Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
ГАТЭЛІ I НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ГАСЦІННАСЦЬ
Гатэлі ў Японіі вартыя таго, каб пра іх пісаць, але асабліва хо­чацца расказачь пра гатэль у Кіёта. Г эта нацыянальны японскі гатэль. Не паспееш зайсці ў хол, як да цябе спяшаюцца ўсмешлівыя жанчыны ў нацыянальных кімано. Рухаюцца яны неяк асабліва. Усадзяць цябе за нізенькія столікі прама ў фае і абавязкова напояць зялёным чаем. 1 робяць гэта з такім клопатам і ўвагай, што ты пачынаеш адчуваць сябе ганаровым госцем, і здаецца, што менавіта цябе тут чакалі, табе тут рады. Пасля чаю ты падымаешся да сябе і заміраеш ад незвычайнай прыгажосці, чысціні і ўтульнасці нумара, які аформлены па ўсіх законах традыцыйнага японскага дызайна.
Прывёўшы сябе ў парадак, з добрым настроем, поўны энергіі, накіроўваешся ў так званы «рэстаран» абавязкова ў нацыянальным строі. Там цябе чакаюць міністолікі на аднаго чалавека. Ты зручна ўсаджваешся на падлозе і з цікавасцю разглядваеш цуды кулінарнага мастацтва. Пакуль ты думает, з чаго пачаць, нячутна падыходзіць жанчына ў кімано, сядае перад табой і пачынае чараваць над піяламі, навучаючы правілам прыёму ежы. Яна будзе частаваць сакэ і расказваць пра асаблівасці нацыянальнай кухні.
Пакуль ты праводзіш час за трапезай, табе падрыхтуюць пасцель у нумары. Спаць на падлозе на беласнежнай пасцелі проста задавальненне. Раніцай прачынаешся шчаслівым пасля прыемнага начнога адпачынку. I зусім не хочацца пакідаць гэты гасцінны дом.
ЯПОНСКІ ЖУРАЎЛІК I ЖМЕНЯ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ЗЯМЛІ
Хірасіма. Тэты горад ведаюць ва ўсім свеце. Прыгожы, сучасны, нейкі светлы; знаёмства з горадам пачынаецца з наведвання музея ў знак памяці аб трагедыі, што адбылася тут у жніўні 1945 г. Жахліва глядзець на фатаграфіі і слухаць каментарыі тіда. Побач з музеем — парк і помнікіскульптуры, якія нагадваюць жывым пра ахвяры атамнага выбуху. Бясконцая плынь турыстаў ідзе да помніка дзяўчынцы, якая, паміраючы ад прамянёвай хваробы, рабіла папяровыя жураўлікі ў надзеі паправіцца. I кожны нясе з сабой папяровага жураўліка і кладзе яго да помніка. Горы жураўлікаў аб’ядноўваюць мільёны людзей добрай волі. 1 можаце ўявіць, якія пачуцці я перажывала, калі побач з папяровым жураўлікам паклала жменю зямлі, прывезенай з Гомельскай вобласці.
КОЛЬКІ СЛОЎ ПРА ГІСТОРЫЮ АДУКАЦЫІ I ЯЕ СУЧАСНЫ СТАН
Сістэма адукацыі ў Японіі начала складвацца з 1872 г. У той перыяд тэракоя была месцам, дзе простыя людзі маглі атрымаць адукацыю. Спачатку абавязковая адукацыя былатрохгадовай. Сцвярджалася, што кожны меў магчымасць вучыцца незалежна ад сацыяльнага паходжання, полу, фінансавага становішча — па меры аплаты за навучанне.
Сістэма адукацыі развівалася пад кіраўніцтвам цэнтральнага ўрада, іў 1903 г. сталі выкарыстоўвацца падручнікі, зацверджаныя ўладамі. У 1907 г. абавязковая адукацыя была даведзена да шасці гадоў.
Да 1945 г. у школах было раздзельнае навучанне для хлопчыкаў і дзяўчынак. Новы закон аб адукацыі ў Японіі быў прыняты ў 1947 г., на яго аснове і фарміравалася сучасная сістэма адукацыі краіны. Яна мае наступныя ступені: дзіцячы сад; пачатковая школа; малодшая вышэйшая школа; старшая вышэйшая школа; тэхнічны каледж; малодшы каледж; універсітэт; спецыяльная прафесійная школа.
