Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
Галіна Пяткевіч (Мінск)
ЗВОН «АНЁЛА» 3 НАГАСАКІ ЗАГУЧАЎ У МІНСКУ
I /I верасня 2000 г. у цэнтры Мінска, на плошчы Незалежнасці, 'fl каля касцёла святых Сымона і Алены адбылося ўрачыстае ■ I адкрыццё мемарыяльнай кампазіцыі «Звон Нагасакі». Ініцыятарамі гэтай акцыі сталі Беларуская нацыянальная ІІагуошская трупа, Хрысціянскае таварыства міласэрнасці, Таварыства «Бе­ларусь — Японія».
Раніцай 9 жніўня 1945 г. у 11 гадзін дзве хвіліны на японскі горад Нагасакі была скінута атамная бомба «Таўстун», якая выбухнула ў паветры ў 50 метрах ад кафедральнага каталіцкага сабора Уракамі. Выбух выклікаў масавыя ахвяры сярод насельніцтва і каласальныя разбурэнні. Быў поўнасцю знішчаны і сабор Уракамі, пабудаваны ў пачатку XX ст. на месцы аднаго з першых хрысціянскіх храмаў, закладзенага партугальскімі місіянерамі ў XVI ст. Пасля ядзернага выбуху захаваўся адзін з двух храмавых званоў — «Анёл». Копія гэтага звона была падаравана жыхарамі Нагасакі Чырвонаму касцёлу ў Мінску, усяму беларускаму народу. На цырымоніі адкрыцця мемарыяла настаяцель сабора Уракамі Саіці Мімура адзначыў, што тэты звон «сваім гучаннем заклікае нас да супрацоўніцтва дзеля міру і паўнацэннага жыцця».
Настаяцель Чырвонага касцёла ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнюк нагадаў, што ўсе ядзерныя трагедыі XX ст. — Хірасіма, Нагасакі і Чарнобыль — вынікі чалавечата бязвер’я, бездухоўнасці і страты сумления. Ініцыятар праекта дэпутат Вярхоўнага Савета Рэснублікі Беларусь 12-га склікання Юрый Папоў паведаміў, што ўсе работы па адліўцы, дастаўцы і збудаванні манумента аплачаны католікамі Японіі і жыхарамі рэгіёнаў Беларусі, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай аварыі.
Як жа ўзнікла ідэя падобнай акцыі? У многім выпадкова, як гэта часта бывае. Ю. Папоў — старшыня Беларускай нацыянальнай Пагуошскай трупы — цяпер актыўна займаецца грамадскай работай. У час камандзіроўкі ў Маскву, у Фонд імя Фукаборы (японская няўрадавая арганізацыя па прадастаўленні стыпендый студэнтам, якія з’яўляюцца круглымі сіротамі,
з рэспублік былога СССР) ён пачаў гаворку пра магчымасць пабудаваць мемарыял у памяць ахвяр ядзерных бамбардзіровак і катастроф у Беларусі з Ёкосука-сан, былым віцэ-прэзідэнтам Таварыства «Японія СССР».
Праз некаторы час японскі архітэктар і дызайнер Марыяма-сан зрабіў і даслаў у Мінск праект мемарыяльнай кампазіцыі, сталічныя майстры адлілі звон з эмблемай храма Уракамі. Аднадумцы Ю. Панова зрабілі падмурак для ўсёй канструкцыі.
На адкрыццё мемарыяльнай кампазіцыі з Ягюніі прыехалі прадстаўнікі грамадскасці Нагасакі, каталіцкай епархіі. Свае пасланні беларусам даслалі мэр Хірасімы Тадатошы Акіба і
мэр Нагасакі Ітэ Іто, архіепіскап Нагасакі Франчэска Ксаўер Сімамота.
9 жніўня 2001 г. каля «Звона Нагасакі» ў Мінску былі закладзены ў зямлю капсулы з зямлёй, прывезенай з Хірасімьі, Нагасакі і Чарнобыльскай зоны. Вакол мемарыяла намечана збудаваць сімвалічны ядзерны пантэон. Парафіяне касцёла Святога Крыжа з Нароўлі Гомельскай вобл. паслалі ў Мінск горстку зямлі і зварот да ўсіх беларусаў: «Дарагія нашы землякі! Мы прачыталі ў газеце «Звязда», што каля Чырвонага касцёла ўсталявалі звон, які падаравалі японцы беларускаму народу ў памяць аб усіх, хто пацярпеў ад наступстваў атамных аварый. Мы вельмі хацелі нрыехаць у Мінск і паглядзець на тэты звон, але на дарогу зусім няма грошай. I мы вырашылі иаслаць вам мяшэчак з зямлёй, якую сабралі ў нашай мясцовасці. Вы яе пасыпце каля звона, каб ён званіў на нашых душах. Мы ведаем, што да нас таксама далучыліся б жыхары іншых мясцовасцяў, а таксама ўсе беларусы, і ўкрашцы, і рускія».
