтаму дасведчанаму, данытліваму і настойліваму чалавеку давялося прайсці складаны і пакручасты жыццёвы шлях. Зведаў ён і радасць вучонага, і шчасце даследчыка, і прыемныя адкрыцці натураліста. Аднак і горычы, выпрабаванняў, цяжкасцяў, калі жыццё вісела, здавалася, на тонкай павуцінцы, на яго лёс выпала з лішкам. I хто б сёння мог паверыць, што былы палонны мог стаць першым расійскім консулам у Японіі? А яшчэ ён здолеў заваяваць давер і навагу ў даволі насцярожаным японскім асяроддзі, займеў прыхільнікаў і нават сяброў. Ён здзейсніў шмат карысных спраў, якія сталі знакавымі не толькі для ўсталявання нармальных дзелавых руска-японскіх адносінаў, але і наладжвання паразумення паміж людзьмі. Пра шчырасць і даверлівасць гэтых адносінаў, пра высокую нава­гу японцаў да «белавалосага рускага консула», які не цураўся ніякай працы і не баяўся кантактаў нават з самымі збяднелымі, зняможанымі хваробай насельнікамі астраўной дзяржавы, сведчыць і тое, што 1. Гашкевічу, аднаму з нямногіх іншаземцаў і першаму прадстаўніку Расіі, дазволілі пабываць на ўнутранай тэрыторыі Японіі і нават у яе сталіцы горадзе Эда (цяпер гэта Токіо). Аказалі і найвышэйшы давер: запрасілі ў двор сёгуна — самога правіцеля Японіі. Бо вядома, што ў тэты час японцы чынілі іншаземцам шмат абмежаванняў і перашкод, не надта давяралі ім, дазвалялі знаходзіцца толькі ў прыбярэжных гарадах. А вось наш зямляк паспяхова пераадолеў гэты бар’ер, здолеў улагодзіць японцаў сваёй працавітасцю, шчырасцю і актыўнай дзейнасцю дзеля карысці простых людзей.