Пачатковая і малодшая вышэйшая школы з’яўляюцца абавязковымі. Тэхнічны каледж, куды могуць паступіць выпускнікі малодшай вышэйшай або старшай вышэйшай школы, займаецца падрыхтоўкай рабочых для прамысловых прадпрыемстваў, уключаючы караблебудаванне. Спецыяльныя прафесійныя школы даюць веды па кулінарыі, пашыву адзення, кнігазнаўству, бухгалтэрыі і г. д. Ёсць спецшколы, прызначаныя для людзей з недахопамі ў развіцці.
Паводле дадзеных Міністэрства адукацыі Японіі, у 1998 г. 48,2 працэнта выпускнікоў вышэйшай школы паступілі ва універсітэты (у 1960 г. гэтая лічба складала 10,3 працэнта). Для параўнання: у ЗША 50 працэнтаў выпускнікоў сярэдняй школы паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Японія, напэўна, — краіна з самай вялікай колькасцю рознага роду падрыхтоўчых школ. Hi ў адной краіне Еўропы або Амерыкі нямаjuku (рэпетытарскіх школ) нават для наступления ў прэстыжныя прыватныя дзіцячыя сады. Некаторыя бацькі маюць магчымасць паслаць сваіх дзяцей у дзіцячыя сады, якія супрацоўнічаюць з універсітэтамі, што ў большасці выпадкаў гарантуе ў далейшым наступление ў гэтыя навучальныя ўстановы. Многія вучні, якія заканчваюць пачатковую школу і па­ступаюць у малодшую вышэйшую, а потым у старшую вышэйшую шко­лу, таксама наведваюць juku, каб падрыхтавацца да здачы ўступных экзаменаў.
ШКОЛА I ЯЕ АДМЕТНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ
Япабывала ў трох школах у прэфектуры Фукусіма. У Японіі пачатковая. сярэдняя і старшая школы размешчаны ў розных будынках і функцыянуюць самастойна.
У школах увогуле няма тэхнічак — клопат аб санітарным стане школы ляжыць на вучнях, настаўніках і адміністрацыі. Двор, кабінеты, калідоры, месцы агульнага карыстання —усё прыбіраюць вучні. За кожным класам замацаваны пэўны ўчастак, які кожны дзень пасля ўрокаў прыводзіцца ў ідэальны парадак. Кіруюць работай вучняў настаўнікі, загадчыкі кабінетаў, бібліятэкары і г. д. У кожнага дырэктара я высвятляла падрабязнасці арганізацыі такой работы. I ў пачатковай, і ў старшай школе ўсё робяць вучні. А як жа з мыццём вокан — не супакойвалася я. Вельмі проста: калі дзіцяці не пад сілу што-небудзь зрабіць, яму дапамогуць бацькі ў вольны ад рабо­ты час.
Каля кожнага класа на калідоры я бачыла два вядры: у адным — пясок, у другім — вада. Гэта на выпадак пажару. На спецыяльных прыстасаваннях развешаны анучы, якімі карыстаюцца ў час уборкі. У школе ўсе пераабуваюцца, адзіная форма для вучняў — абавязковая. На грудзях у кожнага школьніка — значок з яго імем і прозвішчам.
Урок доўжыцца пяцьдзесял хвілін. У класе па трыццаць і больш вучняў. Пазайздросціла я не камп’юлэрнаму класу, дзе больш як 25 машин, а кабінетам музыкі, тэлецэнтру, пакою медсястры.
Усе вучні без выключэння ў школах, якія я наведала, спяваюць, іграюць на музычных інструментах — гэтаму іх вучаць у школе. А калі нехта хоча займацца больш паглыблена — ёсць магчымасць наведваць музычныя школы або індывідуальныя занялкі з рэпелыларам пасля ўрокаў. Хіба не цуд, што кожны клас — харавы калектыў, шло семдзесят дзяцей выслупілі перад гасцямі ў складзе аркестра?
Японскія школьнікі вельмі любяць урокі фізкультуры. Наогул, калі я пыталася, які прадмет самы любімы, яны наперабой адказвалі, што нелюбімых няма. Фізкультура — гэта прыгажосць, грацыя, гэта ўсходнія адзінаборствы, атлетыка, гульні. Вучні са здзіўленнем паціскалі плячыма, калі я цікавілася здачай нарматываў і адзнакамі за гэта. Яны з задавальненнем выконвалі практыкаванні са стужкамі, абручамі, мячамі і, вядома, прадэманстравалі прыёмы кендо.