Алесь Драбчук (Мінск)
ЧАМУ Ў НАС НЕМАГЧЫМЫ
«ЭКАНАМІЧНЫ ЦУД»?
Я кое месца на Зямлі самае непрыдатнае для жыцця? Многія эканамісты лічаць, што Японскія астравы. Тут пастаянна здараюцца тайфуны, цунамі, землятрусы... Мясцовасць у асноўным гарыстая, вельмі мала зямель, прыгодных для вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Практычна няма карысных выкапняў. Ды і знаходзяцца астравы на ўскрайку свету. Так што завоз усяго неабходнага абыходзіцца дорага.
Між тым менавіта Японія за апошнія паўстагоддзя дабілася найбольшых поспехаў у сваім развіцці. Яна стала другой эканамічнай сілай у свеце пасля ЗША. Дабрабыт яе грамадзян — адзін з самых высокіх. Японцы жывуць даўжэй за ўсіх.
А якое месца на Зямлі займае Беларусь? Адно з лепшых у Еўразіі. Яна знаходзіцца на скрыжаванні вельмі ажыўленых еўрапейскіх шляхоў, займае другое-трэцяе месцы ў свеце па запасах стратэгічнай сыравіны — калійных угнаенняў. Тут про­ста нельга жыць кепска. Але яе грамадзяне жывуць горш за многіх у Еўропе.
Чаму? Чаму японцы пасля страшнага разбурэння ў гады вайны ўжо праз дзесяць гадоў узнялі свой дабрабыт, а беларусы, маючы добрыя стартавыя ўмовы ў 1986—1990 гг., за мінулы час так і не зрабілі прыкметнага кроку наперад? Больш таго, апынуліся ў жабрацтве. Чаму?
Германія таксама пасля вайны была ў плачэўным стане. Разбураны гарады і гаспадарка. Пераможцы вывозілі апошняе абсталяванне... Але ўжо праз дзесяць гадоў яна ўстала з каленяў, выйшла на бальшак развіцця.
Чаму Беларусь не можа паўтарыць яе поспех, знаходзячыся ў некалькі разоў лепшых стартавых умовах? Чаму?
Вось нашы галоўныя пытанні. Днямі была чарговая спроба адшукаць адказы на іх. Арганізатарам яе выступіў Фонд садзейнічання ўдасканаленню грамадскіх адносін «Экон». У зале сабраліся спецыялісты міністэрстваў і ведамстваў, банкаў і аблвыканкамаў, кіраўнікі і адказныя работнікі прадпрыемстваў.
Сваімі меркаваннямі і вывадамі па праблемах беларускай эканомікі дзяліўся дырэктар згаданага фонду, старшыня савета Міжнароднага клуба дырэктараў Яўген Доўгель.
Удзельнікі семінара найперш зацікавіліся сакрэтам поспехаў Японіі і Германіі. Дык у чым жа ён?
У іх — цвёрдая іена і высокія заробкі.
Вядома, што эканоміка прайшла тры этапы свайго развіцця. Сімваламі першага сталі саха і плуг, другога — канвеер, трэцяга — камп’ютэр. Цяпер набірае моц чацвёрты этап, у аснове якога — веды.
Эканамісты распрацавалі шэраг методык па дасягненню высокага развіцця і дабрабыту. I амаль ва ўсіх іх першым пунктам значацца веды. Пры гэтым сцвярджаецца, што тэты пункт самы важны і, калі цвёрда кіравацца ім, дык астатнія могуць і не спатрэбіцца.
Менавіта на ведах сыгралі японцы, першымі адчуўшы наступление чацвёртага этапа ў развіцці эканомікі. Яны добра разумелі, што ў іхняй сітуацыі дасягнуць вялікага прагрэсу традыцыйнымі шляхамі немагчыма. Бо завоз здалёк матэрыялаў і вываз затым гатовай прадукцыі зробіць яе неканкурэнтаздольнай. Таму спынілі свой выбар на высокіх, навукаёмкіх тэхналогіях. Не бяда, што сваіх ведаў малавата, сталі закупляць патэнты ва ўсім свеце і рэалізоўваць найноўшыя навуковыя ідэі.