3	радасцю я прыняла запрашэнне трэцякласнікаў паабедаць з імі. У гэтай школе працуюць тры кухары. Яны гатуюць абед для ўсіх вучняў. На вялікім гіерапынку дзяжурныя ад кожнага класа ідуць на кухню, атрымліваюць яду і на спецыяльных калясках прывозяць яе ў клас. Там пад кіраўніцтвам настаўніка разліваюць суп, раскладваюць другую і трэцюю стравы. У час абеду можна глядзець школьную тэлепраграму і такім чынам знаёміцца з усімі школьнымі навінамі, паслухаць музыку. Пасля абеду дзяжур­ныя адвозяць посуд на кухню, дзе мыюць яго, полым вярлаюцца ў клас.
3	лрох гадоў у Японіі дзеці пачынаюць наведваць яслі і дзіцячыя сады. Абавязковая школьная адукацыя з 6 да 15 гадоў — пачалковая і малодшая вышэйшая школы. Пасля алрымання абавязковай адукацыі вучні па жаданню працягваюць вучобу ў сларшай школе. Паводле дадзеных 1996 г., 94,8 працэнла хлопчыкаў і 97,1 працэнла дзяўчынак пераходзяць у сларшую школу.
Чаму практична ўсе падлелкі імкнуцца алрымаць диплом аб заканчэнні сларшай школы. Па-першае, палілыка нацыянальнага ўрада накіравана на лое, каб падлрымліваць высокі ўзровень развіцця эканомікі. Па-другое, бацькі хочуць, каб іх дзеці мелі добрую адукацыю для лаго, каб полым яны маглі лепш уладкавацца ў жыцці.
Сёння некалорыя школы праводзяць навучанне ў залежнасці ад узроўню здольнасцяў дзяцей. Разам з групавымі існуюць і індывідуальныя занялкі. Вялікая ўвага ўдзяляецца лакім прадмелам, як малэмалыка і англійская мова. Задача наслаўніка — зрабіць вучэбны працэс лакім, каб кожны вучань пайшоў са школы задаволеным. Педагогі вельмі ўважліва і лактоўна славяцца да кожнага дзіцяці, каб не развіваць у школьнікаў комплекс непаўнацэннасці.
У школе дзейнічае кабінелная сіслэма для пэўных прадмелаў. У слар­шай школе больш прадмелаў па выбару.
Вялікая ўвага ў японскай школе ўдзяляецца дзецям з фізічнымі асаблівасцямі. Як правіла, адукацыя такіх вучняў носіць індывідуальны характар. Іх рыхтуюць да ўдзелу ў жыцці грамадства і вучаць самастойнасці, наколькі гэта магчыма.
ГІасля ўрокаў вучні ідуць у бібліятэку, працуюць у школьных аб’яднаннях, клубах, займаюцца ў спартыўных секцыях. Некаторыя дзеці наведваюць прыватныя або гіадрыхтоўчыя школы для далейшай вучобы. Спортам у японскіх школах займаюцца 33 працэнты вучняў, дадатковым навучаннем у прыватных школах або з рэпетытарам — 25 працэнтаў, каліграфіяй — 21 працэнт, англійскай мовай — 17 працэнтаў школьнікаў.
У канцы кожнага трыместра настаўнік прадстаўляе бацькам інфармацыю аб вучобе дзіцяці і аб яго занятках у школе. Гэтыя звесткі ў пісьмовым выглядзе вучні перадаюць сваім бацькам. Такая форма наведамлення баць­кам гіра поспехі іх дзяцей неабавязковая, але выкарыстоўваецца практычна ва ўсіх школах.
ПАЧАТКОВАЯ I СТАРШАЯ СТУПЕНЬ
В ось, напрыклад, пачатковая школа Таміта Нішы прэфектуры Фукусіма.
Гэта дзяржаўная школа. Адкрылася яна дзевяць гадоў назад, калі аддзялілася ад суседняй школы, дзе было вельмі шмат дзяцей. У школе 780 вучняў і 40 настаўнікаў, тры першыя класы і па чатыры класы ў кожнай паралелі з другога па шосты класы. У кожным класе прыблізна па 35 дзяцей.
Прапаную чытачам расклад урокаў пачатковай школы ў дзень майго наведвання.
1	клас: мастацтва, японская мова, мастацтва;
2	клас: матэматыка, японская мова, матэматыка, мастацтва;
3	клас: матэматыка, японская мова, музыка, работа па самаабслугоўванню;
4	клас: фізкультура, каліграфія, музыка, матэматыка;
5	клас: японская мова, дамашняя работа, каліграфія, матэматыка;