А каб праца спорылася, узяліся за вырашэнне дзвюх задач. Першая — у.мацаванне сваёй нацыянальнай валюты. Была вялікая спакуса ўвесці на сваёй тэрыторыі амерыканскі долар, тым больш што заакіянскі партнёр настойліва прапаноўваў. Але светлыя галовы Краіны ўзыходзячага сонца добра разумелі, што такая практыка паставіць крыж на эканамічнай самастойнасці і ўсёй праграме прарыву наперад. Час поўнасцю пацвердзіў іх празорлівасць. Уласная цвёрдая валюта адкрыла ў Японію шырокія дзверы для перадавых ідэй, а яе банкі сталі прыцягальнымі гарантамі іх ажыццяўлення. Не лішнім будзе нагадаць, што цяпер з 10 самых буйных банкаў свету больш за палову — японскія. Менавіта яны — асноўныя сусветныя інвестары самых перспектыўных праграм.
Другая задача, за якую адразу ўзяліся японцы, — высокая матывацыя творчай працы. Яны стварылі такую сістэму, пры якой не прыходзіцца заклікаць рабочых і інжынераў лепей працаваць ці падганяць іх. Тут не патрэбны ні селектарныя нарады, ні спаборніцтвы... Кожны ўвіхаецца з усяе сілы.
Цвёрдая нацыянальная валюта і высокая матывацыя працы — вось крылы японскага эканамічнага цуда.
А што ў нас? Атрымаўшы самастойнасць, падораную Богам, беларускія ўлады амаль нічога не зрабілі дзеля ўмацавання нацыянальнай валюты. Больш таго, яны ўсе гады носяцца з заганнай ідэяй — ліквідаваць нацыянальныя грошы і ўвесці ў краіне расійскі рубель. Словам, ссекчы сук, на якім сядзім.
А што датычыцца матывіроўкі да творчай працы, дык яе спрабуюць замяніць селектарнымі нарадамі і наганяем чыноўнікам. А заробкі ў нас такія, што леней украсці, чым зарабіць. Таму і жыруюць тыя, хто крадзе, і жабруюць тыя, хто нрацуе.
Вось чаму ў нас немагчымы эканамічны цуд, мы ніколі не зможам паўтарыць японскі, нямецкі, малайзійскі ці іншы прарыў наперад, да леншай долі.
У нас — вялікія падаткі і малая зарплата.
Больш за палову беларускай прадукцыі выпускаецца на экспарт. Так пабудавана эканоміка. Таму зразумела, што ўлады заклікаюць вытворцаў актыўней выходзіць на сусветны рынак і выпускаць канкурэнтаздольныя вырабы. Заклікаць — заклікаюць, але якія ўмовы для гэтага ствараюць?
Гэтая праблема была ўсебакова раскрыта на семінары.
Скажам, наш завод выпускае пэўны від прадукцыі. На рынку ў яго з’явіўся новы канкурэнт, які ў суседняй краіне пачаў выпускаць такі ж выраб. Уявім, што абодва прадпрыемствы нясуць роўныя неабходныя страты для вырабу прадукцыі. Але ў нас падаткі складаюць у сабекошце прадукцыі 30 працэнтаў, а ў новага замежнага канкурэнта толькі 15 працэнтаў, і плаціць іх ён будзе толькі з прыбытку, пасля продажу прадукцыі.
Значыць, наш канкурэнт зможа рэзка знізіць цану на сваю прадукцыю. Таму яе і купяць, а вырабы нашага завода застануццца на складзе. Прадукцыя не прададзена, грошай няма, а заробкі плаціць трэба. Таму кіраўніцтва нашага прадпрыемства вымушана браць крэдыт пад вялікі працэнт. Паколькі няма сродкаў на тэхнічнае і тэхналагічнае пераўзбраенне вытворчасці, дык яго прадукцыя ўжо ўступае па якасці вырабам канкурэнта. Той зноў прадае свае вырабы, а наш завод напаўняе свае склады. Паколькі ў кан­курэнта рост продажаў, дык яму любы еўрапейскі банк дасць крэдыты на добрых умовах. А ў нашага завода няма чым плаціць заробкі, не тое каб развіваць вытворчасць. I яго кіраўніцтва ўжо не толькі не папаўняе дзяржаўную казну, бюджэт, але і само просіць у дзяржавы грашовай падтрымкі хоць бы на выплату зарплаты.
Яму ідуць насустрач. А рабочыя, атрымаўшы заробкі, ідуць на рынак. I там купляюць вырабы не свайго завода, бо яны і дарагія, і горшыя, а вы­рабы свайго канкурэнта, бо яны і больш якасныя, і больш танныя. I такім чынам фінансуюць чужую эканоміку, пазбаўляючы даходаў уласную. Свой завод выцясняецца з сусветнага рынку і становіцца банкрутам.